Свежы нумар
Мастыхін
“Жаночы свет”
7 – 19 сакавіка ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь у малой зале праходзіць групавая выстаўка “Жаночы свет”.
Далей
Мацяркам Беларусі
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка твораў мастака Аляксея Панцюка-Жукоўскага “Пад мірным небам — Маладая Беларусь”.
Далей
Альтруіст з Бабруйска
23 лютага ў Выставачнай зале г. Бабруйска адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Юрыя Нікіфарава, прысвечанай 70-годдзю з дня яго нараджэння ( да юбілею ён не дажыў 4 гады).
Далей
Паміж космасам і палатном
2 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ адкрылася выстаўка, прысвечаная 70-годдзю вядомага жывапісца і педагога Леаніда Лапчынскага (1936-1994). Яна ўключае каля 50 твораў жывапісу, якія сёння ў асноўным належаць Лідзіі Вітальеўне, удаве мастака.
Далей
"К" інфармуе
“Шчаслівая беларуская жанчына — шчаслівая Беларусь”
Шанаванне жанчыны-маці, жанчыны-працаўніцы з’яўляецца неад’емнай часткай нашай славянскай культуры і менталітэту беларускага народа. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым прыёме 8 сакавіка, прысвечаным Дню жанчын і ўручэнню ім дзяржаўных узнагарод.
Далей
Вырашаем праблему разам
У Нью-Йорку ў штаб-кватэры ААН 5 сакавіка 2007 года адбылася міжнародная канферэнцыя “Гандаль жанчынамі і дзяўчатамі: вырашаем праблему разам”. Яна была арганізавана пастаяннымі прадстаўніцтвамі Беларусі і Філіпін пры ААН, Упраўленнем ААН па наркотыках і злачынствах і буйнейшай міжнароднай неўрадавай арганізацыяй “Вайтл Войсіз”.
Далей
Каментарыі (1)
Форум: гаворым пра актуальнае!
Класіка – на дысках
2 сакавіка ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя “Электронная бібліятэка— школьнікам: чытаю і слухаю”.
Далей
Сустрэча ў Палаце прадстаўнікоў
2 сакавіка ў Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшла арганізаваная дэпутатамі вышэйшага заканадаўчага органа краіны сустрэча з культасветработнікамі Гродзенскага раёна.
Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ ад Гродзенскай сельскай акругі N 54 Лілія Кажанкова, ініцыятар сустрэчы 46 культасветнікаў з Гродзеншчыны з заканатворцамі, адзначыла, што такая вучоба карысная не толькі для работнікаў сферы культуры, але і для прадстаўнікоў заканадаўчай улады. Такім чынам наладжваецца добрая сувязь паміж грамадзянамі і дэпутатамі.
Далей
Хто ў доме гаспадар?..
5 сакавіка ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы прайшло пасяджэнне “круглага стала” на тэму “Калі галава сям’і — мужчына...”.
На сустрэчу, якая была прымеркавана да Міжнароднага жаночага дня, завіталі шэсць сямейных пар: Тамара Кузняцова, член Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў, маці чатырох дзяцей, і яе муж Іван Кузняцоў, слесар-сантэхнік РУП “Белмедпрэпараты”; Тамара Лісіцкая, журналістка, пісьменніца, тэлевядучая праграмы “Вось такія пірагі”, дзі-джэй “Альфа-радыё”, і яе муж Віталь Ялфімаў, дзі-джэй радыё “Радыус-FM”; Марына Лобач, заслужаны майстар спорту, алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы, удзельніца спартыўнай Алімпіяды 1988 года ў Сеуле; Тамара Матульская, лагапед Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіця”, і Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Вера Чуйко, бібліятэкар мінскай сярэдняй школы № 212, і Рыгор Чуйко, генеральны дырэктар УП “Агракамбінат “Ждановічы”; Юлія Швец, хатняя гаспадыня, і Аляксандр Швец, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі “XEROX” у Беларусі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Калі Батлейка пераможа Манаполію, або Чаму нацыянальная цацка не даходзіць да спажыўца?
Што такое нацыянальная цацка? Напэўна, кожны ўзгадае беларускія традыцыйныя лялькі з дрэва, ручнікоў, розныя іншыя самаробныя вырабы… Але што такое сучасная беларуская цацка? Як яна выглядае? Якой павінна быць? У нас былі Барбі, тэлепузікі, тамагочы, савецкія Чырвоныя Капялюшыкі, дарагія нямецкія лялечныя фрау, Рабакопы, настольная гульня “Манаполія”… А што нам узгадваецца з сучаснай беларускай цацкі? “Яе ніхто не распрацоўвае!” – эмацыйна выпаліце вы. І памыліцеся. Яна якраз распрацоўваецца, прынамсці, аддзелам гульні і цацкі Метадычнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, з супрацоўнікамі якога мы і гаворым пра нацыянальную цацку. Прычына адсутнасці дадзенага рыначнага сегмента, як аказалася, у іншым.
Далей
“Прамая лінія” даступнасці
У народзе кажуць: калі сам сябе не пахваліш, — то ніхто не пахваліць. Вядома, сціпласць упрыгожвае чалавека, але... Бываюць выпадкі, калі замест далікатнага маўчання трэба распавядаць пра сябе з гонарам ды на поўны голас. Асабліва, калі справа тычыцца папулярызацыі сваёй радзімы — і “малой”, і “вялікай”.
Несумненна, што ўсе высілкі, закліканыя прыцягнуць як мага шырокую ўвагу да адметных сваёй гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх рэгіёнаў, не прынясуць сапраўднага плёну ў тым выпадку, калі рабіцца яны будуць адно “з цэнтра”. Без чыннага ўдзелу саміх уладальнікаў тых багаццяў у гэтай справе ніяк не абысціся. Тут, як і ў мностве іншых выпадкаў, патрэбна “ініцыятыва знізу”. Добры прыклад яе паказаў нядаўна Валожынскі райвыканкам.
Далей
Кіно і тэатр
Драматург для хуткасных рытмаў
На небасхіле “маладых таленавітых” драматургаў імя Мікалая РУДКОЎСКАГА прысутнічае не ад сёння. Яго п’есы раз-пораз з’яўляюцца ў шэрагах лаўрэатаў і намінантаў прэстыжных драматургічных конкурсаў, радзей — але таксама з’яўляюцца — на сцэнах тэатраў, прытым, што сам Мікалай — фігура медыйная: ён працуе на радыё “Юністар”, але пры гэтым сваю драматургічную дзейнасць не спяшаецца “піарыць”. Акурат пра гэтую яго творчую пазіцыю мы і размаўляем сёння з драматургам.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Любові многа не бывае
16 сакавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы чакаецца прэм’ера спектакля “Вольга” па п’есе сучаснага фінскага драматурга Лауры Руахонен у рэжысуры Алега Жугжды.
Далей
Камертон
“Прыхарошылі” вясну
Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” сустракаў вясну чарговай дэманстрацыяй шэрага арыгінальных тэатралізаваных кампазіцый са сваёй новай праграмы “Беларусы”.
Далей
Ноткі настрою
Пачатак вясны — час асаблівы. Якім бы ні было надвор’е, настрой “настройваецца” на вясновую танальнасць, у душы з’яўляюцца вясновыя ноткі: прадчуванне сонца і цяпла, гэткі рамантычны флёр, надзея, чаканне ўсяго самага лепшага. А калі яшчэ і дзень нараджэння прыпадае на гэтыя дні?..
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Знаёмства з Беларуссю праз… балет
Тэмай свайго рэпартажу пра нашу краіну італьянскі фотамастак Гвіда Санчыліё абраў Беларускі балет. А стварыўшы на аснове здымкаў каляндар, на атрыманыя ад яго продажу грошы набыў апараты для дзяцей з паслабленым слыхам са школы-інтэрната ў Мсціславе.
Далей
На людным месцы
У шматквецці пачуццяў
Упершыню жаночыя гарадскія рамёствы сталі прадметам усеагульнага агляду ў Мастацкім музеі, што месціцца на тэрыторыі Бресцкай крэпасці. Каля двухсот твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – бацік, карункі, габелены, лялькі, упрыгожванні, адзенне – прадставілі 15 таленавітых жанчын з Брэста, Пінска, Давыд-Гарадка.
Далей
Ранак душы
Мастак і педагог Святлана Калкоўская працуе ў сельскай школе мастацтваў у вёсцы Шашкі на Стаўбцоўшчыне. Яна вучыць вясковых дзяцей жывапісу, роспісу, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Дзіву даешся: кожны год бацькі прыводзяць у мастацкую студыю новых вучняў, сярод іх 4-х — 6-цігадовых, і не аказваецца няздольных дзяцей.
Святлана Канстанцінаўна “лепіць” з іх маленькіх асоб, якія не толькі ўмеюць трымаць аловак і пэндзаль, бачыць дасканаласць форм і гармонію фарбаў, але і адкрываць свет у сваім яго бачанні. І як выдатна атрымліваецца! Кожная дзіцячая работа, выканана яна фарбамі ці абгорткамі ад цукерак у мастацкім калажы — індывідуальнасць.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Кніжнае царства Алены
Куды можна пайсці з упэўненасцю, што цябе сустрэнуць з добрай усмешкай, што пачуеш ласкавае і прыемнае слова? Вядома, у бібліятэку. Яна дапамагае чалавеку спачатку адкрываць, а потым спасцігаць усе скарбы мудрасці. Кіраваць кніжным царствам, усёй той плынню сусветных ведаў, што знаходзяцца ў бібліятэках, — прафесія высакародная. Яна патрабуе поўнай самаадданасці. І гэтаму цяжка навучыцца — з гэтым трэба ісці па жыцці.
Далей
Гістарыёграф
Гісторык з вялікай літары
70-гадовы юбілей адзначыў 28 лютага доктар гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ Георгій Галенчанка.
Далей
Першая роля — у “Вяселлі”
На Гомельшчыне, у вёсцы Івольск Буда-Кашалёўскага раёна, у беднай сялянскай сям’і 14 сакавіка 1902 г. нарадзіўся вядомы беларускі акцёр, рэжысёр, народны артыст СССР і Беларусі, стваральнік яркіх сцэнічных вобразаў простых людзей Павел Малчанаў. Сёлета спаўняецца 105 гадоў з дня яго нараджэння.
Далей
Падарожжа ў Манькавічы
Наведаць гістарычны парк “Манькавічы” я збіраўся даўно. Прыехаў у некранутую бель – на Століншчыне цэлы дзень ішоў снег. Але на наступны дзень, калі вырашыў выправіцца ў парк Радзівілаў, свяціла сонца. Не абышлося, праўда, без марозу.
Далей
Суботнія сустрэчы
Востраў скарбаў у цэнтры мегаполіса
З востравам скарбаў, які размясціўся пасярод акіяна-мегаполіса, можна параўнаць Нацыянальны мастацкі музей РБ. Ён асабліва ўражвае пасля адкрыцця новых залаў у новым будынку музея. Шмат шэдэўраў можна бачыць упершыню. Алена КАРПЕНКА, захавальніца фондаў драўлянай скульптуры, загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва музея, знаёмячы з экспазіцыяй, распавяла: яна складаецца з дзвюх частак. Першая ўключае культавыя творы – каталіцкія і праваслаўныя, другая – свецкія партрэты і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Новая экспазіцыя нашмат павялічылася ў параўнанні з яе першым пашырэннем у 1993 г. Дэманструецца каля 120 экспанатаў: прадстаўлены скульптура, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Цяпер гледачы маюць магчымасць пазнаёміцца з 24 творамі партрэтнага жывапісу (раней дэманстравалася 7). Супрацоўнікі аддзела пастараліся храналагічна адлюстраваць этапы паслядоўнага развіцця стражытнабеларускага мастацтва ад ХV да канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя.
Далей
Культпрасветработа
Сагрэць агеньчыкам душы
Напярэдадні Дня жанчын нам пашанцавала назіраць на Старадарожчыне і абагульнены вобраз беларускай Лады (гасціннасць тутэйшых жыхароў, як і адмысловасць мясцовых страў і напояў, даўно сягнула за межы Міншчыны), і небеспадстаўнае ўслаўленне ўласнай вёскі на прыкладзе пазалеташняга аграгарадка “Новыя Дарогі” (пра этымалогію дзіўных назваў “Старыя – Новыя” – крыху пазней), і неабыякавасць мясцовага кіраўніцтва ў асобе намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Альберта Міхайлава да развіцця сельскай культуры, нацыянальнага беларускага мастацтва.
Далей
Тутэйшыя Мадонны
Спецыяліст аддзела культуры Ірына Грыб запэўніла нас, што, акрамя мадоннаў Рафаэля, Шэмякіна і Савіцкага, ёсць яшчэ і адметныя мадонны Старых Дарог. Не закрануць гэтую тэму напярэдадні Дня жанчын — грэх неймаверны. Тым больш, што на гэтых плячах — асноўны цяжар нялёгкай працы ў сферы культуры.
Далей
Еўрабачанне-2007
Калдун:“Дайце мне народную любоў, — і я буду шчаслівы”
Калі б у навінах з’явілася штосьці, накшталт: “Калдун вырашыў сысці з эстрады і паляцець у космас”, усе і гэтаму далі б веры. Быць канкурсантам “Еўрабачання” — справа, абцяжараная не толькі ўвагай і славай, але і плёткамі і чуткамі: маўляў, Кіркораў здымае Дзмітрыю кліпы за свае грошы, конкурсная песня Калдуна Work your magic мае падобныя секвенцыі з адной з песень Modern Talking (асабліва, кажуць, у пачатку, — і гэты PR-ход трэба ацаніць) і г. д. і да т. п. Разабрацца ў гэтых інфармацыйных хітраспляценнях амаль немагчыма, а між тым (як спяваецца ў адной песні: “А в это время женщины копали и продвигались женщины вперёд”) каманда Калдуна аб’ехала з прома-турам ужо 9 краін, а шматпакутная кампазіцыя нашага канкурсанта заняла першае месца ў еўрачарце (www.escnation.com).
“К” з гэтай нагоды, і проста з цікаўнасці — як жа насамрэч адбываюцца гэтак парознаму нам прадстаўленыя падзеі, — напісала Дзмітрыю электронны ліст з просьбай распавесці пра тыя “звычайныя незвычайныя” будні канкурсанта “Еўрабачання”. І днямі мы атрымалі адказ спевака, у якім ён дзеліцца сваім настроем і памкненнямі, — ліст, які, ён прызнаўся, напісаў у аэрапорце ў Вене, пакуль чакаў самалёта.
Далей
Асоба і час
Кампазітар як канцэртмайстар сэрца
Эдзі Тырманд, якая ўвайшла ў гісторыю нашай краіны першай жанчынай-кампазітарам (падкрэслім, – прафесійным кампазітарам) – 90! Перажыўшы смерць усіх сваіх блізкіх, цалкам страціўшы зрок, яна і да сёння захавала асаблівую шляхецкую прыгажосць, добрасардэчнасць, цікаўнасць да музычных падзей і асаблівы аптымізм – не “ура-патрыятычны”, а стрымана ганарлівы, упэўнена трывалы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |