Свежы нумар
Мастыхін
Піянер беларускага фарфору
У музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай юбілейнай выстаўкі твораў лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Савета ветэранаў вайны пры Беларускім саюзе мастакоў, прафесара Віктара Гаўрылава пад назвай “Школа. Традыцыі”. Ён — адзін з заснавальнікаў сучаснай айчыннай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выдатны мастак-кераміст, дызайнер, навуковец, шматгадовы настаўнік творчай моладзі.
Далей
Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць
Пад такой назвай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстаўка вядомага беларускага графіка Рыгора Сітніцы.
Далей
"К" інфармуе
Горад-музей: запаведнік пад адкрытым небам
18 сакавіка ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з Полацкім нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам.
Далей
Пераможныя фуэтэ
Дыпламантамі V Міжнароднага балетнага конкурсу імя Р.Нурыева ў Будапешце, які сабраў 66 удзельнікаў з 21 краіны свету, сталі нядаўнія выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Беларусі Кацярына Алейнік і Ягор Азаркевіч. Кацярына атрымала таксама спецыяльны прыз старшыні журы Маі Плісецкай “За інтэрпрэтацыю Адыліі”.
Далей
Новы “гук” для 12 раёнаў
Сельскім установам культуры будзе пастаўлена музычнае абсталяванне на суму 220 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміла БелТА галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Страпко. Пастаўка адбудзецца падчас правядзення Рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла”.
Далей
З’едуцца фалькларысты
З розных куткоў Беларусі (і не толькі) з’едуцца спецыялісты па фальклоры і носьбіты аўтэнтыкі на ІІ Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Аўтэнтычны фальклор: праблемы бытавання, вывучэння, пераймання”, якую 27 — 28 сакавіка ладзіць Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Фестываль — першы, месца — другое
У расійскім Іжэўску пад патранатам прэзідэнта Удмурцкай Рэспублікі Аляксандра Волкава адбыўся І Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва. Як паведамілі ў Беларускім дзяржаўным цырку, наладжаны ён быў у межах аб’яўленага ААН і ЮНЕСКО Міжнароднага дзесяцігоддзя (2001 — 2010 гг.) культуры свету і негвалтоўных адносін у інтарэсах дзяцей планеты.
Далей
Тэмп allegro ў дамінанце рэканструкцыі
21 сакавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у якім зараз вядзецца рэстаўрацыя і рэканструкцыя. Будаўнічыя работы ў помніку архітэктуры 1930-х гг. мінулага стагоддзя распачаліся ў 2006 годзе. Цяпер праца выходзіць на фінішную прамую.
Далей
42 вектары супрацоўніцтва
У Алматы Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь і АТ “Рэспубліканская тэлерадыёкарпарацыя “Казахстан” падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
За высокія дасягненні
Як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую групу грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі за высокія дасягненні ў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферах, значны асабісты ўклад у вырашэнне задач эканамічнага развіцця, заслугі ва ўмацаванні абароназдольнасці краіны. Адпаведны Указ падпісаны 18 сакавіка.
Далей
Соцыум
А ты “набыўся”, дружа?
Некалькі разоў на год у Беларускім саюзе кампазітараў пануе ўзбуджана-напружаная атмасфера. У зале гучыць музыка, але ўсяго толькі для некалькіх “абраных” слухачоў, дый тыя глядзяць пераважна не на сцэну, а ў ноты, раз-пораз перапытваючы ўголас: “Дык хто наступны?” ці “Жывыя выканаўцы яшчэ ёсць?” А ў фае тым часам творцы задаюць адзін аднаму не менш дзіўныя пытанні: “Ты ўжо “набыўся”?” ці “Ты сёння “набываешся”?”...
Далей
Лічбавыя копіі дзяржаўнага значэння
Жыццё кароткае, а вось сапраўднае мастацтва — вечнае. Матэрыялізацыяй гэтага выслоўя з’яўляецца Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Унікальнасць установы ў тым, што тут комплексна ўтрымліваюцца такія разнапрофільныя адзінкі захоўвання, як кінастужкі, аўдыёзапісы, фота- і папяровыя дакументы... Створаны ў сакавіку 1941-га, ён перажыў вайну, пазней змяшчаўся ў будынку царквы Марыі Магдаліны ў Мінску, а з 1987 года перабраўся са сталіцы ў Дзяржынск, дзе працуе і сёння. Якія дакументы карыстаюцца попытам? Ці можа “просты смяротны” дакрануцца да таго самага “вечнага”? Ды і якім чынам забяспечыць яго захаванне для нашчадкаў?
Што, як, для каго захоўваем, разбіраецца “К”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
40 — узрост дзяцінства
21 сакавіка ўся тэатральная грамадскасць адзначала Міжнародны дзень тэатраў лялек. А за тыдзень да яго брэсцкія лялечнікі адзначылі 40-гадовы юбілей свайго калектыву.
Далей
Былое і думы купалаўцаў
15 сакавіка Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў гледачам сваю найновую прэм’еру — спектакль “Дзеці Ванюшына” ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева. Спектакль, які, па прызнанні яго пастановачнай групы і па меркаваннях гледачоў, паспрабаваў вярнуцца да традыцый сапраўднага рэалістычнага тэатра.
Далей
Глыток свабоды і кахання
Спрадвечны пошук адзінства паміж мужчынам і жанчынай, пошук таго зерня паразумення і гармоніі паміж імі, якое дае стымул і прагу жыць далей, верыць, кахаць, — менавіта такі рэжысёрскі накірунак абраў для сябе Уладзімір Пятровіч у спектаклі “Апошняя жанчына сеньёра Хуана” Магілёўскага абласнога драмтэатра.
Нягледзячы на тое, што аўтар п’есы Леанід Жухавіцкі ў прадмове гэтак абазначыў “сваё” пытанне: “Чаму з вялікай колькасці мужчын, якія ва ўсе часы кахалі жанчын, людская памяць захавала менавіта Дона Жуана?”. Тым больш цікавай і непрадказальнай становіцца для гледача інтэрпрэтацыя твора тэатрам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
“Рэпетыцыя аркестра” па-маладзечанску
4 красавіка Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр пакажа чарговую прэм’еру — оперу “Травіята” Дж.Вердзі. Напярэдадні ж сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага на чале з заслужаным дзеячам культуры Беларусі Рыгорам Сарокам трымаў справаздачу (ці, па-сучаснаму, “піарыў” сябе і салістаў тэатра) на сцэне Канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прысвяціўшы выступленне 50-гадоваму юбілею навучальнай установы, які будзе святкавацца ўвосень.
Далей
Феерычна!
Шоу-балет “Феерыя”, які за чатыры гады свайго існавання стаў лаўрэатам нацыянальных чэмпіянатаў і Міжнароднага фестывалю ў Маскве, добра зарэкамендаваў сябе асобнымі нумарамі ў гала-канцэртах (на “Славянскім базары ў Віцебску”, “Дажынках” і інш.), а таксама працай з вядомымі эстраднымі выканаўцамі (Аляксеем Хлястовым, Ларысай Грыбалёвай, Ірынай Ігнацюк, гуртом “Цягні-Штурхай”), вынес на суд гледачоў паўтарагадзінную харэаграфічную праграму “Бразільскі карнавал”. Добра “абкатаная” па гарадах Беларусі, яна была прадэманстравана, нарэшце, і на сталічнай сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, выклікаўшы захапленне перапоўненай залы.
Далей
Хто робіць музыку вялікай?
Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна ажыццявіў чарговы сумесны праект — гэтым разам з сусветна вядомым італьянскім спеваком Аль Бана, які быў шчыра ўзрушаны майстэрствам нашых музыкантаў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Агонь душы і творчы дар...
Сёлетняя вясна, ранняя, свавольная, аказалася надзвычай шчодрай на юбілеі ў Магілёве. Што ні месяц — то свята. 25 гадоў спаўняецца Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь “Рунь” вытворчага аб’яднання “МАГАТЭКС”, 70-годдзе святкуе музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава, 80 гадоў — старэйшаму ў рэспубліцы Магілёўскаму дзяржаўнаму вучылішчу культуры, 120 — з дня заснавання Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Далей
Ва ўсю іванаўскую
— Ва ўсю іванаўскую праду, — жвавенька распавядае мне Яніна Васільеўна Зыль, жыхарка вёскі Востраў Смалявіцкага раёна. Яна незаменная памочніца супрацоўнікаў Дома рамёстваў агратурыстычнага комплексу “Выгода” сельгасвытворчага кааператыва “Першамайскі і Ко”.
Далей
Сустрэчы на сядзібе Рэпіна
Выдатную імпрэзу, а дакладней — дзве ў адзін дзень, зладзілі ў музеі-сядзібе І.Я. Рэпіна ў Здраўнёве культработнікі і ўдзельнікі мастацкай творчасці Полацкага раёна.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Культпрасветработа
Пяць тысяч руж у краі Леля
Улетку ружы будуць красаваць у Лельчыцкім раёне паўсюль — на клумбах ля ўстаноў і прадпрыемстваў, на прысядзібных участках і, вядома, на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Райвыканкам вось ужо ў другі раз правядзе сёлета акцыю па высадцы пяці тысяч саджанцаў гэтых кветак, што сімвалізуюць гармонію і хараство. І, без сумневу, ініцыятыва ўлад будзе падтрымана.
Далей
І скажа свет...
Праўда гісторыі: памяць і боль
22 сакавіка ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь”, у дзень 65-ых угодкаў трагедыі, пройдзе Агульнарэспубліканская патрыятычная акцыя “Хатынь — усенародны боль і памяць”. Чакаецца, што ўдзел у мітынгу-рэквіеме прымуць Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзь Нявыглас, кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама, дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і, вядома, ветэраны вайны. Чакаецца таксама, што на мітынгу выступяць, у ліку іншых, і непасрэдныя сведкі фашысцкіх злачынстваў.
Далей
Аўтографы часу
Асвечаныя любоўю...
Літаратурная сенсацыя
— Рыхтуюцца да друку невядомыя творы і лісты Уладзіміра Караткевіча, — гэтую ашаламляльную навіну паведаміў падчас нядаўняй сустрэчы Адам Мальдзіс. Бачачы мой рашучы намер абвясціць чытачам “Культуры” пра літаратурную сенсацыю, ён параіў звярнуцца па падрабязнасці да дацэнта філалагічнага факультэта БДУ Анатоля ВЕРАБ’Я — укладальніка новай кнігі У.Караткевіча, знанага даследчыка яго спадчыны.
Анатоль Леанідавіч з прыязнасцю пагадзіўся даць інтэрв’ю для “Культуры” і прадаставіць для публікацыі некаторыя матэрыялы будучай кнігі.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
ЛІНЕЙныя паралелі: у пялёстках убачыць чалавека
У 1999 годзе шведскі фатограф Эдвард КОІНБЕРГ натрапіў на творы Карла Лінея. Кнігі вядомага батаніка гэтак захапілі фотамастака, што ён вырашыў стварыць выстаўку ў гонар свайго суайчынніка. “Мяне ўразіла, наколькі паэтычна апісаў Ліней расліны ды іх узаемастасункі, — прызнаўся фатограф, — і я вырашыў зрабіць нешта падобнае”. У выніку ягоны праект “Гербарый кахання” з поспехам аб’ехаў ужо паўсвету — Кітай, Аўстралія, ЗША, Паўднёвая Афрыка, краіны Еўропы — і, нарэшце, завітаў у Беларусь. У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі пры падтрымцы Шведскага інстытута на мінулым тыдні адкрылася выстаўка шведскага фотамастака, непасрэдным імпульсам да стварэння якой стала тэорыя Карла Лінея аб любоўным жыцці раслін.
Далей
Энергія колеру.by
17 сакавіка ў галерэі “Панарама”, што месціцца на 22-ім паверсе будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Энергія колеру ад fotoblog. by
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |