Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
Віно з крывёю
«Інтэрв’ю з ведзьмамі» ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек
Яўген Карняг паспеў набыць славу скандальнага рэжысёра, і ягонае імя спрацоўвала за цэлую рэкламную кампанію. Ішлі рэпетыцыі, а ў шматлікіх медыя адно за адным — інтэрв’ю з пастаноўшчыкам. Яшчэ складаўся вобраз спектакля, а журналісты ды крытыкі тытулавалі яго «самым чаканым у новым сезоне». Грамадская цікаўнасць пільнавала кожны крок і магла перакінуцца па-вядзьмарску злым жартам…
Далей
Неспадзяваным шляхам
Сінтэз-тэатр «Мімоза»
Тэатр «Мімоза» быў утвораны ў 2001 годзе пры ўстанове культуры Беларускага таварыства інвалідаў «Інвацэнтр». Ягоны першы кіраўнік, мастак Віктар Танюкевіч, вызначыў кірунак дзейнасці калектыву як «сінтэз-тэатр», і ў сваіх пастаноўках спалучыў элементы лялечнага, пластычнага, паэтычнага тэатра.
Далей
Каментарыі (1)
Ад «Ямы» да Брадвея
Гастролі Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі
Свярдлоўская музкамедыя, адзін з найбольш аўтарытэтных музычных тэатраў постсавецкай прасторы, прыехала ў Мінск ужо ў другі раз (папярэдні — у 2012-м).
Далей
Сусветныя прэм’еры ўральскіх артыстаў
Гастролі Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі
Як і чакалася, Свярдлоўскі тэатр музкамедыі зрабіў фурор у асяроддзі сталічных аматараў сцэны, даказаўшы, што сярод аналагічных калектываў былога Саюза ён па-ранейшаму першы сярод першых.
Далей
Каментарыі (1)
Па вулічных правілах
Фестываль стрыт-арту «Vulica Brasil II»
Другая частка беларуска-бразільскага праекта, у якім у верасні паўдзельнічалі сусветныя зоркі, адбылася ў цэнтры Мінска. Розніца з першай версіяй па «вулічных правілах» істотная: ужо не было аніякай выставы, як год назад, на ўвесь Цэнтр сучасных мастацтваў, бо змяніліся меркаванні самога куратара: наколькі ўвогуле магчыма, а калі і магчыма, то навошта пераносіць вуліцу ў рамкі класічнага квадрата і прамавугольніка, калі ў горадзе можна па-сапраўднаму разгарнуцца.
Далей
Паміж «быць» і «здавацца»
«Прастора дыфузіі» ў Балтыйскім філіяле Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва. (Калінінград)
Праект дэманструе найноўшае мастацтва з Беларусі і з'яўляецца адказам нашых аўтараў на выставу «Next Door. Зроблена ў Калінінградзе», якая ладзілася ўвосень 2013 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Далей
IN MEMORIAM
Георгій Скрыпнічэнка
Незадоўга да смерці Георгій Скрыпнічэнка (Жора — як называлі яго блізкія) пераслаў мне ў Лондан свой альбом. Гэты альбом — апафеоз яго жыцця і творчасці. Так атрымалася, што ў свой час мне давялося прысутнічаць пры стварэнні некаторых работ, там апублікаваных. Цяжкі фаліянт з цудоўным дароўным надпісам.
Далей
Каментарыі (2)
Майстар-клас
Надзея Гаркунова.
У эпоху герастратаў
Творчыя праекты Надзеі Гаркуновай вылучаюцца паэтычнай і мастацка-вобразнай формай, якая з’яўляецца пачуццёва-эмацыйнай памяццю любога народа ва ўсе часы. Аўтарскі почырк рэжысёркі — акуратнае стаўленне да факту і асэнсаванне яго ў спавядальнай інтанацыі. Фільмы Гаркуновай сталі класікай беларускага дакументальнага кінематографа, а таму ёй ёсць што сказаць: «Сёння я хацела б падзяліцца сваім вопытам з новым пакаленнем рэжысёраў, як калісьці дзяліліся са мной настаўнікі».
Далей
M-праект
56-е Венецыянскае біенале
Беларускі павільён у кантэксце фэсту
Венецыянскае біенале — буйнейшы і старэйшы форум сучаснага мастацтва. У другой палове ХХ стагоддзя менавіта гэты агляд «дасягненняў найноўшага арту» стаў прасторай легалізацыі і апазнання важных мастацкіх з’яў, фіксацыяй іх у гісторыі. Так, біенале было пляцоўкай для выказвання творцаў-мадэрністаў, авангардыстаў, прадстаўнікоў супрэматызму, абстрактнага экспрэсіянізму, поп-арту. Сёння гэта месца, якое аб’ядноўвае розныя інтэнцыі: «кірмаш фанабэрыі»; камерцыйная прастора для заключэння розных дамоваў; адчувальны датчык, што вызначае агульнасусветныя тэндэнцыі.
Далей
56-е Венецыянскае біенале
Культурны турыст: тыпалагізацыя
Венецыя сама па сабе з’яўляецца гатовым творам мастацтва — горадам-музеем пад адкрытым небам, дзе жылі і працавалі знакамітыя асобы Адраджэння. Сёння гэтае месца прывабнае не толькі сваёй гістарычнай унікальнасцю, але і падзеямі, якія штогод прыцягваюць людзей з розных куткоў свету.
Далей
56-е Венецыянскае біенале
Кава, «Капітал» і архіўная фатаграфія
Кожны раз перад тым, як акунуцца ў мастацкае асяроддзе біенале, я іду ў маю ўлюбёную кавярню непадалёк ад моста Рэалто і выпіваю кубак кавы — свайго роду рытал.
Далей
Тэма
Мастацкае шкло
Паглынанне і адлюстраванне, або Феномен празрыстасці
Фізіка і хімія святла заўсёды абуджала думку старажытных і сучасных філосафаў, навукоўцаў ды мастакоў. Многія канцэпцыі стварэння сусвету грунтуюцца якраз на гэтай сустанцыі.
Далей
Балетная імпрэза ў Італіі
З кім сябруе Раберта Боле?
Дзіўныя і неспадзяваныя, скажу вам, адчуванні! Калі ў шэсць раніцы ты яшчэ ў летнім Мінску, пахмурным і дажджлівым, амаль з восеньскай тэмпературай +18. А ў шэсць вечара таго ж дня — на поўначы Італіі, у Вероне, разагрэтай шчодрым сонцам, з +36 у ценю. І ў дадатак нечакана высвятляецца: проста сёння можна трапіць на харэаграфічную вечарыну «Roberto Bolle and Friends». Хіба не ўдача?!
Далей
Каментарыі (1)
Прэм'еры ў Расіі
Зірнуць у вочы Медэі
Расійскія крытыкі Аляксандр Матусевіч і Аляксандр Максаў асвятляюць прэм’еры буйнейшых маскоўскіх калектываў. Сцэнічнае прачытанне малавядомай оперы «Медэя» Луіджы Керубіні можа зрабіцца адной з самых адметных пастановак апошніх сезонаў. Балет «Герой нашага часу» найперш цікавы таму, што творы Міхаіла Лермантава, класіка рускай літаратуры, рэдка знаходзяць сваё ўвасабленне на харэаграфічнай сцэне.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |