Свежы нумар
Мастыхін
Пэндзаль плюс інфармацыйнае бязмежжа
На трывалым гістарычным падмурку мастацтва Магілёўскай вобласці набыло сваю адметнасць напрыканцы XX стагоддзя. Шэраг мерапрыемстваў міжнароднага і рэспубліканскага значэння, якія праводзяцца сёння, — захаванне і папулярызацыя прафесійнага мастацтва. Сведчаннем гэтаму стала новая выстаўка “Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны”, якая адкрылася 22 мая ў дзень творчай справаздачы вобласціў Мінску. Гэтая экспазіцыя выявіла шэраг тэндэнцый у работах майстроў пэндзля нашага краю.
Далей
Сваё “Чужое багацце...”
Дзякуючы гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, усяго праз месяц “з хвосцікам”, 7 ліпеня, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета нашай краіны адбудзецца прэм’ера оперы “Чужое багацце нікому не служыць”. Спектакль не толькі звяжа беларускую мінуўшчыну і сучаснасць, але і дадаткова нагадае пра найбагацейшыя еўрапейскія традыцыі нашай культуры.
Далей
Каментарыі (3)
Кодэкс адказнасці
16 мая ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музеязапаведніка адкрылася выстаўка гравюр вядомага беларускага графіка-філосафа Уладзіміра Правідохіна пад назвай “Прысвячэнне Францыску Скарыну”.
Далей
Які ж клімат Космасу?
28 мая ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка творчага аб’яднання “Арцель” — “Мы!”, у якой узялі ўдзел вядомыя мастакі Р.Несцераў, У.Ганчарук, В.Губараў, В.Касцючэнка, Р.Іваноў, М.Басаў, А.Шлегель, С.Пісарэнка, С.Рымашэўскі, А.Забаўчык, С.Малішэўскі.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Ці стане мамантавы бівень прыбытковым для аддзела культуры?
Базіс рэгіёна: рэзервы платных паслуг
У Маладзечне з поспехам прайшоў “Маладзічок” — ІІІ Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні. У ім выступілі 52 спевакі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Па ўмовах, кожны павінен быў прадставіць дзве рознахарактарныя песні, прычым адну — на мове сваёй краіны. Установы культуры Калінкавіцкага раёна Гомельшчыны не справіліся з леташнім планам па аказанні насельніцтву платных паслуг. Фактычны паказчык у супастаўных цэнах склаў 111% пры дзяржаўным заданні 112. Здавалася б, не вялікая бяда: усяго адзін працэнт “недабору”. Аднак ужо сёлета гадавы раённы план вырас да 329 мільёнаў пры абавязковых 115% “супастаўнага” прыросту. А паказчык першага квартала ледзь перавысіў 100-працэнтны рубеж. Тэндэнцыя, справакаваная эфектам “снежнага камяка”? Не, запэўніваюць мясцовыя культасветнікі. Маўляў, сёлета план будзе ўрэшце выкананы. Між тым, пераканаўчых гарантый аптымістычных перспектыў ніхто не дае...
Далей
"К" інфармуе
Стаць годнымі прадаўжальнікамі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка:
“ВАМ, НАШЧАДКАМ ПАКАЛЕННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ, ДАВЕРАНА ВЯЛІКАЯ І БЯСЦЭННАЯ СПАДЧЫНА — МОЦНАЯ І НЕЗАЛЕЖНАЯ КРАІНА”
25 мая Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з адоранай моладдзю ў Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Рэспублікі
Добрай традыцыяй сталі сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з навучэнцамі і студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Кіраўніка дзяржавы па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі. Вось і на гэтым тыдні, 25 мая, акурат у апошні дзень вучэбнага года, Прэзідэнт вітаў у Палацы Рэспублікі нашу адораную моладзь.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Квітней, Прыдняпроўе, цвіці фестывалямі!
22 мая творчую справаздачу, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, трымала Магілёўшчына. Разгарнулася свята настолькі магутна, што плошча перад Палацам Рэспублікі віравала з ранку да вечара.
Далей
“КУФАР- РАДЦА”
Мы не выпадкова звярнуліся да пісьменніка Мікалая Чаргінца, рыхтуючы да друку п’есу “Паэтычны батальён, або Ружы на гімнасцёрцы”, бо ён — з таго пакалення сучасных беларускіх творцаў, праз чый лёс у “сороковые-роковые” пракацілася смяротнае кола той вайны. Ён дзіцем перажыў акупацыю Мінска, бачыў на свае вочы, як вызвалялі савецкія войскі і партызаны нашу сталіцу... Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі падзяліўся сваёй пазіцыяй адносна літаратурных твораў, прысвечаных падзеям 1941 — 1945 гг., ацэнкі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у кантэксце сучасных міжнародных адносін, а таксама ўспамінамі пра Мінск ліпеня 1944-га.
Далей
Шырокая прапанова на вузкі попыт
27 мая адбылася выязная калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яе “адрас” — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі — аказаўся цалкам не выпадковым: асноўнай тэмай, што абмяркоўвалася гэтым разам прадстаўнічым сходам, стала праца з тэатральнай моладдзю ў драматычных тэатрах нашай краіны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Алмазны фонд” нашых талентаў
Сёлета, перш чым завітаць у Палац Рэспублікі, ва ўрачыстай, але па-бацькоўску нязмушанай атмасферы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з таленавітымі дзецьмі і падлеткамі сустрэўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
У перспектыве — кансорцыум
З 25 па 27 мая праходзіў форум бібліятэкараў Беларусі. Як паведаміла “К” каардынатар рэспубліканскага мерапрыемства, старшыня савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Наталля Чуева, гэта першы бібліятэчны форум такога маштабу, які быў наладжаны за апошнія дзесяцігоддзі. Тэма форуму: “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і Беларускай дзяржаўнасці”.
Далей
Грандыёзна!
27 мая выстаўкай народных майстроў і гала-канцэртам “Віцебшчына — калыска маёй Беларусі”, што адбыліся ў Палацы Рэспублікі, завяршыўся цыкл творчых справаздач абласцей, прысвечаных 65-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Прыязджалі Радзівілы
24 — 28 мая Беларусь з прыватным візітам наведалі дзесяць нашчадкаў знакамітага роду Радзівілаў. Найстарэйшая з іх — польская княгіня, 91-гадовая Эльжбета Радзівіл-Тамашэўская і яе сын Альбрэхт Чартарыйскі. Двое нашчадкаў, унукі княгіні — Аляксандр і Ксавер Тамашэўскія прыбылі з Партугаліі і Францыі, дзе яны жывуць, астатнія — грамадзяне Польшчы: Марыя Ганна, Дамінік, Мікалай, Антон, Матэй, яшчэ адна — Эльжбета Радзівілы.
Далей
Соцыум
“Аддайце статус!”, або Карагод праблем вокал «Карагода»
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў нашай краіне нададзены56 аб’ектам нематэрыяльнай спадчыны. З іх 50 — гербы гарадоў і 6 — фальклорна-этнаграфічныя аб’екты. Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта падпісаў ахоўныя абавязацельствы на два з апошніх, і яны ўзяты цяпер пад абарону дзяржавы. Зараз у нашай краіне вызначаюцца тыя аб’u1077 екты нематэрыяльнайспадчыны, якія будуць пададзены ў рэпрэзентатыўны спіс, што складаецца ў UNESCO. Нават просты пералік ужо будзе сведчыць, які мы на-род і чым вылучаемся ў свеце. Паступова са свайго спісу Беларусь бу-дзе падаваць у UNESCO дакументы на аб’екты, чыё захаванне патра-буе міжнароднай падтрымкі. Але складанне гэтага пераліку ідзе марудна з-за неразумення, што і якім чынам трэба ў яго ўключаць. Магчыма, акрэсленае кола пра-блем, звязаных з гэтым працэсам, дапаможа культработнікам на месцах сфарміраваць мысленне ў накірунку захаванняспрадвечнай народнай культуры, каб на аснове гэта-га будаваць паўсядзённую работу.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
“Ой, у полі жыта” два стагоддзі таму
Фальклор апавядае: скарбы, схаваныя калісьці ў зямлі, у пэўны час здольны выходзіць на паверхню. Народная вера ў цуд вяртання, мабыць, небеспадстаўная. Пра гэта думаеш кожны раз, калі прыгадваецца драматычны лёс Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні — сапраўднай скарбонкі каштоўнасцей беларускага мастацтва, гісторыі і культуры. Заснавальнік музея Іван Луцкевіч і яго паслядоўнікі не толькі збіралі каштоўныя экспанаты — яны рэканструявалі мінулае і, у нечым, канструявалі будучыню беларусаў як нацыі.
Далей
Хто дызайнер васілька?
Пра вырабы слуцкай персіярні— шыкоўныя шляхецкія паясы, шырока вядомыя ў свой час ва ўсёй Еўропе, — здавалася б, сказана ўжо ўсё, і тым не менш, цікавасць да іх з цягам часу не знікае. Асабліва ў знаўцаў і аматараў айчыннай даўніны, якім пабачыць іх “жыўцом” у Беларусі да апошняга часу было досыць праблематычна.
Далей
Дуда з розуму звяла?
Афіцыйна ў “клане” беларускіх дудароў сёння налічваецца 52 чалавекі, а яшчэ каля дзвюх соцень зацікаўленых штотыднёва збіраюцца ў фан-клубе старажытнага інструмента. Сваю справу робяць і шматлікія канцэрты ды фестывалі ў сталіцы і рэгіёнах, пад час якіх папулярызуецца старажытная музыка наогул і інструмент у прыватнасці...
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Лiст у рэдакцыю
Права на імя
Здавалася б, найлепшае прызнанне вартасці песні — калі людзі лічаць яе народнай. Такая памылка прыемная і красамоўная, але ўсё ж яе варта выпраўляць. І таму не хваравітыя амбіцыі, а жаданне звярнуць увагу на свае законныя правы прымусіла кампазітара з Баранавічаў Міхася СКРУНДЗЯ звярнуцца з лістом у рэдакцыю “К”. Пракаменціраваць ліст Міхася Скрундзя мы папрасілі галоўнага спецыяліста аддзела аўтарскіх і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Андрэя ЛУЧАНКА.
Далей
Мiншчына фестывальная
Знайсці “соль” танца
Гасцінна прыняўшы каля тысячы гасцей і ўдзельнікаў VII Абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”, Салігорск замацаваў за сабой права называцца танцавальнай сталіцай Міншчыны.
Далей
На вобраз працуе ўсё!
У Маладзечне з поспехам прайшоў “Маладзічок” — ІІІ Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні. У ім выступілі 52 спевакі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Па ўмовах, кожны павінен быў прадставіць дзве рознахарактарныя песні, прычым адну — на мове сваёй краіны.
Далей
ПРЫДНЯПРОЎЕ Ў ЗАЛАТЫМ ВЯНКУ СУЗОР’ЯЎ
ТВОРЧАЯ СПРАВАЗДАЧА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ, прысвечаная 65-aй гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Далей
дымiлiся франтоў дарогi
Апошні Т-34 генерал-маёра Хацкілевіча
Гімнасцёрка Сяргея Прытыцкага, эскіз партрэта Зоі Касмадзям’янскай, зроблены яе братам Аляксандрам,бінокль Героя Савецкага Саюза, генералмаёра Яна Фогеля, гадзіннік генерал-лейтэнанта Аляксандра Лапаціна, узнагароды генерал-палкоўніка Мікалая Паўлоўскага, кіцель контр-адмірала Сяргея Варкова, асабістыя рэчы і частка інтэр’ера кабінета генерала арміі Аляксея Антонава… У экспазіцыйных залах Гродзенскага гісторыкаархеалагічнага музея, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, багата прадметаў, што распавядаюць пра лёсы славутых землякоў-герояў ды ўсіх змагароў, хто зрабіў свой неацэнны ўнёсак у вызваленне гродзенскай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |