Свежы нумар
Мастыхін
“Масква і масквічы”
Вернісаж знаёмых твараў — менавіта так успрымаецца выстаўка рускага жывапісу “Масква і масквічы”, што 2 красавіка — у Дзень яднання Беларусі і Расіі — адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. У яе экспазіцыю ўвайшлі лепшыя творы XVIII — ХІХ стст. з двух вядомых маскоўскіх збораў — музея-сядзібы Астанкіна ды музея В.А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу.
На адкрыцці вернісажу выступілі першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка, намеснік старшыні Камітэта па культуры г. Масквы Ганна Папова, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нашай краіны Тамара Навасад, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Маскоўскага музея-сядзібы Астанкіна Генадзь Удовін.
Далей
Пагаслі фарбы на палітры…
Пайшоў з жыцця Іван Сямёнавіч Дмухайла, старэйшы беларускі жывапісец, вялікі працаўнік пэндзля, пясняр прыроды, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Далей
Пад аховай анёлаў
У Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава адкрылася выстаўка твораў народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашанкі пад назвай “На скрыжаваннях”. Гэтая назва — шматасацыятыўная. Гэта не толькі прасторавыя і часавыя скрыжаванні, але яшчэ і тыя, што наканаваны лёсам. Сам мастак назваў сваю экспазіцыю з 33 твораў камернай. Па ўсім відаць, з-за невялікіх для яго фарматаў. Але ніякай сэнсавай ці мастацкай камернасці не адчуваецца. Гаўрыла Харытонавіч і тут застаўся верным сваёй надзвычай натуральнай філасафічнасці, гістарычнай асэнсаванасці, натхнёнаму ўвасабленню прыгажосці роднай зямлі, блізкіх яму людзей.
Далей
"К" інфармуе
Вынік гісторыка-краязнаўчай працы
У Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы 3 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі “Мы — вместе!” літаратара, дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Алеся Карлюкевіча.
Далей
Высокая адзнака Егіпта
30 сакавіка ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея РБ адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне беларускіх пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка. Дваццаць юных мастакоў былі ўзнагароджаны медалямі і сертыфікатамі якасці, якія ім уручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арабскай Рэспублікі Егіпет ў Рэспубліцы Беларусь Іззат Саад Эль Сайед пад віншаванні намесніка міністра культуры РБ Валерыя Гедройца і намесніка дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея РБ Надзеі Усавай.
Далей
Беларусь — Масква: абсяг культкантактаў
Другога красавіка першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка і намеснік старшыні Камітэта па культуры Масквы Ганна Папова падпісалі Пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж нашай краінай і сталіцай Расіі на 2008 — 2009 гады.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Зроблена сёння — будзе зроблена заўтра
Галіновая Дзяржаўная інвестыцыйная праграма Міністэрства культуры Беларусі за першы квартал сёлетняга года выканана на 100 працэнтаў. Сродкі, выдзеленыя з бюджэту на рэалізацыю праграмы, асвоены за гэты час у поўным аб’ёме. На рэканструкцыю аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны выкарыстана 17 млрд. рублёў.
Далей
На атрыманне Прэміі Саюзнай дзяржавы
5 красавіка ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася творчая сустрэча з прэтэндэнтам на атрыманне Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, членам Беларускага саюза архітэктараў і Беларускага саюза мастакоў, архітэктарам і скульптарам Валянцінам Занковічам.
Далей
Напалеон у Парыжы. Не Банапарт — Орда!
27 — 28 сакавіка ў Парыжы адбыліся юбілейныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 200-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Пасля размеркавання: жыццё ўжо скончана ці толькі пачынаецца?
Сітуацыю з размеркаваннем выпускнікоў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі лепей за ўсё адлюстроўвае статыстыка: на 167 маладых спецыялістаў было ажно 250 заявак. Ці ж гэта не сведчанне запатрабаванасці музыкантаў? Пры гэтым за межы Мінска паедзе працаваць каля 40 працэнтаў выпускнікоў.
“Нават меней за палову?!” — здзіўлена скажа нехта. Але, па-першае, кожная спецыяльнасць мае сваю спецыфіку. Падругое, па якім раздзеле статыстыкі — у Мінску ці за яго межамі — улічваць тых выпускнікоў, хто размеркаваны ў вядучыя дзяржаўныя творчыя калектывы? У складзе хораў і аркестраў яны будуць выступаць па ўсёй Беларусі, абслугоўваючы, у тым ліку і сельскае, насельніцтва. Што ж да тых, хто пасля заканчэння гэтай навучальнай установы змяніў бы спецыяльнасць, забыўшыся, як гэта часам здараецца ў іншых ВНУ, на ўсё, чаму яго вучылі, дык гэта папраўдзе нонсэнс. І калі здаралася такое ў мінулае дзесяцігоддзе, дык заўсёды было вялікай душэўнай траўмай для самога “здрадніка”: надта многа ўласных намаганняў аддадзена прафесіі акадэмічнага музыканта, любоў да якой правяраецца з дзяцінства.
Далей
“Чарнавы накід” пачатку прафесійнай кар’еры
Пахаладанне, нечаканае для сёлетняй нязвыкла цёплай вясны, не паўплывала на біялагічныя рытмы выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў — час падрыхтоўкі да дзяржіспытаў і здачы дыпломаў становіцца гарачай парой без залежнасці ад тэмпературы на вуліцы. Першай падзеяй у гэтым, бадай, лёсаносным для іх перыядзе жыцця стала папярэдняе размеркаванне, якое прайшло ва універсітэце 27 — 30 сакавіка. Без пяці хвілін спецыялісты атрымалі магчымасць зрабіць “чарнавы накід” пачатку сваёй кар’еры — не забываючыся, што пакуль ёсць час, каб, паразважыўшы, тое-сёе памяняць.
Згодна вядомай прымаўцы пра сані ўлетку, падрыхтоўка да сёлетняга размеркавання пачалася яшчэ ў снежні. Выйшаў загад рэктара БДУКіМ, у якім былі вызначаны тэрміны размеркавання і склад камісіі пад кіраўніцтвам першага прарэктара універсітэта Мікалая Кузьмініча. Неўзабаве абласныя ўпраўленні культуры атрымалі лісты з просьбаю дасылаць заяўкі.
Далей
Кіно і тэатр
Між намі, “акадэміямі”
Першы красавіцкі тыдзень для айчынных тэатралаў азнаменаваўся шырокамаштабнымі абменнымі гастролямі паміж дзвюма вядучымі тэатральнымі “акадэміямі” краіны: Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы завітаў са сваімі спектаклямі на коласаўскую сцэну ў Віцебску, а Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа сваё майстэрства прадставіў сталічным гледачам на купалаўскай сцэне. Гастролі гэтыя, пазначаныя і прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння знакамітых беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, далі магчымасць тэатрам пазнаёміць гледачоў з творчымі здабыткамі сваіх славутых калектываў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
У кіно “гуляюць” сапраўдныя мужчыны
Акцёрскі лёс артыста Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Івана МАЦКЕВІЧА неаднамерны. З аднаго боку, відавочная запатрабаванасць акцёра і ў родным тэатры, і ў кіно, дзе ён сыграў больш чым у сямідзесяці стужках. З другога боку, народнае прызнанне і любоў не выліліся ў даўно заслужаныя ім званні. Але сам ён, напярэдадні 60-гадовага юбілею падсумоўваючы плён пражытага і здзейсненага, галоўным лічыць той факт, што людзі пазнаюць яго ў самых розных кутках былога Саюза і дзякуюць за той ці іншы фільм.
Далей
Камертон
Сотні кіламетраў любові
57-мы дзень нараджэння Заслужанага калектыву, Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 25-годдзе творчай дзейнасці кампазітара Ганны Казловай сталі падставай для вялікай канцэртнай праграмы ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Такое спалучэнне было невыпадковым: творы Г.Казловай даўно ў рэпертуары калектыву, дый бацька яе быў ваенным дырыжорам (напісаная ім песня таксама прагучала ў канцэрце), а маці, спявачка, усю вайну выступала салісткай вайсковага ансамбля песні і танца.
Далей
На людным месцы
Заўтра — Вялікдзень!
Хрыстос васкрос!..
Усюды радасць,
Усё глядзіць смялей, святлей;
Вялікі Мучальнік, здаецца,
Абняў ўсіх ласкаю сваей.
Янка Купала
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Тэатр з дзяцінства
“Як вы думаеце, колькі ў нас тэатраў? — на твары дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раісы Вайцяхоўскай — усмешка. — Толькі на Міншчыне тэатральных калектываў амаль 500!” — кажа яна мне па дарозе на абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, які вось ужо шосты раз ладзіцца на Любаншчыне. Разумею, што гаворка ідзе пра калектывы аматарскія, але ж сама па сабе лічба ўражвае: гэта ж колькі людзей “любяць тэатр так, як люблю яго я”!..
Далей
Суботнія сустрэчы
Аляксандр Лойка: “На маёй галаве няма кароны начальніка”
Першыя ўражанні адносна стылю працы новага начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра ЛОЙКІ падчас яго наведвання ўстаноў культуры Навагрудскага раёна былі, як кажуць, станоўчыя. Яго можна ахарактарызаваць як чалавека адкрытага, адукаванага, дэмакратычнага, схільнага не павялічваць дыстанцыю паміж сабой і падначаленымі, а, наадварот, змяншаць, нівеліраваць яе праз досціпы і вясёлыя кампліменты, і адначасова — сур’ёзнага, прынцыповага, калі гаворка тычыцца справы.
Зрэшты, гэта ўсяго толькі мае суб’ектыўныя ўражанні. Лепшы спосаб знаёмства чытачоў “К” з новым кіраўніком абласнога ўзроўню ў галіне культуры — даць слова яму самому.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
І дырэктар, і выкладчык
Ці маюць права дырэктары дзіцячых школ мастацтваў займацца і выкладчыцкай працай?
Ці маюць магчымасць дырэктары дзіцячых школ мастацтваў, тарыфікаваныя як выкладчыкі, скончыць навучальны год, працуючы 9 педагагічных гадзін у свой асноўны працоўны час?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Твой стыль
Грубы, шэры ды...любімы
Ёсць тканіны, якія псуюць выгляд нават бездакорнага крою мадэлі. Да нядаўняга часу мадэльеры залічалі ў шэраг такіх і лён. Структура яго палатна — шурпаватая, з непрапрадамі, пакамечаны грубаваты выгляд яшчэ дзесяцігоддзе-другое таму адносілі да хібаў, а сёння яны названы стыльнымі асаблівасцямі льняных калекцый. Незамяняльны наш ратавальнік у летнюю сонечную спякоту, лён упэўнена ўвайшоў у гардэроб і вяскоўца, і гараджаніна, і нават беларускага Прэзідэнта, які бярэ ў свае рабочыя паездкі па краіне вольную льняную кашулю са шнуроўкай у этнічным стылі. Сёлетнім летам, якое, па ўсім, таксама мяркуе быць гарачым, лён прадоўжыць шэсце па беларускім подыуме.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |