Свежы нумар
Надзённае
Чорная бяроза з бярозавай выспы
У першыя дні чарнобыльскай катастрофы Леанід Каткавец трапіў навабранцам у самае пекла. Яго чакала дзяўчына!.. Пра тое, што выпала на іх долю, — расповед нашага карэспандэнта. Цяпер у двары сям’і Каткаўцоў растуць белыя бярозы, якія Леанід пасадзіў сам. Зусім паблізу ад іх сяла Тышкавічы расце адна-адзіная ў акрузе рэліктавая чорная бяроза, быццам зноў і зноў нагадваючы: Белая Русь, чорная быль…
Далей
Мастыхін
Жаночы вобраз скрозь стагоддзі
Гомельская карцінная галерэя, якая носіць імя народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі, паспяхова працуе ўжо 5 гадоў.
Далей
Юныя беларусы — на Алімпіяду ў Вашынгтон
Дзяцінства — крэатыўная пара. Фактычна ўсе дзеці цягнуцца да алоўка ці пэндзля. Падтрымка бацькоў адыгрывае вялікую ролю ў гэтым працэсе. Працягне малады талент свае заняткі выяўленчым мастацтвам ці спыніць? Ці стане дзіцячае апантанае захапленне ў будучым здабыткам прафесіі?
Далей
“Сум пакінутых вёсак”
Пад такой назвай у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка твораў Віктара Ціханава, якая прысвечана 21-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Далей
Прысвечаны меднаму ліццю
19 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя альбома-каталога “Образ литой, старинный...”, у якім адлюстравана меднае мастацкае ліццё ХІІ—ХХ стагоддзяў са збораў музея. Ілюстраванае выданне выйшла ў свет у выдавецтве “Белпрынт” накладам у 1000 асобнікаў пры фінансавай дапамозе Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і садзейнічанні Міністэрства культуры РБ.
Далей
“Юбілейны калейдаскоп”
Назва выстаўкі твораў вядомага скульптара Эдуарда Астаф’ева невыпадковая: адкрыццё экспазіцыі прымеркавана да яго 65-годдзя. Эдуарда Барысавіча ў Светлагорску добра ведаюць. Ён пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх пленэраў, якія тут адбываюцца. Да таго ж, ён — аўтар “Гістарычнага каменя”, дзе побач з Усяславам Чарадзеем, Вітаўтам Вялікім, Еўфрасінняй Полацкай, Францішкам Скарынам упершыню з’явілася выява Шацілы — заснавальніка Вострава Шатылінскага, Шацілавічаў, Шацілак, а значыць, і Светлагорска. Крыху пазней на Цэнтральнай плошчы горада з’явіўся і помнік Шаціле. Аўтар яго — таксама Э.Астаф’еў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Ад “Купалінкі” да Моцарта
У рэспубліцы ў чарговы раз шырока прайшлі тэматычныя выстаўкі, канцэрты і іншыя мерапрыемствы, з’яднаныя ідэяй “Чарнобыльскага шляху”. Іх арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэт па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, кіруючую ролю ажыццяўляў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Далей
Канвенцыі і заканадаўства
26 — 28 красавіка ў Мінску, у зале пасяджэнняў Выканкама СНД адбылася Міжнародная канферэнцыя “Канвенцыі ЮНЕСКО ў галіне аховы культурнай спадчыны і нацыянальнае заканадаўства дзяржаў-удзельніц СНД”. Канферэнцыя праводзілася Нацыянальнай камісіяй РБ па справах ЮНЕСКО, Міністэрствам культуры РБ, Беларускім дзяржаўным інстытутам праблем культуры, Інстытутам дзяржавы і права НАН Беларусі пры падтрымцы Бюро ЮНЕСКО ў Маскве. Садзейнічанне яе арганізацыі і правядзенню аказалі Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў-удзельніц СНД і Выканаўчы камітэт СНД.
Далей
Рэха суботніка
Амаль тры з паловай мільёны чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. У яго фонд пералічана больш за 10 мільярдаў рублёў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Ліра па-карэйску
Уладальнікамі дзвюх “Срэбраных лір” 25-га Міжнароднага фестывалю “Красавіцкая вясна” ў Паўночнай Карэі сталі прадстаўнікі нашай дэлегацыі: салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча Уладзімір Ткач і Павел Неўмяржыцкі, а таксама салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь Алена Бундзелева, Андрэй Марозаў і канцэртмайстар Ларыса Церахава. Акрамя таго, оперныя артысты атрымалі прыз за лепшае выкананне карэйскай песні і былі запрошаны на тамтэйшае радыё для запісу яшчэ цэлага шэрагу карэйскіх песень. А раманс “Я люблю” Уладзіміра Алоўнікава ў іх выкананні ўразіў настолькі, што ў іх сталі выпрошваць ноты.
Далей
Чарнобыль: новы этап вырашэння праблем
У дзень 21-ых угодкаў катастрофы на ЧАЭС Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Быхаўскі раён Магілёўшчыны, пацярпелы ад радыяцыі. Кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з ходам вясенне-палявых работ, сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, рэалізацыяй Дзяржпраграмы развіцця малых гарадоў, прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, што праходзіў у Быхаве.
Далей
Колас і Каралішчавічы
У межах мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, 26 красавіка на тэрыторыі Дома адпачынку “На ростанях” — былога Дома творчасці пісьменнікаў “Каралішчавічы”, які знаходзіцца ў пасёлку “Прывольны”, — высадзіўся “дэсант” вядомых беларускіх пісьменнікаў. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы пры садзейнічанні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, ААТ “Мінскрамбуд”, цяперашняга гаспадара колішняга Дома творчасці пісьменнікаў і аддзела культуры Стаўбцоўскага райвыканкама адбылося адкрыццё мемарыяльнай экспазіцыі “Якуб Колас і Каралішчавічы”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
Сапраўднае не трэба далёка шукаць, або Аверс і рэверс агра-экатурызму
Адразу дзве адметныя падзеі – адкрыццё вясенне-летняга турыстычнага сезону, а таксама прэзентацыя карты “Сельскія сядзібы Мінскай вобласці” – адбыліся разам. Прычым, не ў зусім звычайным месцы: не ў гарадской зале, а ў вясковым доме, што месціцца непадалёк ад сталіцы, побач з вадасховішчам Пціч. Акцыя прайшла ў межах прысвечанага развіццю вясковага турызму семінара, арганізаванага Упраўленнем па фізічнай культуры, спорце і турызме Мінскага аблвыканкама пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі. Шматлікіх гасцей і калег прымаў у сваёй сядзібе “Зарачаны” старшыня грамадскага Савета па развіцці агра- і экатурызму Мінскай вобласці Андрэй Ніжнік.
Далей
Кіно і тэатр
Уладзімір ГАСЦЮХІН: “У сучасным кінематографе і тэатры асоб стала менш, а “тусоўкі” — больш"
Здавалася б, каго, як не Уладзіміра Гасцюхіна, варта было б назваць зоркай беларускага кінематографа. Але, як высветлілася, ён сам не надта шануе гэта вызначэнне. Як прызнаўся сам артыст, для яго асоба акцёра нашмат важней за яго “раскручанасць”. Ніякіх прыкмет “зорнай хваробы” ва Уладзіміра Васільевіча сапраўды няма, на інтэрв’ю “К” ён згадзіўся адразу, хаця з прычыны надзвычай насычанага графіка артыста і прыйшлося пачакаць тыдзень.
Далей
“Цуд” Метэрлінка
Сёлетні красавік Беларускі дзяржаўны тэатр лялек і New Stage Company сустрэлі “Эксклюзівам”.
На працягу месяца аматары маглі спрычыніцца да спектакляў тэатра, якія... нельга знайсці ў бягучай рэпертуарнай афішы. Між тым, эксперыментальныя работы сталічных лялечнікаў, разлічаныя на камерную аўдыторыю, пабывалі на шэрагу прэстыжных еўрапейскіх лялечных фестываляў, зазналі там прызнанне, займелі шэрагі прыхільнікаў. Сярод лялечнага эксклюзіва (білеты на спектаклі давялося замаўляць загадзя) — спектакль “Цуд Святога Антонія” паводле п’есы бельгійскага драматурга Марыса Метэрлінка рэжысёра Святланы Бень, які ўжо паспеў пабываць на Міжнародным фестывалі “VERSUCHUNG” у Берліне.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Прэм’ера ў карыфея
11 красавіка адбыўся паказ прэм’ернага спектакля “Позняе каханне” — меладрамы, пастаўленай Віталем Баркоўскім да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Фёдара Шмакава. Нагадаю, што 1 сакавіка на сваім бенефісе карыфей беларускага тэатра сыграў ролю Сілы Ерафеевіча Гразнова ва ўласнай пастаноўцы “Праўда — добра, а шчасце — лепш” А.Астроўскага.
Далей
“Цень” на сцэне і ў цені
Увагу тэатральнай грамадскасці і паклоннікаў кіназорак прыцягнулі чатыры гастрольныя спектаклі Расійскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра (былога ЦДТ — Цэнтральнага дзіцячага тэатра, утворанага яшчэ ў 1921 годзе). Хтосьці ішоў глядзець на “жывую” Кацю Пушкарову з тэлесерыяла “Не нарадзіся прыгожай” (тым больш, што выканаўца гэтай ролі Нэлі Уварава паказвала і свой монаспектакль “Правілы добрых паводзін у сучасным грамадстве”). Хтосьці — на “белую” і “чорную” версіі “Інь і Ян” Барыса Акуніна (тым больш, што гэтую п’есу “ў двух варыянтах” ён напісаў спецыяльна для гэтага тэатра, натхніўшыся ранейшым спектаклем трупы — “Эрастам Фандорыным”). А я дык імкнулася — на “Цень” Яўгена Шварца. Яшчэ і таму, што малады наш кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег Хадоска літаральна днямі скончыў партытуру аднайменнай оперы паводле гэтай жа п’есы, даўно ўжо прызнанай класікай сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Далей
Камертон
Міф? Сенсацыя? Тэндэнцыя?
Маладзечанскі маладзёжны музычны тэатр (гл. “К” №3 і №;, 2007 г.) ужо не міф: 24 красавіка пастаноўкай оперы П.Чайкоўскага “Іаланта” адбылося яго ўрачыстае адкрыццё (лепей сказаць, нараджэнне,бо ўсе працавалі на дабрачыннай аснове).
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Мінулае і будучыня
ІХ Міжнародны фестываль праваслаўных песняспеваў сышоў у гісторыю, каб акрэсліць шлях да юбілейнага форуму, што адбудзецца праз два гады.
Далей
Расці, “Маладзічок”!
14 і 15 красавіка ў Маладзечна прайшоў ІІ адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні.
Таленавітых, раскаваных і галасістых дзяцей у нашай краіне шмат — гэты тэзіс агульнавядомы. У той жа час, дзіцячых эстрадных конкурсаў і песенных фестываляў няшмат. З супастаўлення гэтых вельмі простых думак два гады таму і нарадзілася ў Маладзечне ідэя стварыць конкурс, які дапамог бы юным выканаўцам выявіць свае здольнасці.
Далей
Спяваць з аркестрам – узнагарода
У рамках ІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна — 2007” адбыўся заключны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Спаборніцтва, усе ўдзельнікі якога спявалі ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі на чале з народным артыстам рэспублікі, прафесарам Міхаілам Фінбергам, не магло не сабраць паўнюткую залу “балельшчыкаў”. Як высветлілася, маладзечанцы хваляваліся нездарма: іх зямлячка Алеся Кульша, якую яны яшчэ падчас выканання літаральна засыпалі кветкамі, стала ўладальніцай Гран-пры. Першае месца заняла Настасся Пагаржэльская з Бабруйска, другое — Ірына Вярковіч з Фаніпаля, трэцяе — Павел Перавошчыкаў з Гомеля (усе астатнія прызнаны дыпламантамі). Узнагароджвацца яны будуць 16 чэрвеня непасрэдна на фестывалі. А галоўнай узнагародай для чатырох лаўрэатаў стане магчымасць выступіць на фестывальнай сцэне.
Далей
Максіма маладых
У моды свае амбіцыі
Пасля нашумелага, асабліва ў жаночым асяроддзі, фільма “Д’ябял носіць “Прада”, які заняў даволі высокую прыступку ў айчынным кіна-хіт-парадзе, ахвотніц стаць манекеншчыцамі, дызайнерамі, візажыстамі і г.д., думаю, стала значна болей. Тым больш, што беларускія ВНУ ды розныя ўстановы гэтаму паспяхова вучаць, нягледзячы на тое, што належная fashion-індустрыя ў нашй краіне папросту адсутнічае. А значыць, стаць знакамітымі ды заможнымі пры такіх абставінах практычна нерэальна. Тым не менш, адзінкі з іх, моцныя духам ды таленавітыя, усё ж не губляюцца і самастойна, дзень за днём,як вясенні дзьмухавец праз асфальт, прабіваюць шлях да сваёй зоркі. Людміла Лабкова – малады мадэльер, чыё імя ўжо стала брэндам. Яна хрэстаматыйны прыклад таго, як правінцыяльная дзяўчынка з пяццю рублямі ў кішэні прыехала заваёўваць сталіцу. Каму як ні ёй ведаць, ці трэба быць “Д’яблам”, каб нешта значыць для моды, і ці магчыма на даходы мадэльера насіць “Прада”.
Далей
На людным месцы
“Пакаленне “джынс” — у прасторы традыцыі
Чарговы навукова-практычны семінар у БелДІПК быў прысвечаны працы з нацыянальным касцюмам. Яго сённяшняе рэальнае існаванне ілюстравала цудоўная фотавыстаўка вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута праблем культуры, кандыдата мастацтвазнаўства Вольгі Лабачэўскай, яна ж — і вядучая семінара. На фотаздымках можна было не проста ўбачыць, нават адчуць асаблівую арганічнасць нацыянальных строяў у прыродным асяродку і тое, наколькі ўпрыгожваюць яны і людзей сталага веку — носьбітаў традыцыі, — і сучасную моладзь. “Энергетыку традыцыйнага касцюма, — сказала мне Вольга Аляксандраўна, — адчувае кожны, каму давялося апрануць на сябе льняную сарочку, фартух, шарсцяны андарак з бабулінага куфра. Колькі разоў бачыла, як мяняюцца твары і постаць гарадскіх дзяўчат, калі ім раптам даводзіцца ўвайсці ў прастору старадаўняга строю. Але і па гэтых фотаздымках вы бачыце, што “пакаленне “джынс” і карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій зусім натуральна паводзіць сябе ў старадаўніх строях канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя”.
Далей
Гістарыёграф
Храм у Крупцах асвечаны
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт адслужыў урачыстую літургію і асвяціў новы храм у Мінску — у гонар Пакроваў Божай Маці.
Далей
“Homo doctus in se simper divitas habet”
У гэтым месяцы выйшлі з друку дзве новыя кнігі краязнаўца Уладзіміра Кісялёва: “Исследователь внимательный и трудолюбивый” (аб жыцці і дзейнасці гісторыка і багаслова, прафесара Уладзіміра Завітневіча) і “Парадоксы “электрического человека” (пра беларускага навукоўца, прафесара Якуба Наркевіча-Ёдку). Мы віншуем Уладзіміра Мікалаевіча, аднаго з нашых аўтараў з гэтай радаснай падзеяй і прапануем чытачам інтэрв’ю з ім.
Далей
Каментарыі (92)
Суботнія сустрэчы
Музей пабагацеў на “Багача”
Энергіі Ірыны Казаковай – прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ, доктара філалагічных навук фалькларыста – можна пазайздросціць. Яна паспявае выкладаць (прытым, не толькі на сваім факультэце), збіраць экспанаты для музея беларускай народнай культуры, які адкрыўся на філфаку па яе ініцыятыве і дзякуючы яе намаганням напярэдадні 85-годдзя Белдзяржуніверсітэта, пісаць падручнікі і кнігі, сцэнарыі, удзельнічаць у навуковых канферэнцыях, падарожнічаць, распрацоўваць турыстычныя маршруты…
Далей
Культпрасветработа
Імпэт маршавых рытмаў і суцішнасць Дняпра
Сёння псіхалагічныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы на Быхаўшчыне ўжо, бадай, не адчуваюцца – жыццё тут ізноў увайшло ў сваё спрадвечнае рэчышча. Але ж памяць пра падзеі больш як дваццацігадовай даўніны засталася. Сведчаннем таму стаў прымеркаваны да гадавіны трагедыі мітынг-рэквіум, удзел у якім узяў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чынны і шматгранны ўнёсак у падрыхтоўку і правядзенне гэтага мерапрыемства зрабілі і работнікі культуры Быхаўскага раёна. Знаёмства карэспандэнта “К” з перлінамі і “разынкамі” гэтых мясцін адбылося літаральна за некалькі дзён да візіту Кіраўніка дзяржавы.
Начальніка аддзела культуры Быхаўскага райвыканкама Веру Касмачову карэспандэнт “К” заспеў на ганку Цэнтра культуры, у самай віхуры рамонтна-гаспадарчых клопатаў. Як выявілася неўзабаве, да прыхарошвання фасада будынка спрычынілася нямала тых, хто там працуе.
Далей
Куфар-радца
Чэрпайце напоўніцу!
Трэба толькі радавацца, што “Куфар-радца” ўжо не толькі “раіць” ды прапаноўвае нашым шматлікім чытачам песні, п’есы і іншыя прыдатныя для ўвасаблення на самадзейнай сцэне сачыненні, але і атрымлівае ад саміх чытачоў плён іх уласнай творчасці.
Так здарылася і на гэты раз. Таму побач з нядаўна створанай драматычнай “Баладай пра сястру міласэрнасці” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кампазітара Фёдара Пыталева мы друкуем песню “Край мой родны” самадзейнага аўтара Івана Раманчука з аграгарадка “Сарачы”, што на Любаншчыне.
Падбор, вядома, невыпадковы: першая кампазіцыя прымеркавана да Дня Перамогі, а другая — да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (нагадаем, у № 8 за 2007 г. мы ўжо друкавалі песню “Край ясназоры” Эдуарда Зарыцкага на коласаўскія вершы).
Словам, чэрпайце напоўніцу!
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |