Свежы нумар
Надзённае
“У сферу культуры павінны прыйсці менеджэры”
Гэтая фраза з выступлення на выніковай калегіі Міністэрства культуры віцэ-прэм’ера Аляксандра Косінца стала лейтматывам на мерапрыемствах з нагоды 15-годдзя кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці БДУ культуры і мастацтваў. Сёння задача для выкладчыкаў — выпрацаваць адукацыйныя тэхналогіі, якія дадуць магчымасць рыхтаваць спецыялістаў не толькі для ўмоў развіцця буйнога мегаполіса, але і для вёсак, аграгарадкоў.
Далей
Мастыхін
Колерамузыка Міколы Бушчыка
Немагчыма апісаць радасць адной фарбай. І боль таксама бывае рознакаляровым. На ўсіх карцінах Міколы Бушчыка, выстаўка якога працуе ў Музеі сучаснага мастацтва, пачуцці не замыкаюцца ў адной колеравай гаме, яны маюць самыя арыгінальныя адценні. Невыпадкова і сам мастак апрануў на вернісаж вясёлы шматкаляровы світэр, а не афіцыйны касцюм, як таго вымагаў характар імпрэзы.
Далей
Памяці цудоўнага жывапісца
У Выставачнай зале Бабруйска праходзіць выстаўка памяці Эдуарда Белагурава, якому нядаўна споўнілася б 60 гадоў з дня нараджэння, і ў маі гэтага года будзе 10 гадоў з дня Яго смерці. Ён быў цудоўным мастаком, у свеце выяўленчага мастацтва Беларусі займаў асаблівае і годнае месца.
Далей
Жаданне збліжэння
Так называецца выстаўка акварэлі Галіны Раманавай, якая працуе ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва. Чорнае і белае, узнёслае і зямное, гарачае і халоднае — напружанасць паміж гэтымі полюсамі, вечнае імкненне да збліжэння нязбліжанага стварае свет яе вобразаў. Чалавек на працягу ўсёй сваёй гісторыі аб гэтым гаворыць, тужыць, моліцца, пяе,малюе… На ўсіх узроўнях: ад пранізлівага смутку, маркоты — да невычарпальнай палкай любові.
Далей
На мяжы рэальнага і ўяўнага
Персанальная выстаўка Пятра Янушкевіча адкрылася ў Гродзенскай галерэі Тызенгауза. Кожная работа мастака — асобны свет, сатканы з гульні колеру, ліній, ледзь заўважных рэальных і фантастычных вобразаў. Асаблівы жывапісны, “імпульсіўны” почырк ставіць яго ў шэраг лёгка пазнавальных аўтараў. На яго думку, карціна павінна дасылаць гледачу своеасаблівы энергетычны імпульс, які фарміруецца за кошт рытму, плям, ліній і іншых ключавых момантаў кампазіцыі.
Далей
"К" інфармуе
Высокая адзнака Радзімы
Як паведаміла Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 19 лютага Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ аб узнагароджанні вялікай групы грамадзян за высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў дзяржаўнай дзейнасці, у галіне навукі, адукацыі, культуры, дарожнага будаўніцтва, медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Сайт пра Дуніна-Марцінкевіча
Дзяржаўная архіўная служба Беларусі працягвае распрацоўку інтэрнет-праектаў, прысвечаных жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа сваю старонку ў сеціве атрымаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Далей
На варце Айчыны
Да Дня абаронцаў Айчыны і 90-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь нашы тэлевізійшчыкі падрыхтавалі ажно два падарункі аматарам айчыннага кіно: найновыя стужкі, знятыя на “Беларусьфільме” ў мінулым, 2007 годзе.
Далей
Курс на Бялград
Руслан Аляхно, які прадстаўляе нашу краіну на “Еўрабачанні-2008” у Бялградзе, у паўфінале будзе спаборнічаць з пасланцамі 18-ці краін.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Няма вышэй узнагароды… чым магчымасць служыць Айчыне
Герой Савецкага Саюза і Герой Беларусі... Дзве Залатыя Зоркі — два лёсы... Гэтых сівых ветэранаў, знаных людзей краіны, аб’ядноўвае не толькі лёс абаронцаў Айчыны, а і пачэсная місія служыць ёй і сёння. Кожнаму па-свойму, але аднолькава годна, аддана.
Віктар Ільіч Лівенцаў — адзіны з партызан Беларусі, які ў свае сёлетнія 90 мае магчымасць апрануць пінжак з Залатой Зоркай на лацкане. Зоркі астатніх герояў-партызанаў або захоўваюцца ў музеях, або ў сем’ях іх гаспадароў...
Слова “адзіны” можна дастасаваць і да Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Ён сёння адзіны Герой Беларусі сярод творцаў краіны, і ў свае 86 падае прыклад служэння Айчыне маладзейшым і маладым...
Далей
Ваяры з разцом і пэндзлем у руках
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распачалася выстаўка “Бацькаўшчыне служым”, прысвечаная 90-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У ёй прынялі ўдзел знакамітыя жывапісцы і скульптары творчага аб’яднання Студыі ваенных мастакоў.
Далей
Беларусь у Памор’і
Днямі ў бібліятэцы Гданьскага універсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі, прысвечанай 15-годдзю дзейнасці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску. На ёй прадстаўлены матэрыялы з архіва Пасольства Беларусі ў Польшчы, Генеральнага консульства Беларусі ў Гданьску, БелТА, а таксама работы беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча і журналістаў Паморскага ваяводства Польшчы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Для армейцаў — штодня
Сярод айчынных тэатраў Драматычны тэатр Беларускай Арміі вылучаецца не толькі падпарадкаванасцю Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь. Тут свая рэпертуарная палітыка, скіраваная на выхаванне ў гледачоў, якімі, дарэчы, з’яўляюцца не толькі вайскоўцы, патрыятычных пачуццяў, папулярызацыю ў грамадстве ваенных прафесій, вайсковай службы. Натуральна, што перад Днём абаронцаў Айчыны мы пацікавіліся ў мастацкага кіраўніка тэатра, драматурга Аляксея ДУДАРАВА пра тое, як гэтую дату адзначыць “армейскі” тэатр.
Далей
Заззялі зорачкі
21 лютага ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбыўся традыцыйны справаздачны канцэрт стыпендыятаў, дыпламантаў і лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Далей
50 тамоў Нобелеўскай энцыклапедыі
15 лютага Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі атрымала дар — Нобелеўскую энцыклапедыю ў 50-ці тамах.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Яго “касмічная” пластыка. І не толькі…
Дванаццатым народным мастаком Беларусі стаў Іван Якімавіч Міско, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі яму нададзена гэтае ганаровае званне за вялікі асабісты ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі.
Далей
Соцыум
Праз камп’ютэрныя курсы — да музея кнігі
Наколькі разнастайным можа быць палітра платных паслуг у такой сферы, як бібліятэчная справа? Пра гэта мы размаўляем з дырэктарам Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.Леніна Валянцінай ДУБРОВАЙ і намеснікам дырэктара Юрыем МАКСІМЕНКАМ.
Далей
Калькуляцыя творчасці, або Мастацтва валодання касавым апаратам
“Соцыум” сёння прысвечаны аказанню платных паслуг ва ўстановах культуры Случчыны і ў Гомельскай абласной бібліятэцы. “Культура” ўжо не ўпершыню звяртаецца да гэтай актуальнай для галіны тэмы. Бізнес-планы і прэйскуранты, практычны досвед і рэальныя вынікі разглядаем праз прызму соцыуму.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Кіно і тэатр
У экспазіцыі — кінатэхніка і кіналюдзі
На мінулым тыдні ў Віцебску на базе УП “Кінавідэапракат” Віцебскага аблвыканкама адкрыўся Музей кіно. Чаму акурат тут і аккурат цяпер? Адказы — у расповедзе дырэктара “Віцебскага кінавідэапракату” Алены МАТУС.
Далей
Беларускае кіно ў персаналіях
Днямі наша рэдакцыйная бібліятэка папоўнілася яшчэ адным унікальным выданнем — “Беларускае кіно. Персаналіі”. Інфармацыйны даведнік, што напрыканцы мінулага года ўбачыў свет у выдавецтве “Каўчэг”, падрыхтаваны пры падтрымцы і ўдзеле Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кніга з’яўляецца лагічным працягам зборніка артыкулаў “Беларускае кіно ў асобах”, выдадзенага чатыры гады таму.
Далей
Камертон
Выгадаваць “Гадунова”
Беларуская опера зноў звярнулася да “Барыса Гадунова” М.Мусаргскага. Гэтым разам — у канцэртным выкананні і аркестроўцы Д.Шастаковіча, з амаль цалкам новым складам артыстаў і купюрамі, зробленымі дырыжорам В.Пласкінам.
Далей
Джазавы выбух з прыцэлам на юбілей
19-ты “Мінскі джаз” не толькі стаўся адметным музычным святам, але і даў нагоду задумацца, як зрабіць джаз адной з візітовак сталіцы дый усёй Беларусі.
Далей
Максіма маладых
Што на люстэрку ў каралевы прыгажосці?
На мінулым тыдні кастынгам у Мінску завяршыліся адборачныя туры конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2008”. У выніку ад кожнай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім туры было адабрана па 24 прыгажуні. “К” напярэдадні вялікага шоу вырашыла правесці сваё даследаванне, а проста кажучы, даведацца, якія матэрыяльныя і творчыя дывідэнды прыносяць беларускам тытулы самых прыгожых дзяўчат краіны. Адказаць на гэтыя пытанні мы папрасілі прыгажуню, якая дасягнула поспехаў у мадэльным бізнесе не толькі на радзіме, але і ў замежжы, заключыўшы кантракты з вядомымі кампаніямі. А менавіта — І “Віцэ-міс Беларусь-2006”, ІІІ “Віцэ-міс Еўропа”, ІІ “Віцэ-міс Інтэрнэшнл”. Усё гэта — тытулы будучага інжынера лясной гаспадаркі Юліі СІДНЕЕВАЙ. Яна ахвотна распавяла карэспандэнту “К” пра тое, чаму ў конкурсах прыгажосці павінны ўдзельнічаць высокія дзяўчаты і па якіх крытэрыях вызначаюць пераможцаў на міжнародных форумах прыгажосці, а ў дадатак — пра свае новыя мэты і сакрэты поспеху.
Далей
Гістарыёграф
Пацеркі для каханай… з біўня маманта
Яшчэ задоўга да таго, як у першым горне распаліўся да чырвані кавалак металу, пацягнула нітку з першай кудзелі папрадуха і сейбіт выйшаў на першы ўзараны палетак, людзі навучыліся апрацоўваць косткі, ствараючы з іх як прылады працы, так і ўпрыгожванні. Пачынаючы з каменнага веку, нашы прашчуры добра разумелі вартасці костак — цвёрдасць, трываласць, утварэнне вострых канцоў пры расколванні — і навучыліся іх выкарыстоўваць. Так зарадзілася касцярэзнае рамяство на Беларусі. З эпохі ў эпоху аж да сярэдніх вякоў яно ўдасканальвалася і знаходзіла ўсё больш разнастайны ўжытак, што можна ўвачавідкі прасачыць па экспанатах выстаўкі, адкрытай 12 лютага ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.
Далей
Суботнія сустрэчы
Ад візантыйскага стылю пачатак...
Нядаўна выйшла ў свет кніга “Праваслаўныя храмы Беларусі” Анатоля КУЛАГІНА — доктара мастацтвазнаўства, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі “За духоўнае адраджэнне”, Міжнароднай (заснаванай у Польшчы) прэміі “Пшэглёнд Усходні”. У кнігу ўключана звыш 3000 цэркваў, многія з якіх з’яўляюцца шэдэўрамі беларускай і еўрапейскай культуры. А крыху раней адзначалася адметная, звязаная з гэтым дата: 600-годдзе Сынкавіцкай царквы, перліны нацыянальнага дойлідства. Гэты помнік гісторыі і культуры займае асобнае месца ў шэрагу твораў праваслаўнай архітэктуры. Аб асаблівасцях творчага пошуку стваральнікаў яе ды іншых каменных і драўляных сакральных пабудоў распавядае ў сваім новым выданні даследчык
Далей
Куфар-радца
“Шашачная культура”
“Куфар-радца” знаёміць вас, паважаныя сябры, з новымі творамі “Шашачнай культуры” і нашымі чытачамі. Прыводзім вынікі спаборніцтваў па шашачнай кампазіцыі, якія завяршыліся ў канцы мінулага года. Зазірніце ў “Куфар”!
Далей
Юрыст, які любіць жарты
Сёння ў рубрыцы “З пошты “Куфра...” прапануем пазнаёміцца з нашым аўтарам Уладам Скамарохам. Сапраўднае імя — Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч. Нарадзіўся ён ў 1960 годзе ў вёсцы Скамарошкі на Стаўбцоўшчыне. Атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю, скончыў аспірантуру БДУ. Працаваў у сістэме МУС, затым — на рабочых і кіруючых пасадах у АПК, машынабудаванні, энергетыцы, у дзяржаўных і камерцыйных структурах. Цяпер займаецца літаратурнай дзейнасцю і хатняй гаспадаркай.
Піша з 2002 года. У 2004-ым выдаў свой першы паэтычны зборнік “Памяць”, прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі. Друкуецца на беларускай і рускай мовах. Піша вершы, п’есы, сцэнарыі, казкі, апавяданні, найбольш — гумарыстычна-сатырычныя творы. Адзін з іх прапанаваў “Куфру...”
Далей
№ 2 (14)
Шаноўныя культасветработнікі!
Штомесячны “Куфар-радца” вітае чытачоў на сваіх старонках.
У гэтым выпуску для аматараў тэатра — п’еса Вольгі Караткевіч для самых маленькіх “Дзе жывуць казкі?”, а для “вялікіх” — павучальная байка “Казёл-экстрасэнс”. Па традыцыі, сваіх сяброў вітаем песнямі кампазітараў Леаніда Захлеўнага і Ніны Сакаловай, а для аматараў гульняў — “Шашачная культура”.
Сустракайма вясну разам!
Да новых сустрэч!
Далей
Дзе жывуць казкі?
Гэтым разам мы прапануем п’есу Вольгі Караткевіч з Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Нарадзiлася і вырасла Вольга на Далёкім Усходзе, а ў Беларусі жыве толькі з 1990 года. Працуе яна вядучым навуковым супрацоўнiкам Нацыянальнага парку “Нарачанскi”. Сфера прафесійных інтарэсаў — экалагiчная адукацыя і выхаванне дзяцей. Побач с прафесiяй — заўсёды творчасць: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, жывапіс і літаратурная дзейнасць.
П’еса “Дзе жывуць казкі?” (спецыяльны прыз на Рэспубліканскім конкурсе п’ес для дзяцей у 2006 годзе) пра тое, што прыгажосць і гармонія знаходзяцца вакол нас, — варта толькі захацець убачыць і адчуць іх.
Мажліва, кагосьці з нашых чытачоў яна падштурхне да стварэння ўласных драматычных твораў. Чакаем іх у нашай рэдакцыі!
Далей
Афіцыйныя дакументы
З той вайны...
Векапомнае
Вызваленне Віцебска ў мультымедыйным праекце
Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Шмырова ажыццяўляе мультымедыйны праект “Яны змагаліся за Радзіму”. Ён будзе рэалізаваны ў горадзе над Дзвіной на працягу 2008 — 2009 гг. Каардынатар праекта — дырэктар музея Ірына Шышкова. Асноўная яго мэта — увекавечванне памяці аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны — ураджэнцах Віцебска, якія зараз пражываюць ці пражывалі з 1944 па 2007 год у розных куточках Беларусі ды іншых рэспублік былога СССР. Музей звяртаецца да ветэранаў, іх дзяцей і ўнукаў, сваякоў і знаёмых з просьбай дасылаць вядомыя ім звесткі, успаміны, фатаграфіі, якія сведчаць пра гераічны час вызвалення Віцебска. Увесь сабраны матэрыял будзе аформлены ў электронным выглядзе, размешчаны ў Інтэрнеце, таксама плануецца выпусціць серыю брашур. Арыгіналы дасланых успамінаў будуць захоўвацца ў музеі М.Шмырова. Па выніках гэтай працы будзе створана праграма “Яны змагаліся за Радзіму”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе прэзентацыю плануецца правесці 9 мая 2009 г.
Далей
Фрыц Шменкель — Герой Савецкага Саюза
Ішоў лістапад 1941 г. Гітлераўскія войскі блізка падышлі да Масквы. У гэтыя дні нямецкі яфрэйтар Фрыц Шменкель пакінуў сваю частку ў раёне Вязьмы. Без зброі, без рыштунку ішоў ён ад вёскі да вёскі, шукаў партызан. У сяле Падзелішча на Смаленшчыне ён зайшоў у дом Паручыкавых, гаспадар якога быў партызанскім сувязным. Адсюль Фрыц Шменкель трапіў да партызан. “Я не фашыст, я камуніст”, — упарта цвердзіў ён. З дапамогай перакладчыка распавёў пра сябе. Нарадзіўся 14 лютага 1916 г. у Германіі у горадзе Відзаў. У 1938 г. быў прызваны ў армію. Каб не служыць нацызму, дэзерціраваў у кастрычніку 1939 г., за што быў зняволены на паўтара года ў турме Таргау. Адбыўшы тэрмін, ён добраахвотнікам пайшоў на фронт. Толькі жонка Эрна правільна зразумела яго развітальныя словы: “Цяпер я ведаю, што мне рабіць”.
Далей
Культпрасветработа
Аўтаклуб з... басейнам
Культасветнікі Маларыцкага раёна Брэстчыны паважаюць і сябе, і тых, каму штодня нясуць нацыянальную культуру. Імкнуцца ўсё рабіць прафесійна. А прафесійнасць для іх — сінонім эфектыўнасці, выяўленай не толькі ў духоўнай, але і ў матэрыяльнай аддачы. Па выніках пазабюджэтнай дзейнасці мясцовы аддзел культуры нядаўна ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама… Культасветнікі Маларытчыны — у пастаянным творчым пошуку. За новымі формамі і метадамі работы — клопат пра чалавека-працаўніка, і гараджаніна, і вяскоўца.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |