Свежы нумар
У нумар!
Сімвалы яднання нацыі
Святочная праграма да Дня Незалежнасці не можа не быць у цэнтры грамадскай увагі. Паводле традыцыі, канцэрт ладзіцца каля стэлы “Мінск — горад-герой”. Пачаўшыся а 21-ай гадзіне, ён скончыцца позна ўночы, а палове на 3-юю. Кульмінацыяй яго стане сумеснае выкананне гімна ўсёй краінай.
Далей
Як сумясціць традыцыю з крэатывам?
У той час, як напоўніцу ідзе падрыхтоўка ўрачыстасцей сёлетняга Дня Незалежнасці, кіраўнік творчай группы Студыі дакументальнага кіно пры Галоўнай дырэкцыі кінавытворчасці Белтэлерадыёкампаніі, рэжысёр-пастаноўшчык Надзея ГАРКУНОВА думае пра тэатральна-канцэртнае дзейства, якое магло б адбыцца праз год — у дзень 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Мастыхін
Пад мірным небам
21 чэрвеня ў выставачнай зале Дзяржаўнай установы “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама прайшло ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Служым Айчыне”. Сорак сем палотнаў дзевяці аўтараў для яе прадставіла Студыя ваенных мастакоў, створаная пяць гадоў таму па ініцыятыве міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава.
Далей
Птушка з камп’ютэра не вылеціць
Два выпускнікі мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка — Аляксандр Сакалоў і Васіль Цімашоў — зрабілі падарунак для адміністрацыі, цяперашніх і будучых вучняў сваёй навучальнай установы. Саша ўпрыгожыў інтэр’ер фае гімназіі дзвюма калонамі, аформленымі вытанчанымі рэльефнымі фігурамі, а Васіль аздобіў лесвіцу аб’ектамі з металу і каменя. Іх дыпломныя праекты, бадай, самыя значныя за ўсю гісторыю існавання каледжа, і камісія ацаніла іх самымі высокімі адзнакамі.
Далей
Лясы прыгажосці замест спрэчных “-ізмаў”
Мастак Іван Глявіцкі замалада здзіўляў людзей сваёй прыгажосцю. Сапраўды: твар — нібы з фарфору, белы, шчокі ружовыя, вочы блакітныя, валасы светлыя. Далібог, як у анёла. Бывае ж такі падарунак прыроды мужчыне! І сам відны, высокі, добра апрануты, у чырвонай кашулі, як артыст. Такім малады мастак з Беларусі трапіў у творчую секцыю жывапісцаў у горадзе на Няве і застаўся там да нашых дзён. Такой прыгожай і яркай была і засталася і па сёння яго творчасць, шматлікія жывапісныя палотны, што падабаюцца гледачам і вельмі паспяхова разыходзяцца з персанальных выставак у Санкт-Пецярбургу. Айчынныя і замежныя пакупнікі не шкадуюць грошай за яго жывапіс.
Далей
"К" інфармуе
“Калі выступаеш ад імя Беларусі...”
26 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Матвейчука з лепшымі выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў — удзельнікамі Рэспубліканскага балю выпускнікоў. Сімвалічна, што гэтая сустрэча прайшла напярэдадні Дня Незалежнасці, што неадменна пацвярджае: дзяржава надае асаблівую ўвагу клопату аб таленавітай моладзі, якая з’яўляецца апорай нашай краіны.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Насустрач фестывалю
24 чэрвеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы XVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Далей
Серыя ўрачыстых вобразаў
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь распрацавала па заказе Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці краіны, серыю з чатырох плакатаў, Гэтыя творы плакатнага мастацтва прадстаўлены на 1-ай і на 3-яй палосах гэтага нумара “К”.
Далей
Кіно, турызм, эканоміка... З пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
25 чэрвеня прайшло чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. І ў чарговы раз кожнае з пытанняў, вынесенных на парадак дня, было надзённым і выклікала пры абмеркаванні зацікаўлены розгалас і канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні работы галіны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Беларусь святочная
Кожны раён, кожнае мястэчка і кожная вёска Беларусі рыхтуюцца да святкаванняў Дня Незалежнасці. Урачыстыя сходы і канцэрты распачынаюцца 2 ліпеня. Самымі разнастайнымі мерапрыемствамі насычаны ўсе выхадныя. А завершацца яны Купаллем. Святы дзяржаўныя — святы народныя...
Далей
МАЯ БЕЛАРУСЬ
Беларусь рыхтуецца ўрачыста адзначыць Дзень Незалежнасці.
Кожны з нас поўніцца гонарам за сваю маладую, моцную і квітнеючую краіну, краіну-пераможцу, краіну-будаўніцу, краіну-творцу. Святочны кантэкст Беларусі — ад Мінска і да самых ускраін — на старонках гэтага нумара “К”.
Далей
Соцыум
Зорная дарожка для сучаснікаў
Яскравым пацвярджэннем натуральнага суіснавання ідэй старэйшага і памкненняў сучаснага пакаленняў стане сталічны парк Перамогі, што хутка кардынальна зменіць сваё аблічча.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
“Magnificat-2008”: калі ўсе сталі адно
Вось ужо чацвёрты раз на гасціннай Глыбоччыне прайшоў Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnifikat-2008”. Сёлета, як і да гэтага тры гады запар, ён яшчэ раз пацвердзіў слушнасць і запатрабаванасць свайго дэвіза “Ut unum sint” — “Каб усе былі адно”.
Далей
На людным месцы
“Берагіня”: сістэмны падыход да аўтэнтыкі
V Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” адскакаў боцікамі, адгрымеў трашчоткамі і залівістым баянам, адспяваў звонкімі галасамі. Гарадскі пасёлак Акцябрскі (у народзе — Рудабелка, прычым гэтую назву жыхары ўжываюць значна часцей) на Гомельшчыне прыняў больш за семсот чалавек — прадстаўнікоў усіх абласцей Беларусі і Мінска, а таксама замежных гасцей з Расіі, Літвы, Польшчы і Малдовы.
Далей
Суботнія сустрэчы
Аляксей ДУДАРАЎ: “Пра вайну нельга пісаць небыліцы”
Чым з’яўляецца сёння для творцаў тэма Вялікай Айчыннай вайны?
Чаму нават праз столькі гадоў пасля яе заканчэння, маючы дзесяткі і сотні тамоў твораў, напісаных пра тое вогненнае ліхалецце, сучасныя творцы яшчэ і яшчэ раз звяртаюцца да трагічных падзей 1940-ых?
Пра гэта мы гутарым з драматургам Аляксеем ДУДАРАВЫМ.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Напярэдадні падзеі
Дзень Незалежнасці ў Мінску: 350 кВт — каб пабачыць, 150 кВт — каб пачуць
Каб даведацца, дзе, калі і як пройдуць у Мінску асноўныя мерапрыемствы па святкаванні Дня Незалежнасці, карэспандэнт “К” звярнуўся да начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзіміра КАРАЧЭЎСКАГА. Уладзімір Міхайлавіч не толькі распавёў аб святочнай праграме ў сталіцы, але і падзяліўся планамі працы калектыву ўпраўлення.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
А чаму б вам не сыграць з Камерным?
27 чэрвеня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся вялікі святочны канцэрт, а па сутнасці — справаздача Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, якому спаўняецца сорак гадоў. Не ў маёй кампетэнцыі разглядаць музычныя якасці выканання, проста дадам да летапісу славутага аркестра ўражанні ад сустрэч і супрацоўніцтва з трыма яго кіраўнікамі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |