Свежы нумар
Артэфакты
Дарогамі вайны і жыцця
Выстава памяці Арлена Кашкурэвіча «Шлях»
Жыццё Арлена Кашкурэвіча ў мастацтве сапраўды было шляхам: творца не засяроджваўся на распрацоўцы адметнасцей стылю, не эксплуатаваў адну і тую ж тэму, а шукаў новыя далягляды, заўжды быў рызыкантам. Нездарма яго любімы літаратурны герой — гётаўскі Фаўст, такі ж нястомны шукальнік ісціны.
Далей
Казка для самых маленькіх
«Снежная кветка» Сяргея Казлова
Ігар Казакоў — адзін з найбольш паспяховых маладых беларускіх рэжысёраў. На яго прызавой палічцы стаяць і статуэтка-ўзнагарода Нацыянальнай тэатральнай прэміі за лепшы дзіцячы спектакль — «Чароўны пэндзаль», і «дарослае» Гран-пры «М.art.кантакту» за пастаноўку «Гамлет». Тэатр для Казакова — нібы разгорнуты культурны праект, дзе самыя розныя людзі могуць знайсці для сябе цікавае. Казка «Снежная кветка» — яскравы прыклад працы з вельмі патрабавальнымі гледачамі — дзецьмі.
Далей
Жах адвечнага вяртання
«einLeben / завядзёнка» рэжысёра Кацярыны Аверкавай
Міф адвечнага вяртання ніколі не будзе патлумачаны. Але будзе безліч разоў паўтораны і пераказаны ў спробах хоць нешта зразумець. Чаму мы аказваемся прыкутымі да вечнасці імгненнямі, якія паўтараюцца бясконца?
Далей
Гораду і свету
Выстава скульптуры Уладзіміра Жбанава «Ад мяне...»
Ідэя мемарыяльнай экспазіцыі Уладзіміра Жбанава належыць сям’і мастака, такім чынам увасобіліся планы скульптара наконт выставы да 60-годдзя, «першай персанальнай у музейных залах, бо ўсе папярэднія мае паказы былі пад адкрытым небам», — жартаваў Уладзімір Жбанаў.
Далей
Каментарыі (1)
Вектар руху
Другі Мінскі фестываль фатаграфіі
Галоўнымі пляцоўкамі для выстаў і адукацыйнай праграмы форуму сталі Музей гісторыі Мінска і мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Інстытут журналістыкі БДУ і Цэнтр сучасных мастацтваў. Арганізатарам фестывалю, як і ў першы раз, выступіла Беларускае грамадскае аб’яднанне «Фотамастацтва», якое паказала штогадовую выніковую выставу «Ступені».
Далей
Магчыма, Яёі ці Луіз?..
Штучнае асвятленне. Клара і Роза
Вельмі гэтага не хацеў, але на адкрыццё выставы я спазніўся. Прыехаў на вернісаж, калі віно ўжо было выпіта, а падзея перайшла ў фазу больш грунтоўнага святкавання — у майстэрнях ды бліжэйшых кавярнях. Мая прамова засталася непрамоўленай. атое — будзе надрукаванай!
Далей
Першы крок да ідэалу
Праект «Беларуская мультпанарама. 40 гадоў на экране»
Унікальны і маштабны праект, разлічаны як мінімум на два гады, доўжыцца ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Зразумела, яго супрацоўнікі імкнуцца прадставіць сучаснаму гледачу айчынную кінаспадчыну ў разнастайнасці яе дасягненняў. Аднак анімацыі ў чарадзе адметных рэтра-праграм, кінавечароў і выстаў тут да апошняга часу адводзілася менш увагі, чым кіно ігравому і дакументальнаму.
Далей
Дзейныя асобы
Алег Хадоска
Прыхільнік класікі і постмадэрну
У кожным відзе мастацтва ёсць асобы, чые творы, новыя і ранейшыя, вызначаюць магчымы прафесійны ўзровень. На пэўнай культурнай тэрыторыі, у пэўнай краіне. Вызначаюць планку, да якой многія могуць і не дацягнуцца. Творчасць Алега Хадоскі цікавая тым, што кампазітар здатны такой прывіднай, няўлоўнай, ілюзорнай субстанцыяй, як музыка, перадаць светаадчуванне сучаснага чалавека.
Далей
Каментарыі (2)
Дыскурс
Канцэпт эпохі ў музейных залах
Нашы дзесяць стагоддзяў
Нацыянальны мастацкі музей прадставіў свой самы маштабны праект — выставу «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», прымеркаваную да 75-годдзя з дня ўтварэння музея. Верагодна, упершыню пад адным дахам была сабрана такая колькасць экспанатаў — 473 творы ад часоў Візантыі да нашых дзён. Невыпадкова на адкрыцці міністр культуры Барыс Святлоў назваў праект «культураёмістым».
Далей
Лепш і горш
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт»
Адказаць на пытанне: «Дзеля чаго патрэбны фестывалі?» — не так і проста. Асабліва ў тым выпадку, калі арганізатары ставяць перад сабой сур’ёзныя задачы, а свята мастацтва становіцца для іх нечым большым за напышлівую дэманстрацыю штучных амбіцый. Напрыклад, «М.art.кантакт»... Для таго, каб утрымліваць форум у рамках вызначанай канцэпцыі, штогод фарміраваць ды збіраць праграму, урэшце, скіроўваць у патрэбнае рэчышча яго непрадказальную і імпульсіўную плынь, неабходны асаблівыя якасці.
Далей
«Яшчэ Вердзі! Ізноў Вердзі! Усё Вердзі! Усюды Вердзі!»
Прэм'ера «Рыгалеты»
Марафон сцэнічных увасабленняў опер Вердзі, распачаты летась, працягваецца на сусветных тэатральных падмостках. Юбілейны год Вердзі зрабіўся выразным сведчаннем неўміручасці яго мастацтва і папоўніўся шэрагамі прыхільнікаў ягонай творчасці. У феерверку рознамаштабных акцый яркімі акцэнтамі вылучаюцца новыя сцэнічныя версіі опер кампазітара.
Далей
Поліфанія памяці
Вялікая Айчынная ў творах беларускіх кампазітараў
Традыцыйная для нашай культуры тэматычная прастора, звязаная з трагедыяй вайны і патрыятычным подзвігам, з абаронай гуманістычных каштоўнасцей, ва ўсе часы прываблівала творцаў. І на тэрыторыі мастацтва, бадай, самым праўдзівым носьбітам людской неабыякавасці, уражлівым люстрункам настрояў душы, магутным «рэтранслятарам» і захавальнікам эмацыянальнай памяці была і застаецца музыка. Вядома, абсалютная шчырасць намераў і памкненняў не гарантуе кампазітару поспех, не засцерагае ад банальнасці і другаснасці. Надта ж няпроста працаваць з ваеннай тэмай: адкрытая, даступная для ўсіх, яна выпрабоўвае арыгінальнасць таленту, самастойнасць творчага мыслення, узровень прафесійнай культуры.
Далей
Культурны пласт
Драма, прыпавесць, споведзь...
Інтэрпрэтацыі тэмы вайны ў нацыянальным кіно
Кінастудыю «Беларусьфільм» не адно дзесяцігоддзе ў кулуарах называлі «Партызанфільмам». У гэтай іроніі адлюстравалася не толькі колькасць стужак, але і пэўны стандарт ва ўвасабленні тэмы вайны. З канца 1940-х і да сярэдзіны 1980-х штогод выходзілі карціны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай. І кожнае новае пакаленне кінарэжысёраў вызначала сябе менавіта ў гэтай тэме.
Далей
Каментарыі (1)
Віцебскі кентаўр
Сяргей Кухто — адзінокі сярод людзей
На жаль, жыццё і творчы лёс Сяргея Кухто змяшчаюцца ў некалькіх радках біяграфіі: нарадзіўся ў 1959 годзе ў Віцебску, скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава. З сярэдзіны 1990-х гадоў шмат працаваў, але ў выставах удзельнічаў не часта. А ў лістападзе 1999-га Сяргея Кухто не стала...
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |