Свежы нумар
Мастыхін
Не толькі партрэты , або Татарнікавы — гэта...
У выставачнай зале Брэсцкай арганізацыі БСМ з вялікім поспехам нядаўна прайшла “сямейная” выстаўка маці і сына — Валянціны і Паўла Татарнікавых. Экспазіцыя змясціла больш за 30 твораў кожнага з аўтараў.
Далей
Інтэлектуальная “Артэвалюцыя”
Выстаўку “Артэвалюцыя” паказаў у гродзенскай галерэі Тызенгауза Уладзімір Качан. Прымеркаваны да 50-годдзя мастака, гэты праект храналагічна ўключыў у сябе знакавыя творы розных гадоў, па якіх можна прасачыць эстэтычна-светапогляднае развіццё асобы аўтара. Адметнасць яго манеры найбольш ярка праяўляецца ў работах 1990 — 2000-х гадоў, але адчуваецца ўжо ў палотнах, напісаных у 80-я.
Далей
"К" інфармуе
Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года
Указ № 7 ад 8 студзеня 2009 г.
Далей
2009: год у гонар роднай зямлі
У Беларусі 2009 год аб’яўлены Годам роднай зямлі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Далей
Шляхам дабра
8 студзеня ў 15-ы раз дабрачынная акцыя “Ражджэсцвенская ёлка — нашы дзеці” сабрала на святочныя прадстаўленні дзяцей і падлеткаў нашай краіны.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Велiч роднай зямлi
У светлыя дні Ражджаства Хрыстовага Палац Рэспублікі на сваёй гасціннай сцэне, па традыцыі, прымае найлепшых нашых суайчыннікаў — тых, хто ўганараваны дзяржавай прэміяй “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года.
8 студзеня Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння адзначыў, што гэтае светлае свята, з якім звязваюць надзеі на абнаўленне, пераўтварэнне навакольнага свету і чалавечай душы, набывае асаблівы сэнс у цяперашні год, аб’яўлены ў краіне Годам роднай зямлі. “Зямля — гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, а яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая, гераічная гісторыя — усё, што аб’ядноўваецца вялікім і ёмістым паняццем — Айчына”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Далей
Кіно і тэатр
“Унесці карэктывы” ў вечныя тэмы
Лічыцца, што белы колер пры ўсёй сваёй “прастаце” і “бясколернасці” ўбірае ў сабе ўвесь спектр вясёлкі. І ў тэатральным мастацтве, а ў лялечным — дык бясспрэчна, ён вельмі часта аказваецца нашмат больш выразным, чым уся стракатасць мастакоўскай палітры, пра што сведчаць прэм’еры Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у гэтым сезоне.
Далей
Слова пра акцёра
Ён пайшоў з жыцця ў першы дзень новага года, не паспеўшы адзначыць свой 80-ы дзень нараджэння. 3-га студзеня ў Брэсцкім тэатры драмы і музыкі развітваліся з патрыярхам яго сцэны — заслужаным артыстам Беларусі Сяргеем Іванавічам Еўдашэнкам.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Камертон
Неўтаймоўныя і непадзельныя
Салісты Беларускага балета, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія ДЗЯТКО і Канстанцін КУЗНЯЦОЎ — артысты папраўдзе унікальныя. І на сённяшні дзень адзіныя ў нас, хто мае больш за дзесятак лаўрэацкіх-дыпламанцкіх узнагарод і, галоўнае, так удала ды паспяхова сумяшчае розныя стылі і харэаграфічныя тэхнікі — ад класікі да мадэрна. Так што іх званне заслужаных артыстаў сапраўды заслужанае.
Далей
“Калядоўшчыкі” ў Карэі
Артысты Беларускага балета, паводле традыцыі, ездзілі “калядаваць” у Карэю: не з казой, а са сваімі фірмовымі “лялькамі” — персанажамі балета “Шчаўкунок”. Ды так паспяхова, што акрамя 20-ці запланаваных спектакляў іх папрасілі правесці некалькі дадатковых. Вядучыя музычныя крытыкі прызналі пастаноўку В.Елізар’ева лепшай з тых, што калісьці паказваліся ў Карэі, а нашым салістам прадказалі сусветную вядомасць.
Далей
Гістарыёграф
І нават пояс вікінга!
Галоўная мэта археалагічных даследаванняў 2008 года, па словах загадчыцы Цэнтра даіндустрыяльнага грамадскага аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко, заключалася ў тым, каб максімальна ахапіць усю тэрыторыю краіны. Для гэтага была наладжана цесная ўзаемасувязь з мясцовымі навучальнымі ўстановамі — ад сярэдніх школ і летнікаў да профільных факультэтаў ВНУ.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Хто воз на страху “завёз”?
На Каляды і Новы год на беларускім Палессі людзі варажылі, каб зразумець, што іх чакае ў наступным годзе, да чаго рыхтавацца, на што спадзявацца, ці будуць добрыя ўраджай і надвор’е. Ладзіліся таксама розныя забаўкі, ігрышчы. Запісаным пад час экспедыцый па зборы дыялектнай лексікі дзеліцца пінскі аўтар “К”.
Далей
"За духоўнае адраджэнне"
Абсалютна ўсё пра беларусаў
За шматтомнік “Беларусы”, першы том якога “Беларуская навука” выдала ў 1994 годзе, прэміяй “За духоўнае адраджэнне” адзначаны аўтарскі калектыў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Далей
Калі ў доме васьмёра дзяцей... няма ніякіх бяссонных начэй!
Аўтарытэт майстра, прафесійнага творцы часам падаецца больш прывабным, чым побытавыя, сямейныя клопаты, вынікам якіх таксама становіцца адраджэнне духоўнасці. Сярод лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” — шматдзетная сям’я Онахавых з Пружан. У адрозненне ад астатніх пераможцаў, бацькі гэтай не такой ужо і маленькай ячэйкі грамадства (у іх восем дзяцей) атрымалі ўзнагароду менавіта за ўклад у падтрымку сямейных каштоўнасцей. Карэспандэнт “К” пагутарыў з берагіняй-захавальніцай Кацярынай ОНАХАВАЙ.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Духоўнасць — у раёне маладых
Прэмію “За духоўнае адраджэнне” сёлета атрымаў протаіерэй Аляксандр ШЫРЫТОН, настаяцель рэлігійнай абшчыны “Прыход храма Серафіма Сароўскага” Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”, якая знаходзіцца ў сталічным мікрараёне “Малінаўка”.
Далей
Каментарыі (1)
“Самая прэстыжная!”
Прэмію “За духоўнае адраджэнне” 2008 года атрымлівае калектыў Дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі”. Сваімі ўражаннямі падзялілася з карэспандэнтам “К” дырэктар Цэнтра, доктар медыцынскіх навук, прафесар Вольга АЛЕЙНІКАВА
Далей
ганарымся!
Разгадаць загадкі Вердзі і Мдзівані
Мінулы год для кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Андрэя МДЗІВАНІ быў папраўдзе знакавым.
Адбылася прэм’ера яго оперы “Маленькі прынц” на лібрэта Вадзіма Яканюка паводле аднайменнай аповесці Антуана дэ Сент-Экзюперы. Яна была пастаўлена музычнай капэлай “Санорус” і паказана не толькі мінчанам і гасцям сталіцы, але і жыхарам некаторых рэгіёнаў, паўсюль атрымала захопленыя водгукі дарослых і дзяцей. Крыху ж раней публіка Беларускай дзяржаўнай філармоніі горача вітала кампазітара пасля прэм’еры яго сімфоніі-балета “Шчыгрын”. Для знаўцаў жа яго творчасці нечаканым стаўся прыход гэтага буйнога кампазітара-сімфаніста, вядомага па мудрагелістых вакальна-сімфанічных партытурах, да музыкі надзвычай меладычнай, запамінальнай, зразумелай самым шырокім слухацкім масам.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Класіка ў саюзе з тэмпераментам
Нават не будучы адданым прыхільнікам балета, які не прапускае ніводнай прэм’еры, не ведаць заслужаную артыстку Беларусі Вольгу ГАЙКО немагчыма. Як сапраўдная балетная прыма, што аддала тэатру 12 гадоў жыцця, яна занята ледзь не ва ўсіх спектаклях бягучага рэпертуару, а ў некаторых выконвае адразу некалькі партый: Аўрора і Фея бэзу ў “Спячай прыгажуні”, Адэта — Адылія ў “Лебядзіным возеры” П.Чайкоўскага, Медора ў “Карсары”, Нікія ў “Баядэрцы” Л.Мінкуса, Распусніца ў “Карміне Бурана” К.Орфа, Нэле ў “Легендзе аб Цілі Уленшпігелі” Я.Глебава, Рагнеда ў “Жарсцях” А.Мдзівані, Фрыгія ў “Спартаку” А.Хачатурана, Зарэма ў “Бахчысарайскім фантане” Б.Асаф’ева і многія-многія іншыя. А яшчэ ўдзельнічае ў канцэртах, саліруе на замежных гастролях. Адной з цэнтральных падзей мінулага сезона стала пастаноўка “Пахіты” Л.Мінкуса, дзе Вольга выканала вядучую партыю
Далей
Як гучаць лыжкі з дубу?
Сярод сёлетніх лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — не толькі тытулаваныя і праслаўленыя сталічныя калектывы ды творцы, але і былы настаўнік фізкультуры з маленькай вёскі Валканосава, што на Кругляншчыне. Гэта сімптаматычна і справядліва: без такіх энтузіястаў, як Аляксандр ХАРКЕВІЧ, у сугуччы нашай культуры бракавала б многіх адценняў, істотных і непаўторных.
Далей
Паэт знішчае вершы?
Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар ШНІП здавён закаханы ў пісьменніцу Людмілу Рублеўскую, а ўлюбёны ў Паэзію. Першая стала жонкай, спасціжэнне другой ператварылася ў мэту творчасці, а значыць — жыцця... Стараннае “габляванне” радка прыносіць плён. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” паэт уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне мастацкай літаратуры.
Далей
Феерверк на вуліцы Культуры
— Як ласкавае слова і котцы прыемна, так і артысту, нягледзячы на ўзрост і званні, любое прызнанне штодзённай творчай працы — у радасць, — сказаў на самым пачатку сустрэчы з карэспандэнтам “К” народны артыст СССР, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Генадзь АЎСЯННІКАЎ. — Асабліва мяне прываблівае, што нават у няпросты эканамічны час наша дзяржава не забываецца на мастацтва і стварае сапраўднае свята на вуліцы Культуры.
Далей
Бондары і... “бандароўна”
Адзіная на Беларусі школа бондарства была створана па ініцыятыве начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Уладзіміра Шэляговіча ў 2000 годзе. “К” неаднойчы пісала пра гэтую унікальную ўстанову, якая асноўным клопатам лічыць зберажэнне і папулярызацыю старадаўніх нацыянальных рамёстваў. Адзін з пашанотных экспанатаў імправізаванага рэдакцыйнага музейчыка — зграбны дубовы кубельчык для захоўвання мёду, падораны газеце дырэктарам бондарскай школы Тамарай Голік.
Далей
На пачатку “Дарогі дадому”
Наталля ШАРАНГОВІЧ, мастацтвазнаўца, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва часопіса “Мастацтва”, старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў, была намініравана на атрыманне спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства за цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных памяці выдатнага беларускага мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука.
Далей
Дыялог былога і сучаснасці
Пра галоўную справу жыцця дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Галіна НЯЧАЕВА выказваецца ёміста і афарыстычна: “Для мяне музей — перш за ўсё людзі ў прасторах творчай дзейнасці. Праз іх асобы якраз і злучаюцца гэтыя прасторы, якія належаць розным часам і традыцыям. Навуковы супрацоўнік (проста экскурсаводаў у нас няма) выступае правадніком праз знаёмае-невядомае: чым больш ён тут “свой”, тым цікавейшае “падарожжа”. Таму і экспазіцыі — гэта, даруйце за таўталогію, яшчэ адна прастора — складаная мадэль узаемадзеяння былога і сучаснасці, месца іх дыялога — праз Асобу”.
Далей
Найстарэйшая і... наймаладзейшая
Найстарэйшая “скарбонка ведаў” краіны Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Карскага атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая стала заслужаным прызнаннем высілкаў супрацоўнікаў установы. Іх сутнасць можна ахарактарызаваць адной фразай: адпавядаць імклівым патрабаванням часу.
Далей
Пашырыць кругагляд у рытме сальсы
Кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву студыі сучаснага бальнага танца “Мара” Лідзія КАЦ-ЛАЗАРАВА літаральна праз пару дзён пасля святкавання Новага года дасканаліла з вучнямі новыя рухі для танцаў. За шматлікія перамогі працавіты калектыў быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Аматарская мастацкая творчасць”. Карэспандэнт “К” завітаў да Лідзіі Пятроўны, каб даведацца, чым жыве “Мара” сёння.
Далей
Вядучая школа з маштабным характарам
Уганараванне Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за выхаванне творчай моладзі каменціруе галоўны спецыяліст аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама Іна Ахраменка: “Школа гэтая — вядучая ў раёне, сапраўдны наш гонар і бліскучы ўзор для іншых устаноў у справе выяўлення і развіцця юных талентаў. Сярод больш чым 400 сённяшніх выхаванцаў Дзяржынскай ДШМ — 12 стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Досыць пераканаўчы доказ таго, што ўстанова плённа працуе ў напрамку развіцця культурна-асветніцкай і педагагічнай дзейнасці, творчага досведу”.
Далей
Неад’емны складнік творчасці
Народны фальклорны калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра культуры і вольнага часу добра ведаюць не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за межамі краіны. Цягам дзесяці гадоў свайго існавання ён папулярызуе нацыянальную песенную творчасць, дэманструе напаўзабытыя ўзоры ткацтва і народнай творчасці і дорыць сваім слухачам магчымасць дакрануцца да скарбніцы беларускага народнага мастацтва. На пытанні карэспандэнта “К” адказала мастацкі кіраўнік “Гасцінца” Лізавета ПЯТРОЎСКАЯ.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Аб пенсійным страхаванні артыстаў
1 студзеня 2009 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійным пенсійным страхаванні” (далей — Закон). У адпаведнасці з указаным Законам катэгорыі работнікаў, якія маюць права на прафесійную пенсію, падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню.
Далей
Tэлепраекцыя
“Флэшбэк” даўжынёй у стагоддзе
“Flashback”, або “Flashing back”, літаральна абазначае зварот у мінулае. Кожны тыдзень, пачынаючы з сакавіка, гледачы АНТ бачаць на экране своеасаблівую “версію” славутай інфармацыйнай праграмы “Час” з застаўкай, адпаведна аформленай студыяй і дыктарам. Гэткі рэтраспектыўны кадр — частка стылістыкі і драматургічнага ходу тэлецыкла дакументальных фільмаў “Зваротны адлік”, створанага ў майстэрні Уладзіміра Бокуна. З’яўленне праграмы стала нешараговай з’явай у айчынным тэлемастацтве. І не толькі таму, што ўпершыню ўзняты, вобразна ды маштабна пададзены і асэнсаваны разнастайны гістарычны матэрыял. “Зваротны адлік” арганічна выявіў здольнасць аўтараў фільмаў спалучыць традыцыі класічнага неігравога кінатэлемастацтва з канцэптуальным гістарычным падыходам у візуальнай падачы падзей мінулага.
Далей
Культпрасветработа
БРЭНД ЁСЦЬ БРЭНД!, або Сталічнае сола ў кантэксце краіны
У апошнім леташнім нумары “К” пастаянная рубрыка нашай газеты “Культасветработа: ракурс адказнасці” завяршыла вандроўку па кожным са 118 раёнаў Беларусі, прааналізаваўшы работу аддзелаў культуры ў рэгіёнах рэспублікі, стварыўшы такім чынам абагульнены партрэт галіны з акцэнтам на вопыт, творчыя набыткі і метадычныя напрацоўкі райцэнтраўскіх ды сельскіх культасветнікаў.
Але сапраўднай кропкай у рэпарцёрскім марафоне газеты стане акурат гэты матэрыял. Агульны шматаблічны хор культасветнікаў не быў бы такім гарманічным кольцам караляў без выключна важнага голасу — сталічнага. Таму апошняе, але не менш выразнае і сакавітае сола прагучыць на старонках “…Ракурсу адказнасці” ў “выкананні” ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама і дзевяці аддзелаў культуры нашай сталіцы. Што пачуем? Магутны тэнар, мужны барытон, інтанацыйна багатае сапрана?..
Прынамсі, “сталіца” — гэта ўжо само па сабе гучыць як брэнд! А Мінск — нібы дзяржава ў дзяржаве. Горад-візітоўка, горад-узор і прыклад самадастатковасці ў любых праявах дзейнасці. Не выключэнне, натуральна, і культурная сфера. І тут, як пераконвае начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ, свае асаблівасці, напрацоўкі і здзяйсненні.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |