Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Гранд Легран
Знакаміты французскі кампазітар, піяніст, спявак і аранжыроўшчык Мішэль Легран, якому сёлета споўнілася 75 гадоў, зноў у Беларусі. У 1994-м ён быў старшынёй Міжнароднага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў на “Славянскім базары ў Віцебску”. А сёння, 10 лістапада, выступіць у Палацы Рэспублікі разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі, які сёлета святкуе сваё 5-годдзе.
Званы па Букстэхудэ
Заўтра ў Полацку, у Канцэртнай зале Сафійскага сабора, адкрываецца ХІІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, які сёлета прысвечаны Дзітрыху Букстэхудэ.
Праз два гады пасля Перамогі
Гродзенскі абласны драматычны тэатр адкрыўся ў 1947 годзе спектаклем “Праўда добра, а шчасце лепш” паводле А.Астроўскага. За 60 гадоў творчага жыцця калектыў шмат зрабіў па павышэнні прафесійнага майстэрства, раскрыцці акцёрскіх індывідуальнасцей. Тут у розныя часы працавалі народныя артысты БССР С.Аляксандраў, М.Астанкова, А.Бірычэўскі...
Кардыяграма “Панарамы”
Яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага ўжо стагоддзя, калі фестывальны рух ахапіў літаральна ўсе беларускія гарады, “раптам” высветлілася, што адзіным буйным горадам, дзе свайго тэатральнага фестывалю няма, з’яўляецца Мінск. У той час як усе перадумовы для гэтага — відавочныя: пачынаючы ад тэатраў, што працуюць у беларускай сталіцы, і заканчваючы сучаснай, развітай сацыяльнай інфраструктурай горада, здольнай не проста прыняць тэатральныя калектывы з розных краін свету, але і годна прэзентаваць іх мастацтва на беларускіх падмостках. А таму сказаць, што трэцяй “Панарамы” сталічныя тэатралы чакалі даўно і аддана, значыць не сказаць нічога.
Уражанні на працягу 7879 км
Вядома ж, няма чаго супрацьпаставіць нам Барселонскаму туру з аглядам вычварных пабудоў Гаудзі, ці пілігрымцы ў Ніцы на гару Сент Віктуар, дзе пахаваны Пікаса і Сезан, ці 29 палотнам Біблейскага цыкла і пяці карцінам на тэму Песні Песень пэндзля нашага земляка Марка Шагала ў Нацыянальным музеі горада.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»