Свежы нумар
Мастыхін
Мікалай Селяшчук. Яго дарога дадому…
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка “Дарога дадому”, прысвечаная памяці выдатнага беларускага мастака Міколы Селешчука, цікавага, яркага, неадназначнага, шматграннага майстра. У экспазіцыі прадстаўлена больш за шэсцьдзесят яго твораў — графічныя лісты, экслібрысы, жывапісныя палотны.
Далей
Партрэт у святле рампы
У літаратурна-мастацкім салоне “Сустрэчы на Замкавай” пры Гомельскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Герцэна з вялікім поспехам прайшоў юбілейны вечар галоўнага мастака Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Уладзіміра Ціханава.
Далей
Такія розныя фарбы…
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва на экспазіцыі прадстаўлены адразу тры выстаўкі таленавітых беларускіх мастакоў: “Без часавых межаў” Віталя Герасімава, “Зямныя далягляды” Алены Бараноўскай і “Мелодыі лета” Міколы Ісаёнка.
Далей
Людзі і манекены
Пад такой назвай з 5 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанавалася выстаўка твораў Вадзіма Аладава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васільеўны Аладавай, яго бабулі, знакамітага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея ў 1944 — 1977 гг.
Далей
"К" інфармуе
Свята ўдалося!
Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры, адбыўся 12 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі: годныя прадстаўнікі галіны з усіх рэгіёнаў рэспублікі сабраліся на сваё прафесійнае свята.
Далей
Сімвал міру з Хірасімы
19 кастрычніка ў сталічным Парку дружбы народаў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця унікальнага манумента “Камень міру Хірасімы”. Гэта сімвалічны дар, якім адзначана міралюбная палітыка кіраўніцтва Беларусі.
Асацыяцыя “Камень міру Хірасімы” традыцыйна ўручае гэты знак дзяржавам, якія шмат зрабілі для захавання мірнага суладдзя на планеце.
Аналагічныя прэстыжныя цырымоніі адбыліся ў 188 краінах свету.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Панарамаманія
З 26 кастрычніка па 10 лістапада сваё майстэрства на мінскіх пляцоўках прадэманструюць тэатральныя калектывы з Германіі, Літвы, Казахстана, Польшчы, Расіі, Украіны, Швецыі, Эстоніі і, натуральна, Беларусі.
Далей
Праекты Пятра Ялфімава
16 кастрычніка ў прэс-цэнтры Палаца Рэспублікі прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная маючаму адбыцца 30 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі вялікаму канцэрту папулярнага спевака Пятра Ялфімава.
Далей
Пра Бянігну-пявунню, маці Песняра
16 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася вечарына “Калыхала маці сына…”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння маці паэта, Бянігны Іванаўны Луцэвіч.
Дакладная дата яе нараджэння невядомая, таму, як адзначыла ва ўступным слове дырэктар музея Алена Мацевасян, было вырашана прымеркаваць вечарыну да Дня Маці, які адзначаўся па ўсёй нашай краіне ў суботу, 14 кастрычніка.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Усё прайшло гладка і крылата
Ці не ўсе артысты ў адзін голас сцвярджаюць, што дзіцячая аўдыторыя — самая патрабавальная. Яна не церпіць найменшага фальшу, смяецца і пляскае ў ладкі толькі тады, калі сапраўды смешна альбо цікава, і ніколі не даруе нудоты.
Далей
Цяпло сонечнай Арменіі – у Беларусі
22 — 28 кастрычніка на Беларусі пройдуць Дні культуры Рэспублікі Арменія.
Яшчэ 21 мая, у час ХІІ пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД, што ладзілася ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, міністр культуры нашай краіны Уладзімір Матвейчук і міністр культуры і па справах моладзі Рэспублікі Арменія Асмік Пагасян вызначылі канкрэтныя тэрміны правядзення Дзён культуры Арменіі ў Беларусі: 22 — 28 кастрычніка.
Далей
Шлягер жыве жывым гукам
Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер у Магілёве” адзначыў свой юбілей: сёлетні фестываль стаўся 10-ым. Але колькасны размах змяніўся жывым гукам. Канцэрты ў Лядовым палацы адбываліся пры непасрэдным удзеле Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. “Рамансіяда” ж у Палацы культуры і творчасці “Хімвалакно” традыцыйна прайшла з аркестрам народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Леаніда Іванова. А ў скверы “40 гадоў Перамогі” ігралі мясцовыя духавыя аркестры.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
«Здыміце кіно пра гэтых людзей!»
Пра перспектывы развіцця нашага кінематографа айчынныя кінавытворцы і раней, і апошнім часам гаварылі нямала, ды перспектывы тыя пакуль яшчэ не рэалізуюцца: на міжнародным, а правільней — на сусветным экране беларускага кіно практычна няма. А, між тым, існуюць жа, пэўна, шляхі, якія могуць вывесці беларускую кінавытворчасць на якасна іншы ўзровень? І сёння, “паміж” двума буйнымі айчыннымі кінафестывалямі — Рэспубліканскім фестывалем беларускіх фільмаў, які прайшоў у Брэсце, і Мінскім міжнародным кінафестывалем “Лістапад”, што літаральна праз месяц пройдзе ў беларускай сталіцы, — мы раз-маўляем сёння не з “вытворцам”, а, хутчэй, са “спажыўцом”, прытым — з кампетэнтным, з чалавекам, якому не абыякава, што глядзець. Наш субяседнік — кінакрытык, старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Антон СІДАРЭНКА.
Далей
Другое жыццё? Для кніг гэта магчыма
Кажуць, лішніх кніг, як і непатрэбных ведаў, не бывае. Тым не менш, у кожнай сям’і ёсць ад пары-тройкі да сотняў кніг, якія год ад года нарошчваюць на сваіх пераплётах міліметры пылу, — ад таго, што імі даўно ўжо не карыстаюцца. Напрыклад, падручнікамі для школы выдання, скажам, 1950-ых гадоў. Што з імі рабіць? Выкінуць? Шкада, ды і прывучаны мы з дзяцінства, што кнігі — гэта каштоўнасць, да якой трэба ставіцца з асаблівай пашанай. Здаць букіністам ці ў макулатуру? Аднак да гэтага павінны, як кажуць, дайсці рукі. Ды і час прамарнуеце, а грошай атрымаеце — кот наплакаў. Дык што ж рабіць з кнігамі, якія адслужылі свайму ўладальніку? Наша парада — падарыце іх бібліятэцы.
Далей
Кіно і тэатр
Важна, каб мары збываліся...
Яна жыве, як умее, як падказвае ёй сэрца і пачуцці. Гарады, людзі, падзеі пакідалі свой след у яе свядомасці. А калі выходзіць на сцэну, з усёй адданасцю акунаецца ў чароўны свет мастацтва. Рэжысёры заўжды адзначалі яе незвычайнае ўменне кахаць і жыць на сцэне настолькі апантана і шчыра, што хочацца жыць і кахаць разам з ёй.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Вытокі мудрасці
На пачатку новага тэатральнага сезона Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі прэзентаваў сваім гледачам прэм’ерны спектакль — “Вечар” Аляксея Дударава. Гэта, дарэчы, ужо трэці зварот нашых тэатраў на працягу апошняга часу да згаданай п’есы: некалі папулярную, а потым амаль забытую, яе паставілі спачатку купалаўцы, потым — магіляўчане, і вось “Вечар” “дабраўся” да Брэста. У чым жа сакрэт такога ўсплеску цікавасці да гэтай гісторыі? Адкуль такая актуальнасць?
Далей
Камертон
Помнік Баху — у Магілёве
Цудоўны падарунак — бюст І.С. Баха атрымаў Магілёў ад свайго горада-пабраціма Айзенаха, дзе ў 1685 г. нарадзіўся вялікі кампазітар. Помнік быў усталяваны ў Магілёўскім музычным вучылішчы. А ў Абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава адбыўся канцэрт бахаўскай музыкі ў выкананні Магілёўскай гарадской капэлы пад кіраўніцтвам Сяргея Лішчанкі.
Далей
“Акордавы” падыход
У Жодзіне 6-ты раз прайшоў Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў і маладзёжнай музыкі “Белазаўскі акорд — 2007”.
Вызначыўшы пераможцаў, ён скіраваў развіццё нацыянальнай песеннай эстрады ў бок гэткага “канцэпцыйнага шоу”. І задумаўся над пераходам да міжнароднага ўзроўню.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Ліра распавядальная
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” выпусціў, нарэшце, свой альбом “Распавядальная” — першы за апошнія шэсць гадоў. Ён рыхтаваўся ледзь не чатыры гады, затое песні, што ў яго ўвайшлі, ужо паспелі палюбіцца слухачам, бо гучалі падчас гастрольнага тура калектыву больш як у 100 гарадах Беларусі.
Далей
Максіма маладых
Чамаданны настрой Святланы Бень
Кожнае выступленне “шырока вядомага ў вузкіх колах” гурта “Серебряная свадьба” ператвараецца ў незабыўнае тэатралізаванае відовішча. І гэта не выпадкова. Бо цэнтр гэтага шоу-кабарэ — Святлана БЕНЬ, вакалістка і актрыса, тэатральны рэжысёр ды і проста вельмі энергічны чалавек, які, па яе ж словах, “захапляецца ўсім на свеце”.
Далей
На людным месцы
Ад згортыша да міфа
“Беларуская лялька” — так называлася першае абласное свята-конкурс, якое наладзіў у Слуцку Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці сумесна з аддзелам культуры Слуцкага райвыканкама і ўпраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама. Яго ўдзельнікі — гэта 102 майстры розных узростаў амаль з усіх раёнаў Міншчыны (самаму юнаму ўдзельніку — 7 гадоў, самаму старэйшаму — 73 гады).
Далей
Гістарыёграф
Княжацкія строі — для нашых сучаснікаў
— Я апрану чырвоную аксамітную сукенку, — казала старэйшая сястра, — аздобленую карункамі ручной работы.
— А я апрану вось гэтую гладкую бальную сукенку, — казала малодшая, — але на яе надзену брыльянты і капялюшык з залатымі кветкамі.
Так збіраліся на баль героі Шарля Перо у канцы ХVII стагоддзя, і, здавалася б, зараз, на пачатку XXI, — гэта сапраўды казка. Але казачнікаў і тых незвычайных людзей, якія імкнуліся зрабіць іх творы рэальнасцю, хапала заўсёды. Наш час — не выключэнне. Менавіта з такіх — і Любоў КАЗЛОВА, аўтар і дызайнер выстаўкі “Гістарычны касцюм XVI — XIX стагоддзяў”, жанчына, якая вырашыла, нібы з дапамогай чарадзейнай палачкі, павярнуць час назад і перанесці сучасных “папялушак” на незвычайнай прыгажосці баль.
Далей
У гонар летапісца Уздзеншчыны
Сустрэча з выдатным чалавекам, прэзентацыя яго кніг, публічна прамоўленыя ім словы — гэта заўсёды добрая і павучальная падзея, асабліва калі чалавек гэты — яшчэ і падзвіжнік, і энтузіяст. Несумненна, што да такіх людзей належыць і адметны беларускі краязнаўца Уладзімір Кісялёў — кандыдат эканамічных навук, заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі, узнагароджаны медалём “Свяціцеля Кірылы Тураўскага”. Артыкулы яго і аб ім неаднойчы ўпрыгожвалі старонкі “Культуры”.
Далей
Куфар-радца
“Шашачная культура”
“Куфар-радца” прынёс сёння добрыя навіны для вас, паважаныя аматары. Новыя творы шашачных кампазітараў таксама знаходзяцца тут.
Адчыняйце “Куфар” — не пашкадуеце!
Далей
Гарады і лёсы
Паветраны шар у блакітным небе
6 кастрычніка Слонім адсвяткаваў сваё 755-годдзе.
“Гісторыя Слоніма — гэта гісторыя працавітых і мужных патрыётаў свайго горада, якія ўмеюць цаніць жыццё, мір, дружбу і суладна працаваць”, — гэтак вітаў слонімцаў у час адкрыцця свята старшыня райвыканкама Мечыслаў Касцюк.
Далей
Пяро вандроўніка
Уражанні на працягу 7879 км
Ну што ўжо можа ўразіць мінчука, які шмат чаго пабачыў, павандраваўшы па свеце? Касцёлы, сціплейшыя за нашу Гарадзенскую Фару? Вытанчаныя вырабы з каштоўнага металу, з якімі проста могуць параўнацца Святы Крыж ці срэбраная рака Еўфрасінні Полацкай працы нашага земляка-разьбяра Міколы Кузьміча? Палацы, велічныя, як нашы Нясвіжскі ці Мірскі? Не!
А тое, што ў Іспаніі гаспадар гатэля “Мерсэдэс” у прыморскім, стомленым сонцам гарадку Йарэт да Мар, сіньёр Эрнэста, пачуўшы нашу гаворку, прыветна пажадаў па-беларуску: “Смачна есці!”. І прызначыў хуткую сустрэчу па дакладным адрасе: у Мінску, у Выставачным цэнтры па вуліцы Я.Купалы, куды прыбудзе ён пэўнага лістападаўскага дня заключаць з нашымі турыстычнымі фірмамі кантракты на прыём беларусаў у наступным сезоне.
А да гэтай сяброўскай гутаркі і пасля было тое, дзеля чаго й выбіраемся за мяжу: цёплае салёнае мора і, галоўнае, — yражанні на працягу 7879 км.
Далей
Беларускі дом
Там, за Араратам…
“А за табою, Арарат, Арменія мая”… Пад дахам мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў натхнёна гучала мастацкае слова, лілася прыгожая этнічная музыка і зачароўваў рытмамі і адпрацаванасцю рухаў народна-сцэнічны танцавальны калектыў “Эрыбуні” армянскага культурна-асветніцкага таварыства “Айастан”.
Канцэрт давалі з нагоды нацыянальнага свята — Дня Рэспублікі Арменія. Загадзя можна было чакаць, што самадзейныя артысты армянскай дыяспары пакажуць максімум, на што здольныя. І ўсё ж такога высокага ўзроўню мастацкай творчасці я нават не чакала. Звяртала на сябе ўвагу і інтэлігентнасць публікі, якая сабралася ў зале.
Далей
Культпрасветработа
Палац з вокнамі насустрач, ці Вектар душэўнасці і любові
Учора Палац культуры г. Маладзечна ўрачыста святкаваў сваё 5-годдзе. А напярэдадні яго дырэктар Святлана Сарока, кіраўнікі аддзелаў і калектываў шчодра дзяліліся з “К” сваімі сакрэтамі поспеху. Бо да першага маленькага “юбілею” Палац прыйшоў пераможцам абласнога спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы клуб года”. А Святлана Рыгораўна па выніках 2006 года была прызнана лепшым кіраўніком калектыву Маладзечаншчыны.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |