Свежы нумар
Мастыхін
Ненапружліва і з дранікамі
У Музеі гісторыі кіно адкрылася выстаўка жывапісу Віктара Ціханава і інсталяцый дызайнера Сяргея Шылы, вернісаж якой завяршыўся дабрачыннай акцыяй на карысць аднаго з дзіцячых дамоў Мінска. Удзельнікі мінулагодняй “Арт-бульбы” падрыхтавалі праект, які стаў працягам “смачнай” тэмы.
Далей
Які ён, англійскі “Сейбіт”?
Пітэр Хіксан — мастак, які вось ужо больш за трыццаць гадоў жыве... у Магілёве. Па шчаслівай, як ён лічыць, выпадковасці ў 1970-я Пітэр аказаўся ў Беларусі, сустрэў тут будучую жонку і застаўся назаўсёды.
Далей
Інтанацыйны лад “Слуцкіх ткачых”
Барыс Аракчэеў... Вядомы жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Лейтматыў яго творчасці – Зямля і чалавек на ёй. Кожны ягоны твор – гэта эмацыянальнае апавяданне ад першай асобы.
Далей
Шагалаўскі палёт Белага клоуна
Днямі выстаўка “Усмешка клоуна”, якая працуе ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, папоўнілася яшчэ некалькімі дзесяткамі выяў клоунаў з калекцыі заслужанага артыста Расіі Мікалая Чалнакова.
Далей
"К" інфармуе
БРАВІСІМА!
Год культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь урачыста распачаўся спектаклем “Лебядзінае возера” Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі...
Далей
Год, які пачаўся ў красавіку
15 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё Года культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. На сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета быў паказаны балет “Лебядзінае возера” ў пастаноўцы Вялікага тэатра Расіі з удзелам сусветна вядомых зорак сцэны.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Лацінаамерыканскі цэнтр: імідж-праекцыя
13 красавіка ў Мінску ўрачыста адчыніў свае дзверы Лацінаамерыканскі культурны цэнтр імя Сімона Балівара. У яго адкрыцці прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес, намеснік міністра культуры нашай краіны Віктар Кураш, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Амар Сенон Медына Кінтэра, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
Далей
365 крокаў па сядзібе Гутэн-Чапскіх
У межах навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, арганізаванай Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, адбылося падарожжа “Род Чапскіх на Міншчыне”. Яго ўдзельнікі пабывалі ў Прылуках, Воўчкавічах, Дзяржынску. Апошнім пунктам сталася мястэчка Станькава, дзе вандроўнікі наведалі краязнаўчы музей мясцовай сярэдняй школы. А стартавала падарожжа ад Нацыянальнай бібліятэкі, дзе гэтымі днямі праходзіла гісторыка-мемарыяльная выстаўка “Жыццё — Айчыне, гонар — нікому”.
Далей
Соцыум
Закон сусветнай энтрапіі не адменіш. А Закон аб ахове спадчыны?
Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у сценах рэдакцыі “Культуры” адбыўся “круглы стол” па тэме “Міжнароднае заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, ініцыяваны нашай газетай і арганізаваны сумесна з упраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
Бег з бар’ерамі на кароткія і доўгія дыстанцыі
Напрыканцы сакавіка Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Максіма Горкага прадставіў гледачам прэм’еру, якая прыцягнула ўвагу, без перабольшвання, усёй тэатральнай грамадскасці. Галоўны рэжысёр тэатра Сяргей Кавальчык прапанаваў сваю першую пастаноўку ў новым статусе — спектакль “Бег” па п’есе Міхаіла Булгакава. На новую пасаду Сяргей Кавальчык быў прызначаны больш за год таму, але ж менавіта гэты “дэбютны” спектакль (хаця на рахунку самога рэжысёра “Бег” размяняў ужо чацвёрты дзесятак пастановак) стаўся ягонымі сапраўднымі творчымі агледзінамі.
Далей
Камертон
Сустрэўся неяк Анегін з… Агінскім
Вось ужо трэцюю вясну запар сталічны оперны бамонд выпраўляецца ў Маладзечанскі палац культуры — на прэм’еру. Спачатку была “Іяланта”, праз год — “Травіята”. Сёлета Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр паставіў “Яўгенія Анегіна”, што, безумоўна, сведчыць пра высокую творчую планку Здзівіўся нават Пушкін
Далей
Казанскі вопыт і “Царская нявеста”
Дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Воліч цягам ужо некалькіх гадоў запрашаецца на Міжнародны оперны фестываль імя Ф.Шаляпіна ў Казані. Вось і сёлета ён дырыжыраваў “Царскай нявестай”, над прэм’ерай якой працаваў з тамтэйшай трупай летась. Яшчэ адным яго творчым здабыткам трэба лічыць назапашаны ў Казані фестывальны і ўласна оперны вопыт, які можа быць карысным для нашага тэатра і, шырэй, Беларусі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Максіма маладых
“Мой сакрэт — у мяхах!”
Дваццацідзённы еўрапейскі фестываль акардэоннай музыкі ў французскай правінцыі Брэтань, які праходзіў там у трыццаці гарадах, адкрыўся выступленнем… беларускага праекта “Gurzuf”. Побач з джазам, шансонам, лірычна-светлым ф’южнам — ураганная энергетыка і драйв, якія складана нават вызначыць стылёва, ад беларусаў. Лідэр “Gurzuf”’а, малады кампазітар Ягор ЗАБЕЛАЎ, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, вядомы і ў іншай ролі: “саундтрэк” да шэрагу спектакляў Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек загучаў дзякуючы яму. Але гэта сёння. Пачыналася ўсё зусім не з акардэона — а з баяна.
Далей
На людным месцы
У кантэксце новай мадэлі
У маляўнічых мясцінах Барысаўскага раёна, за якімі неафіцыйна замацавалася назва “Мядоцкі край”, ёсць бібліятэка-музей народнай творчасці і побыту вёскі Леванова. Установа дзейнічае ў адпаведнасці з рашэннем Барысаўскага райвыканкама ад 2008 года і згодна з абласной праграмай “Традыцыйная культура і дзеці”. Дарэчы, стварэнне бібліятэкі-музея — лагічны працяг краязнаўчага праекта “Барысаўскі край — нашы слава і гонар”, які рэалізоўваюць установы, падпарадкаваныя Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева.
Далей
Гістарыёграф
Чый медаль на паспарту?
Сігізмунд Юркоўскі (1838? -1901 гг.) быў адным з першых віцебскіх фатографаў і ўвайшоў у гісторыю фатаграфіі як вынаходнік шторна-шчыліннай засаўкі, якая стала правобразам механізма, што выкарыстоўваецца ў сучасных “мыльніцах”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |