Свежы нумар
Мастыхін
З Драгічына пачатак
Выстаўка жывапісу нашага земляка, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Уладзіміра Кожуха, якая адкрылася 25 красавіка і прымеркавана да Дня памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі, паклала пачатак цыкла экспазіцый твораў мастакоў — ураджэнцаў Брэсцкай вобласці.
Далей
Якасны жывапіс заўжды індывідуальны
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” працуе выстаўка “Посттрадыцыя. Фарбы Радзімы”, якая прадстаўляе творы дваццаці шасці жывапісцаў, членаў Беларускага саюза мастакоў.
Далей
“І вечны бой…”
У мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” адкрылася выстаўка “І вечны бой…”, прысвечаная памяці заслужанага дзеяча мастацтваў БССР мастака Пятра Дурчына.
Далей
Соцыум
“Конкурсны час эстраднага вымярэння”
Канец вясны і пачатак лета – самы, бадай, “конкурсны” час эстраднага вымярэння. Літаральна два тыдні таму адбыўся заключны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песні, у гэтыя дні ўсе жывуць “Еўрабачаннем”, не за гарамі – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, а за ім – Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Ці ж не час паразважаць над конкурснымі тэндэнцыямі і праблемамі нашай эстрады? З гэтымі пытаннямі мы і звярнуліся да мастацкага кіраўніка Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла ФІНБЕРГА
Далей
Час збіраць купалава “гняздо”
Для супрацоўнікаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы сёлетні год – радасны, але і ўдвая, утрая клапотны. 56 дзён застаецца да 125-годдзя паэта, і за гэты час трэба паспець завяршыць рамонт музейнага будынка, абнавіць экспазіцыю, правесці шэраг святочных мерапрыемстваў… Мы ўбачылі Купалаўскі музей абкружаным рыштаваннямі, абкапаным канавамі, а з вокнаў чуліся пошчак малаткоў і візгат дрэлі. Будынак-помнік архітэктуры , датаваны 1959 годам, дасюль не ведаў капітальнага рэмонту.
Далей
"К" інфармуе
Будзе — 162!
Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў мы папрасілі начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры РБ Васіля ЧЭРНІКА даць кароткі агляд сучаснага стану музейнай галіны ў краіне.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Рэспубліка Беларусь: геральдыка і ўзнагароды
10 мая ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Геральдычныя знакі і ўзнагароды Рэспублікі Беларусь”, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Далей
Калдун выйшаў у фінал без усялякага чарадзейства
Цягам чацвярга разоў дзесяць давялося чуць ад сямейнікаў, сяброў ды калег-журналістаў адно і тое ж пытанне: пройдзе ці не? Вядома ж, хацелася, каб прайшоў, але ж прагноз адносна вынікаў “Еўрабачання” вельмі непрадказальны. Па-першае, нумар спевака лепш за ўсё ўспрымаць менавіта ў “гатовым” сцэнічным выглядзе — як гэта, зрэшты, і робяць працэнтаў 90 гледачоў. Па-другое, як і на кожным спаборніцтве, шмат што залежыць ад агульнага ўзроўню ўдзельнікаў. І па-трэцяе, конкурс ёсць конкурс.
Далей
Сусветныя радыёўрокі беларускай мовы
Мелодыя знакамітай песні “Радзіма мая дарагая” добра вядома далёка за межамі нашай краіны. Вось ужо 45 гадоў гэтая мелодыя — пазыўныя сігналы радыёстанцыі “Беларусь”, прызначанай для замежных слухачоў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Тыдзень пад знакам Вялікай Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая, паводле традыцыі, прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі — святочным шэсці ветэранаў і ўскладанні вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. Удзельнікамі шэсця, якое сабрала амаль 6 тысяч чалавек, сталі таксама вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, СНД, дыпламатычнага корпусу, духавенства, ваенаслужачыя, воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь, замежныя госці.
Далей
“Шчыт Айчыны” і іншыя...
10 мая ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пытанням развіцця Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Яна, як было падкрэслена выступоўцамі, мела на мэце праінфармаваць шырокую грамадскасць аб сённяшніх вытворчых і творчых момантах, клопатах і перспектывах, якімі жыве айчынная кінакузня.
Далей
Кіно і тэатр
Гульня даўжынёй у трыццаць гадоў
Гульня ў лялькі традыцыйна лічыцца несур’ёзным заняткам, вартым хіба што дзіцяці. А дарма… Лялечны тэатр, як і яго “старэйшы брат” – драматычны, здольны выкрываць чалавечыя заганы, уваскрашаць у душы чыстыя ідэалы дабрыні і справядлівасці і вымушаць гледача шчыра смяяцца. Гэта ўжо шмат гадоў запар даказвае і пацвярджае Магілёўскі абласны тэатр лялек, якому неўзабаве “стукне” 30. Наша субяседніца – “ветэранка" тэатра, якая працуе ў ім з першага яго дня, вядучая актрыса Ганна ЛАЗУЦІНА
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Пярсцёнак без падману
У Гродзенскім абласным тэатры лялек чарговая прэм’ера – спектакль “Чароўны пярсцёнак” Алега Жугжды паводле твораў Б.Шаргіна
Далей
У двухсоты раз памерці і ўваскрэснуць
Спектаклі-доўгажыхары нязменна выклікаюць павагу не толькі ў прафесіяналаў, але і ў колах звыклых гледачоў. Зусім нядаўна акцёр Купалаўскага тэатра Арнольд Памазан атрымаў “Крыштальную Паўлінку” за тое, што ў тысячны раз сыграў пана Быкоўскага з неўміручага купалавага “хіта”. А на пачатку мая і Рэспубліканскі тэатр юнага гледача адзначыў хоць і меншы, але таксама юбілей: у двухсоты раз маленькія гледачы ўбачылі спектакль “Сястра мая Русалачка” ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Наталлі Башавай.
Далей
Камертон
За”кампакт”аваныя бабулькі
Ажыятаж з удзелам тэлебачання панаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Бо падчас ХVI навуковых чытанняў памяці Л.Мухарынскай, акрамя дакладаў “па секцыях” і музычных прынашэнняў-дывертысментаў, складзеных з беларускай музыкі розных часоў, тут адбылася прэзентацыя праекта “Аўдыёатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
У рытме вясны
Можа, "вінаваты" ва ўсім адно вясковы вецер, але ж, дзякуючы намаганням Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, "занесла" ў Дзяржынск абласны фестываль эстраднай песні "Вясеннія рытмы"
Далей
Крышталёвае танга
16 - 17 мая ў Мінску адбудуцца канцэрты групы сучаснай харэаграфіі "ТАД" Гродзенскай абласной філармоніі, якая сёлета была адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Далей
Музы збяруцца на… асамблею
У межах ХІІ Рэспубліканскага фестывалю камернай музыкі “Музы Нясвіжа — 2007”, які адбудзецца 17 — 19 мая і прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе і Першая беларуская асамблея выканаўцаў на драўляных духавых інструментах.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва V.I.P.
Уладзімір Громаў: праменад у аблоках
Колькі не зведваў крытыкі, асабліва з боку музыкантаў, тэлепраект АНТ “Дзе зоркі”, яго вынік прагучаў для многіх нечакана мажорным “клічнікам” і нават своеасаблівым выклікам: у гульнёвым шоу з песенным адценнем перамаглі папраўдзе самыя “вакальныя”, а не проста “забаўляльныя” удзельнікі – вядучая АНТ Вольга Палякова і саліст Беларускай оперы Уладзімір Громаў. Гэта было не што іншае, як перамога прафесіяналізму. Прычым, што ўразіла больш за ўсё, выбар на карысць вяршынь прафесіі (а оперная падрыхтоўка, што з гадамі ўдасканальваецца, а не шчодра расплёскваецца на публіку, і ёсць вяршыня спеўнага мастацтва) зрабілі не “вузкія спецыялісты”, а шырокае кола тэлегледачоў, якія сваімі званкамі “тэрарызавалі” тэлефонныя лініі. Хай не крыўдзіцца Вольга, што “К” вырашыла “разбіць” іх зладжаны дуэт і “правесці допыт”, найперш, прадстаўніка опернай эліты.
Далей
На людным месцы
“Зямля пад белымі крыламі”
Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам і Мазырскі гарвыканкам сталі ініцыятарамі, заснавальнікамі гэтага вялікага свята на Палессі. Дзеці з Расіі, Украіны, Малдовы, Балгарыі, Кыргызстана, Казахстана, Латвіі, Эстоніі, Літвы і з розных куткоў Беларусі прыехалі ў старажытны Мазыр, каб паказаць свае песні і танцы, паўдзельнічаць у конкурсах, павучыцца і парадаваць жыхароў горада, які ўжо, бадай, прызвычаіўся да гэтага вясёлага фэсту, што адзначыў свой першы юбілей, — пяцігоддзе.
Далей
Гістарыёграф
“На шляху да Візантыі”
Такую назву атрымала выстаўка работ членаў віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, што размясцілася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Далей
Мае мытня свой музей
Ёсць у Гомелі музей, пра які пакуль ведаюць нямногія. Размова ідзе пра Музей гісторыі Гомельскай мытні.
Ён быў урачыста адкрыты 31 жніўня 2001 года. Першы запіс у кнізе водгукаў зрабіў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх. Зараз, праз 5 гадоў, можна канстатаваць, што музей здзейсніўся і атрымаў высокую ацэнку прафесіяналаў. У яго арганізацыі актыўна ўдзельнічалі супрацоўнікі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея (з 2007 г. — дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”).
Далей
Барысаглебскія крыніцы
Князі Барыс і Глеб (у хрышчэнні — Раман і Давыд) былі малодшымі сынамі князя Уладзіміра Святаславіча. Паводле пісьмовых крыніц, іх забіў зводны брат Святаполк Акаянны, бо хацеў пасля смерці Уладзіміра захапіць уладу. У пачатку 1070-ых гадоў Барыс і Глеб першымі на ўсходнеславянскіх землях былі кананізаваны Праваслаўнай Царквой. Ужо амаль тысячагоддзе на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі, культ гэтых святых атрымаў шырокае распаўсюджанне. У пачатку ХІІ ст. па загадзе полацкага князя Барыса былі высечаны надпісы на паклонных камянях у рэчышчы Заходняй Дзвіны. У тым жа стагоддзі Барысаглебскія храмы былі пабудаваны ў Полацку, Тураве, Гродне, Навагрудку. Пазней такія храмы існавалі ў Віцебску, у Дзятлаве Аршанскага раёна, Гарбачове Расонскага раёна, у вёсцы Дварэц Чашніцкага раёна. Барысаглебская капліца стаяла над каменем каля вёскі Высокі Гарадзец у Талачынскім раёне. Зараз Барысаглебскія святыні дзейнічаюць у Магілёве, у вёсках Лунін Лунінецкага раёна, Накрышкі Дзятлаўскага раёна. У 1995 г. асвечана Свята-Барысаглебская царква на могілках у Тураве.
Далей
Дык хто ж маляваў Завоссе?
У “Культуры” № 13 была з наўмыснай памылкай надрукавана нататка “Якое Завоссе бачыў Адам Міцкевіч?”, прысвечаная таленавітаму жывапісцу Іосіфу Пешку, з дзвюма ілюстрацыямі, першая з якіх належала Напалеону Ордзе.
Далей
Культпрасветработа
Станоўчая ацэнка – і заклік працаваць эфектыўней
Выязныя калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сталі ўжо добрай традыцыяй. Калі мінулая з іх, што адбылася ў 2006 годзе на Віцебшчыне, была паклікана акрэсліць задачы работнікаў культуры ў рэчышчы глабальнага абнаўлення жыцця беларускай вёскі, дык сёлета прыспеў час падводзіць пэўныя “прамежкавыя” вынікі. І гэта было адлюстравана ўжо ў самой назве калегіі, якая прайшла 3 мая: “Аб рабоце ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама па выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады”.
Да гэтага своеасаблівага экзамена сваёй працы ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама падрыхтавалася дбайна і старанна. Удзельнікі калегіі атрымалі важкія пакункі з багатым інфармацыйным матэрыялам аб сучасным стане культуры Прыдняпроўя, а непасрэдна перад пачаткам пасяджэння была разгорнута сапраўдная выстаўка яе дасягненняў. У скарбонку даробкаў работнікаў культуры Магілёўшчыны, дарэчы, варта дадаць яшчэ адзін: яны ўмеюць сябе належна прэзентаваць, што па сённяшінім часе немалаважна.
Зрэшты, адной толькі гэтай здольнасці ім было б замала, каб годна вытрымаць сур’ёзны іспыт, падчас якога ацэньвалася больш як двухгадовая праца па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы. Станоўчая ацэнка дзейнасці ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, дадзеная падчас калегіі, перадусім абумоўлена штодзённай рупнасцю работнікаў культуры краю на чале з Анатолем Сінкаўцом.
Далей
Векапомнае
Інтанацыя ўздыху
Унікальную кнігу, я сказала б, кнігу жыцця напісаў і выдаў журналіст і пісьменнік-дакументаліст, мой настаўнік і сябра Раман ЯРОХІН. Раман Аляксеевіч пазваніў мне: «Воля, прыяздждай, кніжка табе падпісана. Толькі не здзіўляйся. У ёй – 944 старонкі!».
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |