Свежы нумар
Бамонд: опера, балет
Клас па класе мюзікла
Ці любіце вы Брадвей так, як любяць яго беларускія артысты?.. Пытанне гэтае далёка не рытарычнае: за апошні месяц узніклі адна за адной дзве розныя пастаноўкі паводле фрагментаў з брадвейскіх мюзіклаў. На фоне шматгадовага “маўчання” ў гэтай галіне — сапраўдны выбух, ды не “бомбы”, а, хутчэй, святочнага салюту ў гонар самога жанру мюзікла, прычым у яго “класічнай” спадчыннай версіі.
Далей
Сола паралелей і мерыдыянаў
Творчымі вечарамі паэтэсы Таццяны Мушынскай сёння нікога не здзівіш. Апошнім часам яна іх ладзіць штогод, таму цяперашні быў сёмым. На гэты раз віноўніца ўрачыстасці не толькі “замахнулася” на Вялікую залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі (якую, між іншым, ужо скарала), але і сабрала самы, бадай, прадстаўнічы “бамонд” — як сярод публікі, так і, галоўнае, сярод саміх удзельнікаў праграмы. Канцэрт ладзіўся да 25-годдзя творчай дзейнасці паэтэсы і журналісткі і стаў магчымым дзякуючы спецыяльнай стыпендыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і яго арганізацыйнай падтрымцы.
Далей
Старыя-новыя оперы “пра галоўнае”
Напярэдадні адкрыцця адноўленага будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь надзвычай актуальным аказалася знаёмства нашых спецыялістаў і шырокай публікі з вопытам, назапашаным Новай ізраільскай операй. Работы тамтэйшага тэатра былі прысвечаны лекцыі вядомага музыказнаўцы і журналіста Ёсі Тавора, які працуе Першым сакратаром Пасольства Ізраіля ў Расіі і каардынатарам праграм Ізраільскіх культурных цэнтраў у СНД.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Ці спатрэбяцца аддзелу культуры садоўнік ды капітан?
Для вандроўніка горад пачынаецца з вакзала і гасцініцы. Аўтавакзал у Нароўлі рамантуецца, а гасцініца ўжо некалькі гадоў як даведзена да ладу — і цёплая (за кошт, натуральна, шклопакетаў), і ўтульная, і танная: аднамесны нумар абыходзіцца за суткі недзе ў 19 тысяч... І не пачынаў бы з гэтага гаворку, калі б не давялося ў свой час начаваць, скажам, у Глыбокім, Чавусах, Хойніках, пра развіццё гасцінічнага сервісу якіх пісаць без слёз не выпадае... А для нараўлянскіх улад, па перакананні намесніка старшыні мясцовага райвыканкама Васіля Кузьмянкова, дыхтоўнасць гасцініцы — справа гонару. І справа гэтая — красамоўны доказ перспектыўнага бачання развіцця раённага цэнтра.
Галоўны вектар гэтага развіцця — сацыякультурны. І не за гарамі той час, калі Нароўля паўнапраўна ўвойдзе (як колісь Тураў, Жыткавічы і Мазыр) у турыстычнае “Залатое кольца Гомельшчыны”. І прывабяць турыстаў не толькі прыпяцкія краявіды, але і знакавыя аб’екты культуры, адраджэннем якіх цяпер і заняты мясцовыя культасветнікі. Аднаўленне, рэканструкцыя ці рамонт такіх аб’ектаў абумоўлены Дзяржаўнай праграмай развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. І менавіта з улікам гэтага вядзецца цяпер уладкаванне кавярні ў гатэлі, дзе ў бліжэйшай перспектыве любы падарожнік зможа замовіць звечара паўнацэнны сняданак проста ў нумар...
Далей
"К" інфармуе
Да сустрэчы ў Вялікім!
26 лютага Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі азнаёміўся з вынікамі рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Далей
Стратэгію дыктуе час
Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка, ведучы пасяджэнне калегіі, неаднаразова падкрэсліваў, што гэты год вымагае ад кожнага з нас надзвычайнай адказнасці ў жорсткіх умовах абмежаванага фінансавання. Не пагадзіцца — немагчыма. Жыць па ўчорашніх крытэрыях сёння не выпадае ў любым кірунку культурнай дзейнасці. Таму прадухіленне незаконных мэтавых расходаў па ўстановах культуры, захаванне фінансавай дысцыпліны, планавая эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў, эфектыўная рэалізацыя бізнес-планаў камерцыйных арганізацый Міністэрства культуры (а менавіта гэтыя пытанні сталі галоўнымі ў парадку дня калегіі) у сукупнасці з законным нарошчваннем пазабюджэтнай дзейнасці нашых клубаў, бібліятэк, музеяў і складаюць аснову стратэгіі па ўмацаванні эканамічнай бяспекі культурнай галіны.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Кастусям, Янкам і... Валянцінам
Як пашырыць кола музейных наведвальнікаў і павялічыць аб’ём грашовых паступленняў ад рэалізацыі платных паслуг? Музеі краіны падрыхтавалі да Дня ўсіх закаханых шэраг незвычайных мерапрыемстваў. У выставачных залах панавала атмасфера святога пачуцця, што спрадвек акрыляе чалавецтва.
Далей
На пачатку — аншлаг!
24 лютага быў дадзены старт Году Беларусі ў Маскве. Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел беларуская афіцыйная дэлегацыя, якую ўзначальваў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук. У склад дэлегацыі ўваходзілі начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Рагачук. Значную дапамогу і садзеянне ў правядзенні мерапрыемстваў аказала Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Далей
Соцыум
Хто памятае радасць сорак пятага?
Міністэрства культуры сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі і рэжысуры абвясціла Рэспубліканскі конкурс на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных твораў, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Вялікай Перамогі пад дэвізам “Мы памятаем радасць сорак пятага”. У ім прапаноўвалася прыняць удзел усім ахвотным. Вынікі гэтага конкурсу і сталі нагодай для нашага матэрыялу.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
ВЯСЕЛЛЮ БЫЦЬ!
20 лютага на сцэне Купалаўскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля “Вяселле” А.Чэхава. Гэта — сумесны беларуска-расійскі праект, ажыццёўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Міжнароднай канфедэрацыяй тэатральных саюзаў, Міжнародным тэатральным фестывалем імя А.Чэхава пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Белар сь, Урада Масквы. Прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння расійскага
класіка, якое будзе адзначацца ў 2010 годзе, гэтая пастаноўка ўжо ўключана ў праграму Чэхаўскага фестывалю.
З беларускімі акцёрамі-купалаўцамі працавала маскоўская пастановачная група. У яе склад увайшлі мастак Максім Абрэзкаў, харэограф Алена Багдановіч, мастакі па касцюмах Наталля Жолабава і Сяргей Агафонаў, а таксама рэжысёр Уладзімір Панкоў. Яны прапанавалі айчыннаму гледачу тэатральнае дзейства пад назвай soundrama, дзе аўтарскі тэкст разглядаецца як нагода для ўласных постмадэрнісцкіх музычна-імправізацыйных вышукаў. Пра гэта і не толькі разважаюць тэатральны крытык Таццяна КОМАНАВА і музыказнаўца Надзея БУНЦЭВІЧ.
Далей
Камертон
Гітара “прымерыла” сітар
“Гітарны трохвугольнік” — так называўся нядаўні сольны вечар маладога беларускага музыканта Рамана Ташпулодава. Але насамрэч тых “вуглоў”, што сімвалізавалі розныя кірункі яго дзейнасці, аказалася больш. І, галоўнае, усе яны станавіліся абсалютна натуральным, гарманічным працягам адзін аднаго, быццам ператвараючы рэзкасць зігзагаў у плаўнасць, закругленасць ліній.
Далей
“Мінскі джаз” для ўсёй рэспублікі
ХХ Міжнародны музычны праект “Мінскі джаз-2009” выклікаў, як заўсёды, сапраўдны ажыятаж. Усе тры дні зала клуба імя Дзяржынскага была не проста паўнюткай — у ёй яблыку не было дзе ўпасці. Прычым у зале былі людзі самых розных узростаў: ад 60 — 70-гадовых “ветэранаў джаза”, якія пратоптвалі джазавыя сцяжынкі ў 1950 — 60-я, да дзятвы, што прыйшла з бацькамі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Склікае Каложа
З 8 па 21 лютага ў Гродне праходзіў фестываль праваслаўных песняспеваў “Каложскі Дабравест”, які ўжо восьмы год ззяе яркім дыяментам у “кароне” фестываляў Беларусі. Па найменні ён з’яўляецца абласным, а па сутнасці — міжнародным, бо ў гэтым годзе ў горад над Нёманам завіталі больш за сорак харавых калектываў з Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы. Беларусь на гэтай імпрэзе была прадстаўлена хорам тэалагічнага факультэта БДУ, прыходскімі хорамі епархій, калектывамі з Брэста, Гомеля, Оршы і іншых гарадоў.
Далей
Гістарыёграф
Рэгесты Цяпінскага
Духоўная спадчына Беларусі ўключае ў сябе сотні каштоўных артэфактаў, па якіх можна прасачыць ход айчыннай гісторыі. У свой час надзвычай вялікую ролю ў выяўленні сярэднявечных рукапісаў і старадрукаў адыграў Яўхім Карскі, які змог зафіксаваць і апісаць найбольш каштоўныя з іх. Даўно ўжо наспела неабходнасць істотна пашырыць спіс гістарычных першакрыніц за кошт новых, часам даволі нечаканых, знаходак.
Далей
Віцэ-губернатар са Станькава
Імя графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага для знаўцаў і аматараў беларускай даўніны добра знаёмае. Не выпадкова па-за ўвагай грамадскасці не засталіся 180-годдзе з дня нараджэння вядомага калекцыянера, самага славутага прадстаўніка старога роду Чапскіх.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Першая за паўстагоддзя
Незвычайны праект адбыўся ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі — выстаўка, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, што працавала толькі 22 і 23 лютага.
Далей
Суботнія сустрэчы
Надзея і... вясна доктара Путырскага
Імя галоўнага мамолага Міністэрства аховы здароўя, кіраўніка Рэспубліканскага мамалагічнага цэнтра Леаніда ПУТЫРСКАГА добра вядомае ў медыцынскім свеце. Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі, акадэмік Беларускай інжынернай Акадэміі з’яўляецца аўтарам шматлікіх патэнтаў і навуковых распрацовак. Доктар медыцынскіх навук, прафесар правёў не адну сотню ўдалых аперацый, выратоўваючы жыцці жанчын Беларусі і замежжа. Пры такім высокім навуковым прафесійным тэмпе на сон застаецца, прызнаецца Леанід Аляксеевіч, усяго гадзін пяць.
Далей
Афіцыйныя дакументы
ART-блог: беларускае мастацтва Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Куфар-радца
выпуск №№ 1 — 2 (25 — 26)
Шаноўныя культасветработнікі!
Сённяшні здвоены выпуск “Куфра-радцы” прапануе вам матэрыялы для падрыхтоўкі тэатральных і музычных прадстаўленняў да 65-й гадавіны вызваленя Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Знайшоў сваё адлюстраванне на старонках “Куфра” і Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы дыскатэк, які ладзіць Міністэрства культуры краіны.
Традыцыйна на нашых старонках аматараў шашак чакае “Шашачная культура”.
Да новых сустрэч!
Далей
“Шашачная культура”
Назваўшы пераможцу пераднавагодняга конкурсу, мы падводзім і вынікі працы “Шашачнай культуры” ў 2008 годзе. Вас чакаюць вынікі беларускіх конкурсаў і чэмпіянату па шашачнай кампазіцыі. У 2009 годзе вас чакаюць конкурсы, знаёмствы з новымі творамі і аўтарамі.
Зазірніце ў “Куфар”!
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Адпаведнасць кан’юнктуры — пытанне выжывання
Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы дыскатэк, які ладзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, набліжаецца да завяршэння. Паўдзельнічаўшы ў выездах экспертнай камісіі, куды ўваходзяць кваліфікаваныя спецыялісты з Міністэрства і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, карэспандэнты “К” здолелі не толькі пазнаёміцца з дыскарухам у рэгіёнах, але і звярнуць увагу на яго новыя тэндэнцыі і старыя праблемы.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Месца, дзе мала хто з нас бываў
На афішы нашага Вялікага тэатра бачу назву балета “Вясна свяшчэнная” Ігара Стравінскага. Узгадваю таксама “Жар-птушку” — яшчэ адзін пастаўлены на беларускай сцэне балет І.Стравінскага, звязаны з іменем геніяльнага “прадзюсера” пачатку ХХ стагоддзя С.Дзягілева, які пайшоў з жыцця 80 гадоў таму, а дзень яго нараджэння выпадае на не так ужо і далёкае 31 сакавіка. На памяць прыходзіць і “Вяселейка”, нядаўна сцэнічна ўвасобленае ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. А следам — узгадаў Венецыю. Так, уражвалі там і пляц Сан-Марка, і Палац дожаў, і мост Рыальта. Але потым замест шныпарання па крамках з сувенірамі ці поўгадзіннага катання на гандоле за 20 еўра абраў іншую мэту…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |