Свежы нумар
Соцыум
Эканомія на 114 тысячах м2
Нацыянальная бібліятэка Беларусі — аб’ект своеасаблівы і шматфункцыянальны. Прычым адна з гэтых функцый — іміджавая. Адпаведна, эканомія энергарэсурсаў тут павінна быць непрыкметнай для вока наведвальніка-чытача або турыста, але пры гэтым заўважнай для бюджэту ўстановы.
Зрэшты, намеснік дырэктара бібліятэкі па эканоміцы і эксплуатацыі будынка Станіслаў Каспяровіч запэўніў карэспандэнта “К”, што вырашыць гэтую дылему не так і складана. Балазе сучасныя тэхналогіі дазваляюць эканоміць зусім не за кошт інтарэсаў спажыўца. Асабліва пры максімальна рацыянальным іх выкарыстанні і ўменні ўлічваць самыя розныя фактары — у тым ліку чалавечы.
Далей
Энергазберагальная п’еса для ашчаднага тэатра
У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Максіма Горкага вучацца эканоміць без шкоды для сцэнічнай дзеі.
Далей
"К" інфармуе
Кожнае зерне, кожную песню…
Над Беларуссю — жытнёвы звон жніва.
Урадлівая зямля шчодра аддае залатую збажыну ў клапатлівыя рукі хлебаробаў. А ў рэдкую вольную хвіліну над полем — ад мяжы да мяжы — гучыць жніўны напеў галасамі калектываў народнай творчасці. Калышацца рунь, натхняе паэзія працы, збіраюць людзі кожнае зерне, зберагаюць кожную песню...
Далей
Рашэнні трэба прымаць хутка
31 ліпеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў гасцініцу “Crowne Plaza”. Пад час наведання новага сталічнага аб’екта Кіраўнік дзяржавы адзначыў як станоўчы момант тое, што інвестыцыйныя праекты рэалізуюцца кампаніямі з розных краін, а таксама падкрэсліў неабходнасць улічваць развіццё сацыяльнай сферы пры здзяйсненні буйных праектаў.
Далей
Бе-Lа-Рускія досвіткі
На мінулым тыдні каля Кургана дружбы на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі адбыўся XVII Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-Lа-Русь-2008”. У ім прынялі ўдзел каля 600 дэлегатаў. У самім брэндзе, які складаецца з першых складоў назваў трох дзяржаў, закладзена ідэя адзінства моладзі.
Далей
УсХВАЛЯваная зорка
Беларускі спявак Іван Вабішчэвіч, выступаючы на VII Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая хваля-2008” пад псеўданімам “Дзядзя Ваня”, быў уганараваны прызам Алы Пугачовай “Залатая зорка Алы”
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Майстэрня ў бібліятэцы
2008 год — юбілейны для віцебскай жывапіснай школы: 110 гадоў таму ў горадзе адкрылася першая школа-майстэрня Ю.Пэна. З гэтай нагоды ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка “Майстру абавязкова патрэбна быць педагогам”, прысвечаная творчасці мастакоў, якія працавалі ў тым асяродку напрыканцы XIX — пачатку XX стст.
Далей
На шляху “з варагаў у грэкі”
На днях у Полацку поруч з Домам гандлю ўсталявалі помнік полацкаму купцу. Урачыстае адкрыццё яго адбылося напярэдадні прафесійнага свята, якое гандляры адзначылі 27 ліпеня.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Тэатр “на колах”
Свой новы тэатральны сезон Рэспубліканскі тэатр юнага гледача правядзе… на колах — з кастрычніка месяца распачнецца яго рэканструкцыя. Будынак тэатра з сіметрычнай планіроўкай і шасцю карынфскімі калонамі пры ўваходзе, які з часу сваёй пабудовы “размяняў” ужо шосты дзесятак, стане адным з апошніх у маштабнай праграме рэканструкцыі і мадэрнізацыі беларускіх тэатраў, завяршэнне якой запланавана ў 2010 годзе.
Далей
Кіно і тэатр
Сваё слова
“…А можна без інтэрв’ю?.. Вось літаральна зараз іду ўжо восьмае даваць… — пачула я ў тэлефоннай трубцы голас Віктара Манаева. — Не люблю ўсе гэтыя юбілейныя размовы. Наўрад ці каму цікава ў каторы раз слухаць “з чаго ўсё пачыналася” і “якая мая любімая страва…” Так мой намер душэўнай размовы з акцёрам застаўся ўсяго намерам. А можа, у гэтым ёсць свая рацыя? Гаварыць добрыя, цёплыя словы пра сябе юбіляру, бадай, не выпадае.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Кіназдымкі ў Міры
Нягледзячы на летні сезон, айчынныя кінематаграфісты не адпачываюць. У іх, як заўжды, шмат новых кінапраектаў і кінаработ.
Далей
Снег нясе цяпло?
Напрыканцы сезона ў Беларускім тэатры “Лялька” адбылася прэм’ера спектакля “Сонейка і снежныя чалавечкі” па казцы А.Весялова. Спектакль паставіў украінскі рэжысёр Сяргей Брыжань, запрошаны з лялечнага тэатра Хмяльніцкага.
Далей
Камертон
На алімпіядзе ў Грацы — харавыя грацыі
30 дзяўчатак 12 — 19 гадоў, якія складаюць узорны хор “Звонкія галасы” сярэдняй школы № 3 г. Наваполацка, атрымалі сярэбраны медаль V Сусветнай харавой алімпіяды ў аўстрыйскім горадзе Грацы. Грандыёзнае творчае спаборніцтва сабрала каля 450 калектываў (агульнай колькасцю больш за 20 тысяч чалавек) з 93 краін свету і праходзіла па 28 намінацыях.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
З эстрады — на “Рамансіяду”
Саліст эстрадна-канцэртнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі Алег ДУДКО стаў лаўрэатам Трэцяга адкрытага конкурсу рускага раманса “Рамансіяда без межаў” у Маскве. Яго сын Глеб Дудко, сёлетні выпускнік Гомельскага каледжа мастацтваў, які выступаў на конкурсе канцэртмайстрам, адзначаны граматай “Лепшы акампаніятар конкурсу”.
Далей
У Сафійскім саборы ўсё гучыць іначай
Паводле леташняй традыцыі, Прэзідэнцкі аркестр Беларусі завяршыў свой канцэртны сезон не ў сталіцы, а пад купаламі Сафійскага сабора ў Полацку. Напярэдадні ж гэтай падзеі адбыўся канцэрт калектыву ў мінскім Чырвоным касцёле — святых Сымона і Алены.
Далей
На людным месцы
За ўваход — дай анекдот!
8 жніўня ў знакамітых палескіх вёсках Малыя і Вялікія Аўцюкі ды ў горадзе Калінкавічы распачнецца VI Усебеларускі фестываль народнага гумару. Ён можа стаць на гэты раз міжнародным святам, бо ўдзел у ім маюць намер прыняць дэлегацыі з Расіі ды Украіны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Калі вы ўпершыню танчылі і... цалаваліся?
Спрадвек нашы продкі імкнуліся захаваць культурныя традыцыі, перадаючы іх, як запаветную паходню, нашчадкам. Жывыя традыцыі і сёння, але іх голас, калісьці гучны і звонкі, цяпер ледзь чутны: з носьбітаў народнага мастацтва да ХХІ стагоддзя дажылі адзінкі. Больш за 15 гадоў даследчыкі і навукоўцы імкнуцца захаваць духоўную спадчыну нашых продкаў у межах дзяржаўнага праекта “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, якая мае на мэце выданне шматтомнай анталогіі. Век кнігі даўжэйшы за чалавечы, яму і працягваць жыццё прачулых бабульчыных спеваў і заліхвацкіх дзядулевых гармонікаў, каб перадаць нашчадкам багатую духоўную спадчыну Беларусі.
Далей
Папяровае дзівацтва
23 ліпеня певень прачнуўся папяровым. Паспрабаваў пракукарэкаць — не атрымалася, толькі чырвоная “пеўнева” выцінанка ледзь гайданулася на сцяне... Наўкол — інтэр’ер Нацыянальнага мастацкага музея. А вось і сам майстар — Вячаслаў Дубінка: адкрываецца яго выстаўка выцінанкі — самага маладога з традыцыйных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Выстаўку назвалі “...Карагодзілі-спявалі...”
Далей
Гістарыёграф
Беларуская Троя
Хто ў дзяцінстве не захапляўся кнігай ці прыгодніцкім фільмам пра гісторыю таемнай і легендарнай антычнай Троі, горада часоў Гамера? Месцазнаходжанне яе доўгі час не было вядома, а некаторыя і ўвогуле лічылі яе выключна фантазіяй старажытнагрэчаскага паэта. Адшукаць жа славуты горад удалося толькі напрыканцы ХІХ стагоддзя нямецкаму археолагу Г.Шліману.
Далей
У кантэксце юбілею
Так свецяць сонечныя промні...
6 жніўня народнаму артысту СССР, старшыні Беларускага саюза кампазітараў,
сапраўднаму класіку беларускай песні Ігару Лучанку спаўняецца 70!
Далей
Замалёўка з натуры
“Узведзеная ў гратэск рэальнасць”
Бязмежны акіян, сярод хваляў — маленькі незаселены востраў: пірамідка пяску, пальма ў цэнтры вострава, пад пальмай сядзіць чалавек і... — філасофская сітуацыя і найлюбімейшая тэма ўсіх карыкатурыстаў! Кажуць, некаторыя аматары карыкатуры нават выразаюць з газет, часопісаў малюнкі з гэтым востравам. Сёння ж сама беларуская карыкатурыстыка нібы згубілася ў акіяне розных форм масавай інфармацыі і раптоўна апынулася на бязлюднай выспе, ды толькі ў гэтай сітуацыі мала смешнага...
Далей
Культпрасветработа
Крылы творчых ветракоў над Мядзельскім амфітэатрам
21 ліпеня, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мядзель і Мядзельскі раён атрымалі, поруч з некаторымі іншымі рэгіёнамі краіны, свой сцяг. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. На чырвоным палотнішчы сцяга выява герба горада з трыма вежамі. У гэты ж час званчэй за спелае жыта на палях рэгіёна гучалі народныя песні пад час зажынак, якія мясцовыя культасветработнікі наладзілі для механізатараў. А выезды ў поле практыкуюцца і на працягу ўсяго жніва, калі ў абедзенны перапынак найлепшыя мясцовыя артысты наведваюць хлебаробаў.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Навошта ратушы “бабровы хвост”?
У мінулым нумары мы распавялі пра адкрыццё ў Магілёве адноўленага будынка гарадской ратушы, у цырымоніі адкрыцця якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Айчынны вянок гісторыка-культурнай спадчыны папоўніўся яшчэ адным вернутым нам, сучаснікам, і цяпер ужо нашым нашчадкам архітэктурным помнікам. Пра непасрэдную працу над ўзнаўленнем Магілёўскай ратушы, а таксама пра задачы, якія ставяць сёння перад сабой айчынныя рэстаўратары, распавядае навуковы кіраўнік праекта па аднаўленні ратушы, дырэктар Цэнтра па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый Аляксандр КРОПАТАЎ.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |