Свежы нумар
Мастыхін
...І такіх людзей нельга перамагчы
“Заір Азгур. Хроніка ваенных часоў” — так называецца унікальная выстаўка, якая экспануецца ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура — народнага мастака Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай працы, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, акадэміка (1908 — 1995 гг.). Выстаўка праводзіцца ў рамках святкавання 65 гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Пад пералівы Аўгустоўскага
Пад назвай “Мой край чароўны” ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку адкрылася персанальная выстаўка Валянціны Брысач з Гродна. Прысвечаная Году роднай зямлі, экспазіцыя сапраўды ўвабрала ў сябе ўсю разнастайнасць хуткаплыннай прыгажосці родных мясцін, увасобленую ў жывапісных вобразах палотнаў.
Далей
Пейзажы яго Гомельшчыны
Гэтак жа, як паэты апяваюць прыгажосць роднага краю, мастакі ўвасабляюць свае пачуцці і перажыванні ў палотнах... Яркі прыклад такой глыбокай адданасці роднаму краю, што вылілася на паперу, — графіка гомельскага мастака Васіля Аксамітава.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Як ліквідаваць дэфіцыт у 212 вогнетушыцеляў?
Ахова працы і пажарная бяспека — актуальныя тэмы ў любой галіне гаспадаркі. Нездарма Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 узмацніла кантроль за паляпшэннем умоў працы, захаваннем жыцця і здароўя тых, хто працуе ў розных сферах вытворчасці. Асаблівая ўвага надзяляецца “асновам бяспечнай жыццядзейнасці” ў летнюю спёку. Як засведчылі вынікі сакавіцкай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у Міністэрстве і падпарадкаваных яму арганізацыях на пастаяннай аснове дзейнічаюць камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы работнікаў, працягваецца навучанне кіраўнікоў і спецыялістаў на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, штогод ладзяцца агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. Разам з тым, нагадаем, у 2008 годзе ў падпарадкаваных Міністэрству арганізацыях адбыўся рост вытворчага траўматызму, а ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці летась мелі месца 8 няшчасных выпадкаў. Зафіксавана таксама загаранне ў інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А нагодай да камандзіроўкі ў Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці сталі паведамленні СМІ аб тым, што ў вёсцы Марохарава ў ноч з 3 на 4 ліпеня адбыўся пажар, у выніку якога амаль цалкам згарэў мясцовы СДК. Натуральна, паўстала пытанне: наколькі эфектыўна праводзяцца мерапрыемствы па ахове працы і пажарнай бяспецы на Жыткавіччыне?
Далей
"К" інфармуе
“Дом Масквы” на набярэжнай Свіслачы
Вытрыманы ў стылі неакласіцызму, будынак Культурнадзелавога цэнтра “Дом Масквы” ўпрыгожыў сабой знакамітую панараму беларускай сталіцы з боку ракі Свіслач. Мерапрыемствы з нагоды яго адкрыцця прайшлі пры высокім прадстаўніцтве Беларусі і гасцей з Масквы.
Далей
Здымкі і прэс-тур
На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці поўным ходам ідуць здымкі аднайменнай поўнаметражнай мастацкай стужкі. Карціна ствараецца Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” і расійскай кампаніяй “Central parthnership” па замове Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Купідон” — у Кушлянах
Дзень беларускага пісьменства ў Смаргоні 6 верасня пройдзе пад знакам Францішка Багушэвіча.
Далей
Новыя спісы падрыхтаваны
У год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі на сваім інтэрнет-сайце, рэсурсах абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама публікуе новыя спісы ўраджэнцаў Беларусі, якія загінулі ў фашысцкім палоне. Пра гэта паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ.
Далей
Пісьменніцкая Асацыяцыя
Устаноўчы сход Асацыяцыі пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы адбудзецца ў канцы лістапада бягучага года.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Навукова і папулярна
Шэрагам прэм’ер адзначыўся РУП “Беларускі відэацэнтр”. Рэжысёр Юрый Цвяткоў выпусціў гістарычную стужку ў навуковапазнаваўчым стылі, якая расказвае пра нашых суайчыннікаў, што ў свой час сталі правобразамі герояў рамана Аляксандра Пушкіна “Дуброўскі”. А вядомы рэжысёр-натураліст Ігар Бышнёў прапануе адразу чатыры серыі фільма пра дзікую прыроду.
Далей
Матылёк у стылі рок
Літаральна днямі оперная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь вернецца з гастролей, прычым адначасова па дзвюх краінах — Іспаніі і Германіі. Быццам паводле знакамітай моцартаўскай Каваціны: “Фігара тут, Фігара там...”.
Далей
Працяг будзе...
У № 21 “К” за 2009 год быў змешчаны артыкул “Ці ва ўсякім пакоі — месца для бібліятэкі?”. Гаворка ў матэрыяле вялася пра дзейнасць Карэліцкай ЦБС. У прыватнасці, узнімаліся пытанні, звязаныя з удасканаленнем бібліятэчнай справы Карэліччыны, а менавіта: запатрабаванасць бібліобуса для Карэліцкай ЦБС, размяшчэнне дзіцячай бібліятэкі г. п. Карэлічы ў іншым асобным будынку, захаванне фондаў Мірскай гарпасялковай бібліятэкі і аднаўленне работы дзіцячай Мірскай бібліятэкі ва ўласным будынку. Артыкул быў накіраваны на рэагаванне. Вось што адказаў начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Лойка:
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Бейруцкі шматвугольнік
23 ліпеня група салістаў балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі выправілася на гастролі ў Ліван. У Бейруце і Трыпалі яны выступяць з канцэртнымі праграмамі, складзенымі з лепшых харэаграфічных нумароў.
Далей
Што на музейнай карце Полацка?
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік прапанаваў унікальную для Беларусі паслугу: магчымасць наведвання музеяў гэтага старадаўняга месца па адзінай музейнай карце.
Далей
Соцыум
Чытач — Газета — Міністэрства
У мяне асноўная праца — у дзіцячай музычнай школе, дзе тыднёвая нагрузка складае 36 педагагічных гадзін. Прашу растлумачыць, ці могуць мне прадаставіць унутранае сумяшчальніцтва на 0,5 стаўкі канцэртмайстра ў дзіцячай школе мастацтваў? Ці патрэбна прымаць пад увагу тое, што гэтыя дзве школы адносяцца да аднаго аддзела культуры?
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Тыраж “гаворыць” за сябе
Паслухаць кнігу на беларускай мове? Не праблема, калі ў вас ёсць яе варыянт на аўдыёдыску. Знайсці ў продажы беларускую аўдыёкнігу не так цяжка, калі задацца падобным жаданнем. З іншага боку, аўдыёкніг на беларускай мове відавочна не шмат, а пра тыя, што выпусцілі айчынныя выдаўцы, не ведае не толькі большасць аматараў літаратуры, але і тыя, хто працуе з кніжкай прафесійна: бібліятэкары, настаўнікі, культработнікі. Айчынная аўдыёкніга толькі пракладае сабе шлях да спажыўца, і намаганняў па яе распаўсюджванні яўна не дастаткова. Найперш гэта датычыцца стратэгічнага мыслення аддзелаў збыту і маркетолагаў, у чыю задачу, поруч з кніжнай прадукцыяй, уваходзіць і прасоўванне на рынку аўдыяльных тавараў. Пройдзе зусім няшмат часу, і на чарговым Дні беларускага пісьменства — 6 верасня ў Смаргоні — будзе прадстаўлена ўсё, чым ганарацца нашы літаратары і кнігавыдаўцы. Спадзяёмся, што гэтым разам аўдыёкнігам і мультымедыя-дыскам знойдуць належнае месца. А гэта, магчыма, з’явіцца штуршком да папулярызацыі названай прадукцыі.
Далей
Каб не сыпаліся, як з меха…
На нашу думку, у тэму артыкула пра аўдыёкнігі прыйшоўся і ліст у рэдакцыю ад мовазнаўцы Алеся Каўруса. Калі аўдыёпрадукцыя ў выкананні прафесійных акцёраў можа дапамагчы вывучыць арфаэпію роднай мовы, то радыё і ўвогуле мусіць быць узорам для дакладнага вымаўлення і трапнага ўжывання слоў.
Далей
Кіно і тэатр
Калі “Вячэра...” становіцца камедыяй
Хто сказаў, што камедыя — жанр лёгкі і не паважаны? Тым, хто гэта дэкларуе, раю звярнуцца да гісторыі тэатра, дзе можна на ўласныя вочы пабачыць, якую важную ролю ў станаўленні такога сур’ёзнага віду мастацтва, як тэатр, сыграў гэты “несур’ёзны” жанр. А ўжо ў беларускім прафесійным тэатральным мастацтве камедыя з’яўляецца ці не асноватворнай і ў дачыненні да айчыннай драматургіі, і ў адносінах да нацыянальнай акцёрскай школы, якая шмат у чым ёй абвязана.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Прыправа” оптам і ў розніцу
Праца ў кіно — не жаночая. Праўда, жанчын у беларускім кіно нямала. А вось сярод сцэнарыстаў, бадай, меней, чым у іншых прафесіях. Аўтарамі сцэнарыя новай беларускай кінастужкі “Кадэт” сталі пісьменнік Анатоль Жук і кінаактрыса Валянціна Бялько. Пазней да двух сцэнарыстаў замацавалі яшчэ аднаго сур’ёзнага літаратара — Яўгена Амельчанку. Сцэнарый, канешне, мужчынскі, ды і падзеі ў ім зусім не для экзальтаваных жаночых натур. Але Анатоль Жук, аўтар аповесці, па якой напісаны сцэнарый, шчыра прызнаецца: каб не жаночы погляд, каб падзеі не разглядаліся праз прызму жаночых эмоцый, пачуццяў і перажыванняў, паўнавартасны, нанава прачытаны сюжэт наўрад ці атрымаўся б.
Далей
У паляшуцкай інтэрпрэтацыі
Знаёмства з бягучым рэпертуарам Палескага драматычнага тэатра, што ў Пінску, надзвычай уразіла мяне, падштурхнуўшы да таго, каб падзяліцца пра пастаноўкі, якія давялося паглядзець на сцэне гэтага самага маладога з прафесійных беларускіх тэатраў.
Далей
Камертон
На дарослых і дзяцей — разлічыся!
VII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск-2009” прыпаў сёлета на апошнія дні “Славянскага базару ў Віцебску”, стаўшыся годным клічнікам фестывалю. А разам з “дарослым” конкурсам, які, наадварот, сёлета праходзіў у пачатку славутага форуму мастацтваў, яны ўтварылі быццам гэткае конкурснае кола. Тым больш, што дзіцячы конкурс прадэманстраваў папросту неверагодны ўзровень.
Далей
Гукі эфіру
Напярэдадні ўступных экзаменаў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі студэнты-кампазітары трымалі свой “іспыт”: былі падведзены вынікі конкурсу, аб’яўленага напрыканцы навучальнага года і прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння Ганны Ахматавай. У конкурсе ўзялі ўдзел 14 маладых кампазітараў — навучэнцаў Акадэміі і музычных вучылішчаў. Палова з іх была адзначана прэміямі (зборнікамі беларускіх паэтаў) і дыпломамі.
Далей
Рыга, Даўгаўпілс і... “Адэса...”
Да ледзь не штогадовых прэзентацый адметнай керамікі з Латвіі на “Славянскім базары” ўжо прызвычаіліся: Даўгаўпілс з’яўляецца горадам-пабрацімам Віцебска. Але так прадстаўніча, як гэтым разам, краіна-суседка была прадстаўлена ўпершыню. Эканоміць — дык з розумам
Далей
Максіма маладых
Паміж “народнай гераіняй” і... Клеменцінай
Актрыса Паліна СЫРКІНА ўварвалася ў свет беларускага кіно з імклівасцю касмічнага аб’екта. Яе роля ў гучнай стужцы “Беларусьфільма” “Кадэт” Віталя Дудзіна была заўважана не толькі ў краіне, але і на некалькіх замежных фестывалях. Гэтымі днямі Паліна працуе на здымках камедыі Аляксандра Канановіча “Дрэва”. А ёсць жа яшчэ і ролі ў телесерыялах, тэатры. Разнастайнасці Паліны Сыркінай даводзіцца толькі здзіўляцца. Здаецца, што гэтая ўсмешлівая, вельмі абаяльная дзяўчына спрабуе адразу выканаць нейкую асабістую праграму-“максімум”. І, трэба прызнаць, гэта ў яе цяпер атрымліваецца.
Далей
Гістарыёграф
Партрэт мальтыйскага кавалера, або Што паказвае Смаленск мінчанам?
“Выратаваныя культурныя каштоўнасці” — такую назву атрымала выстаўка з фондаў Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка, якая адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Выстаўка прысвечана 65годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і, несумненна, дае наведвальнікам пэўнае ўяўленне аб унікальных і разнастайных зборах смаленскага музея.
Далей
Зафіксаваны нават сцены
Сталічны квадрат, раскладзены па трасах Ігар Гатальскі — краязнаўца, гісторык, кіраўнік аб’яднання “Прылуцкая спадчына”, шмат гадоў вывучае гісторыю Беларусі, і ў прыватнасці, Міншчыны. Вынікам ягонай працы стала выданне “Атласа аўтатурыста Цэнтральнай Беларусі”, дзе прадстаўлены не толькі карты мясцовасці, але і апісанні асноўных помнікаў рэгіёна. У хуткім часе пабачыць свет новая значная работа даследчыка, прысвечаная Паўночнай Беларусі. Выйдзе і маштабны даведнік адметных мясцін Міншчыны.
Далей
Як сустрэліся Дабранега з Ардэгастам
Цягам адзінаццаці гадоў існуе ў Лідзе Клуб рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэліравання “Dies Magna” (“Дзень Велічы”).
Далей
У кантэксце форумаў
Беларускі вектар для фальклору
У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі завяршылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сусветная фальклорная спадчына: мінулае, сучаснае, перспектыўныя напрамкі даследавання” пад эгідай Камісіі па народнай творчасці Міжнароднага таварыства этнолагаў і фалькларыстаў. У прадстаўнічай падзеі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты ў гэтай галіне з 23 краін свету. Уражаннямі ад падзеі і, увогуле, ад Беларусі, нашага фальклору, карэспандэнт “К” папрасіў падзяліцца некаторых удзельнікаў канферэнцыі.
Далей
Культурная Дамінанта V з’езда суайчыннікаў
Вядома, што культура — гэта унікальны дыпламат самага высокага класа. Названая яе ўласцівасць дэманструе нацыянальную адметнасць кожнага народа ў сучасным свеце. Яна, культура, ідэнтыфікуе і рэпрэзентуе праз духоўныя здабыткі тую ці іншую нацыю на міжнароднай арэне, становіцца арыенцірам для далейшага развіцця стасункаў паміж дзяржавамі, а таксама яднае суайчыннікаў па ўсёй планеце. Менавіта з гэтай прычыны “культурны кантэкст” панаваў у зале Міжнароднага адукацыйнага цэнтра, дзе сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары ў дні V З’езда беларусаў свету. Усяго ў ім узялі ўдзел больш за 200 дэлегатаў з 17 краін. Якраз на культурным падмурку грунтавалася і цэнтральная тэма сустрэчы суайчыннікаў у Мінску: нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце, праблемы яе захавання і развіцця.
Далей
Музейнае сховішча
Шнуроўка на кітовым вусе
Як жа выглядаў кітлік? Якія існавалі разнавіднасці нажутак? Расповед пра мяшчанскі касцюм з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея працягваем у гэтым нумары “К”.
Далей
Тэма нумара: "Мы перамаглі!"
“Сажані” і “локці”
З чэрвеня гэтага года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея— замкавым комплексе “Мір” пачала працаваць першая праграма цыкла музейна-педагагічных заняткаў па гісторыі будаўніцтва замка “Табе, нашчадак, у добры дар…”.
Далей
Дыміліся франтоў дарогі
“Ну вось мы і прыйшлі…”
Здавалася б, гісторыя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, не аднойчы апісаная ў падручніках, энцыклапедыях, мемуарах, газетных артыкулах, ужо не мае старонак, якія засталіся б незаўважанымі сучаснікамі. Але гэта толькі так здаецца… Яшчэ не аднаму пакаленню даследчыкаў давядзецца працаваць, перш чым мы дазнаемся пра ўсе падрабязнасці гісторыі вызвалення нашай краіны, за якімі — Подзвіг простых людзей. У гэтым пераконваешся неаднаразова, спрабуючы аднавіць гісторыю тых дзён у асобным горадзе, у дадзеным выпадку — гісторыю вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 года. Аперацыя “Баграціён”, магутным крокам у якой стала вызваленне горада над Заходнім Бугам, гераічна замкнула кола Вялікай Айчыннай вайны, якая пачалася і закончылася ля сцен Брэсцкай крэпасці, заклала галоўны камень у падмурак Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Наперадзе былі месяцы ўпартых баёў за вызваленне Еўропы, чыя геаграфія звінела “медалями на потных гимнастёрках” савецкіх воінаў. Гэта была дарога да Вялікай Перамогі над фашызмам...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |