Свежы нумар
Мастыхін
Барысаў — Жодзіна — транзіт
Апошнім часам у беларускім мастацтве склалася тэндэнцыя да ажыўлення выставачнай дзейнасці ў правінцыйных гарадах. Цікавыя падзеі, якія адбываюцца ў сценах выставачнай залы Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі, дадаткова пацвярджаюць гэты факт. Выстаўкі работ жывапісцаў Валерыя Шкарубы, Нінель Шчаснай, Віктара Альшэўскага, архітэктара Галіны Левінай, скульптара Анатоля Анікейчыка, выніковая выстаўка арт-сесіі юных мастакоў Мінскай вобласці, а таксама навучэнцаў студыі Рышарда Мая — вось няпоўны спіс экспазіцый, што прайшлі ў Барысаве.
Далей
Вось такія настроі!
У гродзенскай галерэі Тызенгаўза працуе выстаўка пад назвай “Настроі”. Яе аўтары — маладыя мінскія мастачкі Таццяна Грыневіч і Ганна Сілівончык, якія яшчэ раз даказалі: выдзяленне своеасаблівага “жаночага погляду” ў мастацтве мае важкія падставы. Выстаўка ж іх работ настолькі незвычайная, што натуральным жаданнем было пашырыць межы творчасці гэтых мінчанак да... маніфесту “жаночай лініі” ў сучасным беларускім мастацтве.
Далей
Два полюсы аднаго тэксту
Адкрыццё незвычайнага праекта адбылося ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Новая выстаўка “Графема” ўяўляе сабой калаж арт-праектаў некалькіх беларускіх мастакоў, у кожным з якіх у той ці іншай форме з пэўнай мэтай прысутнічае тэкст.
Далей
Бестыярыум “выйшаў у свет”
У Сярэднявеччы “Бестыярыумы” станавіліся своеасаблівай кнігай пазнання свету. Праз яднанне фантастычных жывёл з рэальна існуючымі, чалавек той эпохі шукаў ключы да пазнання асяроддзя, выводзіў уласныя правілы паводзін у соцыуме. Сучасная навука пацясніла з заалагічных падручнікаў выдумку, але загадкавыя істоты працягваюць хваляваць думкі чалавека. У сакавіку яны чарговы раз (згадаць хаця б творы Хорхе Луіса Борхеса) “выйшлі ў свет”: у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшла выстаўка ляўкасу Маргарыты Сташулёнак “Некласічны бестыярыум”.
Далей
"К" інфармуе
Прынашэнне дырыжору
22 сакавіка на сцэне Палаца Рэспублікі пройдзе балет “Рамэа і Джульета”, які Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь прысвячае 80-годдзю знакамітага дырыжора, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Генадзя Праваторава. Дырыжыраваць будзе яго выхаванец Вячаслаў Воліч.
Далей
Конкурсны погляд на вызваленне
Як вядома, Міністэрства культуры праводзіць рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы музей года па патрыятычным выхаванні моладзі, які прысвячаецца 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Сімфанічнае “лаціна”
11 — 21 красавіка ў межах Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Венесуэлы адбудуцца гастролі Сімфанічнага аркестра Венесуэлы ў нашай краіне. Гэтай падзеі была прысвечана прэс-канферэнцыя ў Пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Фотакола жыцця
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава завяршылася выстаўка “Паміж белым і чорным” фотамастака, загадчыка аддзела фотаілюстрацый газеты “Культура” Юрыя Іванова. Экспазіцыя прысвячалася 100-годдзю з дня нараджэння бацькоў аўтара, бо, па яго словах, менавіта бацькі закладваюць у чалавека тое, што дапамагае стаць асобай і дасягнуць жыццёвых вышынь.
Далей
Шляхетнае спаборніцтва
Заўтра ў Смаргоні ўрачыста адкрываецца ІХ Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя Міхала Клеафаса Агінскага. Ён збярэ 26 маладзёжных калектываў з Беларусі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
На ўсе часы!
Году роднай зямлі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвечаны сёлетні сезон Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга. Песні роднай зямлі, мелодыі ваенных часоў увойдуць у праграмы чатырох канцэртаў цыкла “Шлягеры на ўсе часы”.
Далей
“Арт-мажор” на ўсю вясну
Канцэртам кафедры духавой музыкі ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода распачаўся XVII фестываль мастацтваў “Арт-мажор” Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. З сакавіка да канца мая фестывальныя мерапрыемствы будуць праходзіць на сцэнічных пляцоўках Мінска.
Далей
Ад кінаперасовак да кінатэатраў
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі агляду-конкурсу сярод кінавідэапракатных арганізацый.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
Радзівілаўскі акцэнт музеефікацыі
На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы, на парадак дня якога было вынесена ўдакладненне некаторых аспектаў праекта музеефікацыі Нясвіжскага замка. Звязаны яны, у прыватнасці, з напаўненнем мастацкай калекцыі для найбольш дакладнага ўзнаўлення інтэр’ераў архітэктурнага помніка, чыё шыкоўнае аздабленне ўжо ў наступным годзе змогуць ацаніць айчынныя і замежныя аматары даўніны.
Далей
Кіно і тэатр
Калі вайна аказалася пераможанай...
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўмее быць у добрым сэнсе кан’юнктурным. Мы чуем папрокі беларускаму тэатру ў ігнараванні маладых драматургаў, у адсутнасці сур’ёзных сацыяльных тэм, у недахопе спектакляў, прысвечаных вайне. І тут на сцэне менавіта гэтага тэатра з’яўляецца спектакль па п’есе “Калі скончыцца вайна” маладога драматурга Паўла Пражко, герой якога праяўляе ў бітве пад Берлінам высакародства і гуманізм, але ў выніку — апынаецца ў ГУЛАГу. І я не бяруся сказаць, якая з задач для тэатра сталася больш складанай: сцэнічнае асэнсаванне самой тэмы вайны ці праблема ўвасаблення тэксту маладога аўтара.
Далей
Ці салодкі Эзопаў вінаград?
Жыццё, у тым ліку і творчае, не перапыняецца нават у самых экстрэмальных умовах. Гэта на мінулым тыдні пацвердзіў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача. Нягледзячы на тое, што будынак ТЮГа знаходзіцца ў стане рэканструкцыі і мадэрнізацыі, тэатр прадставіў сваім адданым гледачам чарговую прэм’еру: на сцэне Палаца прафсаюзаў паўстаў спектакль “Ліса і вінаград” па п’есе бразільскага драматурга Гільерме Фігейрэду.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
Цымбальнае сугучча плюс…
У тым, што беларускія цымбалы патрабуюць далейшага ўдасканальвання, сёння ўжо ніхто не сумняваецца. І пакуль майстры ўсё яшчэ шукаюць новыя тэхналогіі вырабу гэтага музычнага інструмента, выканаўцы і кампазітары знаходзяць у ім новыя магчымасці для выразнасці. Адна з іх — у спалучэнні цымбальнага тэмбру з іншымі.
Далей
Настрой — “бяседны”
Ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь — бы той фірменны знак, эмблема, ужо амаль брэнд добрага настрою, якім пазначаны многія нашыя святы. Нязменны ўдзельнік “Дажынак”, гэты калектыў ужо сам па сабе асацыюецца з багатым творчым ураджаем: новыя песні, адна за другую лепей, з’яўляюцца ў яго, бы грыбы пасля дажджу ці маладыя вясновыя парасткі пасля снежнай зімы. Тут і ўласна народныя песні ў адметных апрацоўках, і аўтарскія кампазіцыі, блізкія да народных (часам і не адрозніш: ці то народная гэта песня, што прайшла шліфоўку стагоддзямі, ці то — створаная і аранжыраваная літаральна сёння), і шырокі разліў узнёслай лірыкі, пазначанай кампазітарскай пячаткай кіраўніка ансамбля — народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага.
Далей
На людным месцы
Акорд саламянай скрыпкі
Летась вёска Калацічы, што ў Глускім раёне, стала аграгарадком. На капітальны рамонт мясцовага сельскага Дома культуры было выкарыстана 386 мільёнаў рублёў. Установа якасна змяніла не толькі аблічча, але і змест работы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Хто ж ля самавара?
У вёсцы Свяцілавічы, што на Веткаўшчыне, пры раённым Доме культуры існуе народны клуб народнай песні “Ля самавара”.
Далей
Сур’ёзна пра наіў
У Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар, прысвечаны інсітнай творчасці.
Далей
Гістарыёграф
Хто ў мезалітычным шалашы?
Сёння ў Інтэрнэце актыўна праводзіцца галасаванне па выбары сямі цудаў сусветнай прыроды. Сярод 260 прэтэндэнтаў — ад нашай краіны вылучаны рака Днепр, возера Нарач і Белавежская пушча. Сімвалічна гэта менавіта сёлета, калі адзначаецца 600-годдзе ўстанаўлення запаведнай зоны ў лясах Белавежы, уключанай у 1992 годзе ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны UNESCO.
Далей
Чый “слядок” на следавіку?
Аглядаючы старажытныя курганы, што размешчаны ў канцы вуліцы Трактарнай у Капылі, на старых яўрэйскіх могілках, звярнуў увагу на адзін з надмагільных камянёў, паваленых часам на зямлю. Пад пэўным вуглом сонечных промняў на ім выразна відаць выявы дзвюх рук, узнятых крыж-накрыж. Што ж абазначае гэты сімвал?
Далей
Суботнія сустрэчы
Музыка мужчынскага роду: Генадзь ПРА-ВА-ТОРАЎ
Калі б слова “Музыка” было мужчынскага роду, яно гучала б менавіта так: Праватораў. І справа не толькі ў гучнасці гэтага прозвішча (апошнюю яму надае сама асоба Генадзя Панцеляймонавіча — народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі), але і ў амаль бахаўскай сімволіцы, “зашыфраванасці” ў ім літарных спалучэнняў.
Далей
Векапомнае
“Уся Хатынь гарэла...”
Відаць, кожны, хто хоць аднойчы пабываў на мемарыяльным комплексе “Хатынь”, не забудзе гэтай цішыні, дзе толькі звон раз у паўхвіліны не парушае яе, а нагадвае. Звон сярод цішыні, мармуру і апошняга сакавіцкага снегу, у якія, бы на паперу, запісана-запомнена рукамі стваральнікаў мемарыяльнага комплексу і Памяццю народа трагедыя гэтай — адной з соцень знішчаных у гады вайны — вёскі.
Ці можа і сёння так жа востра балець гэтая Памяць? Можа, калі і праз дзесяцігоддзі словы сведчанняў гучаць выракам нелюдзям… Можа, калі не прыпыняецца ланцужок, па якім перадаецца — ужо генетычна — страшнае полымя Хатыні… Можа, калі мы вяртаемся зноў і зноў у 22 сакавіка 1943 года…
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Адказы на пытанні чытачоў
Маюцца сур’ёзныя праблемы ў набыцці музычных інструментаў для дзіцячых музычных школ і дзіцячых школ мастацтваў. Як мяркуеце вырашаць гэтую сітуацыю?
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Першыя этналастаўкі “запяюць” улетку
Улетку пяць устаноў культуры і адукацыі Беларусі папоўняцца маладымі спецыялістамі, якія валодаюць сродкамі пераймання аўтэнтычных форм фальклору. Першыя выпускнікі спецыялізацыі “Этнафоназнаўства” навучаць, як трэба правільна спяваць традыцыйныя песні, граць на народных інструментах, арганізоўваць святы ў працэсе кіравання фальклорнымі калектывамі. Гэтая спецыялізацыя з’явілася на факультэце традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў у 2004 годзе. А ў чэрвені 2008-га атрымала незвычайную адзнаку: дыплом за захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі ад Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |