Свежы нумар
Мастыхін
Па гомельскім Палессі
У Гомельскім раёне стартавала творчая ініцыятыва ўпраўлення культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў — першая перасоўная мастацкая выстаўка “Па гомельскім Палессі”.
Далей
Фантасмагорыі Мікалая Казлова
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва 21 жніўня адкрыецца выстаўка кніжных ілюстрацый і станковых работ вядомага беларускага графіка Мікалая Казлова пад назвай “Фантазус”.
Далей
Соцыум
Не дзеля хлеба, не для відовішчаў...
Напрыканцы вясны, сярод сталічных кінааматараў прайшла хваля чутак, што, маўляў, Ігар Сукманаў, вядомы наш кінааналітык, прывёз з Каннаў эратычнае кіно, якое мусіць заняць сваю нішу ў айчынным кінапракаце. І не проста эратычнае, а — эпатажны гібрыд артхауса, эротыкі, жорсткасці і публіцыстыкі. Тыя, хто пабачыў гэтае кіно, выйшлі з залы прыкладна з аднолькавымі пачуццямі — збянтэжанасці і агіды. Як, дарэчы, і карэспандэнты газеты “Культура”, што былі запрошаны на прагляд. Пасля сеанса хацелася хутчэй забыць пра гэты праект як пра самы недарэчны і няўдалы з тых, што праходзілі ў Доме кіно.
Мінуў час, а непрыемныя эмоцыі і адчуванні ад убачанага так і не змаглі сцерціся з памяці. Таму і звярнуліся да ініцыятара і аднаго з арганізатараў праекта — Ігара СУКМАНАВА з пытаннямі, чаму ён вырашыў прывезці такое кіно, чаму гледачы яго не ўспрынялі і чаму яно, тым не менш, міжволі застаецца ў памяці.
Далей
Каментарыі (1)
Падкасаўшы порткі, пабяжым за Захадам?
Як усё, аказваецца, проста: паглядзеў радыкальнае кіно — і свет змяніўся ў лепшы бок. Пакажыце мне чалавека, які ўсур’ёз у гэта паверыць? Чаму ж мы, нябогі, да гэтага часу з задавальненнем глядзім “Брыльянтавую руку”, “Белыя росы”, “Семнаццаць імгненняў вясны” і з такой цяжкасцю “далучаемся” да перадавых сусветных кінаўзораў кустурыцаў ды фон трыераў?..
Далей
"К" інфармуе
Рыхтуемся да “Белай вежы”
Першыя вераснёўскія дні айчынныя тэатралы ўжо традыцыйна збіраюцца сустрэць у Брэсце. Улюбёны Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” ў чарговы раз пройдзе ў горадзе над Бугам з 8 па 14 верасня.
Далей
Каб студэнт не бедаваў
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў рыхтуецца да новага навучальнага года. Асноўныя рамонтныя работы вядуцца цяпер у вучэбным корпусе, бо два універсітэцкія інтэрнаты практычна падрыхтаваны для прыёму прагнай да навукі моладзі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Зазвіняць даспехі… на “Лініі Сталіна”
ІІІ Міжнародны рыцарскі фестываль “Беларусь сярэднявечная” пройдзе 15 — 16 верасня на цэнтральнай пляцоўцы гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 15 жніўня ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў, Алесь Шавель і Антон Бойка — адпаведна дырэктар і камерцыйны дырэктар фестывалю, а таксама Аляксандр Мятла — старшыня дабрачыннага фонду “Памяць Афгана”, які выступае адным з заснавальнікаў гэтага свята.
Далей
Філармонія: стартуем датэрмінова
Беларуская дзяржаўная філармонія сёлета святкуе 70-годдзе. Таму і канцэртны сезон — юбілейны, 70-ы — распачынае раней, чым звычайна: у верасні.
Далей
Зорны фестывальны “кінапад”
Не паспеў закончыцца летні адпачынак, а айчынныя кінематаграфісты ўжо спакавалі свае “творчыя валізкі” і неўзабаве рушаць пакараць сусветную кінапрастору: з 28 жніўня па 2 верасня яны прымуць удзел у Х Адкрытым Бярдзянскім кінафестывалі “Брыганціна”, які штогод ладзіцца ва ўкраінскіх Бярдзянску і Запарожжы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Хвала пчале!
Трэці раз Нацыянальны мастацкі музей РБ адсвяткаваў Мядовы Спас.
Фальклорна-мастацкая акцыя “Спас Мядовы, Спас Музычны”, пра падрыхтоўку якой мы пісалі ў “К” №31, пачалася 14 ліпеня ў 14 гадзін перад Домам Ваньковічаў — філіялам НММ. У цэнтры прысядзібнага газона-партэра быў узняты штандар з надпісам на лаціне: “Ave apis!” (“Хвала пчале!”) і выявай гэтай меданоснай руплівіцы.
Штандар зрабілі мастак, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Васюк і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, а аднайменны гімн, які прагучаў падчас адкрыцця свята, стварылі кампазітарка Ганна Казлова і паэтка Таццяна Сінкевіч.
Далей
Камертон
Ірына Дарафеева: “Нашы вёскі не пазнаць!”
Тэатр песні заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай завяршыў гастрольны тур па Гомельшчыне. Знакамітая спявачка, паводле традыцыі, выступала не толькі ў раённых цэнтрах і аграгарадках, але і непасрэдна на працоўных месцах хлебаробаў.
Далей
Выступіць у Аўстраліі
Анатоль ВАРАБ’ЁЎ — народны артыст Беларусі, уладальнік ордэнаў Дружбы народаў і Францыска Скарыны — вось ужо 40 гадоў узначальвае народны ансамбль танца “Радасць” Брэсцкага ГДК.
Да таго ж, выступае рэжысёрам самых разнастайных буйных мерапрыемстваў, сярод якіх — “Дажынкі — 2003” у Пружанах, адкрыццё ў Пружанах Лядовай арэны з удзелам Прэзідэнта Беларусі, адкрыццё Цэнтра алімпійскага рэзерву “Вікторыя” па гульнявых відах спорту, абласнога спарткомплексу “Брэсцкі” і многія іншыя. Рэжысіраваў ён і нядаўняе свята горада Брэста.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Юныя творцы — новыя гукі
Напярэдадні новага навучальнага года самы час звярнуць увагу на цікавыя ноў-хаў года мінулага, што паспелі з’явіцца ў музычна-педагагічнай практыцы. Адзін з такіх праектаў — правядзенне адкрытага конкурсу сучаснай музыкі “Новыя гукі свету”, арганізаванага кампазітарам Ганнай Кароткінай на базе сталічнай гімназіі № 17 з музычна-педагагічным ухілам.
Далей
Максіма маладых
“Кожны горад шэпча штосьці сваё”
Вікторыя КАВАЛЕНЧЫКАВА належыць да асаблівай кагорты мастакоў — яна піша гарады. Яна вандруе па іх, гутарыць з імі і — стварае вобразы іх, чэрпаючы натхненне ў кожным. “Гарады, — кажа маладая мастачка, — гэта цалкам жывыя істоты. Яны размаўляюць і спяваюць, уздыхаюць і маўчаць… Яны кахаюць і сумуюць. Кожны з іх кажа і шэпча штосьці сваё. Трэба толькі прыслухацца…”
Нядаўна ў Берлінскай зале “Club spittelkolonnaden” адбылася выстаўка твораў магіляўчанкі Вікторыі Каваленчыкавай “Паралелі”. І наша гаворка з ёю — аб экспазіцыі, аб выстаўцы імпрэсіяністаў у Нацыянальнай галерэі Берліна і проста аб “жывапісе як хобі”.
Далей
Ёсць пытанне !
Дыскатэкі – ад суму лекі ?..
“Дыскатэка — форма арганізацыі вольнага часу грамадзян, якая ўключае танцавальныя вечары, вечары адпачынку і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы, што суправаджаюцца публічным выкананнем музычных твораў артыстамі, выканаўцамі і (ці) з дапамогай тэхнічных сродкаў з магчымым выкарыстаннем кіна- і відэаматэрыялаў, правядзеннем канцэртных, гульнёвых і іншых праграм”.
(Пункт 2 Палажэння аб арганізацыі правядзення дыскатэк і работы культурна-забаўляльных (начных) клубаў у Рэспубліцы Беларусь, якое зацверджана ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 мая 2007 г. №582)
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Пайшлі “скакаць” ад самавара
У адрамантаваным будынку Дома культуры аграгарадка “Копці”, што ў Віцебскім раёне, ёсць пакой, які можна назваць народным міні-музеем.
Далей
Крывіцкая ластаўка Людмілы Царыкевіч
У Салігорску, маладым горадзе Беларусі, у мінулым годзе, які быў Годам маці, адкрыты першы ў нашай краіне музей Маці. Сёлетні год, як вядома, абвешчаны Годам дзіцяці. Мая суразмоўніца Людміла ЦАРЫКЕВІЧ — маці і настаўніца моладзі, выдатная майстрыха-саломкапляцельшчыца, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Далей
Гістарыёграф
Форты і Фолюш
… У мяне ёсць больш чым сто геаграфічных карт, розныя даведнікі пра ўсе нашы абласныя гарады. Бяру турыстычную схему “Гродно” (1985), энцыклапедычны даведнік “Гродно” і параўнальна нядаўняе выданне “Республика Беларусь. Гродненская область. Общегеографический атлас”, і, канешне, звяртаю ўвагу на тое, што новага з’явілася пра тапаніміку Гродна.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Спаскія крынічныя святы
Праваслаўныя беларусы ў жніўні адзначаюць паводле народнага календара тры Спасы: 14 жніўня — Першы Спас, або Макавей, 19 жніўня — Вялікі, ці Яблычны Спас, і 28 — 29 жніўня — Трэці Спас, або Хлебны, ці Арэхавы.
Католікі 15 жніўня святкуюць Зелена, што адпавядае адразу ўсім тром Спасам праваслаўных. Усе гэтыя жнівеньскія святы звязаны з ураджаем, з культам урадлівасці. Таму невыпадкова шырока распаўсюдзілася традыцыя спаскіх святкаванняў менавіта каля крыніц. Зрубы над крыніцамі і крыжы каля іх упрыгожваюць ручнікамі, кветкамі, вяночкамі.
Далей
Суботнія сустрэчы
Тым і каштоўны...
Пачатак новага канцэртнага сезона будзе адзначаны ІІ Міжнародным фестывалем Юрыя Башмета, які пройдзе 17 — 31 верасня і ахопіць Мінск, Віцебск, Маскву і Бон. Напярэдадні падзеі карэспандэнтка “К” сустрэлася з дырэктарам— мастацкім кіраўніком фестывалю Расціславам КРЫМЕРАМ.
Далей
Культпрасветработа
На нашай вуліцы свята
“Сузор’е талентаў” — не проста фестываль, а, вобразна кажучы, мост, які злучае мінулае і будучыню праз сям’ю. Наш фестываль можна параўнаць з крынічкай, што з веку ў век бруіцца з нетраў зямлі чыстай вадзіцай, каб наталіць усё жывое сілаю і хараством…
Далей
Памяць
“Не плачце, дзяўчаткі…”
Валянціна ЧУДАЕВА, прататып гераіні фільма “А досвіткі тут ціхія…”, былая зенітчыца, у 17 гадоў, распавядае пра вайну і не толькі
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |