Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Аксамітны барытон Андрэя Заспіцкага
Наведаць вядомага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Андрэя Заспіцкага мне параіў Іван Міско: “Давай паедзем да Андрэя, у яго ў лютым дзень нараджэння”.
ЯК СЫГРАЦЬ СЭРЦА?
Такое нечаканае пытанне задаў наш фотакарэспандэнт першакурснікам тэатральнага факультэта Акадэміі мастацтваў. І гэта натуральна, бо флюіды кахання найчасцей літаральна выпраменьвае студэнцкае асяроддзе. Мусіць таму для будучых акцёраў не было цяжка ўтварыць мізансцэну-валянцінку адмыслова “па сістэме Станіслаўскага”. Верыце?
Патрабуецца герой!
Адным з мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і аховы іх правоў на 2004 — 2010 гады абазначана правядзенне комплексных навуковых даследаванняў, у лік якіх уваходзіць і вывучэнне ўздзеяння сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці і электронных, на фізічнае, псіхічнае і духоўна-маральнае здароўе дзяцей. Пацверджаннем неабходнасці такога мэтанакіраванага даследавання і актуальнасці праблемы стаў візіт маладой журналісткі ў рэдакцыю “К”. Яна распавяла пра тое, якія лялькі сёння можа набыць у Інтэрнеце кожны, незалежна ад узросту. Сярод “сімпатычных” забавак былі... і сіні мярцвяк — увасабленне гераіні кінастужкі “Твін Пікс” Лоры Палмэр, і брыдкія лялькі-сараканожкі, і лялька ў выглядзе мужчынскай галавы для ўтыкання нажоў. Так, аказваецца, бывае і такое. Гэтая тэма прымусіла задумацца і звярнуць увагу на адваротны бок медаля: а з чым, уласна кажучы, сёння гуляюць нашыя дзеці? Усе прыведзеныя вышэй прыклады “цацак”, канешне, “прыкольныя”, але што можна супрацьпаставіць такім змрочным, не ўласцівым нашай ментальнасці, персанажам, якіх дастаткова ў сусветным Сеціве? Грацыёзную Барбі? Чалавека-павука? Вялікагаловых “выкшталцоных” лялек Братз? А дзе ж, калі казаць пра нашы рэаліі, героі беларускай культуры — кіно, літаратуры, фальклору, — чыё прызначэнне любіць і паважаць сваю зямлю, яе мінулае і сучаснасць, маральныя і духоўныя каштоўнасці? Што мы можам супрацьпаставіць плыні замежных сімвалаў і знакаў, якія нясуць у сваім абліччы сучасныя лялькі? І што мы маем у адказ здаровага і добрага? Мы часта скардзімся на тое, колькі насілля дэманструецца на нашых тэлевізійных каналах. І нібыта не пры чым, у баку, застаюцца зусім іншыя, не менш небяспечныя прыкметы сучаснай цывілізацыі — культ спажывання, сексуалізацыя жаночага цела, ідэалізацыя не сваіх, а заходніх герояў. А калі прыгледзецца, ці не з Барбі пачынаецца псіхічнае насілле над дзяўчынкай, якая, пасталеўшы, заўважае: яе фігура не адпавядае прапорцыям любімай лялькі? І колькі вядома выпадкаў, калі далей пачынаецца тое, што дактары называюць “анарэксія” — хвароба, якая развіваецца ў людзей, і што асабліва страшна — у падлеткаў, якія адмаўляюцца ад прыёму ежы пад уплывам псіхічных расстройстваў? Разважаючы над гэтай, здавалася б, простай тэмай — лялькі, ці не самы час згадаць, што яны якраз і з’яўляюцца адным з механізмаў абароны ад псіхічнага і іншых відаў насілля. Мы жывем у Міжнароднае дзесяцігоддзе культуры міру і ненасілля ў інтарэсах дзяцей планеты, абвешчанае Генеральнай Асамблеяй ААН на перыяд 2001 — 2010 гады. А таму мы мусім улічваць належным чынам важнасць традыцый і культурных каштоўнасцей кожнага народа для абароны і гарманічнага развіцця дзіцяці. І найперш дзіцяці, якога мы хочам выхаваць патрыётам сваёй зямлі. Таму “лялечнае” пытанне, падаецца, набывае зусім іншы, глыбінны змест у нацыянальнай прасторы.
Зялёны кабінет Радзівіла
Сёлета працягнуцца работы на такім знакавым аб’екце, як замкавы комплекс “Мір” па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. Адной з адметнасцей палацава-паркавага ансамбля ўжо ў найбліжэйшы час поруч з непаўторнай архітэктурай стануць італьянскі і англійскі сады. Канстанцін ПЕТРЫМАН, навуковы супрацоўнік філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Міры, — першы ў Беларусі спецыяліст, які не толькі займаецца даследаваннем гістарычных дакументаў, звязаных з гісторыяй замка і яго садоў, але і выконвае функцыі садоўніка.
“Назваць імёны адзінаццаці адважных…”
Часам паставіць задачу аказваецца нашмат лягчэй, чым яе выканаць. Знайсці найбольш цікавыя экспанаты і прадметы ваенных гадоў у фондах музеяў і апісаць іх — задача цалкам па сілах журналісту. Але ж не тады, калі трапляеш у самае сэрца падзей і становішся сведкам гісторыі лёсаў. Праз тыя самыя звычайныя экспанаты ў экспазіцыі. Патрапіўшы ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, у яго “ваенную частку”, карэспандэнт “К” раптам задаўся пытаннямі: а які ж урэшце экспанат ці прадмет выбраць? які лёс апісаць? які з іх невядомы нам, сучаснікам? Іх жа так многа… І, натуральна, адказы на тыя рытарычныя пытанні знайсці нельга — бо ў гэты момант пераходзіш на ўзровень разваг іншага кшталту: а колькі іх, тых самаахвярных, мужных людзей, пра якіх мы ўвогуле не ведаем? Дзе яны ляжаць? ці пахаваны яны ўвогуле? ці засталося ад іх хоць што-небудзь? Вось такая сумная рыторыка.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»