Свежы нумар
Мастыхін
Акадэмія і салон
24 мая 2007 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка “Палоннікі красы. Рускі акадэмічны і салонны жывапіс XIX — пачатку XX стагоддзя”. Асноўную частку выстаўкі складаюць палотны з фондаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.
Далей
Элегія кападакійскай цішыні
У Міністэрстве замежных спраў РБ адкрылася выстаўка “Кападокія. Элегія цішыні”. Відарысы гэтага найцікавага рэгіёна Турцыі адлюстраваны ў вялізных (метровых) і невялікіх фотаздымках Міхаіла Баразны, а таксама ў фотаздымках і манументальных жывапісных палотнах Віктара Альшэўскага.
Наш карэспандэнт гутарыць з фотамастаком, мастацтвазнаўцам, прарэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам БАРАЗНОЙ.
Далей
"К" інфармуе
Нацыянальны набытак краіны
31 мая Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з навучэнцамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавітай моладзі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: “Вашы поспехі і ваш талент — гэта нацыянальны набытак, сапраўдны залаты запас краіны”.
Далей
З’езд прафсаюза работнікаў галіны
22 мая прайшоў пяты (пазачарговы) з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Справаздачныя сходы і канферэнцыі адбыліся ў 1246 арганізацыях. У іх узялі ўдзел больш за 80 тысяч членаў прафсаюза.
Далей
Культура і фізкультура — сёстры-блізняты
Напэўна, не кожны ведае, што вялікі матэматык і “дызайнер штаноў” Піфагор быў яшчэ і алімпійскім чэмпіёнам па кулачных бойках, а славуты грэчаскі філосаф Платон пры жыцці быў вядомы не толькі як аўтар “Дыялогаў”, але яшчэ і як знакаміты барэц-алімпіёнік. “У здаровым целе — здаровы дух”, — казалі старажытныя людзі і мелі рацыю. Заняткі спортам выхоўвалі не толькі цела, але і душу, і важны быў сам працэс, а не канчатковы вынік. Адсюль, напэўна, і пайшло алімпійскае “Галоўнае — не перамога, а ўдзел”. І сёння, калі прафесійны спорт — гэта, перадусім, вялікія грошы і, адпаведна, усё новыя допінгавыя і судзейскія скандалы, спаборніцтвы аматараў прыцягваюць захаваннем першапачатковых прынцыпаў і прыярытэтаў.
Далей
Суразмоўцы — творчая эліта Беларусі
30 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла традыцыйная сустрэча міністра культуры рэспублікі У.Матвейчука з маладой творчай элітай краіны — уладальнікамі Гран-прэміі і лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 2006 года.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Кіно і тэатр
“Аматарскае” імкненне да прафесіяналізму
Аляксандр НАЙДЗЁНАЎ — прафесійны вядучы інфармацыйных праграм, спакойны, разважлівы малады чалавек, а яшчэ — кінарэжысёр-пачатковец. Ён не толькі рыхтуе навіны на адной са сталічных радыёстанцый, але і здымае кіно. Не так даўно яго фільм “Рыдыёкропка” стаў лаўрэатам фэстывалю маладзёжных відэаролікаў “Кінагрань”.
Далей
На баль — дык з кветкамі
Штогадовыя справаздачныя канцэрты навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфiчнага каледжа з нецярплiвасцю чакаюць усе, хто хаця б крыху звязаны з мастацтвам Тэрпсiхоры. Для выпускнiкоў гэта сур’ёзнае выпрабаванне на гатоўнасць да прафесii. Аматары ж балета любяць такiя вечары за радасць адкрыцця новых iмёнаў, за магчымасць разглядзець i ўгадаць у яшчэ маленькiх i па-дзiцячы непасрэдных артыстах будучых зорак балетнай сцэны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Шукаю…спакою
Напрыканцы мая на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі свой спектакль “Шукаю адзінокага мужчыну” па п’есе Алены Паповай прадставіў сталічным гледачам Мінскі абласны драматычны тэатр з Маладзечна. Спектакль гэты, як і “Адвечная песня” Я.Купалы ў РТБД, стаў летась пераможцам першага агляду-конкурсу пастановак па творах сучаснай і класічнай беларускай драматургіі.
Мінчане ўжо завіталі ў госці да маладзечанцаў, і вось нарэшце настаў “візіт у адказ”.
Далей
Камертон
Зорны “дэсант”
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў штогод завяршае навучальны год фестывалем мастацтваў “Арт-мажор”, які складаецца з буйных справаздачных канцэртаў кожнай з кафедраў. Яны заўсёды карыстаюцца вялікай увагай публікі, бо сярод шматлікіх калектываў навучальнай установы — шмат лаўрэатаў разнастайных фестываляў і конкурсаў. Вось і сёлета: амаль усе калектывы, якія універсітэт адправіў у Санкт-Пецярбург на V Міжнародны музычны фестываль-конкурс “Петра-Паўлаўскія асамблеі — 2007”, заваявалі высокія ўзнагароды, у тым ліку Гран-пры ў намінацыі аркестравага выканальніцтва.
Далей
Школа звонкага шматгалосся
У канцэртнай зале сталічнага Палаца прафсаюзаў быў аншлаг. А прыйшлі слухачы не на залётную эстрадную зорку з яе высокай ступенню “раскруткі”, а на... юбілей узорнага хору “Дружба”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
“… Твая краса, Мядоччына — малечых вёснаў грай”
Квітнеючым вясновым днём у знакамітай ужо вёсцы Мётча на Барысаўшчыне адзначалі 10-годдзе ўзорнага фальклорнага гурта “Берагіня” і распрацоўкі яго кіраўніком Міколам Козенкам праграмы “Традыцыйная культура і дзеці”, падтрыманай Міністэрствам культуры.
Калі дакладней, дык юбілей можна было адзначыць і крыху раней, але ў дадзеным выпадку адлік зроблены з таго часу, калі ў працы па рэалізацыі праграмы з’явіліся першыя станоўчыя вынікі. Мётчанская сярэдняя школа-дзіцячы садок з этнаграфічным ухілам сустрэла дзіцячымі ўсмешкамі і спецыяльна падрыхтаванай выстаўкай дэкаратыўна-прыкладных вырабаў школьнікаў, сярод якіх асабліва ўражвалі адметныя лялькі ў нацыянальным стылі і зробленыя па традыцыйных матывах ручнікі. Гэты невялікі, але прыгожы вернісаж — плён заняткаў з вучнямі настаўніцы працы Зінаіды Паўлавец, касцюмераў “Берагіні” Ніны Бойка і Інэсы Абрамовіч.
Далей
Гістарыёграф
Магдэбургскае права для вольнага Мсціслава
Мсціслаў уваходзіў у лік стратэгічна важных гарадоў Вялікага княства Літоўскага. З першай трэці XVI ст. ён стаў дзяржаўным уладаннем на чале са старастам, са сваёй сістэмай самакіравання.
Далей
Ажыў партрэт на плакаце
Выдавецтва “ЮНІПАК” у супрацоўніцтве з Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Беларусі выпусціла плакат і паштоўку, прысвечаныя 450-годдзю з дня нараджэння Льва Сапегі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Пяцьдзесят — узрост росквіту
Аляксандр ЛАКОТКА — доктар архітэктуры і гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дырэктар акадэмічнага Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. Гэтая знаная не толькі ў краіне, а і ў свеце навуковая ўстанова адзначыць на пачатку чэрвеня сваё слаўнае пяцідзесяцігоддзе.
Біяграфія вядомага навукоўца падобная да біяграфій многіх даследчыкаў. Пасля заканчэння ВНУ А.Лакотка працаваў у праектным інстытуце, затым — у Белдзяржмузеі народнай архітэктуры і побыту, займаўся праектаваннем, рэстаўрацыяй помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Тое, што колькі часу таму прыйшоў працаваць у ІМЭФ, здарылася невыпадкова: даследуючы архітэктурныя помнікі Беларусі, ён шмат разоў праехаў і прайшоў яе ў навуковых экспедыцыях уздоўж і ўпоперак
Далей
Культпрасветработа
І заззяла срэбраная рака
Старажытны Полацк сустракае 1145-годдзе. Сёння, 2 чэрвеня, у Дзень горада, з драбнюткіх каштоўных срэбраных дэталей сабрана новая рака для Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — духоўнай апякункі ўсёй Беларусі, памочніцы кожнаму паспалітаму чалавеку. Удзячны Полацк схіліў калені перад Святой спавядальніцай.
Народ ідзе ў Полацк штодня. Ушаноўвае праз вякі духоўныя дарункі Еўфрасінні Полацкай. Успамінае продкаў і родзічаў — ад Ізяслава да Чарадзея, да загінуўшых за вызваленне Полацка ў часіны вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай. У кожным з нас, нашчадкаў Прападобнай, ёсць праменьчык сонечнага сэрца Еўфрасінні, святло радасці і боскай ласкі.
Далей
Вера, Надзея, Любоў
Перлінкі на Дрэве міру
Насуперак усім чаканням, у студыі бісерапляцення давялося ўбачыць не толькі дзяўчынак. Вяснушкаваты Андрэй родам з Ваўкавыска, схіліўшыся над сталом, засяроджана ды старанна майстраваў вялізнага жука. І быў яўна захоплены гэтым, здавалася б, зусім не хлапечым заняткам. Бусінкі ўмела і борздка націналіся на нітку. Ды Андрэй не адзін такі.
На сцяне кабінета — выява дрэва, упрыгожанага ружовымі перлінкамі. Гэтая праца, якая называецца “Дрэва міру”, нясе ў сабе ўражальную сімволіку. Удзел у яе стварэнні ўзялі жонкі паслоў дзевяці дзяржаў, размешчаных у розных частках свету. Сімвалічна і тое, што свае перлінкі ў гэтае дрэва дадалі менавіта тыя дзеці, якія ў фізічным — але толькі ў фізічным! — плане нечым абдзелены параўнальна са сваімі аднагодкамі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Фестывалі
“Майскі вальс” у духавых рытмах
Доўгі час думала, што ладзіць музычныя фестывалі найлепш у неразбэшчаным грамадскім гулам стылі “канцэртнай залы”, дзе адносіны “выступоўца — глядач” загадзя адрэгуляваны. Але ў памылковасці гэтага свайго стэрэатыпнага погляду прыйшлося пераканацца, трапіўшы 20 мая на традыцыйны фестываль духавой музыкі Міншчыны “Майскі вальс”, які гэтым разам праводзіўся ў Заслаўі.
Далей
З кожнай сям’і — па частушцы
Пасля доўгага дзесяцігадовага зацішша Слонімшчына вырашыла вярнуць сабе статус рэспубліканскага цэнтра сямейнай творчасці. Яшчэ ў дзевяностыя гады было кінута тут зерне такога фестывалю, які б паказваў і развіваў менавіта сямейную выканальніцкую і дэкаратыўна-прыкладную культуру беларускіх рэгіёнаў. Ужо другі фэст займеў добрую славу і шырокі размах, які выйшаў за межы краіны. Аднак фінансавыя і іншыя прычыны не дазволілі адбыцца трэцяму форуму. Сёлета Міністэрства культуры, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Слонімскі райвыканкам вырашылі: рэспубліканскаму фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці” — быць!
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |