Свежы нумар
Мастыхін
Дзе ёсць ісціна?
2 мая ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі адкрылася выстаўка твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Людвіга Асецкага пад назвай “Дзе ёсць ісціна?”, прысвечаная 75-годдзю з дня яго нараджэння. Таленавіты графік і цудоўны чалавек не дажыў да свайго юбілею ўсяго паўтара года.
Далей
Вайна і мір Пётры Свентахоўскага
Тут жа, у галерэі, адбылася выстаўка, прысвечаная памяці беларускага мастака Пётры Свентахоўскага. Экспазіцыю склалі жывапісныя творы, эцюды і алоўкавыя накіды розных гадоў стварэння.
Далей
Жыццё хуткаплыннае, як санет
У Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва ў межах серыі праектаў “Memorum” нядаўна адбылася выстаўка, прысвечаная памяці мастацтвазнаўцы, педагога і паэта Кірылы Зелянога пад назвай “…У вачах душы маёй”. Гэта радок з “Гамлета” У.Шэкспіра і адначасова — назва маленькага паэтычнага зборніка Кірылы Уладзіміравіча. У ім ёсць глава з вершамі, прысвечанымі сябрам-жывапісцам. Іх працы, а таксама працы проста любімых аўтараў-сучаснікаў К.Зелянога (1935 — 2004) прадстаўлены на гэтай невялікай, але, мабыць, першай у сваім родзе такой выстаўцы.
Далей
Бамонд: опера, балет
Нам было не да Хеопса!
Жыхары Каіра і Александрыі былі зачараваны “Шчаўкунком”, якога паказаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь падчас красавіцкіх гастролей у Егіпце – праз 20 гадоў пасля апошняй паездкі ў гэтую краіну.
Далей
"К" інфармуе
62 гады цішыні
Як за некалькі хвілін зразумець чалавека, за плячыма якога больш чым 80 гадоў пакручастага жыцця ды Вялікая Айчынная вайна, што баліць незагойнай ранай ледзь не штодня? Як зразумець? Паслухаць, пра што ён спявае ў хвіліны душэўнага супакаення! Іван Фаміч Грыгор’еў з Крычава спявае ў хоры ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны пры раённым Цэнтры культуры. Любімая песня — “Не старэюць душой ветэраны”.
Далей
“СМІ ў Беларусі”: творчая справаздача і школа майстэрства
У сераду, 2 мая, распачала работу ХІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Размясцілася яна больш чым на тысячы квадратных метраў НВЦ “БелЭКСПА”. Як паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара Нацыянальнага выставачнага цэнтра Леанід Філазаповіч, сёлетняя плошча агульнай экспазіцыі электронных і друкаваных выданняў у тры разы большая, чым адзінаццаць гадоў таму. З’ява натуральная, бо інфармацыйная прастора Беларусі пашыраецца з кожным годам.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Па новай тэхналогіі
Шаноўныя чытачы “Культуры”, безумоўна, заўважылі, што апошнія нумары газеты адрозніваюцца павышанай паліграфічнай якасцю. Справа ў тым, што наша выдавецтва “Беларускі Дом друку” пачало выкарыстоўваць адмысловую тэхналогію працы: новыя друкарскія машыны “Tensor” і “Uniset” дазволілі павялічыць колькасць поўнакаляровых палос у перыядычных выданнях, значна скараціць тэрміны друку, у некалькі разоў палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі.
Далей
Май фестывальны
Штомесячныя прэс-канферэнцыі кіраўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, падчас якіх журналісты даведваюцца пра даробкі мінулага месяца і планы на бліжэйшы час, сталі ўжо, бадай, звычнымі. Прычым, штораз яны адбываюцца ў новых і… неспадзяваных месцах: на прыступках Опернага тэатра ці, як гэта было 27 красавіка, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Зброя Перамогі
3 мая — напярэдадні Дня Перамогі — у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка пад назвай “Зброя Перамогі”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Купала не пазнаў бы Карпілаўку…
Запрашэнне ў вандроўку “Купалавым гасцінцам” рэдакцыя “К” атрымала напрыканцы красавіка. Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў” зладзіла для кіраўнікоў мінскіх турыстычных фірм і журналістаў азнаямленчую паездку па маршруце, які не надта часта прапануюць кліентам экскурсійных бюро.
Далей
Яны змагаліся за ... каго?
З часоў Вялікай Перамогі над фашысцкімі захопнікамі прайшло больш за 60 гадоў. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ўжо не так востра ўспрымаецца цяперашнім маладым пакаленнем, для якога яна – ужо хрэстаматыйная вяха, праўда, авеяная жахам, смерцю, разбурэннем.
Моладзь жа некаторых замежных краін ужо не можа адназначна адказаць, хто быў пераможцам у Другой сусветнай вайне.
Далей
“Афект — гэта тое, што выклікае эфект”, альбо Памяняць пол ці штосьці іншае?
Прыемнай акалічнасцю сёлетняй тэатральнай вясны стала тое, што даўняя ідэя — стварэнне Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры, за рэалізацыю якой у розныя часы браліся самыя розныя арганізацыі, пад дахам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі нарэшце ажыццявілася, набыўшы формы і абрысы рэальных тэатральных акцый.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Патэнцыял “троечнікаў”, альбо Дзе хаваецца беларускі арт-хаус?
27 красавіка, вось ужо другі раз, сталічны Дом кіно запрасіў айчынных кінаманаў на праграму пад назвай “КінаАрт па-беларуску”, якая сваёй галоўнай мэтай бачыць прэзентацыю маладых айчынных кінематаграфістаў, а разам з імі – і “іншага”, нефарматнага беларускага кінематографа. І калі першая праграма, прапанаваная гледачам летась, складалася з чатырох мастацкіх кароткаметражных стужак, дык сёлета былі прадстаўлены работы ажно 16 маладых беларускіх кінематаграфістаў, створаныя, у большасці сваёй, у жанры невялікіх відэаролікаў ці кіназамалёвак.
Далей
Галіна-галінка з дрэва мастацтва
Звычайна, пры ўсёй любові і павазе да шаноўных юбілейных дат, самі акцёры, а актрысы – асабліва, не любяць іх гучна афішыраваць. Але ж актрыса Галіна Дзягілева – не з іх шэрагу. Мажліва таму, што кожнае яе творчае дасягненне – не прадуманая піар-акцыя, а плён уласнай карпатлівай працы. Перадапошнім красавіцкім днём Галіна Аляксееўна запрасіла ўсіх сваіх сяброў, калег і прыхільнікаў таленту ў Чырвоны касцёл Св. Сымона і Алены на спектакль “Пачакай, сонца”, якім актрыса і адзначыла уласны юбілей.
Далей
Камертон
Хельсінкі, 10 і 12 мая
2 мая ў сталіцу Фінляндыі, дзе 10 і 12 мая адбудзецца Міжнародны конкурс песні “Еўрабачанне — 2007”, прыбыла афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юрыем Азаронкам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Воранаўскія “Лявоны”
Сёлета адзначае сваё 25-годдзе Народны ансамбль народнай музыкі і песні “Лявоны” выкладчыкаў Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Пачыналася ўсё з простага жадання павіншаваць нейкім незвычайным чынам жанчын-каляжанак са святам 8-га сакавіка. Тады мужчыны — выкладчыкі музыкі — вырашылі ўзяць у рукі музычныя інструменты, Але не тыя, ігру на якіх выкладаюць у школе.
Далей
Максіма маладых
“Свет без тайны для мяне нясцерпны”
Мяркую, кожны з нас, сустрэўшыся з добрай фатаграфіяй, прызнаваў у фотамастаку
паэта. Паэта свайго свету: фатографа-рэаліста, які “піша” ў выключна дакументальнай
манеры, фатографа-авангардыста, якому бліжэй “буянства стылю” Ігара Севераніна,
фатографа-постмадэрніста, які любіць гуляць, напрыклад, у “класікі”… Свет жа сённяшняга майго суразмоўцы поўны сімвалаў і таямніц. Фатографа Максіма ШУМІЛІНА я назвала б рамантыкам-сімвалістам. (Пры ўсім маім жаданні, рука не паварочваецца далучыць Максіма толькі да сімвалістаў.) “У мастацтве я люблю рэчы, дзе ёсць настальгія, — кажа ён, — туга па чымсьці незвычайным, чаго ніколі не было і не будзе, казка, міф, аб якіх людзі сумуюць усё жыццё”.
На мінулым тыдні ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адкрылася выстаўка маладога фатографа “Лялькі”, якая прадставіла публіцы не проста “закуліссе” аднаго з тэатраў, а падарыла цэлы Сусвет, дзе побач жывуць лялькі, людзі і багі. Максім Шумілін стаў першым беларускім фотамастаком, які прысвяціў сталічнаму тэатру лялек
асобны фотапраект, кіруючыся толькі ўласным жаданнем. Што з гэтага атрымалася —
вырашаць вам.
Далей
На людным месцы
“Зачараваны вандроўнік” Абара
Глядзець на свет шырока раскрытымі вачыма, убіраць у сябе гукі, фарбы навакольнай прыроды, аднолькава шчыра радавацца цёпламу сонечнаму ранку і змрочнаму восеньскаму надвячорку…
Ці ўсе могуць так удзячна і радасна ўспрымаць кожнае імгненне свайго існавання на Зямлі? “Мне падабаецца, калі снег растае, калі першая зеляніна, калі лета, калі восень”, — пералічвае ўсе поры года запар паэт і мастак, вялікі аматар беларускай прыроды Станіслаў Абара, “зачараваны вандроўнік”— кажучы словамі Мікалая Ляскова. Галоўнае захапленне Станіслава Міхайлавіча — вандраванні па родным краі і апяванне яго ў вершах, малюнках, фотаздымках…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Цалую рукі матулі...
Радкі паэта Расула Гамзатава можна лічыць своеасаблівым эпіграфам да выстаўкі “Цалую рукі матулі маёй”, створанай у Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі.
Асветлены агеньчыкам лампады абраз “Пакроў Прасвятой Багародзіцы” ў цэнтры выставачнай залы, выявы Маці Божай Жыровіцкай і Мінскай Божай Маці — Аранты Адзігітрыі — блаславенне мацярынскага подзвігу жанчыны.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Мае музеі — мае дзеці…”
Віцябчанін Юрый Чарняк – мастак на Беларусі вядомы. Галоўная справа яго творчага жыцця – мастацкае афармленне экспазіцый музеяў, самых розных: і па дызайнерскіх рашэннях, і па вобразна-пластычных канцэпцыях, і па своеасаблівай прасторавай “колерамузыцы”, найбольш ярка адпавядала архітэктурнаму асяроддзю. Ён – аўтар афармлення “знакавых” аб’ектаў Віцебшчыны: музея гісторыі Віцебскай энергасістэмы, музея воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дома-музея М.Шагала на вул.Пакроўскай, Бешанковіцкага гісторыка-краязнаўчага музея, музея 43-й арміі, якая вызваляла Віцебск і інш.
Зараз Юрый Чарняк працуе над праектамі унікальнага экалагічнага центра ў Віцебску і мастацкага афармлення музея Лукомльскай ДРЭС. Як ідзе праца над імі, паспрабавала даведацца ў аўтара Наталля Салаўёва.
Далей
Культпрасветработа
Дзе ў Дняпро ўпадае Сож
Лоеўскі замак з навакольнымі паселішчамі ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ ў ХІV стагоддзі. З таго часу Лоеўшчына знакамітая не толькі адмысловай культурай, але і прагай да вольнага заможнага жыцця. У часы Вялікай Айчыннай вайны адбылася на гэтых землях бітва за Дняпро. Тады, у 1943 годзе, арміі Цэнтральнага фронту пры падтрымцы беларускіх партызанаў вызвалілі Лоеў ад фашысцкіх захопнікаў. Пачаўся новы адлік мірнага стваральнага жыцця аднаго з самабытных раёнаў Гомельшчыны.
Далей
Векапомнае
Лейтэнант Ліда - "Паветраны Рамізнік"
Першым з “маіх” ветэранаў Вялікай Айчыннай у досыць сталым узросце не стала майго дзядзькі Колі, які скончыў вайну на Далёкім Усходзе, пасля – дзядзькі Мішы (ён сустрэў перамогу ў Вене), затым – бацькі; цяпер усе трое ў вайсковай форме на вялікіх фота ў якасці часткі сцэнаграфіі аздабляюць спектакль тэатра імя Горкага “Выпадковы вальс”. Яшчэпазней не стала дырэктара маіх фільмаў: былога сяржанта-артылерыста Барыса Неўскага (дарэчы, першага дырэктара “Песняроў”) і сябра, марака-юнгі Лёвы Кузьміцкага, пра якога пісала “К”; адыходзілі “мае” вайскоўцы адзін за адным…
І вось урэшцэ ў маім атачэнні застаўся ўсяго адзін ветэран з ліку непасрэдных удзельнікаў вайны.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |