Свежы нумар
Мастыхін
Народжаны беларускім Палессем
Выстаўка Гаўрылы Вашчанкі “Народжаны беларускім Палессем”, якая прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння майстра, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлена рэтраспекцыя жывапісу, пачынаючы з 1970-х гадоў. Выстаўлена многа і зусім новых твораў.
Далей
Метраном партызанскай памяці
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстаўка “Памяць сэрца”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Гуціева.
Далей
Музей візуальных вобразаў...
11 верасня, пасля чатырохгадовай рэстаўрацыі, Мемарыяльны музей-майстэрня народнага мастака СССР і БССР Заіра Азгура зноў адчыніў свае дзверы для аматараў скульптуры.
Далей
“Водгулле песні няспетай”
Пад такой назвай 9 верасня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбылося адкрыццё выстаўкі графікі Ларысы Паляковай.
Далей
"К" інфармуе
Здзівіць, каб віталі стоячы!
Пад час Дзён культуры Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета нашай краіны двойчы паказваў сваю нядаўнюю прэм’еру — аднаактовы балет “Пахіта”, а таксама разгорнутую канцэртную праграму, складзеную з лепшых фрагментаў розных спектакляў і асобных харэаграфічных нумароў. Поспех нашых артыстаў сведчыў: беларускі балет знайшоў сваіх новых прыхільнікаў на афрыканскім кантыненце.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Новае аблічча Оршы: ад барока да хай-тэка
Сёння, калі дагледжаная Орша напоўнілася святочнай віхурай, грандыёзныя падрыхтоўчыя клопаты сталі ўжо гісторыяй — слаўнай і бадай лёсавызначальнай старонкай у летапісе горада. Але на пачатку тыдня, калі журналісты рэспубліканскіх СМІ наведалі Оршу для ўдзелу ў выязной прэс-канферэнцыі Грамадскага прэс-цэнтра Дома прэсы, гэтая старонка яшчэ дапісвалася — у камені і літаральна на вачах.
Далей
Дзень любові да кнігі
15 верасня, у Дзень бібліятэк, на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка Францыску Скарыну.
Далей
У кадры — Адам Міцкевіч
Да 210-годдзя з дня нараджэння нашага земляка Адама Міцкевіча Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры распрацаваны шэраг мерапрыемстваў у межах праекта “Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Юбілейны “Лістапад” з рэкордамі
У гэтым годзе Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” святкуе сваё 15-годдзе, а фестывалю дзіцячых фільмаў “Лістападзік” споўніцца дзесяць гадоў. Чакаецца, што Мінск у межах “Лістапада” наведаюць шмат гасцей, сярод якіх кінарэжысёры Эмір Кустурыца, Кшыштаф Занусі, актрыса Барбра Брыльска. 17 верасня журналістамі быў прадстаўлены праект фестывалю.
Далей
В Украине за десятилетие выросло полтора раза количество больных астмой
По официальным данным, на астму болеют триста тысяч украинцев, по неофициальным - свыше двух миллионов. За последнее десятилетие количество больных выросло в полтора раза.
Далей
Соцыум
“Рыцарскі падыход” на кані прагматызму
Больш як 300-кіламетровую адлегласць да Мсціслава аўтобус з Мінска пераадольвае за сем з гакам гадзін, і таму думкі пра хлеб штодзённы па прыбыцці становяцца бадай непераадольнымі. Адпаведна, першыя ўражанні ад колішняга цэнтра вялікакняжацкага ваяводства ў многіх падарожнікаў ствараюць не яго касцёлы, вулачкі і пакручастыя ландшафты, а пункты грамадскага харчавання. Знаёмства з мясцовай інфраструктурай тоіць першы сюрпрыз: у кавярні вас сустракаюць дзяўчаты ў прыгожых нацыянальных строях.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Максіма маладых
І дзе той шарык тут катаецца?
Заспець мастацтвазнаўцу Лізу МІХАЛЬЧУК на адным месцы — тое ж самае, што ўбачыць жар-птушку ўдзень: натуральна, справа амаль немагчымая. Перасякаючы, пералётваючы розныя адлегласці, межы, прасторы, Ліза паспявае паўсюль: наведаць знакавую выстаўку ў Брэсце, сустрэцца з сябрамі ў Мінску, паабедаць у культавай кавярні ў Вільні, патрапіць у пэўны міжнародны праект і, так, паміж справамі, адолець вучэбную стажыроўку ў Францыі...
Далей
Гістарыёграф
Князь быў варажскі, дружына — полацкая
Чарговую навуковую сенсацыю паднеслі раскопкі ў старадаўнім Полацку. Паводле папярэдніх даных сёлетніх даследаванняў, гэты горад узнік яшчэ да нараджэння Хрыстовага. Карэспандэнт “К” накіраваўся ў Полацк, каб даведацца аб падрабязнасцях адкрыцця беларускіх вучоных.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Не гуляла поле...”
— cказаў карэспандэнту “К” першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Міхаіл КАДЫРАЎ напярэдадні рэспубліканскіх “Дажынак”...
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры "Родны сэрцу горад..."
Сталіца ў “Вокнах”
Дзень горада-2008 запомніцца мінчанам, акрамя шматлікіх канцэртаў і гулянняў, яшчэ і багаццем выставак, паколькі многія сталічныя музеі правялі на свята своеасаблівую “Ноч музеяў”, працягваючы вясеннюю традыцыйную акцыю.
Выстаўка “Вокны” вядомага фотамастака Георгія ЛІХТАРОВІЧА адкрылася якраз увечары 13 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Як нарадзіўся адметны погляд на горад, карэспандэнт “К” распытала ў фатографа пад час адкрыцця экспазіцыі.
Далей
Зачараваныя Мінскам…
Святочны канцэрт, што адбыўся 13 верасня ў Палацы Рэспублікі, быў не зусім звычайным: у Дзень горада наша сталіца трымала творчую справаздачу, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Эстафету правядзення падобных канцэртаў Мінск падхапіў ад Брэсцкай вобласці — і перадаў Гомельскай, якая будзе наступнай ладзіць сваю справаздачу на галоўнай сцэне краіны.
Далей
Куфар-радца
ART-блог: беларускае мастацтва
“Шашачная культура”
У “Шашачнай культуры” — зноў дэбютант. У “Куфры” таксама новыя кампазіцыі для самастойнага рашэння і апошні тур шашачных кампазіцый.
Далей
Т.Б. Варфаламеева, Т.І. Кухаронак.
Апытальнік для збору матэрыялаў па сямейнай абраднасці беларусаў
Далей
Уражанне чытача "К"
Колькі опер на Опернрынгу?
Усё бліжэй той дзень, калі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь вернецца на сваю сцэну — у легендарны будынак, спраектаваны Іосіфам Лангбардам.
Прынамсі, пра гісторыю, а таксама пра ход рэстаўрацыі і рэканструкцыі ды тэхнічныя навінкі, што займее тэатр пасля абнаўлення, “Культура” пісала неаднаразова. А чым жывуць сёння славутыя тэатры свету? Што цікавага прыхоўвае іх гісторыя? Сваімі ўражаннямі ад наведвання Венскай оперы дзеліцца чытач “К”.
Далей
"Белая вежа - 2008"
Мастацкі экстракт тэатральнай геапалітыкі
“Белая вежа”, прэстыжны форум, у якім сёлета прынялі ўдзел 28 калектываў з 16 краін свету, па-ранейшаму застаецца самым буйным тэатральным фестывалем на Беларусі. Ды і ў еўрапейскай тэатральнай прасторы ён ужо стаўся не проста адным са шматлікіх “іміджавых” тэатральных фестываляў, якія сёння ладзяцца ў многіх гарадах нашых краін-суседак для таго, каб сцвердзіць найперш наяўнасць і жыццяздольнасць уласнага тэатральнага калектыву. Сёння тэатральны форум у горадзе над Бугам відавочна перарос гэтыя задачы і паўстаў перад пытаннем: куды ж, у які бок гэты магутны творчы “арганізм” будзе развівацца далей?
Далей
Сожская Тэрпсіхора
Модна-годна-карагодны...гадзіннік
Увечары 14 верасня гадзіннік Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” у Гомелі пачаў адлік месяцаў, дзён, хвілін да пачатку 6-га танцавальнага форуму. Наступным разам тут будуць “карагодзіць”, паводле традыцыі, праз два гады — дастатковы тэрмін, каб крыху адысці ад эйфарыі сёлетняга свята і спакойна, без залішняй мітусні, падрыхтаваць наступнае па самых высокіх міжнародных стандартах, але без “стандартызацыі”, што губіць вольны палёт творчасці.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |