Свежы нумар
Мастыхін
Першая біенале на Беларусі
Адзін з самых вядомых і аўтарытэтных форумаў сусветнага мастацтва — Венецыянская біенале — быў упершыню праведзены ў 1895 годзе. У пачатку ХХІ стагоддзя такая форма буйнога мастацкага фестывалю-конкурсу дабралася і да Расіі.І, нарэшце, біенале — у Мінску!
Далей
“Скульптурная рэвалюцыя” на беразе Піны
У Пінску прайшоў першы гарадскі сімпозіум па скульптуры ў камені. Было крыху крыўдна за Пінск, які не саступае еўрапейскім гарадам у гісторыі і архітэктуры, зусім абдзелены скульптурай, а патэнцыял жа у палескай сталіцы вялізны: ахутаныя сівымі легендамі і паданнямі шэдэўры эпох барока і класіцызму, малапавярховая каменная забудова ў гістарычным цэнтры горада, тэатральны сквер, набярэжная, парк. Сама атмасфера старога горада схіляла да таго, каб у яго асяродку з’явіліся пластычныя кампазіцыі малых форм. Пра гэта марылі краязнаўцы, настойліва рэкамендавалі турысты, задумваліся і архітэктары горада.
Далей
Усмешка для адчайных фантазёраў
Колькі эстэтычнага павінна быць у жыцці і мастацтве, каб адчуваць задавальненне ад гэтага? І ці можа звацца мастацтвам твор, у якім няма традыцыйнай, звыклай эстэтыкі, вонкавай прыгажосці? Гэтыя пытанні міжволі ўзнікаюць, калі глядзіш на карціны Валянціна Губарава, выстаўка якога, што мае назву “Важна ўсё”, праходзіць цяпер у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
Вінсэнт Ван-Гог палічыў бы за гонар...
Нікога не здзіўлю тым, што слоўнікавы запас народаў грунтуецца, перш-наперш, на тых прадметах і з’явах рэчаіснасці, якія характарызуюць сукупнасць людзей як нацыі. Так, у арабскіх народаў ёсць некалькі соцень слоў для абазначэння вярблюда, ісландцы маюць дзесяткі тэрмінаў, звязаных з вятрамі. Для сучасных беларусаў такім неад’емным атрыбутам нацыянальнасці адназначна з’яўляецца бульба. Гэты прадукт нам звычна бачыцца вачыма і вытворцаў, і спажыўцоў, пакупнікоў і прадаўцоў.
Далей
Бамонд: опера, балет
Оперныя спакусы...
11 верасня адбыўся збор трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь: 16 верасня неўміручай “Аідай” Дж.Вердзі калектыў адкрывае свой 76-ты сезон. Але ўжо заўтра салісты і аркестр на чале з дырыжорам, заслужаным дзеячам мастацтваў краіны Мікалаем Калядкам дадуць канцэрт каля гарадской ратушы, складзены са святочнай танцавальна-аперэтачнай музыкі І.Штрауса, І.Кальмана, Ф.Легара.
Далей
Галоўная “паездка” — на родную сцэну
76-ы сезон Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь, які адкрыўся 4 верасня “Бахчысарайскім фантанам”, адметны найперш замежнымі паездкамі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Стратэгічная лінія патрабаванняў
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання 12 верасня шматзальнага кінатэатра “Беларусь” вызначыў стратэгію развіцця нацыянальнай кінаіндустрыі. Яе “тры кіты” — якасць, запатрабаванасць, самаакупнасць…
Далей
Дзень пісьменства. Том XV
У мінулую нядзелю ў Барысаве рэй вяло роднае слова, панавала беларуская кніга. Усе, хто сабраліся на XV Дзень нашага пісьменства, сустрэліся з выдаўцамі, літаратарамі, героямі сённяшняга дня і сівой мінуўшчыны. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і старшыня Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства Аляксандр Косінец агучыў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам, а таксама падкрэсліў у час адкрыцця юбілейнага свята, што яно яскрава адлюстроўвае ролю беларускага пісьменства, дэманструе дасягненні айчыннай культуры.
Далей
Марафон, новы музей і опера ў ратушы
Сёлета асаблівасцю правядзення Дня горада ў Мінску — 13 верасня — стане тое, што мерапрыемствы — шматлікія канцэрты, выстаўкі і іншыя імпрэзы — арыентаваны не на масавага спажыўца, а маюць на мэце арганізацыю сямейнага адпачынку гараджан. З гэтай мэтай канцэртныя пляцоўкі з’явяцца ў кожным кутку горада.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
І мінчане — віртуозы!
Да Дня горада падрыхтавана Творчая справаздача сталіцы — другая ў шэрагу падобных канцэртаў у Мінску (першы правяла Брэстчына), прымеркаваных да 65-годдзя з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сталіца пакажа сябе сёння на сцэне Палаца Рэспублікі.
Далей
Перспектыва — віртуальнае чытанне
15 верасня — Дзень бібліятэк
У нумары, прысвечаным Дню беларускага пісьменства, “Культура” надала важкую ролю тэме бібліятэк. На цэнтральным развароце ў якасці постэра была прадстаўлена галоўная кніжная скарбніца краіны — Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
А напярэдадні прафесійнага свята прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная развіццю бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Колькі кіламетраў да... “Дажынак”?
19 — 21 верасня ў Оршы пройдзе Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2008”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Балет убачаць за акіянам
З 12 па 15 верасня ўпершыню праводзяцца Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
Далей
Соцыум
Сэт з вясковым каларытам
На Міншчыне пытанне, як дыскатэкі з просценькай пляцоўкі для танцаў ператварыць у цікавы культурны аб’ект, пачалі вырашаць яшчэ чатыры гады таму з дапамогай арыгінальнай абласной праграмы “Дыскатэка”. Яна прадугледжвала паляпшэнне матэрыяльнай базы клубаў і дамоў культуры, сур’ёзную распрацоўку тэматычных дыскатэк. Абласны конкурс дзі-джэяў, што прайшоў у 2005 годзе ў Барысаве, паказаў, што праграма трапіла “ў яблычак”: разнапланавыя шоу прыйшліся даспадобы моладзі, і нават праліўны дождж у той год не змог разагнаць зацікаўленую публіку каля галоўнай конкурснай эстрады.
Далей
Кіно і тэатр
У клетцы сіквела, або “...Права на памылку без удзелу крытыкаў”
Тэма абмеркавання ідэйна-сюжэтнай арыгіна льнасці літаратурных і, у прыватнасці, драматургічных твораў ужо даўно адышла на другі план. Тэарэтыкі ад літаратуры пагадзіліся з тым, што ў свеце існуе ўсяго трыццаць два сюжэты, астатняе ж — толькі іх варыяцыі. Дык што, сучасны тэатральны творца мае права толькі на чарговае іх “перапісванне”?..
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
З вяртаннем, Лялечны!
На пачатку кастрычніка адбудзецца доўгачаканая беларускімі тэатраламі падзея: праз амаль дзевяць гадоў адрадзіўся Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Заснавальнікамі форуму выступілі Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Канцэптуальнай адметнасцю V фэсту лялечнікаў стане тое, што ў Мінск сёлета запрошаны прызнаныя ў свеце спектаклі, якія складаюць залаты фонд сусветнага тэатра лялек.
Далей
V.I.P.
“Калі блытаць жыццё і тэатр — уся інтрыга згубіцца”
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Любоў РУМЯНЦАВА згодна з Указам Прэзідэнта краіны нядаўна ўганаравана ордэнам Францыска Скарыны.
Яна запомнілася многім перадусім дзякуючы сваёй першай вялікай ролі — Джуліі ў фільме “Альпійская балада”. З таго часу мінула ўжо больш за сорак гадоў, але далейшы творчы шлях актрысы зусім не знівеліраваў тое першае кранальна-абаяльнае ўражанне — хутчэй, расквеціў яго ў свежыя колеры новых вобразаў, як у кіно, так і на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе яна цяпер працуе.
Далей
Ёсць пытанне !
Прайм-тайм: перайсці FM-Рубікон
На мінулым тыдні лічба “75” ізноў сустракалася ў медыяпрасторы часцей за іншыя. Журналісты, блогеры і наведвальнікі інтэрнет-форумаў актыўна абмяркоўвалі новаўвядзенні, датычныя прысутнасці айчыннай музыкі на FM-хвалях: з 15 верасня 75-працэнтная норма становіцца абавязковай у прайм-тайм. Таму “хітрыкі”, на якія ішлі некаторыя станцыі, ствараючы для беларускіх песень рэзервацыю ў начным эфіры, застаюцца ў мінулым. А вось дэталі і каментарыі наконт гэтай ініцыятывы ў розных крыніцах сустракаюцца самыя разнастайныя. Таму бурлівыя эмоцыі часцяком грунтуюцца на фактах, якія не зусім адпавядаюць рэчаіснасці.
Адзіным слушным выйсцем у гэтай сітуацыі падалося пачуць адказы на пытанні адносна эфірных інавацый непасрэдна “з першых вуснаў” — ад намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра СЛАБАДЧУКА.
Далей
Каментарыі (1)
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Рамонт у стылі мадэрн. Жывапісная гісторыя мінскага Свята-Петрапаўлаўскага сабора
Жоўтая царква, Кацярынінская царква, Свята-Петрапаўлаўскі сабор — так у розныя часы называўся адзін з самых старажытных мінскіх храмаў, які з’яўляецца адной з архітэктурных дамінант вуліцы Няміга. Будынак сабора — гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Ён узведзены пры Петрапаўлаўскiм мужчынскiм манастыры, узнiкненне якога датуецца 1611 годам, i на працягу ўсяго свайго iснавання адчуваў уплыў мастацкiх i культурных плыняў, што панавалі на беларускіх землях. Сёння тут вядуцца аднаўленчыя работы, але сярод гараджан існуе думка, што рэстаўратары, якія ўжо 17 гадоў працуюць у храме, толькі і робяць, што замінаюць людзям маліцца бясконцым пылам, шумам. А рыштаванні і наогул загароджваюць палову прасторы сабора...
Далей
Новы фармат старадруку
Рукапіснае Слуцкае Евангелле, створанае князем Юрыем Алелькавічам, існуе, вядома ж, толькі ў адным асобніку. Але з нядаўняга часу гэты унікальны помнік беларускага пісьменства можа “пагартаць” кожны ахвотны. Каб пазнаёміцца з ім, цяпер зусім неабавязкова нават дакранацца да кнігі, што з’явілася на свет у 1582 годзе і таму патрабуе да сябе асаблівай далікатнасці. Зрабіць гэта магчыма з дапамогай кампакт-дыска, прэзентацыя якога адбылася 4 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Далей
Браму гісторыі прачыніўшы...
У рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле Палескага дзяржаўнага універсітэта пабачыў свет чарговы нумар навуковага часопіса “Гістарычная Брама”. Гэтае выданне існуе на Брэстчыне з 1997 года. Высілкамі энтузіястаў, аматараў, даследчыкаў гістарычнай ды культурнай спадчыны Беларусі і ў прыватнасці Брэстчыны, падрыхтаваны ўжо 22 нумары.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |