Свежы нумар
Артэфакты
Эстэтыка рызыкі
«Жаніцьба» Мікалая Гогаля
Апошняя прэм’ера сезона, «Жаніцьба» Гогаля ў Магілёўскім драматычным тэатры, на мой погляд, зрабілася падзеяй. Над спектаклем дастаткова доўга і рупліва працаваў літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас, які цяпер там з’яўляецца галоўным, а магілёўскія артысты з вялікай цікавасцю паглыбляліся ў новую для сябе прыроду акцёрскага існавання.
Далей
Каментарыі (1)
Вобраз, адліты з металу
Калекцыя прадметаў дробнай пластыкі з Музея гісторыі рэлігіі (Гродна)
Адзіны ў рэспубліцы Музей гісторыі рэлігіі працягвае знаёміць з унікальнымі зборамі сваіх фондаў. Найлепшыя творы помнікаў з медзі ХVІІІ — пачатку ХХ стагоддзя — крыжы, абразы, складні, створы і створцы — прадстаўлены на выставе «Вобраз, адліты з металу».
Далей
Шагал прызямліўся ля Ратушы
Новы сезон у Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Адкрыццё сезона было адзначана небывалай акцыяй. Уся праграма Акадэмічнага сімфанічнага аркестра на чале са знакамітым Аляксандрам Анісімавым транслявалася анлайн на вялізны экран, усталяваны ля мінскай Ратушы. Што ж мы пачулі і ўбачылі? І ці стане такое новаўвядзенне моцным сродкам папулярызацыі высокага мастацтва?
Далей
Спарынг, гульня, даследаванне
Выставачны праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі»
У час панавання постмадэрнізму і постпостмадэрнізму парушэнне традыцый — таксама традыцыя, якая ўжо, у сваю чаргу, ідзе супраць хвалі... Паролем на ўваход у сутнасць мастацкіх алхмічных вопытаў становіцца слова «інтэрпрэтацыя» — лацінская прыстаўка «інтэр» прыцягвае за лінгвістычныя ніткі іншыя словы-ключы: інтэрнацыянальнасць, інтэрвенцыя, інтэрактыўнасць.
Далей
Пластычныя мроі ідальга
Балет у 2-х дзеях «Сон Дон Кіхота»
Не паспеў скончыцца фестываль «Балетнае лета ў Вялікім», як літаральна ў наступны дзень у Музычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля «Сон Дон Кіхота». Пасля «Шчаўкунка» і «Жызэлі» гэта трэці зварот Уладзіміра Іванова да харэаграфічнай класікі. Але цяпер балетмайстар прапанаваў аўтарскае лібрэта і ўласную пастановачную версію, у якой выкарыстаны фрагменты танцавальнага тэксту Аляксандра Горскага і Марыуса Пеціпа.
Далей
Водар польскага джазу
Пані Ёпэк і яе бэнд
Джаз можна любіць альбо не любіць, але амаль немагчыма заставацца да яго абыякавым. Беларуская публіка джаз любіць. Пра гэта сведчаць поўныя залы на канцэртах цыклу «Джазавыя вечары ў філармоніі». Ужо некалькі год запар вядомыя выканаўцы з усяго свету прыязджаюць у Мінск для таго, каб беларускія слухачы атрымалі эмацыйную асалоду ад экспрэсіі джазавай інструментальнай музыкі і вакалу.
Далей
Канцэрт і канцэпт
Вакальныя праекты Алены Медзяковай і Таццяны Старчанка
Канцэртаў у Мінску ладзіцца безліч. Але далёка не ўсе вартыя таго, каб выдаткоўваць на іх каштоўны час свайго адзінага жыцця. Ёсць такія, на якіх даседзець на канца немагчыма (штосьці ўвесь час раздражняе). Ёсць такія, калі цішком збягаеш у час антракту (галоўнае, каб не ўбачыў той, хто запрашаў!).
Далей
Дзейныя асобы
Аляксандр Літвіноўскі
Сакрэты сакральнай прафесіі
Не толькі лепшыя айчынныя, але і замежныя выканаўцы выводзілі ў свет музыку гэтага кампазітара. Гучала яна (здаралася, і неаднойчы) у Германіі, ЗША, Ізраілі, Ірландыі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Румыніі, Турцыі, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі. 52-гадовы майстар спазнаў многія законы і сакрэты прафесіі.
Яго творы маюць поспех, імя набыло міжнародную вядомасць, а кола слухачоў ды выканаўцаў пашыраецца.
Далей
Дыскурс
Гульня сэнсаў і стыляў
Міжнародны фестываль «Белая Вежа»
«Белая Вежа» зноў здзівіла: у адпрацаваным цягам двух дзесяцігоддзяў фармаце знайшлася магчымасць для новага манеўра. Здаецца, колькасць запрошаных на фестываль краін-удзельніц цяпер не такая ўжо актуальная. Галоўнае ўзнікае на скрыжаванні розных сцэнічных накірункаў і стыляў. Сэнс у гэтым ёсць. Пашыраюцца прафесійныя ўяўленні, выпрабоўваюцца на трываласць і адхіляюцца тэатральныя пастулаты, адкрываюцца новыя магчымасці. Дый, урэшце, не сумна...
Далей
Перыпетыі творчага пошуку
Віктар Кліменка — шматаблічны і нечаканы
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава, прысвечаная памяці Віктара Кліменкі (1941—2010). Яна стала падзеяй значнай і доўгачаканай для родных, сяброў і калег гэтага надзвычай цікавага, але шмат у чым недаацэненага майстра. У экспазіцыі было прадстаўлена 68 графічных і жывапісных твораў са збору сям’і і прыватных калекцый.
Далей
Адбітак у срэбным слоі
Уладзімір Тоўсцік пра гісторыю і кантэкст
Гэты творца — урбаніст, нездарма яго персанальная выстава ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва была прымеркавана да Дня горада. Дыялог гісторыі і сучаснасці Уладзімір Тоўсцік вырашае складанай арганізацыяй прасторы, ці як сам тлумачыць — рэжысурай святла. Калажны метад пабудовы палатна дапамагае адначасоваму суіснаванню мінулага і сённяшняга, свету ўнутранага і знешняга, візуалізацыі думкі і пачуцця.
Далей
Паралелі
Ці быў Шэкспір?
Тэатр «Глобус». Вандроўка праз стагоддзі
450 гадоў з дня нараджэння вялікага Шэкспіра прыцягнулі да яго асаблівую ўвагу. Праўда, ён і так ніколі не сыходзіў з поля зроку. Ён «наша ўсё» не толькі для англічан, але і для ўсяго тэатральнага свету — крытэрый якасці і індыкатар поспеху.
Далей
Восемдзесят пяты мерыдыян
Кінафестываль «Залаты Віцязь» у Томску
XXIII Міжнародны кінафестываль «Залаты Віцязь» сабраў удзельнікаў і гасцей у Томску, які знаходзіцца якраз у цэнтры еўразійскага кантынента. Праз гэты сібірскі горад праходзіць 85-ы мерыдыян, які дзеліць Еўразію напалову.
Далей
Што адбываецца «Пасля кветак»?
Новыя праекты беларуска-іспанскага кампазітара Юліі Раманцовай
У гэтага музыкантанезвычайны лёс. Яна — кампазітар, піяністка і педагог — нарадзілася ў Мінску. Тут скончыла музычную вучэльню, паступіла ў Акадэмію музыкі. Апошнія дваццаць гадоў жыве і працуе ў Іспаніі. Там набыла вышэйшую музычную адукацыю. Сачыняе музыку, выступае як піяністка, выдае дыскі з уласнымі творамі. Удзельнічае ў міжнародных музычных праектах і перформансах. Выкладае ў кансерваторыі (Сonservatorio Profesional) у горадзе Мурсія. Напрыканцы лета Юлія з’явілася ў Мінску.
Далей
Культурны пласт
Мода і стыль
З гісторыі калекцыі
Чвэрць стагоддзя таму я пачаў звяртаць увагу на старыя фотаздымкі, зробленыя з такім густам , што выглядалі яны як каштоўныя творы. Адваротны бок фотакарткі часцей за ўсё быў упрыгожаны віньеткай з шэрагам медалёў, атрыманых аўтарам у Парыжы, Санкт-Пецярбургу ці Варшаве. На той час было цяжка ўявіць, што на вуліцах нашых гарадоў, на прыёмах і балях зіхацелі вытанчаныя дамы ў крыналінах з залацістага натуральнага шоўку, бы сатканымі з вераснёвага туману.
Далей
«Лілея, сэрцу дарагая»
Вобраз Стэфаніі Радзівіл
У лістападзе 2012 года мы выявілі раней невядомую калекцыю партрэтаў прадстаўнікоў роду князёў Радзівілаў у зборы палаца Шылінгсфюрст (Германія), якая належыць князю Канстанціну Гагенлоэ. Галоўнай мэтай нашых пошукаў быў партрэт князёўны Стэфаніі, дзеці якой у ХІХ стагоддзі сталі ўладальнікамі Мірскага замка. Дачка Стэфаніі Марыя Гагенлоэ ў 1891 годзе прадала яго князю Міхаілу Святаполк-Мірскаму, што стала пачаткам новага перыяду ў гісторыі архітэктурнай перліны. Князёўна Марыя перавезла калекцыю партрэтаў сваіх продкаў з маёнтка Веркі пад Вільняй у маёнтак мужа ў Германіі, дзе творы захоўваюцца і сёння.
Далей
Каментарыі (2)
Пакаленне next
Юлія Назарава
Цягам дзесяцігоддзяў дакументаванне штодзённасці заставалася адной з вядучых фатаграфічных практык, знаходзячы сваё ўвасабленне ў аматарскіх сямейных альбомах.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |