Свежы нумар
Мастыхін
Габеленавае падарожжа ад Слуцка да Барысава
16 студзеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне адбылася прэзентацыя сямі габеленаў, аб’яднаных назвай “Старадаўнія гарады Мінскай вобласці”. Выкананы яны па эскізах манументаліста Эдуарда Рымаровіча. Творы паказваюць вядомыя архітэктурныя помнікі, а таксама знакамітых асоб з сямі гарадоў краіны.
Далей
Неамагнетызм дзядоўніка
У Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага праходзіць выстаўка памяці мастака Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага.
Далей
Дэкаратыўная гучнасць
Галерэя Тызенгауза заўсёды старалася пазнаёміць сваіх наведвальнікаў з творчасцю гродзенскіх мастакоў. Адной з самых яркіх і самабытных экспазіцый за апошні час стала выстаўка Дзмітрыя Кузняцова.
Далей
Бамонд: опера, балет
У завею па Брадвеі
У колішніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, падрыхтаваных як артысты музычных тэатраў, зноў пачалася творчая ліхаманка. У пошуках выратавання яны згуртаваліся з аднадумцамі і ў чарговы раз звярнуліся да жанру мюзікла — дакладней, да фрагментаў з мюзіклаў, склаўшы з іх музычнае рэвю “Прывітанне, Брадвей!”. Спачатку той “Брадвей” разгарнуўся на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, каб потым рушыць па іншых сцэнічных пляцоўках краіны.
Далей
Меркуцыо не змеркне
Новы год — новыя ўводы. Мабыць, менавіта гэтыя словы сталі лозунгам для Беларускага балета. Хаця там і раней салісты ўвесь час працавалі над усё новымі партыямі, мінулы тыдзень аказаўся асабліва “ўраджайным”.
Далей
Пра каханне з любоўю
Пра каханне спяваюць многія. А ці магчыма праспяваць... само каханне? Менавіта гэта паспрабуе здзейсніць салістка Беларускай оперы, лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў Настасся МАСКВІНА, якая нядаўна была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. З сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам маладых дырыжораў Алега Лесуна і Андрэя Іванова яна правядзе ў Канцэртнай зале “Мінск” сольны вечар “Спяваю каханне…”
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Родная зямля: час крэатыву
МІЛЬЯРДЫ, АД ЯКІХ ВЫРАСТАЮЦЬ КРЫЛЫ
Артыкул гэты — невыпадковы. Ён з’яўляецца лагічным працягам чэрвеньскай публікацыі нашай газеты (“К” № 24, 2008 г.) “Навука асвойваць грошы”, дзе акцэнт рабіўся на аналіз сістэмнага падыходу да ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ў культурнай прасторы Івацэвіцкага раёна Брэстчыны.
Прайшоў час, і натуральным падалося жаданне пацікавіцца, з якімі вынікамі за 2008-ы спрацаваў у гэтым кірунку мясцовы аддзел культуры.
Здабыткі, як і чакалася, аказаліся больш чым важкія. На рамонт і ўзвядзенне ўстаноў культуры ў рэгіёне асвоена летась амаль паўтара мільярда рублёў. Да сямі наяўных аграгарадкоў цягам мінулага года дадалося яшчэ тры: “Целяханы”, “Гошчава”, “Даманава”. Паказальнымі падаюцца і першыя тыдні бягучага года: 23 студзеня ў аграгарадку “Хадакі” з удзелам прадстаўнікоў абласных улад быў урачыста адкрыты сельскі Дом культуры, на ўзвядзенне якога выкарыстана больш за мільярд рублёў (600 мільёнаў — з абласнога бюджэту, ільвіная доля — з раённага)...
Не, нездарма начальнік аддзела культуры Івацэвіцкага райвыканкама Любоў Фосцікава ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Вопыт прафесіянала, які ўпэўнены, што без капіталаўкладанняў культура на сённяшнім этапе не будзе даваць аддачу, які ведае, куды, на што і як трэба выкарыстоўваць грошы, варты павагі ды пераймання.
Далей
"К" інфармуе
КАЛАРЫТ ІНІЦЫЯТЫВЫ
Парламентарыі наведалі Нацыянальны мастацкі музей з рабочым візітам, пад час якога разгледзелі пытанні музейнага заканадаўства. Дарэчы, сёння, 24 студзеня, славуты Нацыянальны мастацкі ўся краіна віншуе з 70-гадовым юбілеем!
Далей
Умацоўваючы і праслаўляючы Радзіму
16 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам прамысловасці, навукі, культуры, адукацыі, СМІ, сілавых міністэрстваў і ведамстваў, дэпутацкага корпуса, банкаўскай сферы, фізкультуры і спорту.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Валянціна Елізар’ева заўсёды чакаем у якасці мастацкага кіраўніка Тэатра оперы і балета”
Такую пазіцыю Міністэрства культуры агучыў у размове з карэспандэнтам БелТА міністр Уладзімір Матвейчук.
Далей
Гомельскія адкрыцці
Фонды Гомельскага палацава-паркавага ансамбля папоўніліся новым прадметам надзвычайнай важнасці: люстэрка другой паловы XIX стагоддзя вышынёй амаль тры метры было прынята на пастаяннае захоўванне. 20 студзеня адбылася прэзентацыя гэтага прадмета.
Далей
Санцьяга вачыма Дамейкі
Першы канал падрыхтаваў да эфіру першы фільм пра слыннага сына беларускай зямлі — Ігнація Дамейку з дакументальнай серыі аўтарскага праекта Алега Лукашэвіча “Эпоха”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Спадчына: музейная і дакументальная
19 студзеня 2009 года ў Варшаве адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім камітэтам Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) і Польскім нацыянальным камітэтам ІКАМОС.
Далей
Парог народнага
28 студзеня будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння знакамітага майстра сцэны Купалаўскага тэатра, народнага артыста Беларусі Паўла Кармуніна.
Далей
Якімі быць “Народам Беларусі”?
Вынікам работы дзяржаўных органаў у сферы этнарэлігійнай дзейнасці ў 2008 годзе было прысвечана пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Соцыум
Хуткая дапамога для шэдэўра
За 70 гадоў у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь назапашана 25 тысяч прадметаў, з якіх больш за 7 тысяч патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі. Аднак амаль штодзённа гэтыя спецыялісты вымушаны адхіляцца ад скрупулёзнай працы, каб вырашыць шматлікія пытанні, звязаныя з арганізацыйным і тэхнічным бокам іх прафесійнай дзейнасці.
Далей
Калі прадзюсер — філармонія
З чаго пачынаецца артыст? Хтосьці абсалютна справядліва скажа: “З таленту”. Хтосьці па-філасофску дадасць: “З выхавання, падрыхтоўкі, бо любая прыродная адоранасць патрабуе далейшага развіцця”. А хтосьці хітра ўсміхнецца: “З прадзюсера!” І, не хаваючы з’едлівасці, дадасць агульнапрынятае: “Толькі дзе яго знайсці?”
Пакінем спрэчкі пра тое, ці існуе на Беларусі шоу-бізнес і якія ў яго перспектывы. Паразважаем у гэтым кантэксце пра сутнасць такой канцэртнай арганізацыі, як філармонія.
Далей
Камертон
Полымя ў кроплі вады
Ансамбль салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова быў запрошаны на Фестываль мастацтваў у Дэлі, сталіцу Індыі, і зрабіў там сапраўдны фурор.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Пацалаваны феяй музыкі
Адзіны канцэрт у Мінску сусветна вядомага піяніста Андрэя Паначэўнага стаў сапраўдным святочным падарункам для ўсіх прыхільнікаў высокага мастацтва. Выхаванец беларускай фартэпіяннай школы, які займаўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а потым — у самой Акадэміі ў класах І.Барташэвіч, Л.Шаламенцавай і Ю.Гільдзюка, ён стаў пераможцам безлічы міжнародных конкурсаў самага высокага рангу. А галоўнае — першым і пакуль адзіным беларускім піяністам, які дасягнуў лаўрэацтва на Міжнародным конкурсе імя П.Чайкоўскага ў Маскве (2002).
Далей
Сімфаньета для маэстра
Напрыканцы 2008 года прафесару Леаніду Іванову, кіраўніку і галоўнаму дырыжору аркестра народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі, было прысвоена ганаровае званне народнага артыста Беларусі. Ушаноўванне маэстра з гэтай нагоды адбылося ў Магілёўскім драмтэатры, і віноўнік урачыстасці ўвесь вечар не выпускаў з рук дырыжорскай палачкі: яго аркестр даў цудоўны канцэрт, пачаўшы яго творам Генадзя Ермачэнкава, у свой час напісаным спецыяльна для гэтага калектыву.
Далей
На людным месцы
На палітры пленэру
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка, прысвечаная 70-годдзю Мінскай вобласці. Тут прадстаўлены работы навучэнцаў школ мастацтваў рэгіёна. Экспазіцыя ўпершыню аб’яднала два раённыя пленэры: “Залатая палітра” (Барысаўскі) і “Дзе льецца Нёман срэбраводны” (Стаўбцоўскі), а таксама абласны пленэр “Фарбы роднай зямлі”, які штогод ладзіцца ў Чэрвені.
Далей
Гліняны самавар
У Гарадку адкрылася выстаўка ганчарства, названая арганізатарамі з раённага Дома рамёстваў і фальклору “Зямное і вечнае”.
Далей
Галоўны прыз — “Залаты Рог”
Па добрай традыцыі, у Рагачове адбылася студзеньская цырымонія ўручэння прызоў за дасягненні ў сацыяльна-культурнай сферы “Залаты Рог-2008”. У гарадскім Доме культуры трынаццаты раз ушанавалі лаўрэатаў-пераможцаў конкурсу.
Далей
Гістарыёграф
Школа ў Чырвоных Казармах
Арыгінальны праект распрацаваны калектывам Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея напярэдадні 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У адной з залаў філіяла ўстановы ў Чырвоных Казармах, якія месцяцца ў Бярозе, створана новая экспазіцыя, што ўзнаўляе адну са слаўных старонак гісторыі партызанскага руху рэгіёна — вучобу дзяцей у лясных партызанскіх школах.
Далей
Які гук карэльскай бярозы?
У выставачнай зале Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” пачала работу выстаўка “Ад фанографа да магнітафона”. Яна знаёміць наведвальнікаў з асноўнымі тыпамі гукаўзнаўляльных апаратаў ХХ стагоддзя. Іх дапаўняюць прадметы хатняга інтэр’ера, бо прадстаўленыя апараты прызначаліся ў асноўным для асабістага карыстання.
Далей
Гродзенская прапіска “нэша”
Сёння распрацоўваецца канцэпцыя Нацыянальнага тэхнічнага музея з экспазіцыяй старадаўніх аўтамабіляў, якая можа размясціцца, да прыкладу, на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Пазаштатны аўтар “К” піша пра адзін з магчымых экспанатаў будучай установы.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Народ, які мае...”
22 студзеня, у дзень, калі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначала сваё 80-годдзе, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пад час адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі правяла літаратурна-творчую сустрэчу “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” з лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года. Больш за дзесяцігоддзе гэтыя высокія ўзнагароды з’яўляюцца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, гуманітарнай і творчай дзейнасці.
Удзельнічалі ў сустрэчы і прадстаўнікі аўтарскага калектыву дзесяцітомнага выдання “Беларусы” Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З дырэктарам установы і кіраўніком творчай групы, доктарам архітэктуры і гістарычных навук, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, прафесарам Аляксандрам ЛАКОТКАМ і сустрэўся наш карэспандэнт.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Вызначана прававое становішча дзіцячых школ мастацтваў
У гэтым нумары “К” завяршае друкаваць каментарый да Палажэння аб установах пазашкольнага выхавання і навучання ў сферы культуры (пачатак у № 3). Пасля афіцыйнага апублікавання дакумента мы абавязкова пазнаёмім чытачоў з ім больш падрабязна.
Далей
Рэканструкцыя
Сцэнарый і рэжысура — аддзела культуры
Выступаючы на мітынгу, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Калінкавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктар Сямашка казаў аб прыкрай уласцівасці часу: яго імклівы бег зацярушвае памяць нават пра тое, што забывацца ніколі не павінна. Для тых людзей, якія перажылі вайну, яна стала ці не найважнейшай падзеяй жыцця, але для многіх нашых маладых суайчыннікаў гэта не болей, чым раздзел у падручніку па гісторыі. Настолькі ж аддалены ад рэчаіснасці, як, скажам, Напалеон.
Як супрацьстаяць дэструктыўнай уласцівасці хуткаплыннага часу? Пошукі адказаў на гэтае філасофскае пытанне ў значнай меры знаходзяцца ў кампетэнцыі работнікаў культуры. Менавіта яны рыхтуюць урачыстасці да юбілею вызвалення сваіх родных гарадоў і вёсак.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Паміж зямным і незямным…
22 студзеня ва ўсіх залах першага паверха, вестыбюлі і галерэі другога паверха Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адкрылася унікальная выстаўка жывапісу, габелена і малюнка (каляровы аловак, пяро) выдатнага мастака сучаснасці Аляксандра Кішчанкі.
Ён пражыў усяго 64 гады, але ў вялікім мастацтве паспеў зрабіць столькі, на што іншаму творцу спатрэбілася б два ці тры жыцці. Часцяком шэрую паўсядзённасць мінулага гэты чалавек літаральна ўзрываў сваімі смелымі наватарскімі карцінамі, якія пранізаны ўзвышана-зямным і касмічным дыханнем, творамі манументальнага жывапісу і габеленамі вялікіх форм. А яшчэ ён быў бліскучым рысавальшчыкам, арыгінальным вершатворцам і выдумшчыкам показак.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |