Свежы нумар
Мастыхін
Жанчына, любоў, вясна – аднаго роду
Напярэдадні Дня Жанчын рэдакцыя газеты “Культура” звярнулася да жанчын-мастачак, прадстаўніц абласцей рэспублікі і горада Мінска, з двума напаўжартаўлівымі пытаннямі:
1. Вядома, што Жанчына створана з рабра мужчыны — Адама. На ваш погляд, ці адпавядае гэтае ўяўленне сучаснай Жанчыне?
2. Што вы як мастачка-стваральніца маглі б зрабіць з гэтага рабра?
Далей
Лёгкасць быцця
Знаёмства з маладой мастачкай адбылося на яе выстаўцы ў магілёўскім музеі В.Бялыніцкага-Бірулі. Гэта першая персанальная экспазіцыя 23-гадовай Аксаны Еўдакіменка, якая летась скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.
Далей
Маналогі з самім сабой
Карціны-загадкі падобныя да шахматнага поля “Алісы ў Залюстэраччы”. Здаецца, быццам робіш просты ход, а трапляеш у іншую часавую прастору. Вядома, зашыфроўваць палотны пачалі задоўга да нас. Як распавёў у сваёй апошняй стужцы “Начны дазор” містыфікатар Пітэр Грынуэй, нават вялікі Рэмбрант у, падавалася б, простым калектыўным партрэце схаваў інтрыгуючую дэтэктыўную гісторыю. Розніца з сучаснымі мастакамі тут у адным: мінулыя стагоддзі ўпляталі ў мазкі алею чалавечыя ўчынкі, цяпер жа галаваломкай часцей за ўсё становяцца думкі, пачуцці, душа. Пераканацца ў гэтым можна ў Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва на выстаўцы графікі “Маналогі” маладой беларускай мастачкі Юльяны Пятровіч.
Далей
Бамонд: опера, балет
Формула бессмяротнасці, ці Хто заплача па Кашчэі?
Беларуская опера, упершыню звярнуўшыся да “Кашчэя Бяссмяротнага” М.Рымскага-Корсакава, прызначыла прэм’еру на 29 лютага — дзень, што выпадае раз у чатыры гады. Думаеце, выпадковасць? Як сказаць.
Далей
Усё пачыналася з віяланчэлі
У яе голасе квітнее вясна... Мабыць, прыгожая фраза, але да Марыны Ліхашэрст яна наўрад ці стасуецца. У тэмбры гэтай маладой салісткі Беларускай оперы пануе хутчэй зіма, ці, урэшце, усе поры года.
Далей
"К" інфармуе
Сёння пануюць жанчыны і кветкі!
Паводле прыгожай легенды, архідэі рассыпаліся па Зямлі кавалачкамі вясёлкі, што былі падхоплены дрэвамі...
У Батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі красуюць архідэі. Гэтае хараство ў падарунак усім жанчынам краіны прыпаднесла загадчыца экспазіцыйнай аранжарэі Галіна Карнеева. Экзатычная архідэя — тэма яе навуковай дысертацыі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Аура мадонны
4 сакавіка ў Міністэрстве інфармацыі РБ адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі карцін Аляксея Кузьміча “Храм мадонны”. На сваім шматгадовым творчым шляху Аляксей Васільевіч захоўвае вернасць спрадвечным духоўным каштоўнасцям.
Далей
“Мы – беларусы!”
Традыцыйны фестываль “Арт-мажор”, які ладзяць Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў і аднайменны з фестывалем прадзюсерскі цэнтр, праходзіць сёлета ў межах буйнамаштабнай грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!”. Урачыстае адкрыццё гэтага 16-га ўжо свята вясны і натхнення адбылося 4 сакавіка ў Канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Далей
З прыкідкай на Еўропу
12-гадовая выхаванка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна Даша Надзіна стала лаўрэаткай Другой прэміі ІІІ Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Акно ў Еўропу” (Санкт-Пецярбург).
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Мроя-конь Таісы Агафоненка
Пэўна, нішто так не сведчыць пра этнічную самабытнасць, як традыцыйнае мастацтва. А калі гаварыць пра народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі, дык, бадай, ніводзін яго від не ўражвае іншаземцаў так, як наша саломкапляценне.
Далей
З днём народзінаў, “ Равеснік” !
“Урэшце, з новым, 51-ым годам!” І такое, крыху нават экзатычнае віншаванне можна было пачуць у гэты вечар напрыканцы лютага ў тэатральнай зале Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў, дзе праходзіла святочная імпрэза з нагоды 50-годдзя Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Равеснік”.
Далей
Гістарыёграф
Князь Астрожскі і Слуцкае Евангелле
28 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 400-годдзю памяці дабравернага князя Канстанціна Астрожскага (1524 — 1608): у Музеі кнігі адкрылася выстаўка “Асветнік з роду Астрожскіх”, было прэзентавана электроннае выданне “Слуцкае Евангелле — беларускі рукапіс XVI ст.”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Не “цацка”, але грамадзянка
Жаночы погляд на сваю эпоху, зафіксаваны пісьмова, — рэдкая з’ява ў вякі мінулыя. Аж да ХХ стагоддзя ролі летапісцаў і хранікёраў даставаліся мужчынам. Для іх знамянальнай падзеяй былі, напрыклад, выбары на сойме, а для белагаловых — прыезд сватоў ці нараджэнне дзіцяці. Тым не менш, асобныя спадарыні, не пазбаўленыя пісьменніцкай жылкі, адважна браліся за пяро, занатоўваючы свае надзённыя радасці і клопаты ў спадзяванні на спагадлівых чытачоў. Мемуары шляхцянкі ХІХ ст. Евы Фялінскай у нашай рубрыцы прадстаўляе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, даследчыца гендэрнай праблематыкі Наталля АНОФРАНКА.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Міністэрства - чытач - газета
Тыпавыя штаты бібліятэк
Культасветработнікі цікавяцца, калі і як будуць перагледжаны тыпавыя штаты ЦБС.
На пытанне адказвае галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры РБ Ганна ГАМЕЗА
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Прэзентацыя-Я
Гламур: “...а вам не надакучыла?”
Кавалачак раскошы, водар бляску і багемы, пах пазалоты, частка haut couture для “простых смяротных”... У гламура шмат вобразаў, якія паказваюць рэальнасць іррэальна, матэрыялізуючы мары. Не выпадкова, што ён нарадзіўся на “Фабрыцы мрояў” — галівудскай сінематаграфіі пачатку мінулага стагоддзя дзякуючы зоркам кіно, вядомым брэндам і мадэльерам, фатографам моды. Зоркі сталі ідаламі, брэнды — карпарацыямі, а фатографы гламура — класікамі гэтага мастацтва.
Сёння мы прэзентуем у нашай рубрыцы новае імя — фатографа, удзельніка намінацыі “Фота” фестывалю-конкурсу “Млын моды”, шанавальніка гламура Віталя БАНДАРЭНКУ.
Далей
Асоба і час
У памяці апладысменты не сціхаюць
Цяпер гэтыя інтэлігентныя жанчыны сталага веку амаль што суседкі. Адна жыве ў нумары 16, а другая — здаецца, у 19-ым. Кожная мае па невялічкім, утульным і чыстым пакоі, вокны якога выходзяць у лес, што з усіх бакоў атуляе Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Навакольная цішыня і спакойны лад жыцця, пазбаўлены побытавых клопатаў, спрыяюць успамінам: пра вялікую сцэну, гром апладысментаў, мора кветак. Такое ніколі не забываецца. І радасць гэтых імгненняў мае ўласцівасць раз-пораз вяртацца. Асабліва цяпер, напрадвесні.
Далей
Культпрасветработа
Бяседы над Бесяддзю: што ні вёска, то цікавостка
Хоцімшчына адметная не толькі тым, што з’яўляецца ледзь не самым дальнім раёнам Магілёўскай вобласці. На гэтай старажытнай зямлі, асветленай паэтычнай Бесяддзю, жывуць і працуюць дбайныя людзі, якім неабыякавы лёс нацыянальнай культуры.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва "круглы стол" "К"
Дзе шукаць “залаты ключык”?
Сёння на старонках нашага выдання мы, працягваючы традыцыю правядзення “круглых сталоў” па актуальных праблемах мастацтва, чарговы з іх прысвячаем рэаліям існавання ў сучаснай культурнай прасторы тэатраў для дзяцей. Адпаведна “К” і сабрала зацікаўленых у сценах Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Сваімі думкамі і развагамі падзяліліся як тэарэтыкі тэатра, педагогі, псіхолагі, так і практыкі: драматургі, акцёры, рэжысёры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Неабыякавая гаворка аб стане тэатра для дзяцей і перспектывах яго існавання абазначыла тыя праблемныя “кантрапункты”, што не могуць не хваляваць, бо яшчэ ніхто не абверг слушнасці сцвярджэння: “Дзеці — наша будучыня”. І гэты “культура”ўскі “круглы стол”, у першую чаргу, — спроба выкрышталізацыі “вектараў”, па якіх у ХХІ стагоддзі, магчыма, будзе развівацца на Беларусі дзіцячы тэатр.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |