Свежы нумар
Мастыхін
“Радкі” навел быцця
Апошнім часам Беларускі саюз мастакоў прыкметна актывізаваў калектыўна-аглядавую выставачную дзейнасць айчынных творцаў. Шэраг буйных рэспубліканскага маштабу вернісажаў прайшлі адзін за адным у сталічным Палацы мастацтва: прыгадаем найкаштоўную юбілейную рэтраспекцыю “Залаты фонд”, Першую біенале на Беларусі, “Разам” — нядаўні цікавы Міжнародны мастацка-выставачны праект…
Далей
Алфавіт каранёў і траў
Паміж Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь і Пасольствам Італіі ў нашай краіне цягам апошніх пяці гадоў складваюцца вельмі цесныя сувязі. За гэты час названая ўстанова прыняла пяць выставак, якія пазнаёмілі беларускага гледача з маёлікай з музеяў Рыма, мастакамі Сіцыліі і рознымі напрамкамі шматвяковага італьянскага мастацтва. Дзякуючы такому плённаму супрацоўніцтву, 19 лістапада прафесіяналы і аматары жывапісу змаглі ўбачыць творы сучаснай мастачкі з гэтай краіны Рэнаты Баэра. Персанальную выстаўку адкрывала сама спадарыня Баэра. Дарэчы, гэтай экспазіцыяй музей, да ўсяго, пазнаёміў наведвальнікаў з новай выставачнай залай.
Далей
"К" інфармуе
АДКРЫЦЬ ТАЯМНІЦЫ МІРСКАГА ЗАМКА
1 снежня свае дзверы адчыняюць паўднёва-заходняя вежа Мірскага замка і капліца-спачывальня Святаполк-Мірскіх. У старых мурах адкрыецца новая экспазіцыя, значная частка якой прысвечана гісторыі унікальнага архітэктурнага помніка.
Далей
Даць імульс адоранай моладзі!
На справаздачным канцэрце Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна ў Палацы Рэспублікі 21 лістапада прысутнічаў Кіраўнік дзяржавы. Як зазначыў Аляксандр Лукашэнка, культурнае жыццё краіны ўжо нельга прадставіць без гэтага калектыву.
Далей
У Галіны Арловай — юбілей!
У апошні восеньскі дзень — 30 лістапада — свой 80-гадовы юбілей адзначыць народная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Галіна Арлова.
Далей
Традыцыя лідэрства
На гэтым тыдні ўпершыню ў нашай краіне адбыўся прадстаўнічы міжнародны форум “Кніга — крыніца культуры. Праблемы і метады даследавання”. Ініцыятарам яго правядзення выступіла Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Сімфанічнае майстэрства з творчай смеласцю
20 — 24 лістапада адбыліся Дні культуры Беларусі ў Славакіі. У межах 44-га Міжнароднага фестывалю “Браціслаўская музычная восень” нашу краіну прадстаўляў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з маэстра Аляксандрам Анісімавым.
Далей
Кіно і тэатр
Што дадаць да “высокай пробы”?
У часы распаду Савецкага Саюза тры тэатры — гомельскі, бранскі і чарнігаўскі — вырашылі, не зважаючы на з’яўленне дзяржаўных межаў, застацца вернымі ідэям славянскай еднасці і міжкультурнага сяброўства, заснаваўшы свой міжнародны тэатральны фестываль. І сёлета беларускі Гомель ужо дзесяты раз вітаў “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Не напалохаў і не сапсаваў фестывальнага “надвор’я” нават сусветны фінансавы крызіс, бо калектывы і людзей, што з’язджаюцца ў горад над Сожам, аб’ядноўвае не клопат пра камерцыйны поспех свайго мастацтва, а — ідэі, што стаяць вышэй за эканамічна-лічбавыя паказчыкі: сяброўства, вернасць традыцыям славянскай культуры і сцвярджэнне пазачасавасці ідэй маральнасці і дабра, незалежна ад знешніх абставін.
Далей
Камертон
З Паулсам і без творчых паўз
Джазавы творчы вечар Райманда Паулса, праведзены ў Рызе, днямі быў ажыццёўлены Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга. Побач з латышскімі мелодыямі гучалі беларускія — прычым ніводная з іх не гублялася побач з сусветнай эстрадна-джазавай класікай. А латвійскія журналісты назвалі наш калектыў лепшым аркестрам Еўропы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Музычная прагрэсія: 5, 50, 500...
Дзіцячай музычнай школе № 5 г. Мінска споўнілася 50. Яе выхаванцы выступілі з канцэртам у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі: не ўсе 500, якія тут цяпер навучаюцца, а — лепшыя.
Далей
Шлях, падказаны Міхалам Агінскім
Падыходзячы да Маскоўскай кансерваторыі, мінакоў і студэнтаў вітае Пётр Ільіч Чайкоўскі, помнік якому ўсталяваны ля ўвахода. На пляцоўцы ж перад Маладзечанскім музычным вучылішчам мы сустракаем Міхала Клеафаса Агінскага, які быццам прыйшоў да нас з яшчэ больш далёкіх часоў — мяжы ХVIII — ХІХ стагоддзяў. І гэта прытым, што самому вучылішчу, якое з 1980 года ўзначальвае яго выпускнік Рыгор Сарока, — усяго 50 гадоў.
Далей
Гістарыёграф
“Дзіўная птушка...” у Жэнін лістапад
У пажоўклых садах над Ясельдай зачырванела каліна. Людзі кажуць: “Надышоў Жэнін лістапад”. На мінулым тыдні адзначалася 60-я гадавіна нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Палескі выставачны праект: Гомель — Кобрын
Партнёрскія адносіны паміж музейнымі ўстановамі — з’ява не рэдкая. Але часта яны абмяжоўваюцца толькі пратаколамі аб супрацоўніцтве. Прыклад правядзення сумесных праектаў, выязных экспазіцый дэманструюць Гомельскі абласны музей ваеннай славы і Кобрынскі ваенна-гістарычны музей. Іх збліжае адна накіраванасць дзейнасці — ваенная гісторыя. У гэтых музеях дбайна захоўваецца матэрыяльны летапіс ваенных падзей мінулага. Значная ўвага надаецца і Вялікай Айчыннай вайне, шырока прадстаўленай асобнымі раздзеламі ў экспазіцыях. Менавіта гэтыя кропкі судакранання інтарэсаў вызначылі ідэю: абмяняцца выстаўкамі.
Далей
Суботнія сустрэчы
Уладзімір ШЧАСНЫ: “Эталонам эпох будзе захаваная аўтэнтыка”
Цягам амаль васьмі гадоў Уладзімір ШЧАСНЫ ўзначальвае Нацыянальную камісію па справах ЮНЕСКА. Таксама ён з’яўляецца Паслом па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаздольнасць ягоная здзіўляе і захапляе. Падаецца, як можна ахапіць неабдымнае? А ў яго, здаецца, атрымліваецца. Зрэшты, кажуць, што пра асобу трэба меркаваць не па пашпартных даных, а па яе біялагічным — сапраўдным — узросце. Дык вось, паводле яго, Уладзімір Шчасны — малады, поўны жыццёвых сіл, натхнёны творчы чалавек.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Гастрольна-канцэртная дзейнасць у пытаннях і адказах
У гэтым выпуску рубрыкі “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)” начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена ВЕШТАРТ працягвае адказваць на пытанні, звязаныя з арганізацыяй гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і, адпаведна, выкананнем Палажэння аб яе арганізацыі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Беларусь - Балгарыя
ХХVІІ Сафійскі міжнародны кніжны кірмаш
Частку тыражу сённяшняга нумара “Культуры” прачытаюць і ў Балгарыі: 3 — 7 снежня ў сталіцы гэтай краіны адбудзецца ХХVІІ Сафійскі міжнародны кніжны кірмаш. Падрабязней аб значнай для нашых кнігавыдаўцоў падзеі, а таксама аб шырокім спектры беларуска-балгарскіх культурных, выдавецкіх, літаратурных і навуковых стасункаў апавядаюць матэрыялы на старонках 9 — 16.
Далей
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір РУСАКЕВІЧ: “Годна паказаць тое, што мы маем”
Сафійскі кніжны кірмаш па праве лічыцца адным з найбуйнейшых кнігавыдавецкіх форумаў Паўднёвай Еўропы, удзел у якім бяруць кнігавыдаўцы з усяго свету. Сёлета лік краін-удзельніц кірмашу павялічыцца, прынамсі, яшчэ на адну — свой стэнд у яго экспазіцыі прадставяць і беларускія выдавецтвы. Удзел Беларусі ў гэтым прадстаўнічым мерапрыемстве ставіць перад сабой практычныя мэты або, перш-наперш, іміджавыя? З гэтага пытання і пачалася наша гутарка з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам РУСАКЕВІЧАМ.
Далей
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Петка ГАНЧАЎ: “Выдам кнігу па-беларуску”
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь, прафесар, доктар філасофскіх і палітычных навук Петка ГАНЧАЎ шмат гадоў займаецца літаратурнай дзейнасцю. Ён — аўтар 29 кніг, папулярных не толькі ў яго роднай краіне, але і ў іншых краінах свету. А з нядаўняга часу спадар Пасол — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Збіраюць кнігазборы!
Кожная эпоха прыўносіла ў працэс кнігадрукавання свае адметнасці, пазнаёміцца з якімі дазваляе калекцыя музея беларускага кнігадрукавання — філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Далей
Проза, паэзія, et cetera...
3 — 7 снежня на XXVII Сафійскім міжнародным кніжным кірмашы сваю прадукцыю прэзентуюць, поруч з вядучымі выдавецтвамі Еўропы, нашы кніжнікі. Дырэкцыя кірмашу бязвыплатна прадастаўляе выставачную плошчу для дэманстрацыі беларускіх кніг, друкаваных СМІ, картаграфічных і рэкламных выданняў. Беларусь упэўнена пашырае замежную прастору асветніцкіх і камерцыйна-творчых зносін... Адзін з членаў нашай дэлегацыі, што збіраецца ў Балгарыю, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Уладзіслаў МАЧУЛЬСКІ распавёў “К” пра ўнёсак установы, якой ён кіруе, у беларускае прадстаўніцтва на Сафійскім кніжным кірмашы:
Далей
Мова матэматыкі у international
Яшчэ адзін член беларускай дэлегацыі на Сафійскім міжнародным кніжным кірмашы — дырэктар выдавецтва “Вышэйшая школа” Аляксандр НЯЧАЙ.
Далей
Балгарыя ў Славянскай бібліятэцы
Сёння ў беларускім горадзе над Сожам дзейнічае унікальная на прасторы былога Савецкага Саюза Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка. Створана яна ў 1999 годзе па ініцыятыве старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Валерыя Сяліцкага — старшыні абласнога аб’яднання “Таварыства Кірылы Тураўскага”.
Далей
Генадзь ЦЫХУН, старшыня Таварыства дружбы “Беларусь — Балгарыя”: “Адраджаем беларуска-балгарскі феномен”
Сучасная гісторыя сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Балгарыяй пачалася яшчэ ў 20-х — 30-х гадах мінулага стагоддзя, калі на прасторы былога Савецкага Саюза пачалі ўзнікаць таварыствы супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Іх актыўнымі дзеячамі былі Янка Купала, Якуб Колас, Зміцер Жылуновіч... Аб дзейнасці таварыства “Беларусь — Балгарыя”, якое ўваходзіць у склад Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, карэспандэнт “К” гутарыць з яго старшынёй, доктарам філалагічных навук, прафесарам, галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ганаровым доктарам Сафійскага універсітэта Генадзем ЦЫХУНОМ.
Далей
Сорак ліній пабрацімства
Як паведаміў карэспандэнту “К” трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя Мікалай ПАЗНЯК, значная частка культурнага абмену ажыццяўляецца па лініі рэгіянальнага супрацоўніцтва. На сённяшні дзень паміж гарадамі і абласцямі Беларусі і Балгарыі падпісана сорак дамоўленасцей аб усталяванні пабрацімскіх сувязей.
Далей
Грыгар ГРЫГАРАЎ: "Мне не хапала афонскіх нотак"
У Балгарыі дзейнічае рэспубліканская праграма па выкладанні нацыянальнай мовы за мяжой. Перыядычна Міністэрства адукацыі краіны праводзіць конкурс, прапануючы прэтэндэнтам месцы педагогаў ва універсітэтах па ўсім свеце. Сёлета пасаду выкладчыка балгарскай мовы на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ выйграў кандыдат філалагічных навук, выкладчык Паўднёва-заходняга універсітэта, што ў Благоеўградзе Грыгар ГРЫГАРАЎ.
Далей
Балгарская тэма пачалася... з рапсодыі
Ці звярталіся беларускія музыканты да балгарскай тэматыкі? Як высветлілася, у адной толькі Ганны КАЗЛОВАЙ такіх твораў некалькі:
Далей
Разумеем без слоў
Учора на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі валадарыў сусветна вядомы балгарскі дырыжор Барыслаў ІВАНОЎ. Разам з салістамі, хорам і аркестрам Беларускай оперы ён прадставіў публіцы “Залатыя старонкі сусветнай оперы”. Мы звярнуліся да госця напярэдадні канцэрта, адразу ж па прыездзе яго ў Мінск.
Далей
“Самі ствараюць моду...”
Аляксандр ГРОЗЕЎ пагадзіўся ўвайсці ў склад сёлетняга міжнароднага журы фестывалю “Лістапад” невыпадкова. “Мяне неаднойчы запрашалі на беларускі кінафорум, але праз нястачу вольнага часу ніяк не атрымлівалася прыехаць. Але, нарэшце, усё супала — і я патрапіў на ваш цікавы фестываль”, — прызнаецца Грозеў.
Карэспадэнт “К” распытаў прафесара, гісторыка кіно пра фестывальныя ўражанні, асаблівы шлях балгарскага кіно і перспектывы беларуска-балгарскага кінасупрацоўніцтва.
Далей
Дзяліцца... сцэнай з высокім напалам
Балгарскія акцёры — нярэдкія госці на беларускіх міжнародных тэатральных фестывалях. Вось і сёлета на Міжнародным тэатральным форуме “М.@rt.кантакт” у Магілёве айчынныя аматары сцэны змаглі пазнаёміцца з Драматычным тэатрам імя Рачо Стаянава з Габрава. Удзельнік шэрагу прэстыжных міжнародных тэатральных фестываляў не толькі Балгарыі, але і Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Румыніі, Швейцарыі, Албаніі, на Беларусь гэты калектыў прывёз адзін са сваіх найноўшых спектакляў — “У чатыры вухі” паводле п’есы Петэра Шэфера ў пастаноўцы Надзі Асенавай.
Далей
Stop AIDS!
1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.
Карэспандэнты “К” высветлілі некаторыя асаблівасці сацыякультурнага аспекту мерапрыемстваў у межах прафілактычных кампаній, што праводзяцца ў нашай краіне.
Якім быць сучаснаму сацыяльнаму роліку, каб ягоны пасыл не заставаўся непачутым? Разважае рэжысёр “Люстэрка” — новай кароткаметражкі “Беларускага відэацэнтра”, якая гэтымі днямі сярод іншых будзе дэманстравацца на экранах краіны. А ўдзельнікі “Зорнай каманды” барацьбітоў са СНІДам у межах праекта ААН выбудоўваюць новую мадэль зносін, каб словы пра хваробу, яе прычыны і наступствы не прагучалі абыякава для моладзі, а знаходзілі водгук і прымушалі, прынамсі, задумацца.
Эфектыўнасць грамадска-значных культурных праектаў — тэма сённяшняга “Соцыуму”.
Далей
Чырвоная стужка на бігбордзе
Апроч кіна- і відэапрадукцыі, друкаванай сацыяльнай рэкламы, на праблему барацьбы са СНІДам звяртаюць увагу і артысты эстрады, тэатра, спартсмены, тэлевядучыя. Ужо больш за год бігборды з выявамі знакамітасцей нашай краіны аздабляюць вуліцы сталіцы. “Выканаць сваё абяцанне ў барацьбе са СНІДам” — такі дэвіз праекта Праграмы развіцця ААН “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь”.
Далей
Ці заўжды “саспенс” прыводзіць да “хэпі-энду”?
Маці бесклапотна бавіць час з гасцямі за пляшкай і ў тытунёвым дыме, а маленькая дачка сумуе ў сваім пакоі перад люстэркам. І раптам бачыць у ім не ўласны адбітак, а чыюсьці страшную постаць…
Гэта не анатацыя да чарговага “ужасціка”, а завязка сюжэта сацыяльнага роліка “Люстэрка”, знятага сёлета РУП “Беларускі відэацэнтр” па замове Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. Зрэшты, жанр стужкі і сапраўды можна ахарактарызаваць як містычны трылер, дзеянне якога адбываецца ці то наяве, ці то ў мроях. Маленькая гераіня фільма бачыць у люстэрку свайго двайніка, з якім яна цалкам атаясамляецца. І цяпер ейны лёс вызначае стандартная схема: першы ўкол — ломка — страшны дыягназ...
Далей
Афіцыйныя дакументы
Раскадроўка
Экранная школа даследавання чалавека
Пераможцам сёлетняга юбілейнага кінафестывалю “Лістапад” па выніках глядацкага галасавання стала стужка Станіслава Гаварухіна “Пасажырка”. Інтрыга конкурсу трымалася да апошняга моманту: з першага дня форуму ў лідэрах была беларуская карціна “На спіне ў чорнага ката” Івана Паўлава, аднак апошні дзень паказу ўнёс карэкцівы ў глядацкі рэйтынг — і “золата” “Лістапада” забрала расійская “Пасажырка” (9,31 бала), “срэбра” фестывалю атрымалі румынскія “Мары аб Каліфорніі” (9,17), усяго на дзве дзесятыя апярэдзіўшы айчынную стужку, якая ў выніку стала ўладальніцай “бронзы” (9,15 бала).
Далей
Музейнае сховішча
Білет у жыццё даў Якуб Колас
Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і духоўным апекуном таленавітых асоб. Для адных тое выразілася ў дарэчы “выстаўленай” ацэнцы, для іншых набывала і матэрыяльнае выражэнне. Сярод тагачаснай творчай моладзі, каму паспрыяў народны паэт, — скульптар Заір Азгур, мастак Янка Лабкоўскі, літаратар Уладзімір Корбан…
Далей
Кiно i тэатр
Продакт-плейсмент на развлекательных каналах
Продакт-плейсмент на развлекательных каналах. Английское словосочетание «product placement», переводимое как скрытая реклама или размещение продукции - эффективный приём рекламы, заключающийся в том, что вещи в телевизионных передачах, музыкальных клипах, кино или книгах имеют настоящий аналог в торговле. Как правило, показывается сам предлагаемый товар или говорится о его отличном качестве.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Бег” скрозь уласныя “час-прастору”
Яркай каметай уварваўся гэты мастак у другой палове ХХ стагоддзя ў беларускі жывапіс. З кім яго паставіць побач? З кім параўнаць? Няма з кім. Так і стаіць ён асобна: не падобны ні на кога, самабытны, сціплы, незалежны ад чужых меркаванняў, палка адданы сваім ідэалам, якія вызнаваў усё жыццё.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |