Свежы нумар
Мастыхін
Пленэрны лісток на беразе Нёмана
Восеньскі лісток, расквечаны выявамі сцягаў пяці краін (Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі), стаў сімвалам міжнароднага пленэру “Гродна — дарог скрыжаванне”. Яго творчыя вынікі падводзіліся ў Гарадской выставачнай зале Гродна, унутраная прастора якой увабрала ў сябе ўражанні мастакоў ад прыроды і старажытнай архітэктуры Прынямоння. Галоўным спонсарам праекта выступіў Гродзенскі гарвыканкам, а мэр горада Аляксандр Антоненка асабіста выказаў удзельнікам пленэру шчырыя пажаданні новых поспехаў.
Далей
Сумоўе з прасторай
Хутка і дакладна кладзецца на белым аркушы штрых да штрыха. Лёгкі росчырк — і ў павуцінні карандашных ліній зараджаецца самотны напеў аб закінутай старонцы, пустэчы бацькоўскіх вокнаў, згубленай велічы продкаў. Побач з графічнымі работамі з рысачак старажытных узораў і рабацінння на спрадвечнай гліне складваюцца жыццясцвярджальныя легенды Палесся ды Панямоння. Сапраўдная гісторыя чалавечага лёсу і міфалагічныя гісторыі, адвечная песня беларуса і па-жаноцку рамантычны погляд на жыццё звязаліся ў аддзінае цэлае на выстаўцы “Сумоўе з прасторай” Уладзіміра і Тамары Васюкоў у Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
Асветніцкая сімволіка выдавецкага знака Францыска Скарыны
У “К” (№ 35 за 2 — 8 верасня 2000 г.) быў апублікаваны мой артыкул “Антычная і сярэднявечная сімволіка сонейка і месяца — “ключ” да сыгнета Францыска Скарыны”. Цікава, што пасля яго плынь артыкулаў аб сімволіцы выдавецкага знака Францыска Скарыны прыкметна сплытчэла.
За гады, што мінулі з той пары, мною знойдзены шматлікія “ключы” да сімволікі “сонейка маладзіковага”, якія павінны стаць набыткам і чытачоў “К”. Магчыма, сённяшні артыкул падвядзе пэўную рысу пад гэтай праблемай.
Далей
Ах, вернісаж, вернісаж...
Амаль адначасова ў Палацы мастацтва адбыліся вернісажы трох персанальных юбілейных выставак.
Далей
Дэман Яўгена Ждана
15 снежня будзе святкаваць свой 70-гадовы юбілей знакаміты беларускі тэатральны мастак, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Яўген Іванавіч Ждан.
Далей
Вандроўнік па жыцці
Нязвыклая выстаўка працавала ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Яе экспанаты — габелены, сплеценыя з лазы, пацеркі са шпал і цвікоў, канструкцыі з ільняных нітак. Аўтар гэтай прасторавай фантазіі — член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Генадзь Фалей. Яго персанальная выстаўка “Вандроўнік па жыцці” была прымеркавана да 50-годдзя мастака.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Вектар прафесіяналізму
20 снежня прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры РБ. Быў абмеркаваны стан кадравай работы на Брэстчыне. Пытанне, вынесенае на парадак дня, — першараднае.
Далей
Навошта Рагнеду “пасялілі” ў Міры?
Семінар-практыкум “Роля і значэнне аб’ектаў ЮНЕСКО ў развіцці малых гарадоў Беларусі” прайшоў у Міры і Нясвіжы 18 снежня. Яго арганізатарам выступіла Нацыянальнае агенцтва па турызме па даручэнні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу ў семінары былі запрошаны старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКО Уладзімір Шчасны, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзімір Пракапцоў, навуковы кіраўнік Замкавага комплексу “Мір” Дзмітрый Бубноўскі, спецыялісты Міністэрства эканомікі і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ, прадстаўнікі адміністрацыі Карэліцкага, Нясвіжскага, Пастаўскага, Ашмянскага раёнаў, кіраўнікі турыстычных фірм, навукоўцы, музейныя работнікі.
Далей
Медалі Пушкіна — беларусам
Згодна з указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 4 снежня 2007 года за вялікі ўклад у распаўсюджванне, вывучэнне рускай мовы і захаванне культурнай спадчыны, збліжэнне і ўзаемаўзбагачэнне культур нацый і народнасцей медалём Пушкіна ўзнагароджаны, у прыватнасці, і нашы суайчыннікі
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Пытанні рубам” ад Мельпамены...
19 снежня ў Мінску адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасны беларускі тэатр: здабыткі, праблемы, перспектывы”. Яе арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, сабраўшы ў сценах акадэміі дырэктараў, мастацкіх кіраўнікоў тэатраў, навукоўцаў і аналітыкаў для канструктыўнай гаворкі аб стане і перспектывах развіцця айчыннага тэатральнага мастацтва.
Далей
Соцыум
Кадравы вакуум?
Гэтае пытанне ўсё часцей паўстае перад студыяй анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Ці ёсць тая моладзь, што будзе дыхаць ў патыліцу тытулаваным прадстаўнікам айчыннай анімацыі? Якія перспектывы развіцця бачаць перед сабой мультыплікатары? Якія крокі робяць для таго, каб беларускія мультфільмы ў рэшце рэшт пацяснілі ў айчынным кінапракаце “Шрэка” ці “Смяшарыкаў”? Пра гэта наш карэспандэнт запытаўся ў кінарэжысёра-аніматара Ігара ВОЛЧАКА і дырэктара студыі анімацыйных фільмаў Пятра КРЫВАСТАНЕНКІ.
Далей
Аграрый-інтэлігент з пасведчаннем культасветніка
Ахоўваць, зберагаць і папулярызаваць помнікі архітэктуры, гісторыі і культуры, здабыткі духоўнай спадчыны нашага народа — справа не толькі тых, хто працуе ў галіне культуры, але і прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі, — лічыць прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта Віктар Карко. І не ў апошнюю чаргу — будучых кіраўнікоў аграрна-прамысловых комплексаў, інжынераў-аграрыяў, якія пасля заканчэння Alma mater па размеркаванні едуць працаваць у рэгіёны. Ад таго, які культурны багаж гэтых спецыялістаў, таксама не ў малой ступені залежыць, як будзе захоўвацца і развівацца наша нацыянальная культура.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Камертон
Струнныя “плюсы” і “мінусы”
149 музыкантаў з 9 краін, 52 з іх адзначаны прэміямі і дыпломамі, 25 узнагароджаных — прадстаўнікі Беларусі. Такой атрымалася канчатковая статыстыка ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя М.Ельскага. А за ёй — імёны маладых, але ўжо даволі вядомых у конкурсным асяроддзі музыкантаў, многія з якіх прыехалі на наш конкурс, ужо маючы не адну і не дзве перамогі. Усё гэта — сведчанне надзвычай высокага ўзроўню сёлетняга міжнароднага спаборніцтва музыкантаў-струннікаў у Мінску.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Знак увагі” для нас і ў час
Сёння наша гаворка акурат пра паштоўку. Пра яе разнастайнасць і актуальнасць, яе эвалюцыю, а, можа быць, і рэвалюцыю ў сучасным свеце, пра яе запатрабаванасць і проста прыгажосць. Расказаць пра тое, як за апошнія гады змяніўся выгляд “маляўнічага віншавання”, у чым асаблівасць беларускай паштоўкі, мы папрасілі мастака-графіка, старшага выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ігара ГАРДЗІЁНКА, які цягам колькіх гадоў працуе над гэтымі маленькімі графічнымі творамі, а таксама калекцыяніруе паштоўкі розных краін і часоў.
Далей
Куфар-радца
“Шашачная культура”
Віншуем аматараў старажытнай гульні, якія адчынілі “Куфар...”, з Новым Годам і Калядамі! Жадаем усяго найлепшага! Тым часам у “Куфры” новы аўтарскі конкурс вядомага нашым чытачам кампазітара з Магілёва Дзмітрыя Камчыцкага, новыя пазіцыі для самастойнага рашэння і г. д.
Зазірніце.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |