Свежы нумар
Мастыхін
Вокны ў свет першаснасці
Персанальная выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прафесара, таленавітага пейзажыста Анатоля Бараноўскага называецца “Шлях да святла”. Яна адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі — якраз напярэдадні Дня работнікаў культуры — 10 кастрычніка.
Далей
Палітра Гомельшчыны
Так называецца выстаўка, якая нядаўна адкрылася ў Палацы дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”. Да 20 верасня гэтая выстаўка экспанавалася ў галерэі “Бяляева” Паўднёва-Заходняй акругі г. Масквы ў межах творчага праекта “Масква сустракае сяброў”, які быў прымеркаваны да Дня горада Масквы.
Далей
Запаведная краіна
Пад такой назвай у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 7 кастрычніка адкрылася выстаўка твораў Мікалая і Святаслава Рэрыхаў, у склад якой увайшлі унікальныя фотарэпрадукцыі і відэафільмы, што раскрываюць уклад гэтай выдатнай сям’і ў сусветную культуру.
Далей
"К" інфармуе
РАПСОДЫЯ Дня, які адзначаюць работнікі культуры краіны 12 кастрычніка
Рапсодыя залатой лістоты ў скверы каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі на бульвары Мулявіна нібы сплялася з россыпам іскрыстых нот, якія літаральна выпраменьваў баян Паўла Неўмяржыцкага. Ён, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, магістр мастацтваў, удзельнік канцэртаў акцыі “Мы -- беларусы!”, разам з журналістамі “К” ад усёй душы віншуе з Днём работнікаў культуры людзей, якія расквечваюць жыццё Прыгажосцю.
Са святам, дарагія!
Далей
Артысты супраць!
5 кастрычніка ў Мінску дабрачынным гала-канцэртам завяршыўся Міжнародны аўтапрабег “СНІД-СТОП!”, прысвечаны барацьбе са страшнай хваробай.
Далей
Обслуживание электроснабжения
Современного человека окружают электрические устройства. Сложно найти вид деятельности, который не требует их применения. Оглядитесь – пространство вокруг нас наполнено множеством разнообразных потребителей электроэнергии
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "Беларусы мы..."
Даўно вядомыя ісціны трэба наноў адкрываць для сябе
“Паказ індывідуальнасці, адшліфаванай стагоддзямі”, “Экспарт нашай культуры”, “Стварэнне прэстыжу краіны” — так дзеячы беларускага мастацтва ацэньваюць вынікі замежных гастролей пад час Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!”. Больш як паўгода гэтыя канцэрты выконвалі сапраўды іміджавую функцыю для нашай дзяржавы, узнімаючы праз прэстыж нашага мастацтва ў свеце прэстыж самой Беларусі.
Далей
Крок у прафесію
Пакуль стаўка робіцца на брэнд...
Прэстыжны даважак або мэтанакіраваны менеджмент? — гэта высвятляў наш карэспандэнт у студэнцкай аўдыторыі БДУКіМ
Далей
У інтэр'еры цырка
“Знакам якасці” ўзнагароджвае глядач
Гамяльчане, як і мінчане, можна быць упэўненым, наведваюць цырк нашмат часцей за жыхароў астатніх абласцей. “Нехта звычайна наведвае прэм’еры, нехта — заключныя імпрэзы сезона, некаторых людзей мы бачым раз у год, Але ёсць і такая група гледачоў, што прыходзяць на прадстаўленні вельмі часта”, — гаворыць галоўны адміністратар Гомельскага дзяржаўнага цырка Віктар Валасевіч.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Культпрасветработа
Брэстчына. Найгалоўны скарб — кадры
У сферы абласной культуры працуе больш за 6 тысяч творчых работнікаў, 86,7 працэнта з якіх маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Далей
“Касметыка” і... эксперыменты за кошт платных паслуг
Да Дня работнікаў культуры ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці трэці год запар падводзяць вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні і ландшафтным дызайне. На заключным свяце дэманструюцца мультымедыйная прэзентацыя лепшых двароў устаноў культуры, паркавыя скульптуры і вазы ручной работы.
І не дзіва, што ў прафесійнае свята шануюць якраз лепшых гаспадароў-культасветнікаў.
Далей
Віцебшчына. У камандзе аднадумцаў — асобы
Для заахвочвання работнікаў культуры Віцебскі абласны выканаўчы камітэт з 2004 года зацвярджае прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва (20 базавых велічынь). Штогод да Дня работнікаў культуры па Віцебшчыне вызначаюцца 8 адметных творцаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Маляванкі Драздовіча ды яблыкі Сікоры – арт-прадукт працуе на брэнд
Кожны раён павінен мець свой брэнд. Гаворка не столькі пра гістарычна-архітэктурныя, эканамічна-прамысловыя ці геаграфічныя сімвалы-адметнасці, колькі пра таварны знак. У нашым выпадку — пра культурніцкія прадукт і паслугу, уласцівыя толькі канкрэтнаму рэгіёну, а таму прывабныя для самага шырокага кола спажыўцоў… Яшчэ з дзесятак гадоў таму такая прэамбула падалася б надуманай. Сёння ж, калі рэй вядзе эканамічная мэтазгоднасць, нават у сферы культуры без маркетынгу і кроку не зробіш.
Далей
Гомельшчына. Каб засведчыць самадастатковасць
Летась Гомельшчына пяты раз за сем гадоў заняла першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы ўстаноў культуры і мастацтва па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва. Выніковым для вобласці стала і леташняе спаборніцтва па эканоміі рэсурсаў: Упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама ў намінацыі “Пераможца па эканоміі рэсурсаў сярод упраўленняў культуры” прызнана лепшым, а Гомельскі дзяржаўны цырк перамог па энергазберажэнні сярод тэатральна-відовішчных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры.
Далей
Этнаграфічныя падставы для эканамічных перамог
У Гомельскім раёне абавязкова трэба пабываць тым, каго цікавіць гісторыя. На тэрыторыі рэгіёна што ні вёсачка — то ліст да сучаснікаў з глыбіні вякоў. Паселішчы часоў Кіеўскай Русі, назвы, звязаныя з імёнамі караля Жыгімонта I і цара Пятра I, паркі другой паловы XIX стагоддзя — усё гэта цесна пераплецена з сучаснай гісторыяй краю.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Гродзеншчына. Прынямонне: прэстыж у надзейных руках
Асноўная дзейнасць, мэты, задачы культуры Гродзеншчыны сёлета скіраваны на зберажэнне і памнажэнне рэгіянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, на рэалізацыю духоўна-маральнага, ідэалагічнага, патрыятычнага і выхаваўчага патэнцыялу, фарміраванне прэстыжу культуры Прынямоння.
Далей
Хор работнікаў культуры вакол глобуса Мастоўшчыны
Мастамі сваімі адметныя Масты. І гэта масты не толькі праз Нёман і рэчку Зэльвянку, але і масты чалавечай памяці, сяброўства, масты повязі народнай культуры сучаснасці і мінулага. Такія масты немагчыма разбурыць. Толькі будаваць і будаваць новыя!
Далей
Магілёўшчына. Ад захавання спадчыны да мультымедыйных тэхналогій
Завершана рэканструкцыя былога палаца князя Пацёмкіна ў Крычаве, распрацаваны дэталёвы план узнаўлення раёна Бабруйскай крэпасці, заканчваецца рэстаўрацыя храма Пятра і Паўла ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на ўзнаўленне аб’ектаў спадчыны ў Мсціслаўскім і Кіраўскім раёнах.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Эльдарада” і “Шацёр” для ХХІ стагоддзя
2 кастрычніка ў вёсцы Радча, што на Кругляншчыне, быў звычайны дзень, напоўнены характэрнымі для сельскіх будняў клопатамі. Але ж у настроі радчанскіх работнікаў культуры ўсё адно заўважаліся святочныя адценні — што праўда, упярэмешку з хваляваннямі: з хвіліны на хвіліну чакалі старшыню райвыканкама Дзмітрыя Гобарава, якому належыла правесці “рабочую” прыёмку сельскага клуба, прыведзенага ў адпаведнасць са стандартамі аграгарадка.
Далей
Міншчына. Візітоўкі прафесіяналаў
На Міншчыне штогод ладзіцца звыш 100 тысяч разнастайных культурных мерапрыемстваў. Іх якасць забяспечваюць 9416 работнікаў сферы.
Назіраецца станоўчая дынаміка па росце колькасці дыпламаваных спецыялістаў: на пачатак 2008 года гэты паказчык дасягнуў 89,2%. За мінулы год установы культуры і мастацтва Мінскай вобласці папоўніліся больш чым 200 выпускнікамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Далей
Фестывалі ў гонар новых аграгарадкоў
— Якія ў нас адметнасці? — перапытвае начальнік аддзела культуры Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі. — Па шчырасці, нават губляюся, з чаго пачаць. Народныя калектывы з вялікай гісторыяй і гучнымі імёнамі, новыя тыпы ўстаноў культуры, дзе жывуць старадаўнія традыцыі, майстры, якім давяраюць прадстаўляць краіну на міжнародным узроўні, адзіны на Беларусі музей, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, які стварыў вядомы мастак Барыс Цітовіч... Дык што ж вас цікавіць найперш?
Далей
Музейнае сховішча
Шляхетная “спецыялізацыя”
Сёлета Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі наведала ўжо больш за 80 тысяч аматараў даўніны. Сярод іх — амаль 600 замежнікаў. У параўнанні з леташнім — прыкметны рост. Тое, што цікаўнасць да беларускай мінуўшчыны штогод узрастае, — не выпадковасць, а вынік музейнай стратэгіі. Прынамсі, дырэктар установы Сяргей ВЕЧАР, распавядаючы пра завяршэнне работы над новай навуковай канцэпцыяй музея, назваў складнік інтэграцыі беларускай культуры і гісторыі ў сусветную прастору адным з першарадных у развіцці гістарычнага.
Далей
Віншавалі “Здраўнёва”
Незвычайная тэатралізаваная экскурсія праходзіла 7 кастрычніка ў музеі-сядзібе Іллі Рэпіна “Здраўнёва”. У дзень 20-годдзя музея студэнты Віцебскага дзяржаўнага вучылішча мастацтваў сыгралі прадстаўленне, у якім увасобілі вобразы самога творцы, яго родных і сяброў.
Далей
Зорнае неба
Эфект падсветкі Нацыяналкі: канфігурацыя — унікальная!
Прэстыж установы культуры, вядома ж, фарміруюць найперш яе супрацоўнікі. Але ж і знешняя адметнасць таго будынка, дзе ствараецца духоўны скарб народа, мае сваё значэнне. Развагі датычацца такой сталічнай славутасці, як Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Ужо сама архітэктура прываблівае сваёй арыгінальнасцю. А ўвечары ж вялізны гмах быццам змяняе “адзежу” на зіхоткае праменне тысяч ліхтарыкаў. Хто кіруе зменамі на гэтым найбуйнейшым у краіне экране? Якая тэхналогія функцыянавання “зорнага неба” НББ? І ці падлічылі, колькі зорак-лямпачак ззяе на ім?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |