Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
Іспыты з імпэтам і драйвам
Студэнцкія харэапраекты ў РТБД і Маладзёжным тэатры эстрады
Здараецца, два арыгінальныя праекты, убачаныя з невялікім інтэрвалам, пачынаюць непрыкметна «падсвечваць» адзін аднаго. Тым больш, калі размова пра харэаграфію.
Далей
Семантычны трохкутнік
Аляксей Кісялёў і Аляксандр Музыкантаў з праграмай «Cello Sonatas»
У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася доўгачаканая сустрэча з віяланчэлістам Аляксеем Кісялёвым і піяністам Аляксандрам Музыкантавым. Тытулаваныя выканаўцы, выпускнікі айчыннай школы, запатрабаваныя салісты. Гэты дуэт апошні раз выступаў у Беларусі некалькі гадоў таму.
Далей
Закон заганнай пераемнасці
«Самазванец» паводле Аляксандра Пушкіна ў брэсцкім абласным тэатры лялек
Бясспрэчны поспех спектакля на праглядах
ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі даў падставу для падрабязнага расповеду.
Далей
На прастрэл і на разрыў
«Час second-hand (Развітанне з эпохай)» паводле Святланы Алексіевіч у Магілёўскім абласным драматычным тэатры
Яшчэ за савецкім часам, калі кнігі Святланы Алексіевіч паблажліва называлі «магнітафоннай літатаратурай», з іх вынікала: нешта ў нашым жыцці не падлягае разуменню і дараванню. Наследуючы Аляхновічу, Салжаніцыну і Шаламаву, сціплая касета натавала «бясконцую колькасць чалавечых праўдаў» ад першай асобы. Каштоўнасць «магнітафоннай літаратуры» ўтварылі споведзі. У кнізе «Час second-hand (Развітанне з эпохай)» — споведзі постсавецкіх дзесяцігоддзяў.
Далей
Запаветнае мацярынства...
«Mater Dei. Іканаграфія адной любові» ў Нацыянальным мастацкім музеі
Экспазіцыя «Mater Dei...» сабралася з італьянскіх калекцый Акадэміі мастацтваў імя П'етра Ванучы, Нацыянальнай галерэі Умбрыі, Ашчаднага банка Перуджы і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На ўсіх творах — вобраз Мадонны з немаўлём. Аднак гэтыя падобныя сцэны вылучаюцца вялікай разнастайнасцю. Багатая іканаграфія выявы Панны Марыі (Мадонны, Божай Маці) толькі ў нязначнай меры абавязана Евангеллям. На працягу стагоддзяў, з узбагачэннем мастацтва новым зместам, іконаграфічныя схемы неаднаразова мяняліся.
Далей
На разломах эпохі
«Летапіс часу» Уладзіміра Стальмашонка ў Нацыянальным мастацкім музеі
Ааль трыццаць гадоў таму Уладзімір Стальмашонак падарыў мне свой альбом з надпісам: «Дарагому Барысу на памяць пра дні і гады “бітваў” у сценах Саюза мастакоў (і наогул). Жадаю табе быць, як заўсёды, самім сабою, добрым, жывым, мудрым — гэта па мне! Твой Валодзя». Сапраўды, у гады яго спеласці і маёй маладосці нас многае звязвала: погляды на мастацтва, імкненні радыкальна «асвяжыць» выяўленчую культуру, якая тады, у канцы 1960-х, і потым — у 1980-я, з цяжкасцю выходзіла з застою і з пераменным поспехам спрабавала вызваліцца з путаў замшэлага і цяжка паміраючага сацрэалізму.
Далей
Асоба
Яна Новікава
Яна Новікава нарадзілася 8 лістапада 1993 года ў вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна. Праз хваробу страціла слых ва ўзросце двух тыдняў. У 2010-м скончыла Рэчыцкую дзяржаўную спецыяльную школу-інтэрнат для навучэнцаў з парушэннем слыху, вучылася ў Гомельскім машынабудаўнічым каледжы.
Далей
Майстар-клас
Таццяна Логінава
Жанчына з кінакамерай
Звычайна пра аператарскае майстэрства кажуць агульнымі и стандартными фразамі... Візуальная пластыка рухомай экранная выявы ствараецца ў выніку яднання фізікі з лірыкай. Пра тэхналогію і мастацтва мы размаўляем з выдатнай беларускай кінааператаркай, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, пераможцам і дыпламанткай шматлікіх кінафестываляў Таццянай Логінавай.
Далей
M-праект
Арт і гендар
Усё, што вы хацелі ведаць пра фемінізм, але баяліся спытаць
Якім чынам выяўляюцца сёння фемінісцкае мастацтва і звязанае з ім крытычнае выказванне? Удзельніцы і арганізатары выставы «Фемінісцкая (art) крытыка», што праходзіла ў Мінску ў былой выставачнай прасторы «ЦЭХ», спрабавалі адшукаць адказ на гэтае пытанне.
Далей
Арт і гендар
Ахвяры і спакусніцы: нататкі на палях гісторыі оперы
«Жанчына ў музыцы іграе падпарадкаваную ролю. У творчай форме, я маю на ўвазе, у кампазіцыі. (...) Ці, можа, вы ведаеце якую-небудзь вядомую кампазітарку? Адну-адзіную? Вось бачыце!» — разважае герой п'есы Патрыка Зюскінда «Кантрабас».
Далей
Арт і гендар
Сумнеў, недавер, паблажлівасць
З часоў Феспіда, які, дзякуючы Плутарху, застаўся ў гісторыі першым вядомым акцёрам, еўрапейскі тэатр быў не для жанчын. Стагоддзямі. Спачатку забаранялася яго наведваць. Потым — браць удзел у спектаклях. Эпохі абсалютызму і асветы дужа намагаліся нешта змяніць, і колькі часу таму нарэшце — у ХХ стагоддзі — сёе-тое змянілася!
Акрамя артыстаў і артыстак, сучасны тэатр займеў патрэбу ў процьме размаітых прафесій, традыцыйна ўважаных за нежаночыя, але кабеты паспяхова асвойталіся з імі. Аднак сумнеў, недавер і паблажлівасць — ці не першыя пачуцці, якімі часцяком сустракаюць жанчын-адмыслоўцаў на тэатральнай вытворчасці. Альбо яшчэ раней, падчас прафесійнага навучання? Калі жанчына ўпершыню сутыкаецца з імі? Як выпраўляе становішча? На гэтыя пытанні адказваюць дасведчаныя спецыялісткі розных тэатральных пакаленняў.
Далей
Тэма
Оперныя прэм’еры ў Расіі
Чайкоўскі і Мусаргскі. Новае прачытанне
Часопіс заўжды імкнецца пашырыць уяўленне чытачоў пра оперу як мастацтва інтэлектуальнае і элітарнае, адлюстроўваючы буйнейшыя падзеі ў краінах блізкага замежжа, у дадзеным выпадку — Расіі. Артыкулы музычных крытыкаў Аляксандра Матусевіча і Марыны Гайковіч прысвечаны апошнім, знакавым прэм'ерам, якія адбыліся ў тэатрах Масквы, Новасібірска і Екацярынбурга. Вакол адной з іх, оперы «Тангейзер», віравалі сапраўдныя жарсці. І мастацтвазнаўчыя, і судовыя. На шчасце, мір дасягнуты. Адміністратыўныя справы дырэктара Новасібірскага тэатра Барыса Мездрыча і рэжысёра Цімафея Кулябіна спынены ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Калі б сваё слова ў абарону тэатра і спектакля не сказалі вядомыя дзеячы культуры, усё магло б стацца іначай...
Далей
Культурны пласт
Тайна адной літары. Версія
Да 130-годдзя кінарэжысёра Юрыя Тарыча
Дзень нараджэння айчыннага кіно — 17 снежня 1924 года. Менавіта тады з’явілася дырэктыва з патрабаваннем наладзіць на Беларусі ўласную кінавытворчасць. Відаць, яна яшчэ доўга заставалася б на паперы, калі б не талент і майстэрства тых замежных спецыялістаў, якія ўжо ў 1925-м пагадзіліся працаваць па заказах «Белдзяржкіно». Самым першым з такіх адзінкавых тады спецыялістаў быў Юрый Тарыч. Аўтар гістарычнай касцюмнай драмы «Крылы халопа», якая першай з савецкіх фільмаў шырока дэманстравалася ў кінапракаце ЗША і іншых замежных краін, ён заслужана стаў лідарам беларускага кіно канца 1920-х — пачатку 1930-х. Менавіта Юрый Тарыч — рэжысёр карцін «Лясная быль» (1926), «Да заўтра» (1929), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатага ліпеня» (1938).
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |