Свежы нумар
Мастыхін
Памкненне да Ісціны і Прыгажосці
З даўніх часоў ікона шанавалася праваслаўнымі ўсяго свету, з’яўлялася сімвалам іх веры. З пакалення ў пакаленне перадавалася і тэхніка стварэння абразоў з выявамі святых, прычым у кожнай мясцовасці развіваліся адметныя іканапісныя школы, што ўзбагачалі кананічныя іканапісныя традыцыі. У цэлым жа, узаемасувязь усходнеславянскіх мастацкіх традыцый на працягу стагоддзяў абумовіла ўзаемаўзбагачэнне культуры кожнага з народаў, дазволіла ім захоўваць і развіваць нацыянальныя каштоўнасці.
Далей
“Гаваркая” экспрэсія сцэны
Мусіць, толькі той, хто ўсёй душой адданы справе, можа займацца ёю на працягу жыцця. Такім улюбёным у тэатр падаецца Армен Багратавіч Грыгар’янц, выдатны сцэнограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, які сапраўды аддаў частку сябе тэатрам імя Я.Купалы і М.Горкага. 28 верасня ў будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адкрылася выстаўка фотаздымкаў макетаў да спектакляў розных гадоў, што былі пастаўлены ў Беларусі. Яна прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, які пайшоў з жыцця вясной 1976 года.
Далей
Дадаць “тэхна” ў арт!
Той факт, што тэхнічны прагрэс хуткімі тэмпамі заваёўвае нашы дамы і кватэры, працоўныя і вучэбныя месцы, месцы адпачынку і жыццё ў цэлым, выклікае пачуццё зручнасці і прастаты. Але нейкі недавер адчуваеш, калі чуеш, што цяпер ён… і ў мастацтве. Здаецца, такія паняцці, як “тэхніка”, “тэхналагічнасць” па азначэнні супярэчаць тонкай, лірычнай справе мастака.
Далей
"К" інфармуе
Лікі душы славянскай
30 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі». Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў выстаўкі з яе адкрыццём у Мінску.
Гэты унікальны праект, што праходзіць у год святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі, азначае непарыўныя духоўныя і культурныя сувязі брацкіх народаў, іх прыхільнасць да праваслаўных традыцый, ідэалаў і каштоўнасцей, гаворыцца ў віншаванні. «Упершыню ў гісторыі экспазіцыя аб’ядноўвае шэдэўры іканапісу з буйнейшых музейных збораў трох краін, якія прадстаўляюць найвялікшыя святыні і выдатныя ўзоры высокага мастацтва, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Правядзенне выстаўкі з’яўляецца яшчэ адным важным крокам на шляху асэнсавання бясцэннай спадчыны славянскай культуры, якая ўвасабляе аснову адзінства беларусаў, рускіх і ўкраінцаў».
Далей
Маршруты за мяжу
Кастрычнік абяцае быць гарачым у плане актыўных міжнародных культурных кантактаў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на практыцы рэалізоўвае прынцып шматвектарнасці нашай знешняй дзяржаўнай палітыкі.
Далей
Каб размова адбывалася на роўных
Міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Беларуссю і Казахстанам у апошні час істотна пашыраецца. Сведчаннем гэтаму стаў Форум пісьменнікаў і культуролагаў дзвюх краін пад назвай “Культурная спадчына ў дыялогу традыцый”, які прайшоў у сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Казахстана і нашай краіны, а таксама супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Башметаўскі тыдзень
5 — 12 кастрычніка ў Мінску пройдзе ІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Ён пачнецца шэсцем дудароў, а завершыцца — спаборніцтвам тэнараў.
Далей
Лялькі ўсіх краін
З 3 па 8 кастрычніка ў нашай сталіцы ладзіцца V Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек.
Далей
Як скрозь ваенныя гады...
Да свайго 65-гадовага юбілею Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прапанаваў сваім наведвальнікам выстаўку “Іду скрозь залы, як скрозь гады”, складзеную з каштоўных прадметаў, знойдзеных пад час першых экспедыцый супрацоўнікаў установы, а таксама перададзеных з ваенных падраздзяленняў яшчэ ў дні правядзення наступальнай аперацыі “Багратыён”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Куфар”... адчыняецца!
На наступным тыдні з 6 па 11 кастрычніка Беларускі дзяржаўны універсітэт праводзіць V Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар-2008”.
Далей
Лічбавая галерэя
У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Варшаве пад час сустрэчы Пасла нашай краіны ў Рэспубліцы Польшча Паўла Латушкі з прадстаўнікамі роду Радзівілаў у Польшчы, Мацеем і Каралем Радзівіламі, адбылася цырымонія перадачы дзвюх арыгінальных прыжыццёвых гравюр (XV і XVI стагоддзяў) — партрэтаў Януша Радзівіла і Мікалая Радзівіла (работы, набытыя Мацеем Радзівілам на аўкцыёнах у Германіі), лічбавай копіі партрэта Барбары Радзівіл і актуалізаванага генеалагічнага дрэва роду Радзівілаў.
Далей
Адшукаць Нясвіж на глобусе Радзівілаў
На мінулым тыдні была ўрачыста адкрыта першая чарга Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Цалкам здаць гэты аб’ект плануецца ў маі 2010 года.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Камертон
Ноткі-“Жодзінкі” ды літаркі-“БелАЗінкі”
27 — 28 верасня, не здрадзіўшы сваім традыцыям, Палац культуры БелАЗа ў Жодзіне сустрэў Дзень машынабудаўніка правядзеннем VII Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. Свята стала заключным акордам урачыстасцей у гонар 60-годдзя БелАЗа і, трэба спадзявацца, праклала шлях новаму статусу гэтага конкурсу, бо ўжо сёлета спаборніцтва мела ўсе падставы называцца Адкрытым рэспубліканскім.
Далей
“Кузня” сучаснай архаікі
Памятаеце? На досвітку ХХ стагоддзя “Рускія сезоны ў Парыжы” скаланулі сваёй неўтаймоўнай энергетыкай выхаваную на вытанчаным імпрэсіянізме Еўропу. Гісторыя, падобна на тое, паўтараецца: на досвітку ХХІ стагоддзя рамантыку Брамса, Бруха ды Чайкоўскага абвергне “Паганскае дзейства” Вячаслава Кузняцова.
Прэм’ера гэтага твора, прызначанага аўтарам “для вялікага сімфанічнага аркестра і аўтэнтычных інструментаў”, павінна прагучаць 7 кастрычніка на ўрачыстым адкрыцці ІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.
Далей
Ёсць пытанне !
Фільматэка беларускіх фантомаў, або Дзе наша палічка ў сусветнай краме кінематографа?
Гэты матэрыял пачаўся з банальнага жыццёвага выпадку. Карэспандэнт «К» прапусціла кінапаказы аднаго з найноўшых беларускіх фільмаў, але ж прапускаць саму стужку ёй дужа не хацелася. Звычайна ў такім выпадку ўпадабаны фільм можна знайсці на DVD або відэакасеце — зацікаўленыя ў атрыманні максімальнага прыбытку праваўладальнікі не марудзячы штампуюць наклады адразу па здыманні “вяршкоў” у кінатэатрах.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Пачатак пакладзены картузамі
«Чытаем родны кут, як кнігу…» — такую назву далі нядаўняму раённаму Святу беларускага пісьменства і друку бярозаўскія бібліятэкары.
Далей
Тэатральныя Капаткевічы: ад “Трыбунала” да “Кіма”
1970-х гадах у Капаткевіцкай бібліятэцы, што ў Петрыкаўскім раёне, працавала Ніна Басалыга. Усё наваколле ведала, што бібліятэкар апантаны тэатральным мастацтвам. Неўзабаве Ніна Піліпаўна знайшла сярод чытачоў аднадумцаў і прапанавала ім стварыць у родных Капаткевічах драматычную трупу. Летась усёй грамадой адзначылі 30-годдзе народнага тэатра.
Далей
Унісон баяна і электрагітары
Для некаторых дарослых успаміны пра колішнюю вучобу ў музычнай школе становяцца нечым накшталт начнога кашмару: дзіцячыя пакуты над чарговай санатай, якая ніяк не “ідзе”, раз-пораз прымусяць затрымцець сэрца. Магчыма, гэтым асобам проста не шанцавала на настаўнікаў, бо да ўлюбёных у сваю справу выкладчыкаў Поразаўскай дзіцячай музычнай школы Свіслацкага раёна дзеці ляцяць, бы на крылах.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
“Дзядзька-кухар” з ХІ стагоддзя
Летась зноў былі адноўлены археалагічныя раскопкі ў Капылі. Яны ладзіліся на прысядзібнай тэрыторыі дома 22 па вуліцы Партызанскай. Чаму менавіта там, а не на Замкавай гары ці ля яе, як гэта рабілася ў мінулыя гады, калі праводзіліся падобныя даследаванні?
Далей
Невядомае віншаванне Багдановіча
Дзякуючы намаганням Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, нашы землякі-бежанцы атрымлівалі фінансавую дапамогу, праходзілі курсы перападрыхтоўкі і знаходзілі годную працу пад час Першай сусветнай вайны. Да гэтай арганізацыі мелі дачыненне такія вядомыя пісьменнікі і грамадскія дзеячы, як Максім Багдановіч, Зоська Верас, Аркадзь Смоліч, Зміцер Жылуновіч, Уладзіслаў Галубок, Ядвігін Ш. і многія іншыя.
Далей
Суботнія сустрэчы
Афіцыйныя дакументы
Аб прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2009 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці
З 1989 года, раз у два гады, да свята Працы — 1 Мая — прысуджаюцца прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. За гэты час лаўрэатамі сталі 21 калектыў прафесійнай і самадзейнай творчасці і 133 дзеячы культуры і мастацтва, журналісты.
Далей
Культпрасветработа
Стварыць новы цэнтр раённага жыцця
Брэсцкі раён — адмысловы, бо заўжды навідавоку: знаходзіцца ля заходняй мяжы Беларусі, прыцягвае да сябе як айчынных вандроўнікаў, так і турыстаў з памежных Украіны ды Польшчы.
Багата разнамоўных груп і з іншых краін. Культасветработнікі рэгіёна з гэтай нагоды імкнуцца трымаць марку, робяць акцэнт у працы на пашырэнне сувязей з беларусамі замежжа, з прадстаўнікамі нацыянальных культур раёна, а таксама на ўдасканаленне стасункаў з іншымі аддзеламі Брэсцкага райвыканкама. На Прыбужжы фарміруецца ўласная школа культасветы, якая дапамагае не толькі ажыццявіць на справе самыя смелыя пачынанні, але і гарантуе іх фінансавую падтрымку.
Далей
Асоба і час
Нібы Мальер пісаў для Уладамірскага
“Мы — толькі карлікі на плячах тытанаў” — як часта даводзіцца ўзгадваць гэтую фразу, калі гаворка заходзіць пра таямніцы акцёрскага мастацтва і сакрэты гэтай невідочнай на першы погляд, але разам з тым ці не самай публічнай, прафесіі. Адным з гэткіх тытанаў сцэнічнага мастацтва, з чыім іменем непарыўна звязаны часы станаўлення і сталення беларускага тэатра, і з’яўляўся Уладзімір Уладамірскі, які 35 гадоў аддаў служэнню айчыннай сцэне.
Далей
Прэзентацыі
Паляванне на гукі ў “Грынфілдзе”
На мінулым тыдні некаторыя мінчане маглі назіраць досыць дзіўную сцэну: малады чалавек у навушніках і з нейкай няўцямнай прыладай у руках бавіў час, седзячы на кукішках у пераходзе на Нямізе. Ён знаходзіўся тут зусім не ад няма чаго рабіць — пра гэта сведчыў хаця б ягоны сур’ёзны, засяроджаны выгляд. Непадалёк ад яго месціліся дзве калонкі, з якіх даносіліся... прыкладна тыя самыя гукі, як і навокал. Адорваючы гэтую сцэну здзіўленымі позіркамі, мінакі наўрад ці нават здагадваліся, што ім давялося стаць міжвольнымі сведкамі творчага працэсу Касіяна ТРОЕРА, італьянскага кампазітара, які па заканчэнні Венскага інстытута музыкі “асеў” у Берліне, але часта падарожнічае па розных гарадах, “палюючы” на цікавыя гукі.
Далей
К.іТ.-ваяж
Паміж Венецыяй і Анапай
Кожны год у свеце выпускаецца каля 7 тысяч поўнаметражных фільмаў. У шырокі пракат з іх трапляе вельмі малая доля— усяго каля паўтысячы. Лёс жа астатніх— удзел
у разнастайных міжнародных кінафестывалях. Не дзіва, што апошнія і становяцца ўсё больш важным складнікам сусветнага кінапрацэсу. Не выключэнне і прастора СНД, дзе таксама маюцца свае фестывальныя кінаарыенціры. Сярод іх— Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які ўжо трывала замацаваўся на фестывальнай карце свету і пройдзе ў гэтым годзе ў беларускай сталіцы вось ужо шаснаццаты раз. У адрозненне ад яго, V Міжнародны кінафестываль “Еўразія”, які з 7 па 13 верасня прайшоў у сталіцы Казахстана, яшчэ толькі шукае свае змест і форму.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |