Свежы нумар
Мастыхін
“Ёсць маякі, што асвятляюць нам дарогу”
“Па гарадах і краінах” — так называецца выстаўка акварэлей народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка, якая адкрылася 11 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Яна прымеркавана да 80-годдзя мастака. Гэтую значную дату Уладзімір Іванавіч адзначыць 6 лютага гэтага года.
Далей
Майстар з вялікай літары
Усе, хто ведаў гэтага чалавека асабіста як настаўніка, сябра, калегу, грамадскага дзеяча, а перш за ўсё як аўтара шматлікіх цудоўных скульптурных твораў, — памятаюць пра яго.
Далей
Спадчына Віктара Барабанцава
Багаты скарб пакінуў мастак Віктар Барабанцаў, да шасцідзесяцігадовага юбілею якога адкрылася выстаўка ў галерэі “Палац мастацтва”.
Лаўрэат Нацыянальнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, ён вядомы як манументаліст, яго роспісы і мазаікі ўпрыгожваюць цэрквы і адміністратыўныя будынкі ў гарадах нашай краіны. У гэтай экспазіцыі пад назвай “Спадчына” майстар прадставіў гледачам творы станковага жывапісу: пейзажы гарадскія і вясковыя, сімвалічныя палотны, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі, і незвычайную разнастайнасць партрэтаў.
Далей
"К" інфармуе
Эканомія і беражлівасць як дзяржаўная палітыка
10 студзеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры РБ адбылася прэс-канферэнцыя “Удзел Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні Дырэктывы № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. На пытанні журналістаў адказалі намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка, генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Гарбар, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Эдуард Герасімовіч.
Далей
Адборачны тур стартаваў
Пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім дзіцячым конкурсе “Песня для Еўрабачання” — адборачным туры міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2008”. Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу з’яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.
Далей
Вандроўкі па кнізе і свеце
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана па выніках мінулага года дырэктару сеткі публічных бібліятэк Жодзіна Тамары ЧАРНОВАЙ за ўкараненне новых тэхналогій і выкарыстанне інавацый у арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Cёння — лепей, чым учора, заўтра — лепей, чым сёння
Як мы паведамлялі ў навагоднім нумары “К”, спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2007 года ў галіне музейнай справы прысуджана аўтарскаму калектыву Нацыянальнага мастацкага музея РБ — “За стварэнне новых экспазіцый і арганізацыю міжнародных выставак”.
З гэтай нагоды мы гутарым з дырэктарам музея Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ.
Далей
Студзеньскім музычным вечарком…
Сёння ў Брэсце ўрачыста завяршаецца юбілейны, ХХ Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”, які пачаўся 9 студзеня. Ён сабраў больш за 400 музыкантаў з 14-ці краін свету.
Далей
Современные книги по медицине о генетическом обследовании пациента.
На сегодняшний день ведущая роль в обследовании пациента выделяется генетике. В скором времени именно книги по генетике станут настольными книгами врачей.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Архітэктура? Гэта архіважна !
Мінск апошнім часам стаў падобны да модніцы, якая, збіраючыся на баль ва ўмовах напружанага сучаснага рытму жыцця, паспявае пасядзець і перад люстэркам: то адну дэталь дабавіць, то другую, а то і ўвогуле літаральна адным смелым рухам кардынальна зменіць працоўны стыль на вячэрні. Актыўнае развіццё гарадской прасторы заўважаюць не толькі жыхары сталіцы, але і шматлікія госці. І калі мінчукі ўжо ўспрымаюць новабудоўлі ў гістарычным цэнтры за звыклую дадзенасць (да добрага прызвычайваешся хутка), дык госці, асабліва замежныя, не стамляюцца здзіўляцца, як хутка змяняецца гарадское аблічча. Але ж ці любая новабудоўля ў радасць? Ці магчыма далікатна, без “віхуры і ўціску”, наладзіць добрасуседства паміж найновымі выяўленнямі архітэктурнай думкі, сучасным дызайнам гарадскога ландшафту і гістарычнымі помнікамі, прычым як далёкай даўніны, так і нядаўняга мінулага?
Далей
Экзатычная даўніна, альбо Калі ў вёсках загучаць гуслі і варган?
Музычную фальклорную спадчыну трэба пачынаць вяртаць праз дзіцячыя калектывы. Менавіта так лічыць дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў КАЛАЦЭЙ, калі ў нас зайшла гутарка пра старадаўнія музычныя інструменты. Пра тыя, якія раней былі ў побыце нашых продкаў, а сёння не толькі не лічацца ў поўным “арсенале” інструментаў фальклорных калектываў, а і ўвогуле гатовы ўвайсці ў Чырвоную кнігу, калі б такая вялася.
Далей
Кіно і тэатр
Чатыры слугі двух гаспадароў
Часам думаецца, што і сапраўды стылістыка камедыі дэль артэ надзвычай блізкая беларускім народным традыцыям. У прыватнасці, адным з доказаў гэтаму можа служыць папулярнасць на нашай нацыянальнай Купалаўскай сцэне твораў італьянскага драматурга Карла Гальдоні — літаратурнага “правазвесніка” гэтага жанру. Яшчэ не забыўся паводле яго п’есы спектакль Купалаўскага тэатра “К’ёджаўскія перабрэхі”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
У чым сіла, брат?
Многія з прыхільнікаў лялечнага тэатра памятаюць спектакль “Прыгоды Бураціна” Дзяржаўнага тэатра лялек і таго самага драўлянага хлопчыка, які на працягу многіх гадоў не сыходзіў са сцэны. Напрыканцы 80-х — пачатку 90-х гадоў Бураціна стаў не толькі своеасаблівай візітоўкай гэтага тэатра, але і сімвалам буйнога міжнароднага фестывалю тэатра лялек, гаспадарамі якога і былі сталічныя лялечнікі. Ішоў час, “Прыгоды Бураціна” сышлі з рэпертуару, але… Акурат “пад ёлачку” Дзяржаўны тэатр лялек падрыхтаваў сваім гледачам сюрпрыз — спектакль “Прыгоды Пінокіо” ў пастаноўцы рэжысёра Алега Жугжды.
Далей
Камертон
Да вяршынь — на паветраных шарыках
У Брэсцкім музычным каледжы імя Рыгора Шырмы, акрамя выканаўцаў розных спецыяльнасцей і музыказнаўцаў, выхоўваюцца таксама маладыя кампазітары. У тым, што праца гэтая вядзецца не марна, пераканаў паўтарагадзінны канцэрт твораў студэнтаў і выкладчыкаў. Прычым першае аддзяленне было аддадзена камернай музыцы, а другое — аркестравай.
Далей
Музыканты з краіны Оз
У канцы года Мінск наведаў французскі джазавы квінтэт “OZMA”. Акрамя канцэрта ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, музыканты далі майстар-класы ў Мінскім музычным вучылішчы імя М.Глінкі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Паспрабаваць творчасць “на смак”
Ганаровым знакам Міністэрства культуры Беларусі быў адзначаны да свайго 60-годдзя кампазітар Міхаіл Васючкоў
Далей
На людным месцы
Ад ажурных ручнікоў да гарадоцкай батлейкі
Здавалася б, згубленыя ў часе і асабліва — знішчаныя вайной культурныя каштоўнасці страчаны назаўсёды. Але воля да адраджэння, гістарычная памяць народа і яго талент, памножаны на энтузіязм канкрэтных апантаных асоб, здольныя тварыць цуды.
Далей
“Гасцёўня Напалеона Орды”
Больш за 100 мерапрыемстваў было зладжана летась у Іванаўскім раёне ў гонар 200-годдзя слыннага земляка — сусветна знакамітага мастака і кампазітара, таленавітага піяніста, педагога, публіцыста, вучонага Напалеона Орды.
Як вядома, знакаміты беларус, якога сучаснікі называлі зоркай еўрапейскай культуры першай велічыні, нарадзіўся ў Варацэвічах, а пахаваны ў сямейным склепе ў Іванаве. Дзве галоўныя даты — 1807 — 1883 гады — назаўжды звязалі слыннага творцу з роднай іванаўскай зямлёй. Але павінен быў прайсці працяглы час, каб на радзіме ўспомнілі і прызналі Напалеона Орду.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Пошукі Здань-каменя ў сакральным ландшафце
Пастаянныя чытачы “К”, пэўна, памятаюць нашы дарожныя нарысы, прывезеныя з экспедыцый этнагістарычнага таварыства “Явар”. Пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Людмілы Дучыц і рэдактара аддзела часопіса “Маладосць” Ірыны Клімковіч сябры “Явара” з 2000 па 2007 год здзейснілі 79 вандровак у пошуках “вясковых святыняў” — камянёў-следавікоў, прошчаў, святых крыніц і гор. Заадно фіксаваліся і іншыя малавядомыя сведчанні мінуўшчыны: драўляныя цэрквы на могілках, усімі забытыя пахаванні, дзе надпісы на камянях і крыжах сталі нечытэльнымі пад уплывам часу, рэшткі панскіх маёнткаў... Сабраныя такім чынам матэрыялы знайшлі адлюстраванне на старонках энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія”, а зараз рыхтуецца да друку кніга, прысвечаная сакральнаму ландшафту Беларусі. Мы ж прапануем увазе аматараў гісторыі нататкі, зробленыя ў адной з нядаўніх экспедыцый “Явара”.
Далей
А вы з якой эпохі?
З друку выйшлі два тамы нотнага зборніка “Музыка Беларусі эпохі Рамантызму”. Апошні, трэці том, які з’явіцца праз нейкі час, завершыць цыкл нотных хрэстаматый, прысвечаных старадаўняй музыцы Беларусі, пачынаючы з Сярэднявечча.
Гэтыя нотныя зборнікі выходзілі адзін за адным на працягу апошніх трох гадоў. Усе іх падрыхтавала доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга ДАДЗІЁМАВА, вядомая сваёй шырокай асветніцкай дзейнасцю.
Далей
Суботнія сустрэчы
Старыя песні пра галоўнае, або Спеўнае поле “Акадэміі”
Тамара СЛАБОДЧЫКАВА — дацэнт кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, вучаніца прафесара, народнага артыста СССР Віктара Роўды, шмат гадоў займаецца харавым мастацтвам. Яна ўвайшла ў гэты цудоўны свет вельмі натуральна, хаця ў дзяцінстве марыла стаць... лётчыкам, як старэйшы брат, які задаваў рэй. Дзяўчынка захаплялася рамантычнымі кніжкамі. Самай любімай была “Аповесць аб сапраўдным чалавеку”. Яе сям’я была надзвычай музычнай: тата іграў на скрыпцы, маці — на гітары. Усе цудоўна спявалі, музіцыравалі, у тым ліку і брат-лётчык, не быўшы прафесійнымі музыкантамі. І тое, што ў дзяцінстве будучы хормайстар захаплялася музыкай, было, на думку Тамары Слабодчыкавай, заслугай не толькі яе сям’і. Музычная культура, выхаванне бытавалі ў звычайным асяродку значна болей, чым зараз. У кожнай школе існаваў агульны хор, што было абявязковым.
Далей
Прэзентацыя-Я
Аляксандра КАНОНЧАНКА: “Вам гэтае святло да твару”
Аляксандра Канончанка проста абавязана была стаць фатографам: пад наглядам свайго дзеда — навуковага даследчыка фотамастацтва — яна ўзяла ў рукі фотаапарат у пяцігадовым узросце. І з тых часоў не расставалася з ім. Вынік — летась яна стала адным з выбраных на рэспубліканскім узроўні ўдзельнікаў намінацыі “Фота” фестывалю-конкурсу “Млын моды”.
Далей
Культпрасветработа
Вясковыя Каляды пад раяль
Гэтымі святочнымі студзеньскімі днямі няўрымслівыя культасветработнікі Аршаншчыны падводзяць рахункі года мінулага, распачынаюць ажыццяўленне прыярытэтных раённых праграм па развіцці сферы ў горадзе і ў вёсцы.
Далей
Канфеці
Навагоднія кінасмяшынкі
Ёсць навуковая, так званая афіцыйная гісторыя мастацтваў: кіно, цырка, тэатра. А ёсць тое, што захоўваецца адно ў памяці акцёраў, рэжысёраў, людзей іншых творчых прафесій: розныя падзеі, здарэнні, выпадкі. Часта — гумарыстычныя. На жаль, нідзе тое не фіксуецца, і жыве толькі пэўны час. Напярэдадні старога Новага года “К” адрасуе сваім чытачам такія вясёлыя згадкі
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |