Свежы нумар
Мастыхін
“Візітка” на шэсць асоб
Некалькі месяцаў брэстчане бурна абмяркоўваюць скульптурную кампазіцыю ў гонар 1000-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе. Наўрад ці сёння знойдзеш такога жыхара Брэста, тым больш прадстаўніка культурнай грамадскасці, хто б абыякава ставіўся да тых пытанняў, што, быццам снежны камяк, нарастаюць вакол шматфігурнага манументальнага твора скульптара Аляксея Паўлючука. Прычым абмеркаванні абвастраюць самі тэрміны ўзвядзення: ужо ў ліпені бягучага года на скрыжаванні вуліцы Савецкай і бульвара Гогаля павінен з’явіцца гэты знак, які ўвасобіць веліч і гонар старажытнага Брэста.
Далей
І ўсё ж пытанне вымагае дыспуту...
Па задумцы арганізатараў, усе яны, мастакі, кіруюцца прынцыпамі старога і добрага рэалізму. Інакш кажучы, экспазіцыя гэта сталася як бы нейкім супрацьпастаўленнем тым найноўшым мастацкім плыням, якія сёння існуюць у культурнай панараме жыцця. Але, але…
Далей
"К" інфармуе
Наталля ПЯТКЕВІЧ: “Зыходзіць з трыадзiнства правоў, абавязкаў i адказнасцi”
5 лютага, напярэдадні ўступлення ў сілу новага Закона аб сродках масавай інфармацыі, адбыўся “круглы стол” на тэму “Заканадаўства аб СМІ як фактар развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы”. У зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сабраліся прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі, міжнародных арганізацый, кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.
Далей
Мінск. Кірмаш. Кнігі
Лепшыя навінкі айчынных і замежных выдавецтваў можна будзе ўбачыць на XVI Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы “Кнігі Беларусі-2009”, што пройдзе з 11 па 15 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.
Далей
“...Я КНІГУ МАЮ!”
11 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” гасцей збярэ XVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш “Кнігі Беларусі — 2009”.
Далей
Канцэпцыя з галаграмамі
Цягам мінулага года вялася распрацоўка Канцэпцыі экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Рабочай групай пад кіраўніцтвам намесніка міністра культуры Віктара Кураша і дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Кавалені былі прааналізаваны лепшыя дасягненні ў галіне музейнай справы як у нашай краіне, так і за мяжой.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА)
Забеспячэнне бяспекі і якасці прадукцыі ці паслуг, паўнаты і дакладнасці прадастаўляемай у іх інфармацыі забяспечваецца выкананнем усімі ўдзельнікамі рынку, у рэспубліцы або за яе межамі, дзеючых правіл, якія ўстанаўліваюцца ў тэхнічных нарматыўных прававых актах (ТНПА). Да іх адносяцца тэхнічныя рэгламенты, дзяржаўныя стандарты, санітарныя, ветэрынарныя і іншыя дакументы, што зацвярджаюцца дзяржаўнымі органамі.
Далей
Cпрадвечнае каханне Гродзеншчыны
Галіна культуры Гродзеншчыны рыхтуецца да канцэрта-творчай справаздачы, якая пройдзе ў Мінску напрыканцы лютага. Як паведаміў “К” намеснік начальніка Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Маціевіч (які, дарэчы, з’яўляецца дырэктарам справаздачнага канцэрта), сцэнарый мерапрыемства даўно гатовы, сцэнічныя касцюмы шыюцца, цяпер ідуць рэпетыцыі, у якіх заняты лепшыя культурна-мастацкія сілы вобласці.
Далей
Соцыум
Ці не боязна парушаць табу?
Запіс праграмы ўжо скончыўся, сафіты ў тэлестудыі пагаслі, але дыскусія ўсё ніяк не магла суняцца. Пацікавіўся ў вядучага ток-шоу “Ход у адказ”, намесніка старшыні Белдзяржтэлерадыё
кампаніі Аляксандра Мартыненкі, ці часта яму даводзіцца бываць сведкам гэткіх інтэлігентных жарсцяў.
— Амаль кожны раз, — адказаў ён. — Бо супастаўленне розных, часам дыяметральна супрацьлеглых пазіцый — гэта сутнасць нашай праграмы. Таму і запрашаем у студыю людзей, якія маюць нагоду паспрачацца.
Але што рабіць у тым выпадку, калі эмоцыі ўжо, здавалася б, пераліваюцца цераз край? Калі ўдзельнікі праграмы настолькі захопленыя дыскусіяй, што нават не чакаюць мікрафону, каб выказацца?
— У такіх выпадках мы абвяшчаем перапынак на рэкламу, — тлумачыць Аляксандр Мартыненка.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
Чым вымяраецца лёгкасць?
3 лютага ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка Дзмітрыя Мохава пад назвай “Таямніцы прасторавых структур”. Гэты знаны мастак тэатра і кіно летась адзначыў свой 65-гадовы юбілей. І, як “высветлілася”, хоць майстар прымаў удзел у значнай колькасці выставак у шэрагу еўрапейскіх краін, на Беларусі яго апошняя персанальная выстаўка адбылася гадоў з пятнаццаць таму. Яшчэ і па гэтай прычыне яна выклікала вялікую цікавасць з боку тэатральнай і мастацкай грамадскасці.
Далей
3D-ліпень ужо ўзімку?
“Фантазіі важнейшыя за веды” — гэты афарызм Альберта Эйнштэйна стаў для творчай каманды фільма “Навагоднія прыгоды ў ліпені” свайго роду дэвізам, які падмацоўваў яе на працягу ўсіх трох гадоў здымак. Сапраўды, першая за доўгі час стужка для дзяцей Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у многіх адносінах — эксперыментальная. І, мусіць, якраз гэта вымагала ад рэжысёраў-пастаноўшчыкаў Алены Туравай і Івана Паўлава неймаверных высілкаў і выдумкі, каб здзейсніць тэхналагічныя працэсы, некаторыя з якіх на Беларусі яшчэ недастаткова шырока выкарыстоўваюцца. Нарэшце, карціна выйшла на фінішную прамую: хутка ў сталіцы адбудзецца яе прэм’ера. Пра творчыя і тэхналагічныя нечаканасці, якія папярэднічалі прэм’еры, карэспандэнту “К” распавяла аўтар праекта Алена ТУРАВА.
Далей
Камертон
Забытае? Адноўленае!
Творчасць беларускага кампазітара Яна Тарасевіча (1889 — 1961 гг.), нягледзячы на прысвечаную яму манаграфію, шматлікія артыкулы, выданне нотных зборнікаў, запісы на радыё, — гэта ўсё яшчэ “Забытыя шэдэўры”, як быў названы канцэрт з яго камернай музыкі, невыпадкова зладжаны менавіта ў зале Саюза кампазітараў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Наперад, у мінулае!
Вытанчаная музыка мяжы ХІХ — ХХ стст., каларытныя акадэмічныя творы і песні сярэдзіны ХХ — пачатку ХХІ стст., нарэшце, джаз — і ўсё, між іншым, “сваё, беларускае”, ды прэзентаванае літаральна за некалькі дзён запар, прычым пераважна ў малых гарадах і нават на сяле, — на такое здольны толькі заслужаны калектыў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з нястомным маэстра — народным артыстам краіны прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
Суботнія сустрэчы
Дыпламатычная натура карэннага гамяльчаніна
Начальнік аддзела культуры Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый ЧУМАКОЎ — чалавек у галіне новы. Калісьці ён любіў пашпацыраваць у знакамітым парку Паскевічаў-Румянцавых сабе ў задавальненне, цяпер жа мусіць сузіраць яго суцішлівае хараство поглядам дбайнага гаспадара: палацава-паркавы комплекс прыналежыць да ягонай “епархіі”. Менавіта пад час такога дзелавога праменаду па заснежаных алеях парку Дзмітрый Аляксеевіч адказаў на пытанні карэспандэнта “К”.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |