Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Вяршыні без асновы не бывае, як і кроны без каранёў...”
Дзень пісьменства штогод змяняе не толькі сваю сталіцу. Творчую эвалюцыю спазнае таксама і праграма свята. Якія інавацыі чакаюць яго гасцей сёлета? І якое значэнне мае Дзень пісьменства для жыцця краіны ў цэлым? Такім быў тэматычны дыяпазон “перадсвяточнай” гутаркі карэспандэнта “К” з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам РУСАКЕВІЧАМ.
Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры! Прыміце маё сардэчнае віншаванне з Днём беларускага пісьменства. За час свайго існавання гэта свята стала адметнай з’явай культурнага жыцця краіны, сімвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей. Беларускае пісьмовае слова пачыналася ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, набірала сілу ў друкаваных кнігах Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Сімяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, іншых выдатных літаратараў Беларусі. Сёлета ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства гасцінна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадвала нямала слынных асветнікаў і дзеячаў культуры. З гэтай зямлёй непарыўна звязана імя Францішка Багушэвіча — нашага вялікага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокіх ідэалаў сацыяльнай справядлівасці, годнасці простага чалавека. Шчыра жадаю ўсім арганізатарам і гасцям свята жыццёвага аптымізму, шчасця, дабрабыту і творчага плёну. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
“...Каб не змяншалася моц Духа ў культуры”
Першы візіт у н а ш у краіну Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла чакаецца напрыканцы месяца. Да гэтай падзеі Беларуская Праваслаўная Царква рыхтуе шэраг мерапрыемстваў, што дазволяць падрабязна пазнаёміць госця з духоўнай і культурнай спадчынай краіны. У тым ліку, як стала вядома карэспандэнту “К”, чакаецца, што пад час рабочай паездкі Патрыярх Кірыл наведае калыску айчыннага асветніцтва — старажытны Полацк, які з’яўляецца, да таго ж, першай сталіцай Дзён беларускага пісьменства.
“…І сёння я ўначы цябе ўспомніў…”
Як пісьменніка белы аркуш… Мусіць, такой жа загадкавай сілай прыцягнення музыканта палоніць ліст нотнай паперы. Выпісаць душу сваю словам і гукам, якія “свет яшчэ паўторыць, як паўтараў ужо не раз”. Перад чытачамі “К” — старонкі беларускай паэзіі вачыма заснавальніка і лідэра легендарных “Песняроў” Уладзіміра Мулявіна. З’яве і напрамку айчыннай музыкі 1 верасня споўнілася 40 гадоў. У інтэрпрэтацыі Мулявіна вершы сапраўды ўскрылялі “запушчанай на волю птушкай” песні. А колькі засталося “неоконченного...”, паводле вызначэння Уладзіміра Маякоўскага, таксама ўвасобленага ў музычным спектаклі “песняром”, ва ўмоўным ладзе, з дадаткам “калі б”…

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»