Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
НАМІНІРАВАНЫЯ ДЭЛЬФАМІ
Неўзабаве Мінск стане сталіцай V Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД. У кожнай з нацыянальных каманд ёсць шаснаццаць, па колькасці намінацый, падстаў для перамогі!
Актыўная фаза падрыхтоўкі да “вялікага перасялення”
Тое, што ў самы бліжэйшы час Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распачне вялікі пераезд, ні для кога не сакрэт. Дырэктар славутай установы Сяргей Азаронак адзначае з усмешкай: “Новы год, пэўна, мы яшчэ сустрэнем у старым будынку, а ўжо 8 Сакавіка дакладна будзем святкаваць у іншым месцы”. Сёння музей знаходзіцца ў “актыўнай фазе падрыхтоўкі” да “вялікага перасялення”, праводзячы кантрольную інвентарызацыю і рыхтуючы тару для экспанатаў. Якім чынам будзе ажыццяўляцца пераезд фондаў вялізнай установы, што чакае ў будучым музей-юбіляр, якому ў наступным годзе — 65 гадоў? Пра рэаліі і перспектывы распавёў карэспандэнту “К” дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей АЗАРОНАК.
“Усе яны — марыянеткі”. Нават людзі, або Красамоўна-“гаваркое” ювелірнае маўчанне
Тое, чаго чакалі доўгіх дзевяць гадоў, урэшце адбылося: у Мінску сабраліся лепшыя лялечнікі свету, каб на дзесяці мовах расказаць аб тым, якімі шляхамі сёння развіваецца еўрапейскі тэатр лялек. На V Беларускім міжнародным фестывалі тэатраў лялек было паказана 24 спектаклі знакамітых калектываў. Яны яшчэ раз пацвердзілі ходкае на пачатку новага тысячагоддзя меркаванне: гэты адметны від мастацтва цяпер значна апярэджвае драму ў пошуках новых сродкаў выразнасці, з дапамогай якіх раскрываецца шматаблічная тэма існавання чалавека ў сучасным свеце.
“Хаджэнне ў народ” з імправізацыяй на Страдзівары
Гавораць, калі штосьці адбываецца тройчы, гэта ўжо не выпадковае супадзенне і нават не проста заканамернасць, а — традыцыя. У тым, што Міжнародны фестываль Юрыя Башмета стане традыцыйным, ніхто не сумняваўся яшчэ тры гады таму. Зараз, пасля фінальных акордаў чарговага фэсту, было б слушна падлічыць і іншыя фестывальныя традыцыі — як добрыя, так і не вельмі. А да таго ж, не забыцца на праславутае злучэнне “традыцый і наватарства”. Новага на сёлетнім фестывалі, у параўнанні з двума ранейшымі, было шмат. Найперш — гэта “хаджэнне ў народ”. Ці, паводле беларускай народнай песні з хрэстаматыйна вядомага зборніка Генадзя Цітовіча, —
Апярэдзіў час “нябесных бегаў”
Ці шмат знойдзецца ў галерэі постацей айчыннай гісторыі асоб, што пакінулі пасля сябе велізарную спадчыну адначасова па розных галінах дзейнасці: мастацтве і педагогіцы, астраноміі і этнаграфіі, археалогіі і аграноміі, фалькларыстыцы і літаратуры? І ўсё гэта — насуперак жорсткім жыццёвым акалічнасцям. Карэспандэнт “К” даведаўся аб унікальных экспанатах, што ўпершыню выстаўлены ў сталіцы і распавядаюць шмат новага пра асобу і час Язэпа Драздовіча.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»