Свежы нумар
Мастыхін
Розныя, але — “Разам”
У канцы кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрылася выстаўка “Разам”, якая аб’яднала на плошчы цэлай галерэі прадстаўнікоў старэйшага і малодшага пакаленняў мастакоў беларусаў і замежных гасцей: творцаў з Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Малдовы, Румыніі і Грэцыі. Такой насычанасці талентаў і шматзначных работ адначасова даўно не бачылі прыхільнікі мастацтва: каб палюбавацца на тэхніку кожнага майстра і зразумець большасць твораў, спатрэбіцца не адна гадзіна.
Далей
“Арласіяда” Казіміра Бахматовіча
Сёлета ў вёсцы Дабраўляны, што на Смаргоншчыне, прайшоў мастацкі пленэр “Успамін пра Дабраўляны”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Казіміра Бахматовіча.
Далей
Паэтычная восень Уладзіміра Рынкевіча
Я адчыняю масіўныя дзверы і апынаюся ў невялікай і вельмі ўтульнай зале Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якую напаўняе сама творчасць. Нават гучыць мелодыя флейты. Усё атачэнне стварае ўрачыстую атмасферу адкрыцця выстаўкі знакамітага беларускага мастака-акварэліста Уладзіміра Рынкевіча “Вераснёўскія туманы”.
Далей
Соцыум
Калі матэрыялізуецца Белая Панна?
У гэтым нумары “Афіша “К” яшчэ запрашае наведаць філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які размясціўся ў колішнім францысканскім кляштары ў Гальшанах. На наступным тыдні гэтага модуля вы ўжо не пабачыце: з 17 лістапада філіял ліквідуецца, бо кляштар, стан якога быў прызнаны аварыйным, зачыняецца.
Таму не дзіва, што тураператары цяпер актыўна павышаюць колькасць экскурсій па гэтым маршруце — дарэчы, і без таго адным з найпапулярнейшых на Беларусі, — падкупляючы турыстаў апошняй магчымасцю сустрэцца з прывідам Белай Панны, які немаведама з чыёй ласкі пасяліўся ў гэтых намоленых некалі сценах. Зрэшты, ёсць падставы меркаваць, што неўзабаве ён якраз і стане аднаасобным гаспадаром помніка архітэктуры ХVII стагоддзя.
Ці хутка чакаюць змены Гальшанскі замак? Калі сівыя муры стануць “працаваць” на карысць краю?
Гэтыя пытанні хвалююць цяпер тых, хто непасрэдна зацікаўлены ў лёсе гістарычнага помніка. А такіх асоб, як высветліў карэспандэнт “К”, аказалася нямала.
Далей
"К" інфармуе
Перазовы пакаленняў
Ёсць штосьці сімвалічнае ў тым, што Гомельшчына трымала сваю творчую справаздачу, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, напярэдадні 91-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Бо гэтыя знакавыя гістарычныя падзеі таксама набліжалі цяперашнюю незалежную Беларусь, у якой кожны рэгіён з гонарам дэманструе свае творчыя здабыткі.
Далей
Прэмія Саюзнай дзяржавы 2009 — 2010 гг.
У Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы прайшло пасяджэнне “круглага стала”, прысвечанага тэме развіцця культурных стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй і, у прыватнасці, пачатку вылучэння кандыдатаў на атрыманне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Выстаўкі ў Сейме і Замку князёў
Напрыканцы кастрычніка ў Сейме Польшчы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі работ Напалеона Орды, прымеркаванай да 200-годдзя з дня яго нараджэння. Экспазіцыя, дзе прадстаўлена каля 50 рэпрадукцый малюнкаў мастака з фондаў Нацыянальнага музея ў Варшаве, была арганізавана па ініцыятыве дэпутата Сейма Тадэвуша Славецкага і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце пад ганаровым патранатам маршала Сейма Польшчы Браніслава Камароўскага. На вернісажы выступілі маршал Сейма Браніслаў Камароўскі, генеральны консул у Брэсце Яраслаў Ксёнжэк і Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Павел Латушка.
Далей
Лістапад кіно на “Лістападзе”
15 лістапада распачнецца ХV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад-2008”. Напярэдадні падзеі адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Матвейчука, супрацоўнікаў Міністэрства культуры краіны і Дырэкцыі фестывалю.
Далей
Пабачыць Скарынаву “Біблію”
Цяжка ўявіць, што 1020 гадоў прайшло з таго моманту, як кнігі (у той час рукапісныя) пачалі шырока распаўсюджвацца на нашых землях. Асноўным фактарам, што садзейнічаў гэтаму працэсу, было Хрышчэнне Русі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Каласавіны ў новым інтэр’еры
Ужо не адно дзесяцігоддзе ў нашай краіне доўжыцца традыцыя святкавання Каласавін — дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Якуба Коласа. Сёлета з-за рэканструкцыі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея пісьменніка асноўныя мерапрыемствы разгарнуліся ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 2.
Далей
Культурны цэнтр каля Ратушы
Культурна-інфармацыйны цэнтр адкрыўся на Ратушнай плошчы ў Нясвіжы 29 кастрычніка. Бібліятэка з фондамі ў 50 тысяч тамоў, вялікая чытальная зала, інтэрнет-кавярня, Цэнтр прававой інфармацыі, канферэнц-зала, пакой для адпачынку размясціліся ў двухпавярховым будынку, знешні выгляд якога, падаецца, добра ўпісваецца ў гістарычны цэнтр горада.
Далей
Кіно і тэатр
Вернісаж… жаніхоў
Як вядома, у сусветнай культурнай прасторы адной са знакавых дат надыходзячага 2009 года станецца 200-годдзе з дня нараджэння Мікалая Гогаля. Чым не нагода для таго, каб у чарговы раз звярнуцца да яго бессмяротнай класікі? Зрэшты, рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Валянціна Еранькова напярэдадні сваёй гогалеўскай прэм’еры зазначыла, што кіравалася ў выбары “Жаніцьбы” зусім не круглай датай — Гогаль даўно “чакаў” свайго часу ў яе рэжысёрскім “партфелі”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Калектыўнае “Я”
З 25 па 28 кастрычніка на сцэне Тэатра-студыі імя Е.Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшоў V Міжнародны тэатральны фестываль монаспектакляў
Далей
На людным месцы
“Пакойчык для вяселля” ў беларускім стылі
Другая палова кастрычніка, пачынаючы ад Пакроваў, для нашых продкаў была часам вяселляў. Людзі верылі: асвечаны ў гэтую пару саюз двух сэрцаў абавязкова будзе доўгі і шчаслівы. Таму не дзіва, што менавіта гэтымі днямі ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрылася выстаўка “Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць”. Пабачыць экспазіцыю ў памяшканні абласной бібліятэкі імя А.Пушкіна можна да 16 лістапада.
Далей
“Шляхетны” агляд
Традыцыйна ў канцы восені Міншчына падводзіць вынік развіцця народнай творчасці за год. На фестывалі “Напеў зямлі маёй” у Мар’інай Горцы ўзнагароджваюцца лепшыя дзеячы культуры вобласці, спаборнічаюць калектывы розных відаў і жанраў мастацтва. Пераможца конкурсу атрымлівае мікрааўтобус, які перадаецца аддзелу культуры яго раёна. Сёлета “Газель” рушыла ў Вілейку, бо сярод 28-мі ўдзельнікаў уладальнікам Гран-пры аднадушна быў прызнаны хор “Кантус” Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Анатоля Шагава.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Станцуем фольк-мадэрн па-раснянску
Аб узорным калектыве “Непаседы” я даведалася задоўга да таго, як трапіла ў вёсачку Расна Камянецкага раёна. Пад час камандзіровак на Брэстчыну колькі разоў чула, як арыгінальныя харэаграфічныя задумы мастацкага кіраўніка Ларысы Нічыпарук станавіліся для іншых культасветнікаў штуршком да ажыццяўлення цікавых ідэй.
І сапраўды, “Непаседы” могуць паслужыць добрым прыкладам як прафесійнай работы з малечай, так і арганізатарскіх здольнасцей харэографа, што выяўляюцца ў здольнасці пабудаваць выдатны гастрольны графік.
Далей
Гістарыёграф
Прагулка следам за імператарам
14 жніўня 2000 года ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве на Архірэйскім саборы адбылася кананізацыя членаў сям’і апошняга расійскага імператара. У Магілёве тым жа днём незвычайны выпадак дапамог знайсці парадны партрэт Мікалая ІІ, што пасля стаў іконай.
Магілёў, як, бадай, ніякі з іншых беларускіх гарадоў, цесна знітаваны з лёсам сям’і Мікалая Аляксандравіча Раманава. Гісторыі і нават цуды, звязаныя з іменем Мікалая ІІ, яго жонкі і дзяцей, і па сёння згадваюць жыхары горада над Дняпром.
Далей
Таямніцы гісторыі за архіўным парогам
Каб дакладна і праўдзіва ведаць гісторыю, неабходна мець дастатковую колькасць артэфактаў. І калі для пазнання пластоў глыбокай старажытнасці ў асноўным выкарыстоўваюцца прадметы з археалагічных раскопак, то для ХХ стагоддзя характэрна больш шырокае выкарыстанне архіўных матэрыялаў. Адна з такіх устаноў, дзе захоўваюцца фонды дзяржаўных органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, прыватныя дакументы з цікавымі звесткамі пра жыццё і дзейнасць вядомых людзей, — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. У яго сценах можна знайсці дакументы, пачынаючы з 1917 года — падзей Лютаўскай рэвалюцыі. Усяго ж за 71 год дзейнасці Архіва былі сістэматызаваны сотні тысяч дакументаў, па якіх можна вывучаць ход гісторыі нашай краіны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Суботнія сустрэчы
“Запаралеліліся” з Парыжам
Грандыёзны саракапавярховы бізнес-цэнтр на месцы гатэля “Беларусь”, адміністратыўны будынак у дваццаць пяць паверхаў на праспекце Пераможцаў, трыццаціпавярховая вышыня адміністратыўна-дзелавога комплексу па вуліцы Кальварыйскай... Ні для кога не сакрэт, што сёння ў архітэктурным абліччы Мінска адбываецца “высотны” паварот.
Далей
Культпрасветработа
Хто трапіў у каталог электроннай “спадчыны”?
Клопат культасветнікаў Буда-Кашалёўскага раёна шматстайны. Тут і рупнае зберажэнне спадчыны продкаў праз абласнога маштабу семінар “Бібліятэчнае краязнаўства як фактар павышэння культурнага патэнцыялу краю”.
Немалая ўвага надаецца рамонту ды паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры. Толькі за гэтую камандзіроўку карэспандэнт “К” пабачыў некалькі рамонтаў, якія ўжо набліжаюцца да завяршэння. Дбаюць тут і пра духоўнае ўзбагачэнне будакашалёўцаў: у райцэнтры працуе карцінная галерэя. Таму і адказнасць у кіраўнікоў раёна загоднае правядзенне культасветработы вельмі вялікая.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Пішу, каб нам павучыцца, узяць прыклад і — па магчымасці — зрабіць лепш. А таму зазірнём яшчэ раз у нешта цікавае, невядомае і, можа, павучальнае — у акно Шагала
80 гадоў таму, у верасні 1918 года ў родны Віцебск вярнуўся Марк Шагал. На руках — мандат, выдадзены калегіяй наркамсавета, які абвяшчаў, што “мастак Марк Шагал прызначаецца Упаўнаважаным азначанай Калегіі па справах мастацтваў у Віцебскай губерні. Прычым тав. Шагалу даецца права арганізацыі мастацкіх школ, музеяў, выставак, лекцый і ўсіх іншых мастацкіх прадпрыемстваў у межах г. Віцебска і ўсёй Віцебскай губерні”. А ў канцы студзеня 1919 года было афіцыйна адкрыта легендарнае Вышэйшае народнае мастацкае вучылішча, альбо, як называў яго сам Марк Захаравіч, віцебская Акадэмія мастацтва, першыя крокі якой былі цалкам спалучаны з тэмай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Перыяд з гэтага моманту і да 1923 года ўвайшоў у гісторыю сусветнага мастацтва як “Віцебскі Рэнесанс”.
У канцы мая 1920 года Шагал назаўсёды пакінуў Віцебск...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |