Свежы нумар
Мастыхін
Безназоўныя...
Пашана, смутак, інтрыга, каханне… Па партрэтах вялікіх асоб і незнаёмцаў мы вывучаем стракатую палітру чалавечых пачуццяў, вучымся бачыць у іх больш,
чым прыгожую абалонку. Часцяком падобныя выявы становяцца асноўнай крыніцай звестак па гісторыі моды. Яны надаюць змяняючым адна адну эпохам індывідуальнасць, характар, непаўторную энергетыку ўзаемаадносін.
Далей
Зазірнём у сярэдзіну лета
Цяжка мець зносіны з людзьмі настрою, аднак вялікае шчасце выпадае на долю таго, хто пасябруе з “чалавекам-настроем”, асабліва калі такім з’яўляецца мастак. Ён дорыць дадатныя эмоцыі кожнай сваёй карцінай, нават у самы пахмурны
дзень запаліць пад столлю сонца ды сагрэе дабром і верай.
Падобную атмасферу святла і справядлівасці стварае персанальная выстаўка Веранікі Віткоўскай у Палацы мастацтва, прымеркаваная да пяцідзесяцігоддзя творцы.
Далей
Гродна — дарог скрыжаванне
Так называецца выстаўка аднайменнага міжнароднага пленэру, якая працуе ў Музеі
сучаснага выяўленчага мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены работы мастакоў з
Украіны, Польшчы, Расіі і Беларусі. Асноўны жанр карцін — пейзаж. Магчыма, на
мастакоў падзейнічала тое, што жылі і працавалі яны на маляўнічым беразе Нёмана,
непадалёк ад горада.
Далей
"К" інфармуе
Шлягеры па-вясноваму
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Нацыянальны канцэртны аркестр нашай краіны пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі, прафесара Міхаіла Фінберга падрыхтаваў буйны мастацкі праект “Шлягеры на ўсе часы”. Гэта цыкл з чатырох канцэртаў, якія адбудуцца ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі 24 — 27 сакавіка.
Далей
Лялькі для дарослых
У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва да 5 красавіка можна будзе пабачыць выстаўку аўтарскіх лялек пад назвай “Дэбют у кубе”. На ёй прадстаўлены работы трэцяга выпуску мінскай Школы лялечнага дызайну, зробленыя з пластыку, керамічнай масы, фарфору, тэкстылю ды іншых матэрыялаў. Натуральна, аўтарскія лялькі не прызначаны да масавай вытворчасці ці дзіцячых гульняў на развіццё, іх каштоўнасць — уласна мастацкая.
Далей
Пяцьдзесят плюс гала-канцэрт
У Магілёве на мінулым тыдні афіцыйна распачалася Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Мы — беларусы!”.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел міністр культуры краіны Уладзімір Матвейчук і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Барыс Батура.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Шапэнаўская перліна
Пераможцай Х Міжнароднага конкурсу юных піяністаў “Шапэн для моладзі” ў Польшчы стала 10-гадовая вучаніца 2-га класа Гродзенскай школы мастацтваў Маша Фамянкова (выкладчыца — Ала Казарына).
Далей
“Кожны мае права на…”
Поўнасцю гэты радок артыкула 51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чарговую гадавіну прыняцця якой мы святкуем сёння, гучыць так: “Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці”.
Мільёны і мільёны грамадзян краіны ўключаны ў гэты найкаштоўны духоўны працэс, у яго шматгранны кантэкст, які не мае межаў.
Ёсць тыя, хто адно атрымлівае гатовы культурны прадукт, ёсць жа і тыя, хто стварае яго. На фота Юрыя ІВАНОВА — першакурснікі-тэатралы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Такія розныя, са сваімі задумамі і мэтамі, сваімі характарамі. Іх спектаклі, верыцца, будзем наведваць ужо праз колькі гадоў. А пакуль перад імі — прастора для рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў, у прыватнасці — правоў на ўдзел у культурным жыцці і на адукацыю.
Далей
427 мясцін, 427 дыпломаў…
Падведзены вынікі ІІІ Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі”. Яго арганізатарамі выступілі ГА “Беларускі Зялёны Крыж”, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі РБ. Журы, старшынёй якога быў абраны член Беларускага саюза мастакоў Леанід Гоманаў, разгледзела 10 654 малюнкі, дасланыя з 427 гарадоў.
Найбольшая колькасць удзельнікаў — з Расіі (5362 работы з 238 населеных пунктаў) і з Беларусі (3431 работа са 113 населеных пунктаў). Актыўна адгукнуліся таксама Турцыя (477 работ) і Кітай (348 работ).
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Месца для класікаў
У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча адбылася сустрэча Пасла
нашай краіны Паўла Латушкі з членамі Грамадскага камітэта пабудовы ў Варшаве помніка Янку Купалу і Якубу Коласу.
Далей
Неўміручая “Паўлінка”
Нядаўна ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася імпрэза “Нараджэнне і доўгае жыццё… Неўміручая Паўлінка”, прымеркаваная да 95-годдзя сцэнічнага ўвасаблення камедыі Янкі Купалы.
Далей
Соцыум
Перспектыва для невялікага горада
З аднаго боку, Дзяржаўная праграма развіцця рэгіёнаў паклікана знівеліраваць розніцу паміж сталіцай і невялікімі гарадамі ў плане дабрабыту і побытавай культуры, а з другога — падкрэсліць адметнасць, унікальнасць кожнага нашага мястэчка. Каб Беларусь, як і ў былыя часы, можна было назваць краінай, дзе на ніткі дарог нанізаны, бы пацеркі рознакаляровых каштоўных каменьчыкаў, малыя і сярэднія гарады. Каб іх жыхары атрымалі дадатковыя нагоды для гонару за свой край і не спяшаліся пакідаць яго ў пошуку выгод вялікага горада. Як спалучыць абедзве гэтыя задачы?
Падчас Рэспубліканскага семінара кіраўнікоў дзяржаўных СМІ, які пройдзе 20 — 21 сакавіка ў Паставах, акурат і будуць абмяркоўвацца гэтыя важныя аспекты жыцця малых і сярэдніх гарадоў: эканоміка, паляпшэнне сацыяльнай інфраструктуры, ахова культурнай спадчыны, архітэктура...
Дадамо, што Паставы не выпадкова сталі месцам правядзення семінара: горад дае добры прыклад паспяховага развіцця рэгіёна згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Сакавік — пара кантактаў
Адзін раз — гэта выпадковасць, два — супадзенне, а тры — ужо заканамернасць, альбо — традыцыя. Згодна з гэтым выслоўем, 21 сакавіка ў Магілёве вось ужо трэці раз адкрываецца Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт-2008” , заснавальнікамі якога выступаюць упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Далей
Крышталізацыя жаданняў, або Як стаць Асобай
Адкрываецца заслона — і мы бачым сцэну, на якой цалкам адсутнічаюць дэкарацыі. Яны з’явяцца потым. А пакуль з-за куліс адзін за адным у асляпляльна белых касцюмах, нібы матылькі, вылятаюць акцёры са спевамі. Яны танчаць (пастаноўшчык харэаграфічных замалёвак і пластычных нумароў — Надзея Благадацкіх), і малюнак вельмі нагадвае ўступ брадвейскага мюзікла. Гучыць расповед “пра звычайную дзяўчынку, якая жыла ў самым звычайным двары самага звычайнага горада”… Так пачынаецца прэм’ерны спектакль “Кветачка-вясёлка” Дзяржаўнага тэатра “Лялька” ў Віцебску. Аповесць Валянціна Катаева інсцэніравана і ператворана ў вершаваную музычную казку паэтам і акцёрам Коласаўскага тэатра Пятром Ламанам, кампазітарам Алегам Залётневым і рэжысёрам Віктарам Клімчуком.
Далей
“Кошчын дом” і Месяц пажарнай бяспекі
Ужо зранку дзіцячую “палову” сімпатычнага раённага гарадка Круглае крыху ліхаманіла: “Да нас едзе тэатр лялек!”
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
“Каложскі дабравест”: курс на Усход і на Захад
VII Абласны фестываль праваслаўных песняспеваў “Каложскі дабравест”, што прайшоў на Гродзеншчыне, сабраў 39 царкоўных і свецкіх калектываў з 6-ці краін: акрамя Беларусі, гэта Расія, Украіна, Польшча, Літва і Сербія. Міжнародным быў і склад журы, у які ўвайшлі прадстаўнікі 4-х краін. Таму можна з поўнай упэўненасцю канстатаваць, што свята паступова ператвараецца з рэгіянальнага ў міжнароднае.
Далей
Дзівосы дый толькі!
Апошнім часам Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча адзін за адным праводзіць творчыя вечары сваіх найбольш адметных салістаў. Чарговай “бенефіцыянткай” стала заслужаная артыстка краіны Ларыса Рыдлеўская. Прычым мастацкі кіраўнік калектыву — народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Казінец — ператварыўся, бадай, у самага зацікаўленага і небесстаронняга слухача, не ўпершыню саступіўшы сваё месца за пультам маладому дырыжору Аляксандру Высоцкаму.
Далей
Славянскія сустрэчы
Будучы ў Мінску, завітала ў Беларускую дзяржаўную філармонію. Афіша заклікала ў Малую залу імя Р.Шырмы на канцэрт “Славянскія мініяцюры”. Заінтрыгавала і тое, што, сярод іншых твораў, павінны былі гучаць кампазіцыі невядомых мне, прафесійнай маскоўскай віяланчэлістцы, аўтараў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Максіма маладых
“Дзесяць негрыцянят” для Арфея: няўжо легкадумна?
Выступленне акцёра Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Аляксея ГРЫНЕНКІ — гэта заўжды “асабістае выказванне”, якое спалучае ў сабе незвычайны драматызм і выключную музычнасць. Ягоныя ролі — П’еро ў “Бураціна.by”, Кот у “Брэменскіх музыках”, Арфей у рок-оперы-балеце “Арфей і Эўрыдзіка” — кожная, як “маленькі цэласны твор”, дзе ўсё арганічна, захапляльна, выразна, сучасна.
Адкуль гэткая рухавасць, густ? Няйначай справа ў грунтоўнай акцёрскай школе, якую прайшоў і засвоіў Аляксей. Аднак падчас гутаркі адкрылася і яшчэ адна акалічнасць: артыст з’яўляецца дыпламаваным лінгвістам і літаратурным даследчыкам. Да ўсяго, зараз ён піша дысертацыю па амерыканскай драматургіі.
Далей
На людным месцы
“Ой, ляцелі гусі”
“Ніякія джынсы не заменяць народны строй”, — не часта пачуеш такія словы з вуснаў сучаснай дзяўчынкі-падлетка. Таму і ўразіла мяне гэтай фразай удзельніца дзіцячага гурта “Вянок” Таццяна Стахоўская, калі я знаёмілася з працай Ракаўскага сельскага дома культуры Валожынскага раёна.
Далей
Абярэг з крынічных глыбінь
Шмат спецыялістаў з розных куткоў краіны ўзялі ўдзел у семінары-нарадзе ў Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры па падрыхтоўцы да V Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Нагадаю, “берагіня” — не што іншае, як лялька-абярэг, якую некалі сяляне клалі ў калыскі немаўлятам.
Удзельнікі фестывалю з аднайменнай назвай — дзеці і моладзь, што спаборнічаюць у авалоданні рознымі відамі народнага мастацтва ў тым выглядзе, у якім яго стварыў народ, без перапрацовак і стылізацый. “Берагіня”, дарэчы, адзіны ў краіне рэспубліканскі фестываль па нематэрыяльнай культурнай спадчыне.
Далей
Талент шчодрай душы
Так называлася выстаўка ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, прымеркаваная да 75-годдзя таленавітай мастачкі з народу Лідзіі Дзедушкевіч.
Далей
Першы юбілей “Шматгалосся”
5-годдзе з дня стварэння першага ў краіне і унікальнага ў сваім родзе аматарскага аб’яднання прадстаўнікоў нацыянальных культур “Шматгалоссе” святкавалі ў памяшканні Касцюкоўскай базавай школы Барысаўскага раёна.
Далей
Гістарыёграф
Пад дахам неба — паравозы...
Здаецца, зусiм нядаўна на бязмежных прасторах СССР шпарка бегалi па рэйках паравозы. А між тым, мiнула амаль 30 гадоў, як апошнi з іх стаў на прыкол на запасных пуцях... Цяпер гэтую тэхнiку, ахутаную клубамi пары, проста так ля перона не ўбачыш, хiба толькi ў кiнастужках…
Праўда, яшчэ можна азнаёмiцца з ёю ў музеях. На Беларусi — дзве такія ўстановы: у Баранавiчах i Брэсце, дзе сустрэнеш “паравознае рэтра”. Дарэчы, у музеi лакаматыўнага дэпо Брэст знайшлi прытулак паравозы i вагоны, якiя маюць сапраўдную гiстарычную каштоўнасць. Цiкава, што часам “нараджэння” некаторых адзiнак чыгуначнай тэхнiкi лiчыцца пачатак XX стагоддзя.
Далей
Яшчэ адно падарожжа старых паштовак
Не так даўно (“К” № 7 за 2008 г.) мы паведамлялі пра выхад кнігі “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках”. А зараз у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе аднайменная выстаўка — праект лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” за 2006 г., вядомага філакартыста Уладзіміра Ліхадзедава і газеты “СБ. Беларусь сегодня”.
Далей
Суботнія сустрэчы
Натура дзейная, і не толькі музейная
Днямі 70-годдзе адзначыў вядомы дзеяч айчыннай культуры — старшыня Беларускага фонду культуры, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах ІКАМОС, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір ГІЛЕП.
Калі гаварыць пра найбольш вызначальныя для гэтай асобы рысы характару, дык, на маю думку, гэта — цэльнасць і паслядоўнасць. Бо дзе б Уладзімір Гілеп ні працаваў — на пасадзе музейнага супрацоўніка, першага намесніка міністра культуры Беларусі ці кіраўніка грамадскай арганізацыі, — ён заўсёды рабіў значную справу: ствараў музеі, дбаў пра адраджэнне помнікаў, ушанаванне славутых імёнаў Бацькаўшчыны, вяртанне культурных каштоўнасцей — увогуле пра гістарычную памяць, падтрымліваў традыцыйную культуру.
Калі я папрасіла Уладзіміра Аляксандравіча расказаць пра сябе, дык пачаў ён з далёкіх 40-х мінулага стагоддзя, са свайго ваеннага дзяцінства ў вёсцы Острава на Капыльшчыне.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Міністэрства - чытач - газета
Аддзел для крэатыву
У сувязі з комплексным укараненнем у бібліятэчную практыку сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пераходам публічных бібліятэк на аўтаматызаваны рэжым работы неабходна ўвесці ў Тыпавыя штаты цэнтральных бібліятэк аддзел аўтаматызацыі з колькасцю штатных адзінак не менш трох (загадчык, інжынер-праграміст, бібліятэкар), пры гэтым аплату інжынерна-тэхнічнаму персаналу праводзіць з улікам стажу работы па спецыяльнасці, а не ў галіне культуры.
Далей
Версіі
Сімвалы адвечнасці
Наш гомельскі аўтар Мікалай ПАЛКОЎНІЧАНКА доўгі час займаецца культуралагічнымі праблемамі Рэнесанса, у тым ліку і тымі, што непасрэдна звязаны з “залатым стагоддзем” Беларусі. У аснову яго філасофска-эстэтычных даследаванняў можна пакласці афарызм Платона: “Толькі мысленне чалавека, які любіць мудрасць, — здольнае акрыляцца”. Сёння друкуем яшчэ два невялікія матэрыялы, прысвечаныя вышэйзгаданай тэме.
Далей
Культпрасветработа
“Яблыкі” ад гарадоцкай “Яблынькі”: спяваючы, зарабляць
Стоазёрны Гарадоцкі край — стопесенны і шматталенавіты. Выстаўку народных рамёстваў адсюль адправілі нават у Венесуэлу. Але жыхары далёкай паўднёваамерыканскай краіны пабачылі толькі часцінку культуры Гарадоччыны.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |