Свежы нумар
Мастыхін
“Аўтапартрэт у масцы” і “...Атлантыда”
5 снежня ў выставачнай зале АГКЦ Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама адбылося адкрыццё юбілейнай мастацкай выстаўкі, прысвечанай 60-годдзю абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, дзе 57 членаў творчай суполкі прадставілі больш за 100 твораў жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і скульптуры.
Далей
Тоўшча шкла з алмазнай агранкай
3 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка “Свет шкла”, якая прадстаўляе вырабы знакамітага прадпрыемства — шклозавода “Нёман” і прысвечана 125-годдзю з дня яго заснавання. У экспазіцыі паказана каля 300 шклавырабаў ХХ — пачатку ХХІ стст., а таксама твораў з фондаў музея і прыватных калекцый.
Далей
Дзённікі знаўцаў сноў
“Чарадзейныя сны” — так называецца выстаўка работ Ганны Балаш і Аляксея Гаявога, якая 4 снежня адкрылася ў Гарадской галерэі твораў Л.Шчамялёва. Абодва яны — мастакі сцэны — свае чарадзейныя сны пра далёкія часы і фантастычныя краіны малююць на палатне ў вольны ад асноўнага занятку час.
Далей
"К" інфармуе
Дзевяць дзён, як пайшоў Патрыярх...
“Яго Святасць заўсёды быў для Беларусі добрым сябрам, духоўным айцом і настаўнікам. Мы пастаянна адчувалі яго падтрымку і дапамогу”, — такі запіс зрабіў у Кнізе спачуванняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пасля ўдзелу ў цырымоніі адпявання ў маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. Пра гэта, у прыватнасці, паведамляла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы ў жалобныя дні развітання з Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы.
Сёння — дзевяць дзён, як пайшоў Патрыярх…
“Культура” згадвае сапраўды Вялікую Асобу ў найноўшай гісторыі чалавецтва праз здымкі з “залатога архіва” нашай газеты, дзе спынены моманты візітаў Патрыярха ў Беларусь.
Далей
Узнагароды заслужаным людзям краіны
За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны ўклад у развіццё культуры, адукацыі, банкаўскай справы, будаўнічай галіны, фізічнай культуры і спорту, заслугі ў воінскай службе Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей краіны. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 снежня.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Цэнтры ініцыятывы
Першы Форум студэнцкіх саветаў ВНУ горада Мінска пад назвай “Моладзь на шляху да поспеху” адбыўся 11 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Маладыя актывісты трынаццаці ВНУ сталіцы ўпершыню сабраліся разам, каб вырашыць, як палепшыць узровень адукацыі, паспяхова працаўладкавацца, рэалізаваць сацыяльна значныя праекты. Арганізавалі Першы студэнцкі форум прафкам БДУКіМ і БНТУ.
Далей
“...Бегі” летуценніка
10 снежня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адкрылася выстаўка “Нябесныя бегі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння мастака, этнографа, археолага, пісьменніка Язэпа Драздовіча.
Далей
За “круглы стол” — з гітарамі
На пачатку лістапада ў горадзе над Дзвіной адбыўся XXII Гарадскі фестываль аўтарскай песні “Віцебскі лістапад”. Арганізоўвалі свята аддзел культуры і сектар па абаронна-мабілізацыйнай працы і справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, Цэнтр культуры “Віцебск” ды Тэатр-студыя аўтарскай песні пры ім.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Музейнае падарожжа
У выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі выйшаў даведнік “Музеі Беларусі”.
Далей
Соцыум
Стратэгічная галіна спадчыны
Гомельшчыну, мусіць, ніяк не назавеш найбагацейшым на гісторыка-культурныя помнікі рэгіёнам Беларусі: завірухі часу “парупіліся” пра тое, каб аб’ектаў, пазначаных у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей “нулявой” і “першай” катэгорыямі, захавалася ў вобласці ўсяго тры. Але тую акалічнасць, што месцам правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства культуры краіны, прысвечанага адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны, была абрана менавіта Гомельшчына, нельга прызнаць выпадковай. Убачанае актуалізавала ў свядомасці адну відавочную ісціну: спадчына можа стаць сапраўднай вартасцю толькі дзякуючы рупнасці сучаснікаў.
Як адзначыў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка, які адкрываў пасяджэнне калегіі, убачанае на Гомельшчыне засведчыла: абласныя і раённыя ўлады ўмеюць шанаваць мінуўшчыну свайго краю, і таму яна прыносіць належны плён і ў наш час.
Далей
Прома-тур “з ахвотай”, або “Адзіны ў свеце” патрабуе інфраструктуры
“К” ужо неаднаразова пісала пра турыстычны патэнцыял Смілавічаў. Балазе, пра існаванне гэтага мястэчка ведаюць нават жыхары Парыжа: не так даўно на тамтэйшых вуліцах можна было бачыць афішы з надпісам “Шаленец са Смілавічаў”, якія запрашалі на вялікую выстаўку твораў Хаіма Суціна. А пасля таго, як на радзіме знакамітага мастака адкрыўся прысвечаны яму музей, гэты патэнцыял стаў набываць рэальныя абрысы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Практычны ўрок сцэнічнага існавання
З 28 лістапада на 3 снежня ў Бабруйску прайшоў Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён стаўся заключным акордам у своеасаблівым “парадзе планет”, у які гэтай восенню склаліся айчынныя тэатральныя фестывалі. І даў важкія падставы для таго, каб паразважаць аб сучасным тэатральным фестывальным руху ў нашай краіне.
Не сакрэт, што тэатральныя фестывалі ўжо даўно выйшлі за межы проста канцэнтраванага паказу ў адным месцы вялікай колькасці цікавых і яркіх спектакляў. І сёння інтарэс да таго ці іншага творчага фэсту ў значна большай ступені вызначаюць яго канцэпцыя і тыя задачы, што ставяць перад сабой арганізатары ды “ідэолагі” фестывалю. Функцыянальнасць і праца на перспектыву — вось тыя патрабаванні, якія прад’яўляюць да падобных мерапрыемстваў не толькі прафесіяналы гэтай справы, але і самі гледачы.
Далей
На людным месцы
Гістарыёграф
У пантэоне “культурных герояў”
Наяўнасць подпісу “Доктар Францыск Скарына” на шырокавядомым партрэце нашага першадрукара, змешчаным напрыканцы “Кнігі мудрасці Ісуса, сына Сірахава”, дазволіла сучасным беларускім мастакам стварыць велізарную выяўленчую скарыніяну. Тым больш, сімвалічнымі з’яўляюцца словы з гэтай кнігі, якія, як “І хадзіла нага мая шляхам правым” карэлююць са схаванасцю левай нагі Скарыны за пульпітам, а выраз “Прыхіліў я вуха сваё да яе (мудрасці)” — з нахіленасцю яго галавы ў правы бок.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Графскімі шляхамі
Вывучэнне гісторыі раёна — адна з прыярытэтных сфер дзейнасці супрацоўнікаў Лагойскага гісторыка-кразянаўчага музея імя К. і Я. Тышкевічаў.
Далей
Слуцкі пояс у інтэр’еры
Новую экспазіцыю мяркуецца стварыць у 2009 годзе ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, што знаходзіцца ў Маладзечне — горадзе, які сёлета адзначыў сваё 620-годдзе, а першая згадка пра яго была зроблена ў справаводчых дакументах князя Дзмітрыя Альгердавіча 16 снежня 1388 года.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
ART-блог: беларускае мастацтва Куфар-радца
“Шашачная культура”
З Калядамі і надыходзячым Новым годам віншуем чытачоў “Куфра-радцы”! Нягледзячы на перадсвяточны настрой, запрашаем паўдзельнічаць у новым бліцконкурсе, а таксама пазнаёміцца з чарговымі творамі кампазітараў.
Далей
Фонд рарытэтаў
Iнкунабула Радзівілаў з шостага паверха
Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі цяпер рыхтуе да выдання каталог радзівілаўскіх кніг ХV — ХVІ стагоддзяў. Пра фаліянты з магнацкай бібліятэкі, пісьменніцкія кнігазборы, а таксама пра адзіную ў фондзе інкунабулу нашаму карэспандэнту распавёў загадчык аддзела Аляксандр СТЭФАНОВІЧ.
Далей
Дата, факт, асэнсаванне
Тайны нябачнага фронту
Напярэдадні 90-годдзя з дня заснавання Асобага аддзела ВЧК-КДБ — Ваеннай контрразведкі Беларусі (19 снежня 1918 года) у свет выйшла унікальная навукова-папулярная кніга начальніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ РБ палкоўніка Валерыя Надтачаева «Военная контрразведка Беларуси: судьбы, трагедии, победы…».
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |