Свежы нумар
Мастыхін
Заходняя Беларусь вачыма мастакоў
17 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася унікальная выстаўка “Заходняя Беларусь у мастацтве”, прысвечаная 70-годдзю ўз’яднання беларускага народа ў адзіную дзяржаву.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Ці патрэбны ў вёсцы культуролаг?
Ці патрэбныя ў сельскім клубе менеджэр, маркетолаг, праграміст, к у л ь т у р о лаг? Вельмі хочацца адказаць станоўча. Маўляў, чым нашы паселішчы адрозніваюцца ад г а р а д о ў ? . . Хочацца, але пакуль не в ы п а д а е . Праславутая “грань” паміж хатай і шматпавярховікам па-ранейшаму вострая і “выцірацца” ніяк не жадае. І прычын таму, натуральна, процьма. Кадравы голад сельскай культуры абумоўлены адсутнасцю сацыяльнага жылля, непрэстыжнасцю прафесіі (чытай: нізкімі заробкамі) і тлумачыцца ў выніку неакрэсленасцю і неабароненасцю статуса вясковага культасветніка. І калі ў штаце СДК хранічна не стае дырэктара ці акампаніятара, дык ці варта аддзелам культуры марыць пра культуролагаў і менеджэраў, якім у сённяшняй вёсцы проста справы па спецыяльнасці не знойдзецца? Дый не разлічаны на такіх спецыялістаў той самы вясковы штатны расклад... Словам, чакаюць у паселішчах нашых не глыбакадумных тэарэтыкаў ад культуры са свежымі дыпломнымі “корачкамі” БДУКіМа, а патэнцыйных рабацяг з вузкай спецыялізацыяй, якія не баяцца сельскай спецыфікі жыцця і прасякнуты духам народніцтва і асветніцтва. Праблема — агульнадзяржаўная, і рэгіёны тут розняцца толькі адным: дзесьці аддзелы культуры такіх кадраў пасіўна чакаюць, а дзесьці імкнуцца працаваць на тое, каб абнаўленне культасветнай “крыві” было гарантаваным, планавым, выніковым. Талачынскі раён тут — не выключэнне. І ў вырашэнні кадравых пытанняў хапае і станоўчага, і адмоўнага.
Далей
"К" інфармуе
СЁННЯ Ў НАШАЙ ХАЦЕ СВЯТА!
Сёлетнім вераснем Дарога да Дажынак бачыцца яшчэ і сімвалічным Шляхам — згадкай пра Хлеб 70-гадовай даўніны, калі Поле Беларусі стала адзіным і недзялімым...
Далей
Візіт Патрыярха Кірыла
15 верасня ў Прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы адбылася канферэнцыя на тэму “Аб Першасвятарскім візіце ў Беларусь Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла”. У мерапрыемстве бралі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, настаяцель прыхода ў гонар Усіх Святых горада Мінска Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Фёдар (Поўны), выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархату Уладзімір Грозаў і адказны за сувязі са СМІ Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Аляксей Шынкевіч.
Далей
Дні Еўрапейскай спадчыны
Штогод у 49 краінах Еўропы праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дням Еўрапейскай спадчыны, мэта якіх засяроджана на больш шырокім азнаямленні грамадскасці з культурнай спадчынай. У межах гэтага міжнароднага праекта пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся “круглы стол” “Беларусь самабытная. Традыцыі. Мова. Рамёствы”.
Далей
Песні саламянай прыгажуні
Міншчына здзівіла не толькі рэкордным ураджаем. Падарожнікаў, што спяшаюцца на “Дажынкі-2009” у Кобрын, чакаюць на аўтатрасе ад Міншчыны да Брэстчыны самыя прыемныя саламяна-песенныя неспадзяванкі. Абапал шашы, на ржышчах убраных хлебных палеткаў Стаўбцоўскага, Нясвіжскага раёнаў, выстаўлены шматметровыя скульптуры, што выраблены мясцовымі народнымі майстрамі з жытняй саломы. Легкавікі і грузавыя фуры спыняюць рух. Вандроўнікі ў захапленні разводзяць рукамі і нястомна пстрыкаюць фотаапаратамі. Прыпынкі зацягваюцца надоўга, бо вабяць не толькі саламяная дзяўчына ці саламяны цягнік, што развёў пары і сабраўся рушыць у бок Кобрына. Вабяць спевы самадзейных калектываў, актыўны продаж беларускіх народных сувеніраў, у тым ліку і з традыцыйнай саломкі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Мастацтва Бацькаўшчыны — у Літве
У Літоўскай нацыянальнай філармоніі ў межах Дзён эканомікі, навукі і культуры Беларусі ў краіне-суседцы адбыліся мерапрыемствы з удзелам беларускіх музыкантаў і жывапісцаў. Паводле інфармацыі Пасольства нашай дзяржавы ў Літоўскай Рэспубліцы, 18 верасня ў фае Вялікай залы філармоніі адкрылася выстаўка нашых жывапісцаў, што будзе экспанавацца тут да 2 кастрычніка, а ў самой зале прагучаў канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Далей
Мажорнае гучанне Кобрына
Сёння, 19 верасня, у Кобрыне пройдуць асноўныя мерапрыемствы Рэспубліканскага свята працаўнікоў сяла “Дажынкі2009”. Учора за плённую працу па ўборцы сёлетняга ўраджаю былі ўшанаваны земляробы, што занялі ў рэспубліканскім спаборніцтве другія і трэція месцы. Урачыстасці працягваліся на пяці сцэнічных пляцоўках горада. Мажорным канцэртным акордам віталі працаўнікоў сяла лепшыя творчыя сілы рэспублікі, Кобрына і Кобрынскага раёна. Сёння на цэнтральнай плошчы горада, дзе размешчана галоўная канцэртная пляцоўка “Дажынак-2009”, пройдзе ўзнагароджанне хлебаробаў краіны, якія паказалі на сёлетнім жніве найлепшыя вынікі. Чакаецца, што ў гэтым мерапрыемстве, па традыцыі, прыме ўдзел Кіраўнік дзяржавы.
Далей
Новыя вобразы Кітая
16 верасня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі перамовы міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі Оуянам Цзянем.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Рамантык — бо беларус, рэаліст — бо чалавек зямлі...”
Народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі краіны Арсену Кашкурэвічу 15 верасня споўнілася 80.
Далей
Італія ў Батанічным садзе
Днямі распачаліся здымкі стужкі Андрэя Кудзіненкі па сцэнарыі Андрэя Качана “Масакра”. Першыя дублі былі зроблены ў сталічным Батанічным садзе і належаць да самага апошняга эпізоду карціны, дзея якой адбываецца ў Італіі. Асноўная частка здымак пройдзе ў старым палацы ля вёскі Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Акрамя гэтага, праца здымачнай групы запланавана ў Брэсцкай вобласці, а таксама ў Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам.
Далей
Магілёў стане сталіцай анімацыі
З 24 па 26 верасня ў Магілёве дванаццаты раз пройдзе фестываль мультыплікацыйнага кіно “Анімаёўка”. У конкурснай праграме адзінага ў нашай краіне форумуаўтарскай анімацыі заяўлена 42 стужкі з 11 краін. Як заўсёды, вялікае прадстаўніцтва будуць мець аніматары з краін былога СССР — Расіі, Украіны і, вядома, Беларусі. Упершыню ўдзел у магілёўскім свяце прымаюць прадстаўнікі Азербайджана, Германіі і Ірана. Школа айчыннай мультыплікацыі будзе прадстаўлена новымі творамі Ірыны Кадзюковай, Ігара Волчака, Аляксандра Ленкіна, Уладзіміра Пяткевіча і Міхаіла Тумелі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Свята кнігі і бібліятэкараў
Святкаванне Дня бібліятэк адбылося 15 верасня на плошчы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З 2001 года ў нашай краіне праходзяць урачыстасці з гэтай нагоды. Гасцямі мерапрыемства сталі работнікі бібліятэк з розных рэгіёнаў рэспублікі, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, старшыня Мінскага гаркама прафсаюзаў работнікаў культуры Георгій Моўчан, Дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Фёдар Лапо і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.
Далей
Нова-башметаўскі фармат
4— 11 кастрычніка ў Мінску адбудзецца ІV Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Сёлета яго асаблівасцю стане прафесійнаасветніцкая накіраванасць, дасягнутая з дапамогай дэмакратычнага абмеркавання. Фестывальная праграма шмат у чым фарміравалася на аснове аб’яўленага ў Інтэрнеце конкурсу на лепшую ідэю. Штовечаровыя канцэрты для шырокай публікі дапоўніць правядзенне ў межах форуму Маладзёжнай акадэміі краін СНД — цыкла майстар-класаў вядучых музыкантаў свету для лепшых піяністаў і струннікаў ва ўзросце ад 15-ці да 30-ці гадоў.
Далей
Чарадзейная жалейка нашай класікі
18 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрасіла аматараў кнігі ў галерэю “Лабірынт”. Там адбылася прэзентацыя і перадача ў дар выданняў, што ўбачылі свет пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Пушкін... І па-беларуску
15 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстаўка “Казкі Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна”. Яе арганізацыя падтрымана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам культуры Масквы. Працаваць экспазіцыя будзе да 15 кастрычніка.
Далей
Соцыум
Завулак праз … переулок
Дык усё ж: завулак або переулок? Ці не задавалі вы сабе такое пытанне, калі на двух суседніх дамах бачылі шыльды з аднолькавымі тапонімамі па-беларуску і па-руску? Стандартная сітуацыя пры адсутнасці агульнапрынятых стандартаў выкарыстання дзвюх дзяржаўных моў. Зрэшты, “К” на сваіх старонках неаднойчы звярталася да аналізу моўнай сітуацыі ў краіне. І тычылася гэта не толькі згаданай прасторы горада, але і радыё, тэлебачання, кінематографа... Ці не здзіўляліся вы, калі па радыё і тэлебачанні вядучыя праграм і карэспандэнты з беларускамоўнымі суразмоўцамі гутарылі па-руску? У такіх выпадках (адзін з апошніх падобных адбыўся на сёлетнім З’ездзе беларусаў свету, калі тэлекарэспандэнт гутарыў такім чынам з дэлегатам з Аўстраліі) хочацца запытацца: на чым трымаецца прафесійная ды і агульная культура журналіста? Натуральным моўным асяродкам для плённага функцыянавання галіны культуры з’яўляецца беларуская мова. Думаецца, сцвярджэнне гэтае — ужо аксіёма. Таму і падтрымка таго ж нацыянальнага вытворцы музычнай прадукцыі мусіць не толькі замыкацца ва ўстаноўленых лічбах квот на радыё. Часцяком рэдактарам апошняга бракуе самаўсведамлення: беларуская мова — фарматная і канкурэнтаздольная. Гэткай жа яна застаецца і ў іншых сферах нашага жыцця. Ды такое заканамернае і шчымліва-блізкае “Купляйце беларускае!” па-руску, пагадзіцеся, не прагучыць.
Далей
Ноткі – нотачкі - нататкі ...
Здавалася б, навошта Беларусі ў сучасных умовах мець уласнае нотавыданне? Куды танней набыць у замежжы некалькі асобнікаў, аддаць іх у бібліятэкі, і кожны, каму спатрэбіцца той ці іншы твор, зможа зрабіць сабе ксеракопію. Ну, а ноты беларускіх кампазітараў у нас і так друкуюцца - і прыватнымі выдавецтвамі, і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Хаця, зноў-такі, навошта іх выдаваць, калі з дапамогай ксеракса можна зрабіць з рукапісу столькі копій, колькі патрэбна? Дый патрэбна іх у межах краіны не так многа. Сапраўды, ці можна спадзявацца, што стос партытур нашых аўтараў, ледзь будзе выдадзены, адразу змятуць з паліц нотных крам? Тым больш, што і нотныя крамы (а часцей - музычныя аддзелы ў кніжных крамах) у нас зусім не на кожным кроку. Але чаму тады адсутнасцю спецыяльнага нотнага выдавецтва так заклапочана музычная грамадскасць? Чаму нашы творы, здараецца, часцей выдаюцца ў замежжы (гэтаму садзейнічаюць міжнародныя фестывалі, куды запрашаюць нашых кампазітараў), а не ў нас? Такія пытанні рэгулярна ўзнімаліся і ўзнімаюцца на кожным з'ездзе Беларускага саюза кампазітараў. Магутным акордам прагучалі яны і на нядаўнім Міжнародным сімпозіуме "Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы". Дык ці маюць рацыю спецыялісты, калі б'юць ва ўсе званы?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Кіно і тэатр
“Белая вежа”: варыяцыі прачытання
Ад Гогаля да Гогаля. Сцэнічныя экзерсісы Па традыцыі, беларускія тэатралы адзначылі пачатак восені Міжнародным тэатральным фестывалем “Белая вежа”, які з 5 па 12 верасня чатырнаццаты раз прайшоў у Брэсце. Для нашага тэатральнага мастацтва гэтае буйное, прызнанае не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі, свята тэатра стала своеасаблівым сімвалам-абярэгам: самы старэйшы ў рэспубліцы тэатральны фестываль сёння ўспрымаецца як сімвал пэўнай творчай стабільнасці і імкнення наперад, да актыўнага творчага жыцця, не паддаючыся аніякім эканамічным нягодам. Здавалася, у складаных на сёння эканамічных умовах правядзенне падобнага мерапрыемства — немагчымае, але дзякуючы валявому рашэнню старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара і ягонаму: “Фестывалю — быць!” удалосязнайсці ў бюджэце неабходныя сродкі і не падмануць чаканняў гараджан і гасцей Брэста, якія ўжо і не ўяўляюць восень без “Белай вежы”. Зрэшты, і сам тэатр да чатырнаццатага фестывалю прыйшоў у новым статусе: першымі і пакуль што адзінымі за гісторыю незалежнай Беларусі “несталічныя” брэстаўчане атрымалі ганаровае найменне акадэмічнага, што, у сваю чаргу, яшчэ раз падкрэсліла заслугі тэатра і яго кіраўніцтва ў справе развіцця і папулярызацыі беларускага тэатральнага мастацтва, а таксама наладжвання міжнародных сувязей. Гараджан жа парадавала і новая сцэнічная пляцоўка, што ў гэтым годзе з’явілася ў фестывальнай афішы: шыкоўна адрамантаваная зала Абласнога грамадска-культурнага цэнтра, якая дазволіла сфарміраваць фестывальную праграму так, каб можна было без асаблівых праблем паглядзець максімальную колькасць конкурсных работ. А паглядзець было што! У праграме “Белай вежы” прынялі ўдзел 25 тэатральных калектываў з 10 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны. Сёлетні фестываль арганізатары прысвяцілі 200-годдзю з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гогаля, і натуральна, што немалая частка конкурсных работ прэзентавала самыя розныя варыяцыі сучасных сцэнічных прачытанняў твораў гэтага класіка тэатральнага мастацтва, хаця, безумоўна, толькі яго творчасцю афіша не абмежавалася. А пад час выніковага “круглага стала” галоўны рэдактар расійскага часопіса “Тэатральнае жыццё” і член журы Алег Півавараў прызнаў, што ў Расіі, на жаль, юбілей гэтага тэатральнага тытана прайшоў неяк незаўважна: без той належнай яму пашаны, якую Мікалай Гогаль, безумоўна, заслугоўвае.
Далей
Камертон
Сезон, адкрыйся!
Сезон — бы зачараваны Сезам: як адкрыецца, дык ужо не выпусціць са сваіх абдымкаў. І нічога, што ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ён 72-і, а ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета — 77-ы: кожны творчы калектыў знойдзе, як стварыць уражанне “ўпершыню, толькі для вас і ўсяго адзін раз”.
Далей
На людным месцы
Запрашае… млын
Калі яшчэ гадоў восем таму ў Ляхавіцкім раёне налічвалася 53 майстры народнай творчасці, дык цяпер іх — каля 230. Гэта ткачы, разьбяры па дрэве, бондары, керамісты, ганчары, гравёры… Значная частка іх папоўніла Клуб рамёстваў, які дзейнічае пры Раённым цэнтры культуры. Творы, разнастайныя па форме і жанрах, арыгінальныя і самабытныя, рэгулярна дэманструюцца на выстаўках Брэстчыны і за яе межамі.
Далей
Гістарыёграф
Фота на фоне лёсавызначальных падзей
Падзеі мінуўшчыны кожны разумее пасвойму. Усё залежыць ад таго, праз якую прызму іх разглядаць. Для кагосьці яны маюць выключна адмоўную афарбоўку, для іншага нясуць адценне гонару. Справядлівым суддзёй у такой сітуацыі выступаюць хіба архіўныя дакументы, што звычайна расстаўляюць усе кропкі над “і”. Гэтым разам звярнуцца да іх давялося з нагоды 70-годдзя ўз’яднання Беларусі.
Далей
Барочны “Дыярыуш”
Рэфлексія была ўласціва чалавеку спрадвечна. У гэтым можна пераканацца нават на прыкладзе наскальных малюнкаў першабытных людзей. Сёння ж тысячы карыстальнікаў Інтэрнета вядуць свае “жывыя дзённікі”, так званыя блогі. Але зварот да такіх публіцыстычных запісаў быў надзвычай папулярным значна раней: яшчэ ў ХVІІ стагоддзі.
Далей
дзіцячае “Еўрабачанне”
Інтуітыўныя эксперыменты з імправізацыяй
Самай папулярнай жывёлінай Беларусі апошнім часам стаў, падобна на тое, трусік. Ды не звычайны, а чароўны. А яшчэ больш дакладна — песенны. Такога яшчэ не было: абсалютна “нефарматная”, па сутнасці, песня “Чароўны трусік” літаральна “ўзарвала” не толькі Інтэрнет, а ўсю неабыякавую да музыкі грамадскасць. І чым больш узнікала вакол песні разнастайных “за” і “супраць”, тым больш, па законах піара, яе “раскручванню” садзейнічалі нават тыя, хто збіраўся “забараніць”. Пра Юру Дземідовіча загаварылі ўсе: маўляў, новае імя на музычным Алімпе! На справе ж, яно было добра вядомым — як кажуць, у шырокім коле вузкіх спецыялістаў.
Далей
Да Перамогі!
“Абсалютна родныя...”
Адрэзак жыцця Якуба Коласа, што прыпаў на гады Вялікай Айчыннай вайны, можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў: эвакуацыя з Мінска, жыццё з сям’ёй у Клязьме, а пасля — у Ташкенце, вяртанне на Радзіму. У № 27 за 2009 год “К” ужо згадвала дарогі вайны народнага паэта. Але ж, вядома, у скарбніцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ёсць яшчэ багата экспанатаў, што могуць распавесці пра тыя “векапомныя дні”…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |