Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
Людзі ў лялечным ценю
«Дэман» паводле Міхаіла Лермантава ў Гродзенскім абласным тэатры лялек
Дзесьці ў рускім срэбным стагоддзі дамы з кавалерамі збіраюцца на падвячорак: доўгі стол застаўлены віном з садавіной; апраткі ззяюць белым беллем адпачынку... Застольны час мусіць бавіцца прыгожа, але... дзень выпаў так: «...як вечар ясны / Ні дзень, ні ноч і не святло». Рашучы дзень, прыспелы.
Далей
Хто я? Картэс!
Новыя праекты кампазітара
Пражыць доўгае жыццё, скажу вам, — асаблівы талент. Можна лічыць, майстэрства. А ў сталым узросце здзіўляць новымі творамі і прэм’ерамі — майстэрства ўдвая. Пра ўсё гэта думалася пасля дзвюх юбілейных вечарын, якія ладзіліся ў Белдзяржфілармоніі і Нацыянальным тэатры оперы і балета з нагоды 80-годдзя Сяргея Картэса.
Далей
Дыялектыка злачынца і ахвяры
«Царская нявеста» ў Нацыянальным тэатры оперы і балета
Гэтая опера Мікалая Рымскага-Корсакава, напісаная на лібрэта драмы Льва Мея, заўжды прысутнічала на айчыннай сцэне. Першая версія (пад назвай «Апрычнікі») з’явілася ў 1933-м, у год адкрыцця тэатра. Наступныя пазначаны 1939 і 1950 гадамі. Апошняя пастаноўка пражыла ажно шэсць дзесяцігоддзяў, і толькі ў 2009-м спектакль быў зняты з рэпертуару. Новы час вымагае сучаснага прачытання.
Далей
Дзесяць добрых гадоў
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт»
На цырымоніі закрыцця гучалі размовы пра эканамічнае становішча тэатральнага форуму «М.art.кантакт» — па-мойму, самага важнага і цікавага ў Беларусі. Становішча называлі цяжкім, а форум — пляцоўкай нявычарпаных магчымасцей... на дзясяты год існавання! Колькі разоў я меў гонар быць сябрам журы, але сёлета ўпершыню прафесійнае журы не збіралася і, каторы год запар адглядаючы спектаклі, я сам для сябе імкнуўся вызначыць пераможцаў.
Далей
Шматкрочча
ІІІ Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум «Крокі»
Дзятва, якую збірае фэст, даўно збыла паблажлівы статус самадзейнікаў. Пакуль рэпертуар прафесійнага тэатра разжываецца творамі са школьнае праграмы, вучні бяруцца за Уільяма Шэкспіра альбо Льюіса Кэрала. Рыхтуючы гастролі, прафесійнікі замаўляюць мастаку дэкарацыю — каб змяшчалася ў заднім адсеку гастрольнага аўтобуса. Тым часам навучэнцы ператвараюць у дэкарацыі свае сцэнічныя строі, рэквізіт і нават парыкі. Прафесійны тэатр амаль пазбыўся травесці, а травесці школьнага ўзросту ўвасабляе натурыстага ўдаўца з няпростым характарам...
Далей
Навігатар у акадэмічным моры
Навукова-папулярнае выданне «Композиторы Беларуси»
Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь». Том атрымаўся прэзентабельным —арыгінальны фармат, белая папера, цвёрдая вокладка, салідныя тыраж і аб’ём. Яго складальніцы, музыказнаўцы Таццяна Мдывані і Вера Гудзей-Каштальян, — асобы, вядомыя ў нашай культурай прасторы. Як ішла праца над кнігай, патрэбнай усім, хто звязаны з айчыннай музыкай? З якімі праблемамі сутыкнуліся аўтары, да якіх высноў прыйшлі? Пра гэта мы гутарым з доктарам мастацтвазнаўства Таццянай Мдывані.
Далей
Вывучыць Амерыку
Майстар-клас па дакументальным кіно
Кінакрытык Майкл Рынаў і рэжысёр Жан-Мішэль Дзісар з ЗША наведаліся ў Беларусь, каб паказаць дакументальныя стужкі і правесці майстар-класы для студэнтаў, якія цікавяцца кінематографам і амерыканскай культурай. З фільмам «Я вывучаю Амерыку» («I learn America», 2013) яны адзначыліся ў Мінску, Віцебску і Полацку, завітвалі ў кінашколы, бібліятэкі, былі ў Інстытуце журналістыкі БДУ.
Далей
«Мульцікі» як мова рэфлексіі
Маладая польская анімацыя ў Цэнтры сучасных мастацтваў
Паказы ў мінскім ЦСМ не маглі не выклікаць цікавасці — свежы вецер і перамены ў мастацтве цэняцца заўсёды. Першы дзень быў адданы прызёрам фестывалю анімацыі «O!PLA», другі — студэнцкім працам. Вышэйшая Дзяржаўная школа кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Лявона Шылера ў Лодзі стала адпраўной кропкай для многіх мультыплікатараў, але не для ўсіх — сярод удзельнікаў былі навучэнцы з кінашкол у Кракаве і Познані, а таксама студыі з розных гарадоў краіны.
Далей
Выхад праз галерэйную залу
«Escape» Яўгена Шадко ў галерэі «Ў»
Яўген Шадко нарадзіўся ў Барысаве ў 1987 годзе. Вучыўся ў МДМК імя Глебава (Мінск) і ва Універсітэце імя Каперніка (Торунь, Польшча), удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі, Польшчы і ЗША. На мінскую пляцоўку з персанальным праектам Яўген выйшаў упершыню.
Далей
Каментарыі (2)
Прысвячэнне «Нёману»
«ШклаВАТА» ў Маскве
Анфілады празрыстых вітрын, у якіх ззяюць бліскучыя рознакаляровасці, і хараство шкляных твораў мастацтва, што ўжо сталі класікай — гістарычнай і сучаснай. Неверагодная магчымасць на ўласныя вочы пабачыць карцінкі з альбомаў і падручнікаў па ДПМ — і тут асабліва выдатныя імёны і прадметы часоў росквіту савецкага шкларобства 1960—1980-х. Побач не менш цікавыя, ды, на жаль, малавядомыя аўтарскія творы постсавецкага перыяду. Гэта ўнікальная выстава «Ода шклу» ў толькі адрэстаўраваным будынку Вялікай каменнай аранжарэі Дзяржаўнага музея керамікі «Сядзібы Кускова XVIII стагоддзя» ў Маскве, які прадстаўляе лепшыя ўзоры сваёй калекцыі.
Далей
Асоба
Барыс Крэпак
10 пытанняў
Чарговы юбілей Барыса Крэпака — толькі нагода згадаць яго творчыя дасягненні. Ён — адзін з самых уплывовых мастацтвазнаўцаў, пачынаючы з сярэдзіны 1960-х, сведка і непасрэдны ўдзельнік знакавых падзей беларускага арту. Той, хто здольны зладзіць «Арт-тандэм: крытык і мастакі» ў Нацыянальным мастацкім музеі. Так, менавіта: творцы прынеслі свае працы, каб ушанаваць калегу. Яго апошнія даследаванні ўвасобіліся ў дзвюх кнігах «Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў», у якой аўтар знаёміць з жыццём і творчасцю незаслужана забытых асоб.
Далей
Майстар-клас
Ад родных ніў да Белага дома
Прэм'ера твора Яўгена Магаліфа ў Вашынгтоне
У 80-я гады мінулага стагоддзя выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Яўген Магаліф быў запатрабаваным кампазітарам-песеннікам. Ягоныя сачыненні гучалі шырока, у тым ліку й на так званых урадавых канцэртах у БССР. Тым не менш, ад’язджаючы на стала ў ЗША, ён і падумаць не мог, што некалі напісаны ім твор прагучыць у сценах Белага дома ў Вашынгтоне. Гэта можна назваць сапраўднай сенсацыяй. А таму мы і папрасілі Яўгена наталіць нашу шчырую цікаўнасць.
Далей
M-праект
Архівы і сучасны арт
Беларускі павільён на Венецыянскім біенале
Тэма рэдакцыйнага М-праекта атрымалася нашмат шырэй за апісанне Беларускага павільёна на Венецыянскім біенале — праекта «Архіў сведкі вайны», задуманага і распачатага Аляксеем Шынкарэнкам. Самае цікавае, што здарылася з ваенным архівам, які апынуўся ў руках куратара, — трансфармацыя формы яго актуалізацыі: ад музейнай экспазіцыі да выставы сучаснага мастацтва. Міжасобасныя камунікацыі — адна са сфер прыкладання найноўшага арту, на адаптацыі гэтага факта грунтуецца праект «Архіва...»
Далей
Тэма
Скульптура ў горадзе
А можа быць, карова?
На пачатку лютага мастацкая, грамадская, а найперш скульптурная супольнасці краіны былі ўзрушаны абвяшчэннем конкурсу на помнік камубвыдумалі? Правільна, карове! У адрозненне ад іншых конкурсаў, абвесткі пра якія не заўжды становяцца здабыткам публічнасці, гэты быў анансаваны ў Сеціве. І атрымаў шырокую рэакцыю менавіта там, у віртуальнай прасторы.
Далей
Сучасны ўкраінскі тэатр
Перазагрузка дыялогу
Здань тэатральнай рэформы блукае па Украіне ўсю незалежнасць, гэта значыць — ці не чвэрць стагоддзя.
Вядомы ўкраінскі рэжысёр Андрэй Жолдак, які даўно працуе выключна за мяжой, неяк назваў дзяржаўныя рэпертуарныя тэатры «апошнімі курчамі сацыялізму». Вядома, гэтая фармулёўка хутчэй эпатажная, але долю праўды мае: тэатральная сістэма Украіны дагэтуль застаецца ў тым самым стане, які набыла за савецкім часам.
Далей
Шпацыр па горадзе
Той, хто запальваў зоры
Мінск Якава Кругера
На зломе эпох, паміж ХІХ і ХХ стагоддзямі, Мінск стаў апірышчам для многіх талентаў, якія атрымалі мастацкую адукацыю ў Еўропе і Расіі. Тут запаліліся зоркі Хаіма Суціна і Міхаіла Кікоіна, а таксама дзясяткаў іншых класікаў беларускай і еўрапейскай культуры. Перадусім у тым была заслуга іх настаўніка — Якава Кругера, які запачаткаваў тут прыватную мастацкую школу.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |