Свежы нумар
Мастыхін
Фігура для 18-ці: усе размеркаваны
Напрыканцы чэрвеня прайшла абарона дыпломаў выпускнікамі мастацкага факультэта ды факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёлета да дзяржаўных экзаменаў прыйшлі 18 маладых творцаў. Іх работы ацэньвала камісія, якую ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, прафесар Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, наш зямляк Мікалай Цітоў.
Далей
Мінск здаў тэст на “СOLORFEST”
17 чэрвеня ў памяшканнях чатырох галерэй Нацыянальнай бібліятэкі — “Ракурс”, “Лабірынт”, “Мабільная” і “Атрыум” — адкрылася Першая Міжнародная біенале сучаснага жывапісу “СOLORFEST”, пра што “К” ужо пісала.
Далей
Соцыум
Сем дарог у Навагрудак, або Калі экстрэмальны сервіс набудзе бюджэтаўтваральны змест?
“К” зноў звяртаецца да актуальнай тэмы турызму. Папярэднія публікацыі і журналісцкі камандзіровачны досвед сведчаць пра запатрабаванасць належнай інфраструктуры ў кожным з цэнтраў, куды будуць і ўжо цяпер імкнуцца патрапіць землякі ды замежнікі ў адпачынак ці на выхадныя. Сервіс для турыста відавочна пачынаецца і з адметнасцей краю, і з прыдарожнага абслугоўвання. Гэта тым больш актуальна для тых месцаў, дзе насельніцтва, як у Навагрудку, “у сезон” павялічваецца за кошт вандроўнікаў ледзьве не ўдвая.
Ці здольны горад сёння задаволіць гасцей і рэалізаваць свой патэнцыял па ўязным і ўнутраным турызме напоўніцу? Сацыякультурны погляд на турызм — на старонках “Соцыума”.
Далей
"К" інфармуе
Электронныя ночы Віцебска
XVII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2008”, як заўсёды, прынясе нямала прыемных здзіўленняў. Сярод іх і такое: усё дзевяць дзён — з 10 па 18 ліпеня — а 21-ай на плошчы Тысячагоддзя будзе гучаць электронная музыка.
Далей
“Дзевятка” як стымул
12-гадовая Даша Надзіна, выхаванка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, атрымала Першую прэмію на ІІІ Міжнародным конкурсе папулярнай песні “Новая музыка-2008” у Балгарыі, які сабраў больш за 500 удзельнікаў.
Далей
Шчаслівыя білеты ў Віцебск, Кітай і будучыню
30 чэрвеня ў Музеі гісторыі беларускага кіно адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніцтва і супрацоўнікаў апарату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Кіно і тэатр
Новыя сілы для Новага...
Для Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, як, зрэшты, і для ўсіх нашых творчых ВНУ, апошні тыдзень чэрвеня быў бадай што самай гарачай парою: у гэты час выпускнікі аддавалі на суд гледачоў і дзяржаўнай камісіі свае работы — плён чатырохгадовых штудый. Сярод іншых будучых спецыялістаў штовечар на сцэне Тэатра-студыі імя Еўсцігнея Міровіча цяпер ужо дыпламаваныя акцёры драматычнага тэатра і кіно паказвалі свае выпускныя спектаклі.
Далей
“І” беларускія калегі?
Даўно наша айчынная “кінакузня” “Беларусьфільм” не радавала сваіх гледачоў камедыямі. І вось — новая стужка “На спіне ў чорнага ката” рэжысёра Івана Паўлава, прэм’ера якой адбылася ў сталічным Доме кіно.
Далей
На людным месцы
Паэт — гэта калі пачуццё і натхненне поруч
1 ліпеня ў мінскім Доме дружбы прайшла вечарына, прысвечаная 60-годдзю паэта, сакратара Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля АЎРУЦІНА. Але сам юбілей, аказваецца, прыпадае якраз на 3 ліпеня...
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Кнігі, крылы, акварэль
І ў час высокіх інфармацыйных тэхналогій для многіх кніга па-ранейшаму застаецца сябрам, у якога можна многаму навучыцца. Доказам гэтаму тое, што Віцебская абласная бібліятэка імя У.Леніна (адна са старэйшых у Прыдзвінні), абслужыла летась 57 тысяч чытачоў...
Далей
Гістарыёграф
Плакатны лубок як частка эстэтыкі
Першая сусветная вайна прынесла глабальную катастрофу, зрушыўшы межы, сацыяльны і палітычны лад усёй Еўропы. Вялікія страты, глыбокае гора і бяду гэтае кровапралітнае процістаянне абрынула і на Беларусь: у выніку няўдач царскай арміі ў 1915 годзе лінія фронту падзяліла нашу краіну на дзве часткі — усходнюю і заходнюю.
Далей
Замалёўкі ад Сожа да Буга
У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы адкрыта выстаўка “Ад Сожа да Буга” мастака, пісьменніка Юрыя Рахоўскага (1923—2006 гг.) — удзельніка вызвалення Беларусі, у тым ліку і Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
І камень змяняе лёс
Ад Салiгорска да вёскі Крывiчы — усяго 10 кiламетраў. Што можа прыцягнуць увагу чалавека, якi дагэтуль тут нiколi не спыняўся, да гэтага сяла? Ды хоць бы вось што: на старых вясковых могiлках, дзе хавалi нябожчыкаў у XIX ст., абавязкова знойдзеш невялiкiя каменныя крыжы з ледзве прыкметнымi надпiсамi на польскай мове.
Але не гэта, зразумела, уражвае, а тое, што калiсьцi тут, на старых могiлках, у пачатку ХХ ст. стаяла царква, якую праз некалькi дзесяцiгоддзяў зруйнавалi. Засталicя толькi камянi ад падмурка. Якраз гэтыя камянi i сёння маюць для вяскоўцаў магiчны сэнс.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Еўра...” па славянскіх мерках
Адной з традыцыйных адметнасцей “Славянскага базару ў Віцебску” становіцца прысутнасць на ім удзельнікаў “Еўрабачання”, якія ладзяць на фестывалі асобную канцэртную праграму. На тэму сяброўства нашага Міжнароднага фестывалю мастацтваў з тэлеконкурсам Еўрапейскага вяшчальнага саюза разважае народны артыст Беларусі Аляксандр ЦІХАНОВІЧ. Яму ў свой час і належала ідэя гэтага “сумеснага праекта”.
Далей
Сустрэчы, прэм’еры
Пра фантом і сіндром
Падзеяй у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры стала прэм’ера мюзікла расійскага кампазітара Ігара Левіна “Рускі фантом” (паводле “Гіпербалоіда інжынера Гарына” А.Талстога). На старонках “К” яе абмяркоўваюць музыказнаўца Надзея БУНЦЭВІЧ, тэатразнаўца Таццяна КОМАНАВА і малады балетны крытык Святлана УЛАНОЎСКАЯ.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Міхаіл Шэмякін спасцігаў Мінск
29 чэрвеня з Санкт-Пецярбурга ў Мінск прыехаў рускі мастак Міхаіл Шэмякін. Асоба ў сусветнай культурнай прасторы вядомая: выбітны скульптар-манументаліст, жывапісец, графік, ілюстратар Пушкіна, Дастаеўскага, Гюго, Гофмана, Высоцкага, сцэнограф і тэатральны рэжысёр (паставіў у Марыінцы гратэскавую версію балета “Шчаўкунок”), мультыплікатар (поўнаметражная “Гофманіяда”), педагог, які прыдумаў унікальныя майстар-класы для маладых мастакоў. А яшчэ — буйны грамадскі дзеяч, кавалер ордэна Рыцара мастацтваў і літаратуры Міністэрства культуры Францыі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, ганаровы доктар шэрагу універсітэтаў і акадэмій ЗША і Францыі (глядзіце “Культуру” №№ 27, 28 за 2007 г.).
Далей
Музейнае сховішча
На ўзбярэжжы… Нявы “шумнацечнай”
Напярэдадні 126-х угодкаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Дзяржаўным літаратурным музеі “беларускай песні ўладара” спецыяльна для “К” прадаставілі новыя матэрыялы, прысвечаныя пецярбургскаму перыяду (1909 — 1913 гг.) у жыцці і творчасці пісьменніка. Чытачы “К” маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з невядомым лістом паэта, а таксама з неапублікаванымі з 1909 года перакладамі твораў Янкі Купалы на рускую мову, якія былі ўспрыняты аўтарам далёка не лепшым чынам.
Далей
Культпрасветработа
Сельская культура вакол фестывальнай сталiцы
У Віцебскім раёне ўсе асноўныя ўстановы культуры знаходзяцца на сяле, а не ў самім Віцебску. Такая сітуацыя, на думку старшыні райвыканкама Івана Вазміцеля і начальніка аддзела культуры Марыны Здольнікавай, — асноўная асаблівасць рэгіёна. У гэтым — свой досвед, нават сваё ноў-хаў па арганізацыі працы. Чым бліжэй да вяскоўцаў, лічаць у райвыканкаме, тым вышэйшая эфектыўнасць і практычнага культуразнаўства. Дзяржаўную палітыку развіцця сяла ўкараняць у жыццё нашмат прасцей праз развітыя і ўладкаваныя аграгарадкі, асабліва калі гаворка ідзе пра такі спецыфічны раён, як Віцебскі.
І культасветработнікам у іх аддаецца прыярытэт па ўсіх напрамках — у духоўнай сферы, у праграмах па захаванні гістарычных і архітэктурных каштоўнасцей, прапагандзе здаровага ладу жыцця, зберажэнні фальклору і традыцыйных рамёстваў.
Урэшце, выбар раёна для камандзіроўкі не выпадковы і таму, што прыпала яна на пярэдадзень ХVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2008”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |