Свежы нумар
Мастыхін
Сугучна з Жаннай д’Арк
Пра тое, што мастак застаецца ўтоеным дзіцем куды ў большай меры, чым любы іншы дарослы, нават казаць залішне. Адсюль і цікавасць да дзіцячай тэматыкі. Але ж выстаўку “Бэбі-бум”, якая прайшла ў галерэі “Універсітэт культуры”, інфантыльнай не назавеш — і ў плане арганізацыі (праект падтрымала Беларускае прадстаўніцтва ААН), і паводле мастацкага ўзроўню работ яна атрымалася цалкам “дарослай”. Прычым гэта зусім не перашкодзіла выяўленню той непасрэднасці светабачання, якая робіць дзяцінства самым цікавым перыядам жыцця чалавека.
Далей
“Два метры мастацтва”
Для чаго малюе мастак? Ці будзе хто сузіраць ягоныя творы? Ды наогул, ці запатрабавана сёння праца мастака? На такія пытанні можна было знайсці адказ пад час адкрыцця 17 чэрвеня выстаўкі твораў Андрэя Савіча “Два метры мастацтва” ў сталічнай галерэі “Мастацтва”. Як ні дзіўна, але ж менавіта ягоны абстрактны жывапіс, што зазірае ў глыбіні нябачнага, але чутнага творчага свету, набліжае нас да спазнання ісціны.
Далей
"К" інфармуе
Толькі самыя выдатныя!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня, напярэдадні галоўнага нацыянальнага свята — Дня Незалежнасці (Дня Рэспублікі), уручыў дзяржаўныя прэміі і ўзнагароды 64 беларусам, якія вызначыліся ў розных сферах дзейнасці. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэсслужбе беларускага Лідэра.
Далей
Дзень, які яднае пакаленні
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 65-гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, распачаліся з цырымоніі ўручэння юбілейных медалёў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай арганізацыі і правядзенню ўрачыстасцей у сталіцы, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Уладзімір Зубрык.
Далей
Копіі і арыгіналы
23 чэрвеня 2009 года ў Гродне прайшло чарговае пасяджэнне Беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны з удзелам прадстаўнікоў Міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы.
Далей
Сем пялёсткаў адзінства
Урачыстае адкрыццё VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца 27 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Эстафета міру
24 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылося пасяджэнне “круглага стала”, прысвечанага рэспубліканскай акцыі “Зорная эстафета міру” да 65годдзя вызвалення Беларусі, пад дэвізам “Вы мір заваявалі, мы яго абаронім”.
Далей
Старонкі ў летапісе краіны
24 чэрвеня ў Доме літаратара адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты вечар таксама адбылося ўганараванне пісьменнікаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, уручэнне ўзнагарод і падарункаў. Членаў Саюза віталі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Беларускага экзархату, Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама, устаноў культуры, выдавецтваў.
Далей
Пад небам блакітным
22 чэрвеня выстаўка ізраільскай літаратуры, прадстаўленай Ізраільскім культурнаінфармацыйным цэнтрам пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Новы цуд — Белавежа!
У 2011 годзе мусяць быць названы 7 новых прыродных цудаў свету. У іх лік можа трапіць і наш Нацыянальны парк “Белавежская пушча”.
Далей
Сваёй “Ракой жыцця”
У Мінску адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Рака жыцця” і творчая сустрэча з яго аўтарам Ігарам Бышнёвым. Стужка была зроблена па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у РУП “Беларускі відэацэнтр”. Карціна працягласцю 51 хвіліны знята з дапамогай самай сучаснай тэхналогіі тэлебачання высокай дакладнасці.
Далей
На людным месцы
Семінар найноўшых тэхналогій
23 чэрвеня Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” праводзіў чарговы творчы семінар для культасветнікаў “Роля абласных і раённых метадычных цэнтраў народнай творчасці ў развіцці аматарскага мастацтва і народнай творчасці”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Ад Дзвіны да Даўгавы
У Верхнядзвінску прайшоў чарговы дзіцячы рэгіянальны фестываль мастацтваў “ДвинаДзвіна-Daugava”.
Далей
Камары - гэта...
“Камарова — кола дзён” — пад такой назвай вось ужо чатыры гады запар ладзіцца свята народных рамёстваў у аднайменнай вёсцы на Мядзельшчыне. Сёлета яно прайшло пры падтрымцы Мядзельскага райвыканкама і сабрала больш як 150 рамеснікаў з усёй краіны. А суправаджалася, паводле традыцыі, майстар-класамі народных умельцаў, “круглым сталом”, выступленнямі музычных калектываў (ад фолька да эстрады), гульнявымі і спартыўнымі праграмамі і конкурсамі.
Далей
Сотня “Карлаўчанкі”
Ёсць на Брагіншчыне невялікая вёска Карлаўка, дзе нарадзіўся колісь фальклорна-энтаграфічны калектыў “Карлаўчанка”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Дзве Таццяны
З адкрытага акна трэцяга паверха Віцебскай абласной філармоніі ліюцца задушэўныя гукі: гэта вядуць рэпетыцыю нашы “дзве Таццяны” — спявачка Таццяна Белавусава і канцэртмайстар Таццяна Шахрай. Яны ўжо некалькі гадоў выступаюць разам, аб’ездзілі з канцэртамі ледзь не ўсю Беларусь, бывалі ў замежжы.
Далей
Вартая “Ватра”
Нядаўна ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны праходзіў XII Міжнародны фальклорнаэтнаграфічны фестываль “Каламійка”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары Беларусі.
Далей
Няма зводу “Радаводу”!
У Брэсце прайшоў Фестываль дзіцячай фальклорнай творчасці “Радавод”. Такую назву гэтае непаўторнае па сваім змесце мерапрыемства атрымала пад час рэалізацыі Рэспубліканскай эксперыментальнай праграмы “Танцавальны фальклор і дзеці”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Праграмы і аб’ёмы полацкіх фрэсак
На Беларусі шмат месцаў, дзе, без перабольшвання, ажывае даўніна. Але толькі тут — на скрыжаванні цывілізацый і гістарычных эпох — так абвострана адчуваецца повязь стагоддзяў, духоўнае адзінства чалавека і сусвету. Ды і як можа быць іначай, калі месца для ўзвядзення Спаса-Праабражэнскай царквы было вызначана святой Еўфрасінні Полацкай, паводле жыція, праз Анёла Божага? Сёння гэты храм, як вядома, з’яўляецца помнікам як архітэктуры, так і мастацтва, бо поруч са старадаўнімі мурамі надзвычайную каштоўнасць для сусветнай культуры ўяўляюць унікальныя фрэскі, што ўжо цягам амаль 850 гадоў захоўваюць духоўныя сімвалы, закладзеныя вялікай асветніцай беларускай зямлі. Не выпадкова чарговым прэтэндэнтам ад нашай краіны на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO з’яўляецца, у тым ліку, і Спаса-Праабражэнская царква.
Далей
Лісты мужных
У кожнай перамогі ёсць свой падмурак. Так, вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944-га папярэднічала самаахвярнае процістаянне ворагу велізарных сіл рэгулярнай Чырвонай Арміі, а таксама падпольшчыкаў і партызан.
Далей
З апошняга эшалона
Дзякуючы праекту Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі “Выратаваныя культурныя каштоўнасці”, стане магчымым пазнаёміцца са зборам Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка. Як адзначылі ў музеі, выстаўка праводзіцца ў межах святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўрачыста адкрыецца 30 чэрвеня.
Далей
важнейшае з мастацтваў: актуальны кантэкст
Энергія ёсць. А рэчышча для яе?
“Фільма, падобнага на гэты, яшчэ не было ў гісторыі беларускага кінематографа”; “Мала якая стужка пра Вялікую Айчынную так маштабна паказвае непасрэдна баявыя дзеянні” — гэтыя і іншыя каментарыі ў СМІ напярэдадні выхаду на вялікі экран “Дняпроўскага рубяжа” рэжысёра Дзяніса Скварцова, натуральна ж, не маглі не абудзіць бурнага інтарэсу да стужкі. Гэты высокабюджэтны кінапраект напярэдадні святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мусіў не толькі распавесці гледачам пра першыя дні вайны і гераічную абарону Магілёва, але, адначасова, прадэманстраваць новыя магчымасці, патэнцыял сучаснай айчыннай кінаіндустрыі. Каб абмеркаваць прэм’еру, адразу пасля “культпаходу ў кіно” рэдакцыя “К” сабралася на традыцыйную “лятучку”.
Далей
абітурыент – 2009
“Мэтавікі” з гарантыяй
Сёлета Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў развітаўся з 15 уладальнікамі дыпломаў, якія навучаліся па мэтавым наборы. На змену ім пасля ўступных іспытаў пасведчанні студэнтаў атрымаюць ажно 32 “мэтавікі”: для іх зарэзервавана прыкладна 20% месцаў ад агульнага плана набору. І сумнявацца ў тым, што ўсе гэтыя месцы будуць запоўнены, сёння не выпадае. Лік заявак з рэгіёнаў ужо перавысіў сотню. Хаця яшчэ зусім нядаўна складвалася трохі іншая сітуацыя — у нечым нават парадаксальная. Ахвотных паступаць ва універсітэт па агульных правілах ніколі не бракавала, а вось месцы, прызначаныя для мэтавага набору, часам увогуле заставаліся вакантнымі.
Далей
Авансцэна
Пабагацець у Нясвіжы
7 ліпеня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэм’ера оперы Яна Давіда Голанда “Чужое багацце нікому не служыць” (гл. “К” № 22 за 2009 г.). Гэтай падзеі папярэднічала “прэзентацыя” будучага спектакля ў Нясвіжы — менавіта там, дзе, па сцвярджэнні кіраўніка праекта Віктара Скорабагатава, гэтая опера была напісана і пастаўлена ў 1785 годзе.
Далей
Вектар на рэканструкцыю
Завяршаючы тэатральны сезон, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы склікаў прэс-канферэнцыю, у якой прыняло ўдзел новае кіраўніцтва тэатра — мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін і генеральны дырэктар Павел Палякоў. Як зазначыў на самым пачатку размовы Мікалай Мікалаевіч, прызначаны на пасаду на пачатку года, ён знарок не даваў раней праграмных інтэрв’ю, бо патрэбны быў некаторы час, каб разабрацца ў тэатральных нюансах. І вось прыспеў час, каб адказаць на ўсе пытанні і абазначыць тыя прыярытэтныя вектары, што вызначаць будучае аблічча Купалаўскага тэатра.
Далей
Мсціслаўскія падарункі
Учора ў Мсціславе адбыўся VIII фестываль мастацтваў імя М.Чуркіна, зладжаны Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры краіны, Магілёўскага аблвыканкама і Мсціслаўскага райвыканкама.
Далей
Усмешка майстра — вучням
На сталічным праспекце Пераможцаў урачыста адкрылася памятная дошка выдатнаму дзеячу беларускага тэатра, акцёру, рэжысёру і педагогу Дзмітрыю Арлову, што размясцілася на доме, дзе ён жыў.
Далей
Каментарыі (4)
дымiлiся франтоў дарогi
Вырвацца з блакаднага кальца
“Майскі змрок надыходзіць павольна, я раз-пораз выцягваю гадзіннік, стрэлкі ягоныя ледзь паўзуць. Нарэшце, цёмна. Наш полк асцярожна высоўваецца на зыходныя пазіцыі”. Так закончыў свой расповед на старонках “К” пра падрыхтоўчы этап да аперацыі “Прарыў” народны мастак Беларусі Віктар Грамыка (гл. “К” № 13 — 14 за 2009 г.). Тады ж Віктар Аляксандравіч паабяцаў прадставіць чытачам працяг сваіх успамінаў акурат да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтым разам творца прапануе ўспаміны, якія непасрэдна датычацца ходу “Прарыву”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Эфект кроку ў сталіцу
Валянціна ЛУЗІНА — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД— была адным з ініцыятараў нядаўняй прэзентацыі Ашмянскага раёна ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах Года роднай зямлі. Да абрання ў заканадаўчы орган краіны Валянціна Міхайлаўна шмат гадоў працавала намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта па праблемах развіцця сацыяльнай сферы. Якраз шматграннасць развіцця апошняй на прыкладзе асобна ўзятага раёна і прадэманстраваў новы праект. Прычым, на думку Валянціны Лузінай, Ашмянскі раён не выпадкова стаў першым: “Гісторыка-культурная спадчына Ашмянскага краю — гэта калейдаскоп падзей, суквецце імёнаў, багацце асоб і постацей, якімі ганарымся не толькі мы, але і ўся краіна і нават Еўропа”.
Пра Ашмянскую зямлю ў кантэксце сталічнай прэзентацыі і развіцця сацыякультурнай сферы і разважае Валянціна Міхайлаўна.
Далей
Дарога ў Смілавічы
Нядаўна пошта даставіла ліст з Францыі. Ад пісьменніка Барыса Носіка (ён нарадзіўся ў Маскве ў 1931 годзе). У карэспандэнцыі літаратар, які даследуе жыццё і творчасць рускіх мастакоў у эміграцыі, прапанаваў для публікацыі шэраг сваіх рукапісаў. А яшчэ праз некаторы час трапілася на вочы кніга Барыса Носіка і Валерыя Жарліцына “Рускія мастакі ў эміграцыі” (з серыі “Другая радзіма”), выдадзеная ў Санкт-Пецярбургу ў 2007 годзе. Грунтоўны фаліянт, дзе расказваецца пра многіх жывапісцаў, скульптараў, графікаў, чые дарогі, што вялі ў вялікі свет колераў, фарбаў, мастацкай гармоніі, пачыналіся з гарадоў і мястэчак Расійскай імперыі. У тым ліку — і з губерняў, паветаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ці не галоўны персанаж кнігі — ураджэнец Смілавічаў Хаім Суцін.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |