Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Куды бяжыш, белая лайка?
Персанальная выстаўка жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Леаніда Дударэнкі пад назвай “Расія вачыма беларуса” працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яна прымеркавана да Года культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Лявоніха з гармонікам
Дзяржаўнаму ансамблю танца Беларусі сёлета — паўстагоддзя. Урачыстасці запланаваны на восень, але творчыя здабыткі не падпарадкаваны календару. Таму напярэдадні нядаўняга выступлення калектыву ў Канцэртнай зале “Мінск” дырэктар — мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч запрасіў журналістаў на прэс-паказ сваіх прэм’ер.
Клопат пра кожнага, клопат ад кожнага!
23 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. У ім Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, у тым ліку, на выкарыстанне патэнцыялу культуры ў жыцці нашага грамадства.
Пушча Гусавіяна і Тэадорыка
Сёлета самаму старажытнаму запаведніку ў Еўропе — Нацыянальнаму парку “Белавежская пушча” — спаўняецца 600 гадоў. Гэты юбілей уключаны ў Спіс памятных дат UNESCO. Пастановай Савета Міністраў зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання, дзе, у прыватнасці, прадугледжаны рэканструкцыя, мадэрнізацыя, будаўніцтва, добраўпарадкаванне як аб’ектаў самога запаведніка, так і прылеглай да яго інфраструктуры. Вядома, уключаны ў яго і шматлікія асветніцкія, культурныя праекты. Асобным пунктам у плане пазначана перавыданне кнігі Георгія Карцава “Белавежская пушча”, з часу першага выхаду ў свет якой летась споўнілася сто пяць гадоў. Дарэчы, у Беларусі захаваліся толькі тры экземпляры гэтага фаліянта. Таму не дзіва, што “пушчанская” кніга, перавыдадзеная факсімільна выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, уражвае найперш ужо “праверанай часам” якасцю.
За паўгода да Віцебскіх варот
Прызнацца, пад час наведвання ваеннай экспазіцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея карэспандэнту “К” давялося нялёгка. Турма СД, асобныя залы, прысвечаныя абароне Віцебска, падполлю, вялізная — партызанскаму руху на Віцебшчыне, яго героям... Пётр Машэраў, Канстанцін Заслонаў, Уладзімір Лабанок, Аляксей Данукалаў, Мінай Шмыроў — імёны, якія ўвайшлі ў пантэон народнай славы. Чыя партызанская гісторыя больш цікавая, пра каго распавесці ў першую чаргу?..

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»