Свежы нумар
Мастыхін
Пад ахоўным купалам бацькоўскага саду
“Мой край” — так называецца выстаўка твораў Уладзіміра Пракапцова ў Добрушскім краязнаўчым музеі. Ёю адкрылася на малой радзіме мастака яго імянная галерэя: рашэннем райвыканкама пад яе адвялі адну з залаў музея.
Далей
Залатая “Зліва” з шахматнай дакладнасцю
…Вінаградная лаза пад рукой Ой Масаноры далікатна ахінула шарападобны збан, крыштальныя хрызантэмы пунсавеюць на крохкай чашы Кабаясі Хідэо, а залатая “Зліва” прайшлася па скрынцы для картак з вершамі Уціна Каоры... З дапамогай керамікі, вырабаў са шкла, дрэва і металу Нацыянальны мастацкі музей пазнаёміў сваіх наведвальнікаў з вытанчаным светам сучаснага прыкладнога мастацтва Японіі, выстаўка якога была арганізавана пры дапамозе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Японскага фонду, Міністэрства замежных спраў Японіі і Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
“Чуюць віры свае” з праекцыяй на чалавека
Не думайце, што калі б вы зайшлі на выстаўку Юрыя Несцерука “Рыбны дзень” у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, то апынуліся ў рыбным рэстаране ці каля шкляных сценак акварыума. Усё тут больш складана: пачынаецца з сімвалаў далёкай даўніны — заканчваецца недалёкім мінулым. І гэта выяўлена сучаснымі мастацкімі сродкамі.
Далей
Які краявід на нябёсах?
Выставачны сезон у гродзенскай галерэі Тызенгауза адкрыўся выстаўкай мінчаніна Генадзя Драздова “Прывітальная свечка”. Мастак паказаў творы пераважна першага пяцігоддзя XXI стагоддзя.
Далей
50 кропель на люстэрках
У Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва днямі экспанаваліся творы мінскага графіка Юрыя Падоліна пад агульнай назвай “Люстэркі”. Аркушы з непаўторным філасофскім бачаннем рэчаіснасці сцвердзілі арыгінальнасць мыслення творцы.
Далей
Шэсць поглядаў: у кантэксце “асацыятыўнай вобразнасці”
11 лістапада ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася групавая выстаўка твораў латышскіх мастакоў “ПОГЛЯДЫ-6”, якая прымеркавана да 90-годдзя абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі і праходзіць пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і аднаго з латвійскіх банкаў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
“Лістапад-2008”: з пазітыўнай перспектывай
Сёння завяршае сваю працу XV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Праграма кінафоруму праходзіла амаль ва ўсіх кінатэатрах сталіцы: конкурсы мастацкага, дакументальнага, тэлевізійнага, анімацыйнага кіно прапанавалі аматарам кінамастацтва творы на любы густ — ад простых кінагісторый да інтэлектуальнага кіно “не для ўсіх”. Мерапрыемствы прайшлі таксама ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, далучыўшы да свята добрага кіно не толькі сталічную публіку.
Далей
“Дэманструецца будучыня культуры!” Новыя жанры і свой стыль прэзідэнцкіх стыпендыятаў
Па традыцыі, у сярэдзіне лістапада ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстаўка работ стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Арганізатарамі экспазіцыі з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.
Далей
Графік мабільнасці
Аповед пра тое, як жыхары аднаго памежнага раёна прынялі “экіпаж” аўтаклуба за кантрабандыстаў і нават паведамілі “куды трэба”, сёння ўспрымаецца ўжо як гістарычны анекдот. Цяпер “Газелі” з творчым начыннем ведаюць і чакаюць. Таму цяжка не пагадзіцца з начальнікам упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Васілём Чэрнікам: патрэба абагульніць атрыманы за гэты час досвед узнікла цалкам заканамерна. 5 лістапада ў Бялыніцкім і Магілёўскім раёнах прайшоў Рэспубліканскі семінар-практыкум, прысвечаны тым самым “Газелям”-культураношам і іх немалаважнай ролі ў выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Белсаюздруку” — 90!
...А пачалося ўсё 21 лістапада 1918 года дэкрэтам Саўнаркама “Аб усталяванні ва ўстановах паштова-тэлеграфнага ведамства продажу твораў савецкага друку”, згодна з якім прадугледжвалася з 1 снежня 1918 года ва ўсіх ведамасных установах адкрыць рознічны продаж газет, часопісаў і кніг.
Далей
Радзівілаўскі кнігазбор — у “лічбе”
20 — 21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі IV Міжнародныя Кнігазнаўчыя чытанні па тэме “Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальнай спадчыны”. У іх працы прынялі ўдзел больш як 400 прадстаўнікоў 11 краін свету.
Далей
Больш як 100 тамоў
Як паведаміла карэспандэнту “К” начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кнігагандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава, лепшыя кнігі шэрагу айчынных выдавецтваў прымуць удзел у ХХVII Сафійскім міжнародным кніжным кірмашы, які адбудзецца 3 — 7 снежня.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Новыя рэаліі гуку
— 21 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музычная культура і жыццё: новыя рэаліі”. Яе канцэртную частку склаў фестываль сучаснай музыкі “Музычныя перспектывы: да 100-годдзя з дня нараджэння Аліўе Месіяна”.
Далей
Арганам на Беларусі — 600 гадоў!
Сёлета спаўняецца 600 гадоў з часу першай згадкі пра арганы на Беларусі. З гэтай нагоды 16 лістапада ў Сафійскім саборы ў Полацку адбылася ўрачыстасць, якая з’яднала гэты юбілей яшчэ з дзвюма адметнымі падзеямі — 20-годдзем творчай дзейнасці арганісткі, салісткі Канцэртнай залы “Сафійскі сабор” Ксеніі Пагарэлай і прэзентацыяй першага дыска з серыі “Арганы Беларусі”.
Далей
Соцыум
Вымераць якасць прэстыжу, або Дзень памiж "тэлелiфтам" i атрыумам
Напярэдадні Дня работнікаў культуры “К” звярталася да сваіх чытачоў з просьбай паразважаць над тым, з чаго фарміруецца прафесійны прэстыж работнікаў культуры. Шэраг меркаванняў мы змясцілі ў нумары, прысвечаным прафесійнаму святу.
Сёння ж чытач “К” звяртаецца да асаблівасцей і, зноў жа, прэстыжу бібліятэкара, тым больш — такой іміджавай установы, як Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Летам гэтага года ў Інтэрнеце давялося прачытаць пяцёрку самых “нервовых” прафесій, вызначаную псіхолагамі. У пераліку — артысты, тэлевядучыя, палітыкі, зоркі шоу-бізнесу, мастакі, пісьменнікі, журналісты, рэжысёры, педагогі...
Прадстаўнікі вышэйпералічаных прафесій у той ці іншай ступені схільныя да стрэсаў і сур’ёзных псіхічных расстройстваў. Завяршаюць рэйтынг работнікі сферы абслугоўвання. А вось прафесія “бібліятэкар” у спісе наогул не фігуруе. Але тут патрэбна мець стрэсаўстойлівасць, а таксама цэлы шэраг уласна прадметных здольнасцей. Дык у чым жа ўся складанасць дадзенай прафесіі? Вопытам дзеліцца супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
З Днём нараджэння, Прэзідэнцкі!, або Супольнасць крэатыўных аднадумцаў
Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі споўнілася 6 гадоў. Зразумела, адказна трымаць творчую справаздачу перад Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на галоўнай сцэне краіны — у Палацы Рэспублікі. Увечары 21 лістапада адбыўся вялікі канцэрт “З Днём нараджэння, Прэзідэнцкі аркестр!”. Урэшце свае справаздачы перад слухачамі ён трымае ледзь не штодня.
Далей
Сімфа-рокавая дынастыя
Сумесны беларуска-нямецкі творчы праект, які прайшоў паспяховую “абкатку” на лепшых сцэнах Германіі, Чэхіі, Расіі, Украіны, быў паказаны, нарэшце, у Мінску: у Палацы Рэспублікі адбылося сумеснае выступленне сусветна вядомай групы “Рэйдж” і сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Маладая Беларусь” пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Казінца. Буйную трохчасткавую кампазіцыю ўпрыгожвалі рок-апрацоўкі нямецкай класікі XVII стагоддзя і беларускай ХХ-га — адпаведна, музыкі І.С. Баха і Дзмітрыя Смольскага.
Далей
“Пропуск” у Вялікі
Маладому беларускаму дырыжору Мікалаю Макарэвічу пашчасціла стаяць за пультам... Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.Чайкоўскага. На радасць нам, айчыннага музыканта запрасілі туды не назаўсёды, а толькі на тры дні — як удзельніка Міжнароднага майстар-класа, што праходзіў на базе гэтага калектыву пад кіраўніцтвам сусветна вядомага маэстра Уладзіміра Федасеева.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
“Як дэндзі лонданскі” — Чайкоўскі
Увесь наступны тыдзень, акурат да канца лістапада, у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі будзе доўжыцца выстаўка з фондаў Дзяржаўнага Дома-музея П.І. Чайкоўскага ў Кліну. Яна прымеркавана да 105-годдзя з дня смерці кампазітара, чыё імя ва ўсім свеце стала сімвалам рускай музычнай класікі.
Далей
Ішла “шашкамі” шаша...
Дагэтуль невядома, хто прыдумаў і калі быў усталяваны помнік Дарозе ў былым пінскім прыгарадзе Калонія. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося ў 1938 годзе. “Пінскую таямніцу” спрабаваў разгадаць не адзін дзесятак краязнаўцаў, два дырэктары мясцовага музея. Але дакладна вядома, што беламармуровая пліта з тлумачальным надпісам была ўсталявана ў 1974 годзе. Кажуць, што некалі шыльда была меднай. Сам жа памятны знак уключаны ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.
Далей
Пазнаць у “Дзённіку…” знаёмага
З 1857 года ў часопісе “Сын Отечества” вядомы беларускі этнограф, публіцыст, крытык, пісьменнік і перакладчык Павел Шпілеўскі, чыё 185-годдзе адзначаецца сёлета, пачынае весці рубрыку “Дневник знакомого человека”. У 1858 — 1859 гг. ён працягне яе ў пецярбургскай газеце “Иллюстрация”, куды яго запрасіў галоўны рэдактар В.Зотаў. Штотыднёва Шпілеўскі распавядаў пра самыя розныя праявы грамадскага жыцця. Што ж было цікава нашаму славутаму земляку і ягоным чытачам у сярэдзіне ХІХ стагоддзя?
Далей
Суботнія сустрэчы
Аляксандр САКУРАЎ: “Кінематограф вельмі вінаваты перад цывілізацыяй”
Да несумненных плюсаў фестывалю “Лістапад” можна аднесці яго незвычайную для вялікіх кінафорумаў дэмакратычнасць: у фае кінатэатраў, у кіназалах кожны можа сустрэць вядомых акцёраў і рэжысёраў, аператараў і мастакаў, завесці гутарку, папрасіць аўтограф, задаць пытанне. Напрыклад, у нядзелю Кшыштаф Занусі асабіста прэзентаваў сваю апошнюю стужку “Чорнае сонца”, у панядзелак Святлана Дружыніна і Леанід Мазгавой адказвалі на пытанні гасцей творчай сустрэчы, а ў сераду французскі рэжысёр, літаратар, мастак і фатограф Алан Флешэр шчыра дзяліўся сваім досведам з беларускімі кінаманамі…
Сустрэч адбылося нямала, але своеасаблівай вяхой у гісторыі “Лістапада”, падаецца, стаў візіт Аляксандра Сакурава — знакамітага рэжысёра, народнага артыста Расіі, удзельніка і лаўрэата шматлікіх міжнародных фестываляў, творцы, чыё імя Еўрапейская Акадэмія ўключыла ў лік ста лепшых рэжысёраў сусветнага кіно, аўтара вядомай кінатрылогіі “Малох”, “Цялец”, “Сонца”, кінастужак “Рускі каўчэг”, “Аляксандра” і іншых экранных работ…
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Гастрольна-канцэртная дзейнасць у пытаннях і адказах
“Культура” працягвае распачатую некалькі нумароў таму рубрыку “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)”. У шэрагу пытанняў, якія паступаюць у юрыдычны аддзел Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, значнае месца займаюць тыя, што звязаны з арганізацыяй гастрольна-канцэртнай дзейнасці і выкананнем Палажэння аб гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, “К” ужо звярталася да гэтай тэмы якраз пасля прыняцця названага дакумента (гл. № 24 за 2008 г.). Цяпер жа прапануем увазе чытачоў адказы начальніка юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры краіны Алены ВЕШТАРТ на надзённыя пытанні па арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці.
Далей
Тэрыторыя Памяці
Сама глеба прасякнута гісторыяй...
90-ыя ўгодкі завяршэння Першай сусветнай вайны бадай не выклікалі ў грамадстве розгаласу такога маштабу, які вымагае гэтая падзея, што кардынальна змяніла гісторыю многіх дзяржаў і народаў, у тым ліку і беларускага. Адчуць важнасць гэтай даты можна, прыехаўшы ў Заброддзе, дзе вядомы мастак-графік Барыс Цітовіч стварыў адзіны на Беларусі музейны комплекс, прысвечаны Першай сусветнай вайне. Напярэдадні гадавіны там акурат завяршаліся работы па ўзвядзенні званіцы — свайго кшталту помніка, прымеркаванага да юбілею. Дарэчы, сёлета свой шасцідзесяцігадовы юбілей адсвяткаваў і сам стваральнік музея, не так даўно ўзнагароджаны ўжо чацвёртым сваім медалём — “За працоўныя заслугі”.
Далей
Культпрасветработа
Філармонія раённага маштабу: ашмянцы выбіраюць сваіх
Уязджаючы ў Ашмяны з любога напрамку, падарожнік бачыць бігборд з выявамі Соф’і Гальшанскай і Крыштафа Дарагастайскага. А наўзбоч ад дарогі, што вядзе з віленскай шашы, узвышаюцца арыгінальныя і яўна не саматугам зробленыя скульптурныя кампазіцыі, асновай якіх сталі вялізныя валуны. Яны цешаць вока не толькі жыхароў аднаго з мікрараёнаў гарадка, але і ўсіх яго гасцей.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Вузельчыкі” праграмнага мыслення
У пралогу да “Песні пра долю” голасам Мулявіна гучыць Купалава: “Гэй, родныя песні, вы ў суме і ў горы, ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны, для роднай зямелькі — вы светлыя зоры, для роднага краю — вы райскія гімны”. Больш як праз 30 гадоў сваю інтэрпрэтацыю купалаўскім “Родным песням” дае кампазітар Алег МОЛЧАН, які шукае гарманічнае спалучэнне традыцый культурнага пласта, закладзенага “Песнярамі”, і праграмнага мыслення ХХІ стагоддзя.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |