Свежы нумар
"К" інфармуе
“ЛІСТАПАД”: ДУБЛЬ XIV
Сёння ў Мінску ва ўрачыстай атмасферы распачынаецца міжнародная прэм’ера чатырнаццатай “серыі” шматгадовай кінафестывальнай творчай эпапеі пад назвай “Лістапад”...
Далей
У цітрах фестывалю
Расціслаў ЯНКОЎСКI: “Спрычыніцеся да магіі кіно”
З якім настроем і памкненнямі сустракае XIV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” яго старшыня — народны артыст СССР і Беларусі Расціслаў ЯНКОЎСКІ, “К” вырашыла дазнацца першай.
Далей
Віктар КУРАШ: “Званне “Мінскі...” абавязвае да многага”
15 лістапада, калі вярстаўся гэты нумар, Кіраўнік дзяржавы прызначыў Віктара КУРАША намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Але гэты матэрыял рыхтаваўся, калі Віктар Іосіфавіч працаваў начальнікам упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і займаўся падрыхтоўкай “Лістапада”.
Вось што ён паведаміў тады “К” пра фестывальныя святочныя варункі:
Далей
Паказаць лепшае!
Больш за сорак краін-удзельніц, больш за шэсцьдзесят ігравых стужак у конкурснай і пазаконкурснай праграмах, навінка — конкурс дакументальных стужак, новы ўсебеларускі маштаб імпрэзы — пра гэтыя, і не толькі, дасягненні XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” гутарым з дырэктарам Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Максімам БУДАНАВЫМ.
Далей
Спецыяльны прыз
“Самая жаноцкая” ў мудрасці і прыгажосці
Імя Эліны Быстрыцкай стала легендай савецкага кінематографа. Скарыўшы суайчыннікаў у 50-ыя гады мінулага стагоддзя, яна не перастае прыцягваць да сваёй асобы ўвагу і ў нашы дні. Ну хто ж не памятае яе Аксінню з “Ціхага Дона”! Між іншым, на ролю гэтую яна “папрасілася” сама, смела прыйшоўшы да кінарэжысёра Сяргея Герасімава, хоць амаль ніхто не сумняваўся — роля дастанецца Ноне Мардзюковай. Канчаткова схіліў шалі ў бок Быстрыцкай сам Міхаіл Шолахаў, калі ўбачыў адзнятыя пробы. І сёння ўжо складана ўявіць сабе ў гэтай ролі любую іншую, нават самую таленавітую, актрысу — Аксіння трывала зжылася з Элінай. Ёй нават прапаноўвалі “перапісаць” пашпарт і стаць Аксінняй Данской, але яна захавала сваё імя і прозвішча бацькоў і пагадзілася толькі на званне “Ганаровай казачкі”.
Далей
V.I.P.- зала
Дзмітрый МЕСХІЕЎ (Расія): “Вынесці як мага больш аб’ектыўны вердыкт”
Старшынёй журы “Лістапада-2007” запрошаны знакаміты рэжысёр Дзмітрый МЕСХІЕЎ. Сын вядомага кінааператара Дзмітрыя Месхіева, ён паспрабаваў сябе ці не ва ўсіх кірунках, акрамя... аператарства. Здымаўся і як акцёр, а як рэжысёр да чаго толькі ні звяртаўся! Cярод яго самых нашумелых работ — “Асаблівасці нацыянальнай палітыкі”, “Механічная сюіта”, “Свае”, “7 кабінак”... А вось на нашым “Лістападзе”, як высветлілася, ён ні разу не быў, хаця “Свае” ў 2004 г. атрымалі “Серабро “Лістапада”, прыз кінапрэсы і прыз “За лепшую мужчынскую ролю” (Багдан Ступка).
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Валянціна ЦЯЛІЧКІНА (Расія): “Люблю кіно добрае, таленавітае...”
Народная артыстка Расіі, кінаактрыса Валянціна ЦЯЛІЧКІНА сёлета ўзначальвае журы, якое ацэньвае дзіцячыя мастацкія фільмы, прадстаўленыя на “Лістападзіку-2007”. Зрэшты, цяперашні “Лістапад” — чацвёрты ў творчым жыцці вядомай расійскай актрысы.
Далей
Уладзімір ТАЛАШКА (Украіна): “Сяброўства — паняцце кругласутачнае”
Адным з пачэсных гасцей “Лістапада” будзе вядомы ўкраінскі акцёр Уладзімір ТАЛАШКА. Ён нарадзіўся ў горадзе Каваль Валынскай вобласці, у 1972 годзе скончыў Кіеўскі тэатральны інстытут імя І.К. Карпенка-Карага. У перыяд з 1963 па 1965 год працаваў акцёрам Данецкага музычнага тэатра імя Арцёма, з 1972 года — акцёр кінастудыі імя А.Даўжэнкі. Народны артыст Украіны. Зняўся ў больш чым 20-ці кінафільмах, сярод якіх — “Камісары”, “У бой ідуць адны “старыя”, “Народжаная рэвалюцыяй”, “Як гартавалася сталь” і шмат іншых.
Напярэдадні яго ад’езду ў Мінск на кінафестываль карэспандэнту “К” удалося задаць акцёру некалькі пытанняў.
Далей
Эксплікацыя
Па лесвіцы кінаэвалюцыі
За пяць дзён да “Лістапада” кінематаграфічнага лістапад прыродны выдаваў на натуральны снежань. Сталічны Дом кіно ўхутваўся ў белую коўдру. А ягонае кіраўніцтва ва ўсю рыхтавалася да фестывалю. Фае другога паверха ўпрыгожыла выстаўка “Паміж белым і чорным” фотакарэспандэнта “Культуры” Юрыя Іванова, прымеркаваная да важнай міжнароднай падзеі. Дарэчы, у Музеі гісторыі беларускага кіно ў гэты час манціравалася экспазіцыя нашага знакавага кінамастака Яўгена Ганкіна... А ў Доме кіно яшчэ раз правяралася суперсучаснае абсталяванне кіназалы, дзе пройдзе гала-канцэрт кінаакцёраў і будуць дэманстравацца пэўныя праграмы “Лістападзіка”. Фестывальным настроем і клопатам жыве і Беларускі саюз кінематаграфістаў, офіс якога, як вядома, месціцца пад гасцінным дахам галоўнага кінематаграфічнага дома краіны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Cмак чакання...
Вось ужо трынаццаць гадоў нязменным дырэктарам Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” з’яўляецца Валянціна СЦЯПАНАВА. Натуральна, што яна, як ніхто іншы, ведае не толькі знешні, прэзентатыўны бок “Лістапада”, але і ўсе тыя “віры”, якія даводзіцца пераадольваць фестывалю на шляху да свайго гледача.
Далей
Людміла ПЕРАГУДАВА: “Пішыце…не заліваючы сіропам”
Людміла ПЕРАГУДАВА, галоўны рэдактар часопіса “На экранах”, у пяты ўжо раз узначальвае журы кінапрэсы фестывалю “Лістапад”. Аб складзе сённяшняга “беларускага ФИПРЕССИ” і аб тым, якім чынам змянілася прастора культурнай журналістыкі дзякуючы мінскаму кінафоруму, адбылася размова карэспандэнта “К” з кінакрытыкам, дацэнтам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ.
Далей
Першы план
Праўда як стратэгічная мэтаўстаноўка
Галоўная айчынная “кінакузня” — Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” — апошнім часам не перастае прыцягваць да сябе ўвагу: актывізацыя ўнутраных творчых працэсаў і відавочнае павышэнне колькасці фільмаў, створаных у гэтым годзе, пачатак буйной рэканструкцыі вытворчага комплексу кінастудыі, шэраг доўгатэрміновых планаў стратэгічнага развіцця ўсёй айчыннай кінавытворчасці... Акурат пра гэта наша сённяшняя гутарка з генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімірам ЗАМЯТАЛІНЫМ.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Ведай нашых !
“Чаклун і Румба”: існасць вялікіх учынкаў
Для беларускай карціны “Чаклун і Румба” рэжысёра Андрэя ГОЛУБЕВА паказ на кінафестывалі “Лістапад” стане прэм’ерным. Напярэдадні вялікага “выхаду ў свет” новай стужкі карэспандэнт “К” сустрэўся з яе рэжысёрам і паспрабаваў высветліць, якія ж шанцы на перамогу ёсць у нашага беларускага “канкурсанта”.
Далей
“Мама, раскажы пра Радзіму...”
У рамках ХІV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” гледачоў і гасцей чакае шэраг цікавых сюрпрызаў. Сярод іх — прэзентацыя сольнага альбома папулярнай беларускай актрысы тэатра і кіно Веры ПАЛЯКОВАЙ.
Альбом так і называецца — “Актрыса”. Натуральна, мы не маглі абмінуць гэты факт і патэлефанавалі ёй.
Далей
Кіна-Museum
Легендамі не каранаваны...
У творчым актыве гэтага мастака — больш двух дзесяткаў фільмаў, створаных на кінастудыі “Беларусьфільм”: ад першай стужкі “Восеньскія напевы” да апошняй “Аз воздам...” — дарога даўжынёю ў 45 гадоў! Размова ідзе пра вядомага мастака-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Яўгена Ганкіна, выстаўка якога пад назвай “Факты кінабіяграфіі” адкрылася 14 лістапада ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Да свайго 75-годдзя Яўген Маркавіч не дажыў усяго паўгода — сышоў ад нас 3 мая 1996-га. У канцы кастрычніка яму споўнілася б 85.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Дзіцячая пляцоўка
Вечна малады, вечна жвавы
Мінскі міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно “Лістападзік-2007”, які з 16 па 23 лістапада працуе сёлета ў Мінску, Магілёве і Бабруйску, ужо ў дзевяты раз прэзентуецца ў рамках кінафестывалю “Лістапад”. Адгалінаваўшыся ад “дарослай” праграмы яшчэ ў дзевяностыя гады, ён стаў самастойным фестывалем высокамастацкага і духоўнага анімацыйнага і ігравога кіно, якое сёлета прадстаўлена 16-цю краінамі свету. Наступны год стане для “Лістападзіка” пераломным: ён пяройдзе пад крыло Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і адсвяткуе свой першы юбілей. А пакуль мы гутарым пра сённяшні “Лістападзік” з яго выканаўчым дырэктарам Генадзем ПЛЕСКАЦЭВІЧАМ, з якім сустрэліся напярэдадні фестывальных паказаў.
Далей
Геральдычная анімацыя
На студыі мультыплікацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” завершаны першы цыкл гістарычна-пазнавальнай стужкі “Аповесць мінулых гадоў”. Аўтар сцэнарыя Дзмітрый Якутовіч нездарма абраў для назвы фільма імя славутага летапісу — у новым праекце беларускіх аніматараў расповед ідзе пра старадаўнія гербы нашых гарадоў. Фінансаваўся праект дзякуючы гранту з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Далей
У промнях сафітаў
Не толькі на экране
Стала ўжо добрай традыцыяй, што такі буйны фестываль, як “Лістапад”, імкнецца прэзентаваць творчасць беларускіх кінематаграфістаў не толькі ў работах на вялікім экране, але і ў іншых яе праявах. У прыватнасці, не першы год у межах фестывалю ладзіцца тэатральны конкурс, у якім айчынныя кінаакцёры, рэжысёры ды сцэнарысты на суд кампетэнтнага журы прадстаўляюць свае сцэнічныя работы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Каралева Коласаўскай сцэны
9 лістапада ў Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбыўся бенефiс народнай артысткі Беларусi, члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу РБ Святланы Акружной. У гэты вечар сюды прыйшлi сапраўдныя прыхiльнiкi яе творчасці — як шараговыя гледачы, так і афіцыйныя асобы — прадстаўнікі ўладных структур, грамадскіх арганізацый, творчых саюзаў, — усе тыя, каму актрыса на працягу амаль 40 гадоў аддавала часцінку сябе самой: свой талент і сваё сэрца.
Далей
Акцэнт на ...
Дакументальнае кіно: прадыктавана жыццём
Упершыню “Лістапад-2007” поруч з ігравым кіно досыць шырока прэзентуе і дакументальныя фільмы. Яшчэ адзін пераканаўчы доказ таму, што Мінскі міжнародны кінафорум з кожным годам упэўнена пашырае творчыя маштабы. Першыя конкурсныя паказы былі распачаты яшчэ ў чацвер, 15 лістапада, і прайшлі, як і можна было прадказваць, з поспехам. Больш падрабязней пра новы фармат фестывалю распавядае “К” галоўны рэдактар па спецпраектах Нацыянальнага прадстаўніцтва міжнароднай тэлерадыёкампаніі “Мір” і дырэктар конкурснай праграмы дакументальных фільмаў “Лістапада-2007” Ірына ДЗЯМ’ЯНАВА.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |