Свежы нумар
Артэфакты
«Час піць гарбату...»
Выстава Марыты Голубевай
«Час піць гарбату»... І вось ва ўяўленні гледача паўстаюць вобразы Чэхава, Пастарнака і Мандэльштама, а на палатне шафкі, буфеты і шыфаньеры напаўняюцца антыкварыятам срэбнага веку і дэкадансу. Фамільныя каштоўнасці ў паціне часу таемна пераліваюцца — як водбліскі мінулага свету вішнёвых садоў і нетаропкіх гутарак пры газавай лямпе.
Далей
Блюз жалезнага даху
Выстава Сяргея Балянка
Сяргей Балянок — адзін з самых знакамітых беларускіх графікаў, мастак-афарміцель шматлікіх знаёмых з дзяцінства кніг, а таксама (для многіх сюрпрыз) тонкі жывапісец. Аўтар валодае рэдкай для сучаснага творцы якасцю — уменнем здзіўляць.
Далей
Ішоў салдат з фронту...
Кароткаметражны фільм «Рускі»
Беларуская кінакрытыка стамілася пісаць пра нацыянальнае кіно. Дакладней, пра яго адсутнасць. Такая анамалія яшчэ з канца мінулага стагоддзя замацавалася ў трапнай ідыёме: студыя «Беларусьфільм» існуе, але беларускага кіно няма.
Далей
Дзесяць запаветаў
Праект Баруха Зэхера
Барух Зэхер — мой творчы псеўданім, гэтым я далучаю сябе да яўрэйскай нацыі.
Далей
Надзейныя рэчы
«Back in BSSR / Зноў у БССР»
Выстава «Back in BSSR» экспанавалася ўсё лета, прыцягнула масу гледачоў і, па-за ўсякімі сумневамі, запомнілася. Суарганізатарам праекта выступіў Беларускі саюз дызайнераў.
Далей
Жорсткія гульні з чалавецтвам
«Тэдзі» Аляксандра Хромава
У 2003 годзе на фестывалі сучаснай драматургіі «Любімаўка» пад Масквой п’еса «Тэдзі» Аляксандра Хромава ўвайшла ў лік найлепшых і цягам наступнага дзесяцігоддзя вытрымала колькі прыкметных пастановак. У Расіі, вядома.
Далей
Выратаваныя шэдэўры
Выстава арт-студыі «Wostrau»
Выстава студыі «Wostrau» (дзейнічае пры Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі) стала своеасаблівым падсумаваннем 20-гадовай працы. Экспазіцыя выклікала цікавасць прафесійнай супольнасці.
Далей
Дзейныя асобы
Аляксандр Шаўкаплясаў
Рабі выдых, каб удыхнуць
Акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шаўкаплясаў — асоба крэатыўная і неардынарная.
Далей
Каментарыі (3)
Дыскурс
Цела як досвед
«Anatomiа» Дзіны Даніловіч
Куратарскі праект Дзіны Даніловіч «Anatomiа» нарадзіўся год таму ў Віцебску. Першая выстава адбылася ў красавіку 2013-га адначасова ў дзвюх залах — Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.
Далей
Каментарыі (2)
Зацішша нулявых
Творчы праект «Балетнае лета ў Вялікім»
Ёсць від мастацтва, які, прынамсі мне, здаецца абраным. Гэта, вядома ж,
харэаграфія.
Далей
Фактура і прастора
З «круглага стала»
Нагодай для размовы стала выстава Генадзя Козела, што экспанавалася на кафедры мастацтваў БДУ. Тут сабраліся мастакі-аднадумцы — Ірына Лобан, Наталля Рачкоўская і аўтар згаданай экспазіцыі, тэарэтыкі Ігар Духан і Вольга Бажэнава. Леанід Хобатаў быў запрошаны як жывапісец, працы якога ўшчыльную звязаны з катэгорыяй фактуры. Гутарка атрымалася плённай: творцы адкрылі ў сваіх работах новы патэнцыял,
а даследчыкі акрэслілі нечаканыя аспекты тэмы.
Далей
У майстэрні
Сілуэты гісторыі
Сяргей Аганаў пра задуманае і ўвасобленае
Улюбёная тэма Сяргея Аганава — гістарычная.
З апошніх яго манументальных аб’ектаў — мінскі «Войт» на пляцы Свабоды, што абвяшчае гараджанам магдэбургскае права. Творчы почырк скульптара — пазнавальны: выразны графічны сілуэт, калі-нікалі быццам з’едзены ходам часу, дакладнае метафарычнае вырашэнне, прадуманае — да нюансаў колеру і фактур — мастацкае ўвасабленне. Аднак галоўнай тэмай нашай гутаркі сталася пытанне:«Як скульптару рэалізаваць свае ідэі ў горадзе?»
Далей
Паралелі
Дыялог з кампазітарам і часам
Штутгарцкая опера: сезон 2013—2014
Нароўні са славутым балетам і драмай, якія працуюць у гэтым горадзе, Штутгарцкая опера з’яўляецца часткай Вюртэмбергскага дзяржаўнага тэатра. Пачынаючы з 1994 года, ён існуе па наступнай мадэлі, распаўсюджанай на нямецкіх землях: усе тры падраздзяленні дзейнічаюць аўтаномна ў мастацкіх і эканамічных адносінах пад кіраўніцтвам уласных інтэндантаў. У той жа час шэраг пытанняў (правядзенне будаўнічых і рэстаўрацыйных прац, узаемадзеянне з адміністрацыяй горада) курыруе адзіны інтэндант. Цяпер гэта Марк-Олівер Хендрыкс.
Далей
Два крылы для галерэі
«Арт-Вільнюс 2014»
Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва «Арт-Вільнюс 2014», што сёлета прайшоў у пяты раз, прадстаўляў мастацкія галерэі — гэтым годам іх было 65 з 18 краін свету. Крэатыўны дырэктар Эрык Шлосер узначаліў праект пасля досведу правядзення «Арт-Масквы 2013».
Далей
Водгук горада
Спектаклі-падарожжы ў Вільнюсе і Мінску
Кажам «site-specific» — уяўляем закінуты будынак, які нам прапануюць асвоіць з дапамогай тэатральнай пастаноўкі. Кажам «вулічны тэатр» — уяўляем святочнае касцюміраванае шэсце з хадулямі, жанглёрамі і акрабатамі. Аднак межы плыні вулічнага тэатра і жанру site-specific (тэатр спецыяльна падабраных месцаў) насамрэч куды шырэйшыя. А пры іх спалучэнні замест выбуховага выніку можа атрымацца спектакль-падарожжа з містэрыяльным адценнем, які прапануе гледачу звярнуць увагу на горад як прыкметную, асаблівую прастору. І да таго ж — па-новаму асэнсаваць сябе ў ёй.
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |