Свежы нумар
"К" інфармуе
З Новым годам!
З 27-га студзеня Палац Рэспублікі апануюць навагоднія прадстаўленні. А напярэдадні свае казачныя сюрпрызы падаравала дзятве Прэзідэнцкая ёлка — традыцыйнае дабрачыннае мерапрыемства, якое сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак літаральна з усіх куточкаў нашай Радзімы. Галоўны Дзед Мароз краіны Уладзімір Радзівілаў, які не першы год сустракае маленькіх наведвальнікаў гэтай урачыстай імпрэзы, перадае з Палаца Рэспублікі свае віншаванні і ўсім чытачам “Культуры”.
Далей
90 гадоў разам з краінай
23 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Беларускага тэлеграфнага агенцтва “90 гадоў разам з краінай”, прымеркаванай да 90-годдзя БелТА. Калектыў агенцтва павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Далей
Складаная партытура рэканструкцыі
20 снежня Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь для таго, каб азнаёміцца з ходам яго рэканструкцыі. Адметна, што знаёмства гэтае адбывалася пад рокат шматлікіх будаўнічых прылад — інтэнсіўныя работы на аб’екце не спыняліся нават з прычыны візіту высокай асобы.
Далей
Як па-польску “Завіруха”?
Заключным акордам грандыёзнай акцыі “Мы — беларусы!”, якая з красамоўным пасылам “З любоўю з Беларусі” прайшла ў кожнай з суседніх краін, стаў канцэрт у Варшаўскай Зале Кангрэсовай, што прайшоў 17 снежня. А на каталіцкія Каляды далучыцца да гэтай падзеі маглі і гледачы аднаго з арганізатараў імпрэзы — тэлеканала АНТ, які прапанаваў яе тэлеверсію.
Далей
Летапісныя старонкі
Ён вёў перамовы з Ленінам
1 студзеня адзначаецца 90-годдзе з дня абвяшчэння БССР. Загадчык аддзела публікацый дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Віталь Скалабан прыгадвае аднаго з удзельнікаў падзей 1917 — 1919 гг., з кім быў знаёмы асабіста. Спецыяльна для “К” Віталь Уладзіміравіч распавёў пра Яўсея Канчара і пра унікальныя матэрыялы з фондаў галоўнай архіўнай установы краіны, звязаныя з гэтай асобай.
Далей
Ліра Грома…
Асабіста для мяне ён быў вельмі дарагі чалавек, блізкі па духу і сферы дзейнасці. Больш за 25 гадоў ведаў, шанаваў і цаніў Уладзіміра Грома як руплівага працаўніка і выдатнага творцу. У жыцці і ў адносінах да людзей я бачыў у ім надзвычай сціплага, бескарыслівага і добрага чалавека. Не прыніжаючы ролі іншых, магу адказна заявіць: менавіта Уладзімір Гром распачаў на Беларусі актыўны рух па адраджэнні народнага музычнага мастацтва.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Раскадроўка
Дом Пятра Алейнікава
Сыходзіць 2008 год — год, калі расійскае кіно адзначала сваё 100-годдзе. Наўздагон можна згадаць і тое мінулае, што сышло ад нас, падзеі, якія паступова пакрываюцца высакароднай пацінай гадоў. Узгадаць асоб, што аднолькава адносяцца як да расійскага, так і да беларускага кінематографа. Слава знакамітага савецкага кінаакцёра Пятра Алейнікава — незгасальная. Адсмяяліся, адшумелі два пакаленні, для якіх ён быў кумірам, але варта старой стужцы толькі з’явіцца на тэлевізійным экране, як вобразы, створаныя Пятром Мартынавічам, зноў адраджаюцца з небыцця.
Ён прыйшоў у вялікае кіно з глухой вёсачкі Крывель, што на Шклоўшчыне. Тут ён нарадзіўся.
Далей
Культпрасветработа
ХТО ТАКАЯ ЛУЦА?, або Прафесійны дызайн для рэгіянальных адметнасцей
Імпэту і душэўнай энергіі ўстановам культуры Кармянскага раёна не бракавала ніколі, а вось іх матэрыяльны стан настойліва патрабаваў мадэрнізацыі. І яе хваля не прымусіла сябе чакаць. Ці не паўсюль, куды даводзілася завітаць у дзень камандзіроўкі, шчыравалі рабочыя, або, прынамсі, вялася гутарка пра хуткі рамонт. Толькі сёлета на гэтыя мэты з розных крыніц было выдаткавана болей за два мільярды рублёў, прычым добрая траціна з іх — па лініі Упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама. А ў 2009-м інвестыцыі плануюцца не менш унушальныя. Балазе і нагода будзе добрая: гарадок адсвяткуе свой юбілей. Ды не абы-які — такія здараюцца толькі раз у палову тысячагоддзя!
Далей
“Бліскавічныя” акцэнты браслаўскіх брэндаў
На пытанне, чым адметная сфера культуры Браслаўскага раёна, начальнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі адказаў без ваганняў: “Святам “Браслаўскія бліскавіцы”, якое было спачатку рэгіянальным, потым — абласным, а цяпер прэтэндуе на статус міжнароднага, і унікальным музейным аб’яднаннем, дзе краязнаўства, этнаграфія і музейная педагогіка пад эгідай мясцовага аддзела культуры натуральна спалучаюцца з неблагім гасцінічным сервісам”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Крама рукачынных цудаў у кантэксце раённых інавацый
Сем цудаў з Дуброўна… Так, яны існуюць і вызначаны культасветработнікамі гэтага ўсходняга беларускага раёна. У лік тутэйшых цудаў, распавялі карэспандэнту “К” жыхары раёна, уваходзяць бернардзінскі манастыр і гарадзішча непадалёк ад вёскі Вежкі, 17-метровы дуб-волат у Быстрыёўцы і святая крыніца ў Кірэёве, царква Святой Жывапачынальнай Троіцы і Дняпро, што прыгожым выгінам працякае праз усё мястэчка, а таксама Міжнародны фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, які сёлета прашумеў-праспяваў пятнаццаты раз! А да сямі цудаў краю наш спецыяльны карэспандэнт паспрабаваў дадаць яшчэ адзін: справу шчырых рупліўцаў на ніве культуры раёна. А яшчэ аказалася, што нібы чакала нашага журналіста абсалютна неверагодная гісторыя ў кантэксце зімовых святаў…
Далей
З найлепшымi пажаданнямi !
Бэзавы Новы год
Як бы ні запаланіў наша жыццё Інтэрнет з яго імгненнай дастаўкай электроннай пошты, але ўсё роўна тысячы людзей напярэдадні зімовых святаў спяшаюцца да паліц з папяровымі паштоўкамі. На дзіва, да такога простага і прыгожага спосабу віншавання людзі прыйшлі ўсяго толькі паўтара стагоддзя таму.
Што за выявы змяшчаліся на першых паштоўках?.. Ці абавязковым элементам з’яўляецца святочна ўбраная ёлка? Пра гэта карэспандэнт “К” запытаўся ў калекцыянера рэдкіх паштовых картак Аляксандра ВЯЛІЧКІ.
Далей
Пячатка на кнiзе
“Я слаўлю тых, хто след для нас пакінуў…”
Няшмат мастакоў у 1950-я гады імкнуліся адрадзіць на Беларусі цікавасць да культуры і мастацтва экслібрыса. Сярод іх, нямногіх, — цудоўны графік і бліскучы жывапісец Мікалай Лукіч Тарасікаў, чыё стагоддзе адзначаецца сёлета.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Год бульбы, абвешчаны АAH...
Бульба ў арт-праекцыі
2008 год быў адзначаны шэрагам значных падзей. Адным з сімвалічных яго знакаў стала... бульба, паколькі 2008 быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным годам бульбы. Карэспандэнт “К” вырашыў узгадаць, якімі “бульбянымі” падзеямі, у тым ліку і культурнымі, адзначылі беларусы гэты год.
Далей
Дранікі і бабку — толькі з жару!
Андрэй ЛЮБЛІНСКІ, шэф-повар рэстарана, што спецыялізуецца на традыцыйнай беларускай кухні, у сваёй прафесіі — 35 гадоў. І адчувае сябе… мастаком: двойчы ж адну і тую страву аднолькава не прыгатуеш!
Далей
“М-м-м, смаката!” або “паўночнае ззянне”
У працяг бульбяной тэмы карэспандэнт “К” вырашыў пацікавіцца, як ставяцца вядомыя творчыя асобы Беларусі да бульбы як міжнароднага сімвала нашага народа і краіны.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Погляд з XXI стагоддзя
“Песняры” на тысячагоддзі ў белым і чорным
Стэрэатып: Інтэрнет — сусветная сметніца. У чарговы раз пераконваюся ў зваротным: гэта і сусветная скарбніца. Блукаючы па веб-прасторы, натрапіў на дужа нестандартныя фотаздымкі “Песняроў” 1972 і 1974 гадоў. Праз электронную пошту пазнаёміўся з уладальнікам архіва Юрыем Скварцовым — у сярэдзіне 1970-х — віцебскім школьнікам, цяпер — намеснікам тэхнічнага дырэктара буйной расійскай авіяцыйнай кампаніі. Паколькі не было магчымасці сустрэцца асабіста (Юрый жыве ды працуе ў падмаскоўным Жукоўскім), некалькі тыдняў доўжылася наша з ім віртуальная перапіска, у якой, апроч гісторыі здымкаў, выявілася паўдзесятка прызабытых твораў з рэпертуару “Песняроў”.
Далей
Віртуозны Шторм
Ёсць музыка, якую чуем і нібыта прасякаемся яе настроем, гармоніяй і пачуццём. Сёння часцей за ўсё стаўка робіцца на тыя спалучэнні гукаў, якія дастаткова бачыць не чуючы. Нарэшце, звышудалы варыянт для ХХІ стагоддзя — музыка, што паядноўвае ў сабе, так бы мовіць, аўдыяльны і візуальны кампаненты. Ды вось толькі няма ні ў адным з прыведзеных апісанняў закончанага трывання: пачуць, убачыць, з’яднаць — выбудаваць гукамі ўласную і непадобную музычную рэчаіснасць. Гітарысту-віртуозу, аўтару і выканаўцу Аляксею Скрыпніку гэта, падаецца, удалося напоўніцу.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |