Свежы нумар
Мастыхін
“Арт-Жыжаль” у палявых умовах
З 15 ліпеня па 5 жніўня ў Кіраўскім раёне на базе адпачынку “Дом рыбака”, размешчанай на маляўнічым беразе вадасховішча “Чыгірынка”, праходзіў VII Міжнародны пленэр па мастацкай кераміцы “Арт-Жыжаль”.
Далей
Усё пачыналася з Дняпра...
Рыгор Шараеў нарадзіўся ў Магілёве. Любоў да малявання ў яго прачнулася ў школьныя гады, дзякуючы мастаку Уладзіміру Юркевічу: хлопчык прысутнічаў пры стварэнні ім натурнага пейзажа ракі Днепр. Тады ён і вырашыў навучыцца гэтаму рамяству ды пайшоў у гурток малявання пры Палацы піянераў.
Далей
“Там, дзе віруе жыццё...”
На кожнай выстаўцы выяўленчага мастацтва штосьці абавязкова зачаруе, прымусіць часцей біцца сэрца. Так было і гэтым разам, на ўрачыстым вернісажы жывапісу Анатоля Отчыка, што экспануецца ў гомельскiм Палацы Румянцавых i Паскевiчаў.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Ракіроўка адбылася. Калі чакаць выніку?
Элементарныя заканамернасці ў бяздзейнасці
Па якіх крытэрыях ацэньваецца дзейнасць аддзела культуры? Любы раённы культасветнік пацвердзіць: “Па многіх!” У залік ідуць лічбы выканання планаў па аказанні платных паслуг, па эканоміі энергарэсурсаў, колькасці спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, народных і ўзорных калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама цякучка ці стабільнасць кадраў, стан матэрыяльнай базы, узровень пажарнай бяспекі... І кожны з гэтых фактараў наўпрост уплывае на “баявітасць” і самадастатковасць раённай культуры. Даруйце за банальнасць элементарнай заканамернасці. Але менавіта яна згадвалася ледзь не на кожным кроку камандзіроўкі на Жлобіншчыну... Леташні план аказання платных паслуг па раёне не выкананы. Рамонт гарадскога Дома культуры, распачаты аж у 1999-м, фактычна яшчэ не завершаны. У рэгіёне, дзе аж 106 тысяч насельніцтва, усяго толькі 9 узорных і народных самадзейных калектываў. Няма і належным чынам абсталяванага бібліобуса, пра што “К” пісала яшчэ ў 2006 годзе. З аддзела культуры цягам апошняга часу звольнілася амаль тры дзесяткі спецыялістаў. Et cetera, et cetera… Карацей кажучы, тэма падрыхтоўкі ўстаноў культуры Жлобінскага раёна да асенне-зімовага перыяду, на якую першапачаткова арыентаваўся, падалася вельмі вузкай для дакладнай характарыстыкі сённяшняга стану спраў у сферы рэгіянальнай культуры.
Дык што здарылася? Што перашкодзіла мясцовым культработнікам набраць стабільныя працоўныя тэмпы яшчэ ў, так бы мовіць, дакрызісныя часіны? Сітуацыю паспрабаваў патлумачыць намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама Віктар Касцяйкоў. Па ягоных словах, яшчэ год таму кіраваў тутэйшым аддзелам культуры вельмі мяккі чалавек: маўляў, не надта маштабныя задачы перад падначаленымі ставіў, не вельмі сачыў за ходам іх выканання. Прыйшоў новы кіраўнік, патрабавальнасць на першае месца паставіў — адсюль і цякучка кадраў: сышлі тыя, хто працаваць з аддачай не захацеў. Згодны: чалавечы фактар у любой справе — вырашальны. Але з хібаў леташне-пазалеташніх узбуялі хібы сёлетнія.
Далей
Бамонд: опера, балет
“Каб зазнаць і ў будзень свята...”
Загадчык Курынскай сельскай бібліятэкі Віцебскага раёна Вольга Рыбакова — майстрыха на ўсе рукі: з саломкі, бяросты, лазы вырабляе адмысловыя кошыкі, бутэлькі, лапці, каралі-круглякі...
Далей
"К" інфармуе
Гогаль на “Белай вежы”
Творчасці Мікалая Гогаля будзе прысвечаны XIV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, які пройдзе 5 — 12 верасня ў Брэсце. У конкурснай праграме — пастаноўкі твораў класіка. Удзел у фестывалі пацвердзілі тэатральныя калектывы 13 краін свету. Асноўная частка спектакляў адбудзецца ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Шырокі спектр творчых стасункаў
Мы і свет
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка прыняў Надзвычайных і Паўнамоцных Паслоў Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Джуліо Прыджоні і Рэспублікі Карэя ў Беларусі Лі Юн Су, а таксама сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Харватыя ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Небойшам Кахаровічам.
Далей
Сучасны “Вектар танца”
Міжнародны арт-праект “Вектар танца” пройдзе на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра з 9 па 12 верасня. У ім прымуць удзел калектывы і выканаўцы з Беларусі, Польшчы, Малдовы, Швецыі. Для гледачоў падрыхтаваны не толькі паказ танцавальных нумароў, але і шырокая адукацыйная праграма: майстар-класы з удзелам харэографаў, гурткі і студыі, лекцыі.
Далей
Жывапісцы і музыканты — разам
Навучэнцы мастацкіх вучылішчаў Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у майстар-класах “Саюзная дзяржава — маладым талентам XXI стагоддзя”, якія распачаліся 17 жніўня. Сёння і заўтра адбудуцца заключныя справаздачныя канцэрты ў канцэртнай зале Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага. Там жа пройдуць і выстаўкі жывапісу. Адзначым, заняткі з лепшымі педагогамі Масквы па музыцы і жывапісе адбываюцца ўжо больш за пяць гадоў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
ТЛУМАЧЭННІ
ТЛУМАЧЭННІ аб парадку ўнясення і афармленні дакументаў суіскальнікаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Далей
На “Саборнай плошчы”
26 жніўня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў межах святкавання Дня горада адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева і яго дачкі Аксаны Аракчэевай “Саборная плошча”.
Далей
З прыцэлам на “Берлінале”
Беларускае нацыянальнае кінамастацтва гатова выйсці на ўзровень сур’ёзных міжнародных фестываляў. “Першай ластаўкай” павінны стаць “Ваўкі” — стужка Аляксандра Колбышава, якая рыхтуецца да адпраўкі на Берлінскі кінафестываль. Зараз фарміруецца пакет дакументаў для падачы адпаведнай заяўкі і спецыяльная “фестывальная” кінакопія з субцітрамі на нямецкай і англійскай мовах.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Чыя юшка смачнейшая?
Сёння, 22 жніўня, у Глуску пачынаецца дзесяты па ліку абласны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”. Нарадзілася свята дваццаць гадоў таму і за гэты час стала для раёна іміджавым. Асноўная задача мерапрыемства — развіццё творчых сямейнасваяцкіх стасункаў.
Далей
Муза маладых і прыгожых
Замацоўваюцца музычныя культурныя сувязі паміж Беларуссю і Эстоніяй. На фестываль “Прыгожая музыка”, які адбыўся ў горадзе Пярно, быў запрошаны струнны квартэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
Для сяброў няма міжсезоння
Маладая беларуская цымбалістка Вераніка Прадзед і піяністка Даша Мароз знайшлі новых прыхільнікаў сваёй творчасці на ІІІ Міжнародным музычным фестывалі “Збіраем сяброў” у Маскве, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі краін Еўропы, Азіі, Паўднёвай Амерыкі. Канцэрт нашых дзяўчат, які адбыўся 16 жніўня ў Рахманінаўскай зале Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, уразіў гасцей не толькі новым для многіх з іх музычным інструментам — нашымі цымбаламі, але і незнаёмай для іх беларускай музыкай, што ніколькі не тушавалася поруч з прызнанымі старадаўнімі і рамантычнымі сусветнымі шэдэўрамі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Новая бібліятэка — на Дзень горада
Да Дня нараджэння Мінска ўлады горада падрыхтавалі падарунак для яго жыхароў: 10 верасня ў Маскоўскім раёне па вуліцы Яна Чачота, 23 адкрыецца новая публічная бібліятэка пад нумарам 22.
Далей
Пушча адсвяткуе юбілей
Святкаванне 600-гадовага юбілею ўсталявання запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы пройдзе з 17 па 19 верасня. На свята прыедуць прадстаўнікі больш чым 10 краін свету, у тым ліку з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы. Адбудзецца святочны гала-канцэрт з удзелам паўтысячы артыстаў суседніх краін, наведаюць яго аўтары вядомай песні “Белавежская пушча” Мікалай Дабранраваў і Аляксандра Пахмутава.
Далей
Усе тэатры ў адным маршруце
Ці можа тэатр стаць прывабным для турыстаў аб’ектам? Так, упэўнены спецыялісты з Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь. Прычым не толькі пад час спектакляў. Людзям цікава ўбачыць і тую “вешалку”, з якой тэатр пачынаецца, прайсціся па яго фае і нават, можа, зазірнуць у грымёркі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Соцыум
Аналітыка па канкрэтных слядах
Каментарый з нагоды
Па каментарый “К” звярнулася да начальніка ўпраўлення гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігара ЧАРНЯЎСКАГА:
Далей
Паганіні без Страдзівары?
Музычныя інструменты ў ДШМ і ДМШ зношаны дашчэнту
Мама з сынам-школьнікам пытаецца ў ГУМе: “А дзе можна купіць больш танныя, беларускія, гітары?” Прадавец, аглядаючы шыкоўныя па цане і выглядзе замежныя інструменты, адказвае: “Нідзе! Няма беларускіх баянаў, піяніна, нават тамбурынаў і бубнаў айчыннай вытворчасці не знойдзеце: няма каму вырабляць…” Мама вельмі здзіўляецца. Усё зразумела: яна не ў тэме.
Далей
“Арандуем габой. Можна разам з музыкантам”
Гады чатыры таму Пасольства Індыі падарыла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі калекцыю з 18-ці індыйскіх традыцыйных музычных інструментаў. А летась “разыначкай” ІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала тое, што нашым лепшым скрыпачам дазволілі пайграць на спецыяльна прывезеных рарытэтных інструментах, прыставіўшы да кожнай такой скрыпкі ахову. Вядома, няблага было б, калі б гэткія цудоўныя пачынанні атрымалі пастаянны працяг: хай бы дарылі нам свае інструменты (ды не народныя, а, так бы мовіць, акадэмічныя) прызнаныя фірмы Францыі, Германіі, ЗША, а магчымасць пайграць на “арэндаваных” (а яшчэ лепей — падораных) “страдзіварыусах” атрымліваў бы кожны наш лаўрэат ці проста таленавіты музыкант.
Далей
Злачынства і пакаранне...
Якая адказнасць для “браканьераў” на спадчыну?
Гэтым разам на сацыяльных палосах “К” звяртаецца да тэмы “злачынства і пакарання” ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Тэорыю і практыку функцыянавання заканадаўства ў названай сферы разглядаюць кандыдат юрыдычных навук Ігар МАРТЫНЕНКА і начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар ЧАРНЯЎСКІ.
Адну з самых вострых праблем, закранутых пад час “круглага стала” па тэме міжнароднага заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны (гл. “К” №16 за 2009 г.), можна акрэсліць словамі класіка: злачынства і пакаранне. Якія парушэнні закону найбольш характэрныя ў сферы аховы спадчыны, ці “падрыхтавана” для іх сучаснае беларускае заканадаўства, і чаму адлюстраваная, нібы ў рамане Дастаеўскага, прычынна-выніковая сувязь у беларускіх рэаліях прасочваецца пакуль не заўсёды? Гэтыя пытанні карэспандэнт “К” адрасаваў кандыдату юрыдычных навук, дацэнту, загадчыку кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Ігару Мартыненку: спецыяліст вывучае юрыдычны аспект аховы спадчыны з 1993 года.
Далей
Кіно і тэатр
Побыт верагоднага Гамлета
Аляксандр Марчанка займае ў акцёрскай трупе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі сваё адметнае месца (не ўсе ведаюць: значная частка артыстаў гэтай трупы мае менавіта рэжысёрскую адукацыю). Прыгожы статны артыст, ну проста арыстакрат з аблічча, — для такога ў любым тэатры знойдуцца ролі рыцараў, прынцаў. Так і адбылося...
Далей
Эйнштэйн, Ньютан і… кот
Што коласаўцы прывязуць у Мінск?
У 2007 годзе коласаўцы сустракаліся са сталічнымі гледачамі на сцэне Купалаўскага тэатра. Гэта былі справаздачныя гастролі тагачаснага мастацкага кіраўніка тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталя Баркоўскага. 17 верасня спектаклем “Васа” ў рэжысуры новага мастацкага кіраўніка трупы Рыда Таліпава адкрыюцца чарговыя гастролі калектыву ў Мінску. Што ж пабачаць сталічныя тэатралы?
Далей
Робін Гуды.by
Эфірны “слот” для нашага Дуброўскага
Айчынная гісторыя — невычэрпная крыніца тэм, сюжэтаў і ідэй для нашых кінематаграфістаў. Рэжысёр Юрый Цвяткоў днямі прадставіў новую дакументальную стужку, прысвечаную вельмі цікавым і супярэчлівым асобам з пазамінулага стагоддзя. Ужо вядомыя навукоўцам факты ў ёй заззялі новымі фарбамі і атрымалі сучасную форму.
Далей
Камертон
Вуячыча “ Нерв”
Днямі споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча — спевака папраўдзе легендарнага, з імем якога беларуская лірыка-патрыятычная песня горда ўзняла свой сцяг на ўсесаюзнай эстраднай вяршыні. А скарыць на той час гэты алімп і заставацца на ім трыумфатарам у далейшыя гады, калі “візітоўкай” Беларусі стануць “Песняры”, а яшчэ пазней — “Верасы” ды “Сябры”, было зусім не проста.
Далей
Тры спосабы пабагацець
Камерная опера на вялікай сцэне: паміж “фэнтэзі” і фантазіяй
Па завяршэнні сезона наша культура пабагацела на прэм’еру, для якой азначэнні кшталту “яшчэ адна”, “чарговая” не падыходзяць, бо ў сучасную канцэртна-тэатральную практыку быў вернуты помнік даўніны: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь паставіў оперу “Чужое багацце нікому не служыць” Яна Давіда Голанда ў рэдакцыі Уладзіміра Байдава. Гэтым жа спектаклем тэатр адкрые свой новы сезон — 17 верасня, акурат у 225-годдзе з дня прэм’еры ў Нясвіжы яшчэ адной оперы Голанда — “Агатка, ці Прыезд пана”.
Далей
Максіма маладых
Мантажор “з бульвара Капуцынаў”
Кіно — мастацтва спецыфічнае, можна сказаць, няўлоўнае. Навучыць яму нельга, навучыцца — можна. Цікава, што большасць самых вядомых рэжысёраў у свеце — ад Феліні да Таранціна — вучыліся самі. Іх зацягвала ў прафесію невядомая магія, супрацьстаяць якой амаль немагчыма.
Так здарылася, што аўтар гэтых радкоў знаёмы з сённяшнім героем “Максімы маладых” ужо колькі гадоў. Здаецца, на самым пачатку 2006-га ў пакойчыку адміністрацыі Музея гісторыі беларускага кіно прагучаў тэлефонны званок: “Добры дзень! Мяне завуць Сяргей Каласоўскі. Мы з сябрамі хочам арганізаваць паказы цікавых фільмаў”.
Далей
Народная ікона
Нядаўна ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Дзяржаўны палацава-паркавы ансамбль” адкрылася выстаўка “Народная ікона Гомельшчыны”.
Далей
“ДАХ” нумар 9
Міжнародны фестываль “ДАХ9” прыме першых наведвальнікаў у Рэспубліканскай галерэі “Палац мастацтва” 25 жніўня. Выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры, фатаграфіі, перформансы, відэа-арт, тэатральныя пастаноўкі, музычныя канцэрты, прэзентацыі кніг, лекцыі і майстар-класы будуць праходзіць амаль цягам месяца, да 20 верасня. Адбудзецца фестываль пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў і Берлінскага мастацкага цэнтра “Тахелес”.
Далей
На людным месцы
Для дому, для сям’і
Пяць аматарскіх аб’яднанняў існуюць у Старабарысаўскім СДК, што на Барысаўшчыне. Некалькі з іх маюць, так бы мовіць, сямейны накірунак.
Далей
Карціны аптымізму
Лёс творчага чалавека, мастака— заўсёды незвычайны. Увага да ягонай жыццёвай сцежкі— гэта яшчэ адзін сродак зразумець і глыбей успрыняць тыя карціны, якія ён нам пакінуў. Таму зразумела, што лёс Міраслава Амельенюка, самабытнага мастака з Кобрына, не можа не прыцягнуць увагу прыхільнікаў яго таленту. Свае арыгінальныя карціны гэты чалавек пісаў з дапамогай пальцаў правай нагі.
Далей
Валоканне і яблыні
У Ваўкавыскім раёне адзначаецца Год роднай зямлі. Клубныя ўстановы ладзяць Святы вёсак, вуліц, мерапрыемствы, прымеркаваныя да дат народнага календара. Нядаўна адкрылася першая экспазіцыя Клуба-музея народнага побыту вёскі Шусцікі, прайшло раённае Свята фальклору ў вёсцы Падароск.
Далей
Чаму зялёны гай шумеў?
— Бо наш ансамбль танцаваць хацеў! — тлумачыць са смехам дырэктар Чавускага цэнтра культуры і кіраўнік народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву “Забава” Валянціна Маўчан. — Хацеў, хоча і будзе хацець. Аж з 1991 года танцуем і спяваем. І не толькі ў гаях: на фермах, мехдварах, вясковых вуліцах і клубах…
Далей
Выязны майстар-клас
Самадзейны мастак Яўген Быкадораў жыве ў аграгарадку “Верамейкі” Чэрыкаўскага раёна. Галоўная “дзейная асоба” ягоных жывапісных твораў — беларуская прырода.
Далей
Гістарыёграф
Наступная станцыя... “Замчышча”
6 метраў да сталічнай гісторыі
Варта толькі спусціцца на некалькі метраў углыб, як мінуўшчына імгненна ажывае: сваю справу робяць рэшткі старадаўніх абарончых умацаванняў, якія аднаўляюць атмасферу беларускага княства ХІІ стагоддзя. Каб здзейсніць такое далёка не віртуальнае падарожжа, карэспандэнт “К” чарговы раз паўдзельнічаў у археалагічных раскопках. Сёння гэта — старажытны Мінск.
Далей
Узнагарода — за адвагу
У адным з баёў пад час Першай сусветнай вайны, 20 ліпеня 1915 года пад горадам Востраў, быў цяжка паранены і страціў руку мой прадзед Браніслаў ВолкаўКарачэўскі. Непрытомны, ён трапіў у палон, але праз некаторы час быў з яго вызвалены…
Далей
“Уся яе віна — што яна кахае мяне”
Беларуская муза Аляксандра Скрабіна
Пра яе згадвалі практычна ўсе ягоныя сучаснікі, блізкія да класічнай музыкі. Па меркаванні адных, другая жонка кампазітара была разлучніцай, іншыя, наадварот, бачылі ў ёй каханую жанчыну і паплечніцу Аляксандра Скрабіна. Сёння пра гэта, можа, не варта было і прыгадваць, калі б не адзін момант: другая жонка знакамітага творцы Таццяна Шлёцэр была нашай зямлячкай.
Далей
Рэпартаж у нумар
Багушэвічу тут будзе ўтульна
Дзіўна, але прыехаўшы ў Смаргонь, мы не адчулі там звыклага пе- радсвяточнага тлуму. Усе ўстановы раёна, датычныя да правя- дзення Дня пісьменства (іншымі словамі, усе ўстановы наогул), працавалі спакойна і рытмічна. Будаўнікі клалі плітку на цэнтра- льнай вуліцы, работнікі хлебазавода адраджалі колішні смаргон- скі брэнд — смачныя абаранкі, а ў аддзеле культуры ўжо былі га- товы сцэнарыі тэатралізаваных дзей.
Далей
Да Перамогі!
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |