Свежы нумар
Мастыхін
Розныя вобразы, розныя фарбы…
У Рэспубліканскай галерэі “Палац мастацтва” Беларускага саюза мастакоў нядаўна прайшлі персанальныя выстаўкі двух вядомых светлагорскіх жывапісцаў і культурна-асветніцкіх дзеячаў Гомельшчыны — Мікалая Кухарэнкі і Віктара Баранава, а таксама таленавітага мінскага мастака — Аляксандра Дэшко, “беларускага Чурлёніса”.
Далей
Пленэры Алега Скавародкі
Вядомы беларускі мастак Алег Скавародка прадставіў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі арыгінальную выніковую выстаўку пленэраў — амаль усіх, у якіх яму давялося ўдзельнічаць за некалькі дзесяткаў гадоў. Яна так і называецца: “Пленэры Алега Скавародкі”.
Далей
Пакінуць сляды на Зямлі...
У Магілёўскім мастацкім музеі імя П.Масленікава адкрылася персанальная выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Мікалая Кірэева. У экспазіцыі прадстаўлены каля 50 жывапісных палотнаў, створаных за некалькі апошніх гадоў.
Далей
"К" інфармуе
Чырвоная Паляна сустракае гасцей
21 лістапада ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная беларускаму гарналыжнаму комплексу ў Чырвонай Паляне — сталіцы “Алімпіяды-2014”. У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Эдвард Матуліс і начальнік ГУ “Цэнтр па санаторна-курортнай працы “Цэнтркурорт” Алег Міхайлаў.
Далей
На манеце — “Легенда пра бусла”
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 20 лістапада 2007 г. выпусціў у абарачэнне першыя памятныя манеты новай серыі “Беларускія народныя легенды” — “Легенда пра бусла”:
Далей
70 гадоў гармоніі ў нашай Белдзярфілармоніі
Беларуская дзяржаўная філармонія — бы карабель, які дакладна трымае курс у бязмежным акіяне музыкі.
І ўжо 70 гадоў далучае сваіх “пасажыраў” да нацыянальных музычных каштоўнасцей ва ўсіх жанрах.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Вiктар Уладзіміравіч Роўда
Беларускае нацыянальнае мастацтва панесла цяжкую страту. На 86-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр выдатны дзеяч харавога мастацтва, народны артыст СССР, народны артыст Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, мастацкi кiраўнiк i галоўны дырыжор Акадэмiчнага хору Нацыянальнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, прафесар Вiктар Уладзiмiравiч Роўда.
Далей
Першыя ўзнагароды “Лістапада”
ХІV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” блізіцца да свайго завяршэння — сёння ў Палацы Рэспублікі ва ўрачыстай атмасферы будуць абвешчаны пераможцы гэтага года.
Далей
Соцыум
Як не згубіць “чалавечыя арыенціры”?
28 лістапада адкрываецца чарговы, XIX з’езд мастакоў Беларусі. На парадку дня — справаздача аб рабоце Рады і Рэвізійнай камісіі Саюза за трохгадовы перыяд паміж з’ездамі, выбары новага складу кіруючых органаў.
Натуральна, у дыскусіях па дакладах размова пойдзе аб месцы і ролі Саюза ў культурным жыцці грамадства, аб дзейнасці творчых падраздзяленняў і мастацка-вытворчых прадпрыемстваў у справаздачны перыяд, аб выставачнай дзейнасці і ўкладзе мастакоў у эстэтычнае пераўтварэнне асяроддзя. Безумоўна, размова пойдзе і аб няпростым становішчы сучаснага мастака ў новых рынкавых умовах, аб яго ўзаемаадносінах з дзяржавай, грамадствам, гледачом, сродкамі масавай інфармацыі.
Хацелася б толькі, каб, не ў прыклад папярэднім з’ездам, асноўная ўвага была нададзена ўсё ж менавіта творчым пытанням, якія тычацца пазітыўных і негатыўных аспектаў прафесійнай якасці як асобных мастацкіх твораў, так і выставак у цэлым. Бо трэба прызнаць, што крытэрыі такіх ацэнак за апошнія гады згублены, ды і, уласна кажучы, прапаганда выяўленчага мастацтва ў Саюзе мастакоў пакідае жадаць лепшага. Гэта, на мой погляд, адна з прычын таго, што выставачныя залы нават пры экспанаванні цікавых выставак пустуюць, а большасці патэнцыяльных гледачоў і ўвогуле невядома, што пэўная выстаўка працуе. Я ўжо не кажу пра тое, што большасць выставак не пакідаюць пасля сябе і следу з-за таго, што няма ілюстраваных каталогаў.
Канешне, фактычная бяздзейнасць прафесійнай крытыкі, у тым ліку адсутнасць дасведчанага мастацтвазнаўцы ў штаце апарата Саюза, вядзе да таго, што крытычную думку замяніла суцэльная журналісцкая апалагетыка ў інфармацыйным выглядзе, якая без перашкод працвітае ў прэсе і на тэлебачанні. Спадзяюся, што сёлетні з’езд паставіць і новым складам Рады паспрабуе вырашыць хаця б частку арганізацыйна-творчых праблем, якіх цяпер у нашай мастацкай прасторы назбіралася больш чым дастаткова.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой
Кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Настасся СКЕП’ЯН даследуе эпісталярную спадчыну магнатаў Вялікага княства Літоўскага, у прыватнасці, князёў Алелькавічаў. Разбіраючы лісты маладога Юрыя Алелькавіча да маці — Кацярыны, княгіні Слуцкай з Тэньчыньскіх, яна натрапіла на надзвычайны выпадак: Юрый скардзіўся, што ён і яго браты зведалі шмат прыкрасцей ад ахмістра, прызначанага мацярынскай воляй клапаціцца аб іх у замежным падарожжы.
“Ліст напісаў я пра маю запазычанасць, азнаямляючы з тым, … што для мяне больш балючы ўчынак м[ай]го пана Стшышкоўскага супраць мяне. Хацеў я быў ужо так пакінуць, а потым паволі без турботы Вашай Княжацкай Міласці яго справы паказаць, ды паколькі ён, адчуваючы сябе вінаватым, хоча пісанінай сваёй узвысіцца, усё на мяне зваліўшы — прычыну запазычанасці і непарадку, мушу і я даць аб сабе справаздачу і давесці невінаватасць маю…”
Далей
Каментарыі (25)
Суботнія сустрэчы
Верыць сваёй інтуіцыі...
Анатоль ЯРМОЛЕНКА, нязменны кіраўнік ансамбля “Сябры”, народны артыст Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін г. Мінска, сапраўдны джэнтльмен на сцэне і ў жыцці (так выказаўся аб беларускім артысце сам Дэміс Русас), сёлета святкуе свой юбілей. 15 лістапада ў Палацы Рэспублікі адбыўся вялікі канцэрт, прысвечаны святочнай падзеі, на які павіншаваць славутага імянінніка прыехалі вядомыя артысты беларускай, расійскай і замежнай эстрады: Дэміс Русас, Леў Лешчанка, Валянціна Талкунова, Аляксандра Пахмутава, Мікалай Дабранраваў, Bad Boys Blue, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Мікалай Гнацюк, Нaнi Брэгвадзэ… “К” далучылася да віншаванняў славутага спевака і, скарыстаўшыся магчымасцю, распытала яго аб здзейсненых марах, асабістых прынцыпах, беларускай музычнай індустрыі і сцэнічных сімпатыях.
Далей
Музей Куміра
У госці да Мулявіна
Сённяшнюю, з густам і любоўю абноўленую Белдзяржфілармонію немагчыма ўявіць без Музея Уладзіміра Мулявіна. Гэтаксама як немагчыма ўявіць нашу краіну без “Песняроў”. Менавіта з філарманічных сцен пачыналася дарога музыканта да прызнання, славы і вечнасці. Тут тварыў Мулявін, тут “Песняры” здолелі ўвасобіць у сваім самабытным мастацтве ўсе лепшыя якасці распетай беларускай душы... Экскурсію па Музеі Уладзіміра Мулявіна правяла для “К” яго загадчыца Святлана МУЛЯВІНА-ПЕНКІНА, актрыса, жыццёвая і творчая паплечніца галоўнага “Песняра”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры З першых вуснаў
Не страціць, а прыдбаць
Беларускай дзяржаўнай філармоніі — 70! Больш як трэць гэтага тэрміну яе мастацкім кіраўніком з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў, прафесар Юрый ГІЛЬДЗЮК.
Далей
Як жа без складанасцей?
Пасада дырэктара Беларускай дзяржаўнай філармоніі — не з лёгкіх. Бо, акрамя ўласна будынка з інжынерна-тэхнічным абсталяваннем, пад яго кіраўніцтвам больш за сем (а разам з абласнымі філармоніямі больш за восем) сотняў людзей, дзе ў кожнага не проста свой характар, а яшчэ і творчыя амбіцыі, якія трэба разумець, падтрымліваць і... накіроўваць у неабходны бок. Трэці год гэтыя “абавязкі” ляжаць на плячах Аляксандра ГАРБАРА.
Далей
Куфар-радца
Юрый КУЛІК, Аляксандр ОКСІНЬ. Прыгоды з чароўнай скрыначкай
Вось-вось мінуць апошнія восеньскія дзянькі, распачнецца сцюдзёная зімовая пара. А там неўзабаве — і навагоднія святы. Менавіта таму, каб мець магчымасць загадзя падрыхтавацца да іх, гэтым разам “Куфар-радца” прапануе сваім чытачам дзіцячую навагоднюю п’есу — своеасаблівае падарожжа па свеце казачных прыгод і персанажаў, у выніку якога дабро, як зазвычай і мусіць быць, абавязкова пераможа зло. А спынілі мы сваю ўвагу менавіта на гэтай п’есе яшчэ і таму, што адзін з яе аўтараў — Юрый Кулік — працаваў у свой час акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Шашачная культура”
Набліжаюцца навагоднія святкаванні, і “Куфар-радца” прынясе нам свае падарункі. Аб’яўляецца навагодні бліцконкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. Як і абяцалі, паведамляем больш падрабязныя вынікі міжнароднага конкурсу па складанні шашачных кампазіцый “Літва-2006”. Працягваем знаёміцца з прыкладамі складання шашачных кампазіцый і назавём гэты раздзел «Школа кампазіцыі». Зазірніце ў “Куфар”.
Далей
Роздум пра мінулае і будучыню
Сімфонія “бальзакаўскага” ўзросту
Урачыстасці да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудуцца 29 лістапада — пад заcлону Міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень”. Прамовы, віншаванні, узнагароды... Атрымліваць усё гэта юбілярка і яе супрацоўнікі будуць днём, а ўвечары падораць публіцы шыкоўны канцэрт. У ім выступіць зорная моладзь, з удзелам замежных салістаў прагучыць 9-ая сімфонія Бетховена — як сімвал музычнага братэрства ўсяго свету.
Нацыянальная музычная культура папоўнілася творам нашага кампазітара — аднагодка філармоніі: Андрэй МДЗІВАНІ нядаўна завяршыў сваю харэаграфічную сімфонію “Шчыгрынавая скура”.
Далей
Скрозь прызму гісторыі
Дзякуючы дапамозе Міністэрства культуры ў хуткім часе выйдзе кніга “Філармонія скрозь прызму часу”. Мы ж сустрэліся з яе аўтарам (і аўтарам двух ранейшых выданняў — “Беларуская дзяржаўная філармонія”, 1981 г., “Музыкі высокае прызванне”, 1988 г.) Георгіем ЗАГАРОДНІМ. Прафесійны журналіст і музыкант, у свой час ён зусім невыпадкова атрымаў ад выдавецтва “Беларусь” замову на такую кнігу: у 1971 — 77 гг. ён узначальваў філармонію ў якасці дырэктара.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Беларускасць выхоўваецца з дзяцінства
Дзеці — будучыя заўсёднікі філарманічных канцэртаў. Добра разумеючы гэта, амаль паўстагоддзя таму ў філармоніі было адкрыта канцэртна-лекцыйнае бюро, якое з часам ператварылася ў Філармонію для дзяцей і юнацтва. Зараз яе ўзначальвае музыказнаўца, член Беларускага саюза кампазітараў, нястомная прапагандыстка нацыянальнай класікі Вольга БРЫЛОН.
Далей
Калектыўна !
Як дайсці да гармоніі і далічыць да 19-ці
Баюць, яшчэ ў 1935 годзе ў Маскве прымалася пастанова: кожная саюзная рэспубліка, каб лічыць сябе культурнай, павінна мець такія выканальніцкія калектывы, як сімфанічны аркестр, аркестр народных інструментаў, харавую капэлу і джазавы (ці папросту духавы) аркестр. А стварэннем у сумна вядомым 1937-ым Беларускай дзяржаўнай філармоніі мелася на ўвазе не толькі арганізоўваць канцэртную дзейнасць, але і, адпаведна, трымаць яе пад кантролем — у адпаведнасці з “рэкамендаванымі” да выканання творамі і так званымі “чорнымі” рэпертуарнымі спісамі (куды, між іншым, у той час трапіў нават раманс П.Чайкоўскага “Снова, как прежде, один”, бо савецкі чалавек, вядома, павінен быў знаходзіцца ў калектыве — і без усялякіх там “як раней”).
Далей
Твой стыль
Ідэал — набор ілюзій
Дзеля ілюзіі тонкага стану, пышных грудзей, высокага росту, крохкай шыі заможныя прыгажуні ранейшых стагоддзяў прыносілі сябе ў ахвяру. Нярэдка здаралася, што і літаральна: зацягнуты гарсэт не дазваляў дыхаць на поўныя грудзі і ўпіваўся ў жывот, выгінаў стан, з-за брыжаў немагчыма было паглядзець пад ногі ці нахіліць галаву. І хаця ўсё-такі мы захапляемся партрэтамі Грызельды Сапегі, Лізаветы Сцюарт, Лізаветы Кішкі, сённяшнія жанчыны не згодны на фізічныя пакуты. Яны ведаюць, як зрабіць сваю постаць ідэальнай сродкамі мастацтва.
Далей
Культпрасветработа
Бялыніцкі вадэвіль з “маторам”
Сталічная фанабэрлівасць і цесна спалучаны з ёю комплекс стэрэатыпаў адносна культурнай “адсталасці” жыхароў “перыферыі” неўзабаве могуць стаць перажыткам мінулага. Такія прагнозы немінуча прыходзяць падчас наведвання Бялынічаў, невялічкага гарадка, ці, як казалі раней, мястэчка, прыгажосць і добраўпарадкаванасць якога цешыла вока кожнага, каму даводзілася хаця б толькі прамінуць яго па Магілёўскай шашы.
Дзіравы дах клуба і танцы ўпоцемку з п’янаватым дзі-джэем для гэтага мястэчка настолькі ж нехарактэрныя, як і бруд на вуліцах, — балазе, Бялынічы вось ужо другі год запар займаюць першае месца ў краіне па добраўпарадкаванні ў сваёй намінацыі. Жыхары патрабуюць іншага: чарадзейнай тэатральнай цішы і святла страбаскопаў, курсаў камп’ютэрнага дызайну і магчымасці бачыць палотны вядомых мастакоў. Прымаўка “Другі гатунак — не брак” у дачыненні да мястэчка зусім ужо не дапасоўваецца. Другі гатунак нікому цяпер не патрэбны.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |